Педагогическая практика Отчет
БГПУ им.М.Танка (Белорусский государственный педагогический университет)
Отчет
на тему: «Педагогическая практика»
по дисциплине: «Белорусский язык и литература»
2018
Выполнено экспертами Зачётки c ❤️ к студентам
78.00 BYN
Педагогическая практика
Тип работы: Отчет
Дисциплина: Белорусский язык и литература
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 22.
Поделиться
Заліковы ўрок па беларускай літаратуры 10 класа
Заліковы ўрок па беларускай літаратуры ў 10 класе
Заліковы ўрок па беларускай мовы ў 10 класе
Заліковы ўрок па беларускай мовы ў 10 класе
Заліковы ўрок па беларускай літаратуры
Справаздача аб ходзе і выніках педагагічнай практыкі
Заліковы ўрок па беларускай літаратуры ў 10 класе
Заліковы ўрок па беларускай мовы ў 10 класе
Заліковы ўрок па беларускай мовы ў 10 класе
Заліковы ўрок па беларускай літаратуры
Справаздача аб ходзе і выніках педагагічнай практыкі
Заліковы ўрок па беларускай літаратуры 10 класа
Тэма: Беларуская літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны
Тып урока : аглядавая тэма
Мэты:
- правесці тэматычны кантроль па тэме “Беларуская літаратура першай трэці 20 стагоддзя”;
- даць характарыстыку літаратуры ваеннага часу, адзначыўшы вядучую ролю лірыкі, публіцыстыкі і сатыры, пазнаёміць з творамі пісьменнікаў-франтавікоў, якія аддалі сваё жыццё за Радзіму і яе будучыню;
- развіваць мысленне вучняў, удасканальваць навыкі выразнага чытання;
- садзейнічаць выхаванню эмацыйнай сферы старшакласнікаў.
Абсталяванне: карткі, падручнік, камп’ютар, сшыткі
Ход урока
1. Арганізацыйны момант
2. Праверка дамашняга задання
Праверачная работа па тэме «Беларуская літаратура першай трэці 20 стагоддзя»
Варыянт 1
1. Чый партрэт?
А) Б) В)
2. Суаднясіце гады жыцця з асобай пісьменніка
А) 1896 – 1991; 1)М.Зарэцкі
Б) 1900 – 1976; 2)К.Крапіва
В) 1901 – 1937. 3)У.Дубоўка
3. Назваць сапраўднае прозвішча
А) А.Мрыя
Б) К.Крапівы
4. Суаднесці прозвішчы аўтараў з іх творамі:
А) М. Гарэцкі
Б) К.Крапіва
В) М. Зарэцкі
Г) Ул. Дубоўка
Д)З. Бядуля
Е) А.Мрый
1. “Запіскі Самсона Самасуя”
2. “О Беларусь, мая шыпшына”
3. “Альпійская балада”
Заліковы ўрок па беларускай літаратуры ў 10 класе
Мэты: разгледзець пасляваенную творчасць і лірыку Аркадзя Куляшова 60-х гадоў; развіваць уменне вучняў разумець сэнс лірычных тво-раў і аналізаваць іх; вучыць правільна выказваць уласныя думкі, перажыванні (у тым ліку пісьмова), павышаць узровень камунікатыўнасці дзе-вяцікласнікаў; выхоўваць культуру мовы, любоў да паэзіі.
Абсталяванне:
* партрэт А. Куляшова;
* выстава кніг паэта;
* раздатачны матэрыял для выканання групавых заданняў;
* фоназапіс песні "Алеся" (музыка І.Лучанка, верш А.Куляшова);
* выстава вучнёўскіх малюнкаў і фотаздымкаў да вершаў А. Куляшова;
* запісы на дошцы падтэм урока:
1. Тэма мірнай працы ў пасляваеннай творчасці А.Куляшова (верш "Колас"),
2. Інтэнсіўнасць лірычнага перажывання ў творах 60-х гадоў (верш "Крылы"),
3. Роздум паэта пра будучыню чалавецтва. Сімволіка верша "Сасна і бяроза".
4. Імкненне А. Куляшова да яснасці і завершанасці паэтычных твораў, пачуццё
адказнасці Куляшова-паэта перад "строгім вершам" (верш "Ёсць у паэта свой аблог цалінны...").
Эпіграф:
Я на ўсё жыццё абраў дарогу,
На якой калючак больш, чым руж.
Сэрца — як набат, што б'е трывогу
За мільёны падгарматных душ.
Аркадзь Куляшоў
Ход урока
I. Праслухоўванне песні. Уступнае сло-ва настаўніка, які паведамляе вучням тэму, мэты ўрока.
II. Вучні паказваюць падрыхтаваныя малюнкі і фотаздымкі, раскрываюць іх настрой, колеравую палітру, зачытваюць радкі з вершаў А. Куляшова.
III. Самаканструкцыя.
Вучні падбіраюць словы або словазлучэнні, якія асацыіруюцца са словам гармо-нія. Адказы запісваюць на дошцы.
Вучні зачытваюць запісаныя словы і словазлучэнні, дапаўняюць індывідуальныя спісы словамі, якія ім спадабаліся.
М а й с т а р. Выявілася, што слова гар-монгя асацыіруецца з вялікай колькасцю слоў-паняццяў.
Заліковы ўрок па беларускай мовы ў 10 класе
Тэма ўрока: Сінтаксічныя прыметы сказаў з аднароднымі членамі.
Мэта ўрока: мяркуецца, што напрыканцы ўрока вучні павінны сістэматызаваць і паглыбіць свае веды пра сінтаксічныя прыметы сказаў з аднароднымі членамі, пунктуацыйныя нормы пры пісьмовым афармленні сказаў з аднароднымі членамі і абагульняльнымі словамі пры аднародных членах сказа.
Задачы ўрока:
• замацаваць уменне адрозніваць аднародныя азначэнні ад неаднародных, правільна ставіць і тлумачыць знакі прыпынку;
• развіваць вуснае маўленне, аналітычнае мысленне вучняў;
• выхоўваць патрыятычныя пачуцці, увагу да гістарычнага мінулага, пачуццё чалавечай і нацыянальнай годнасці, чытацкую цікаўнасць.
Тып урока: сістэматызацыя і паглыбленне ведаў.
Абсталяванне: падручнік “Беларуская мова.10 клас”, партрэт У.Караткевіча, выстаўка кніг У.Караткевіча пад назвай “Быў! Ёсць! Буду!”, карткі для работы на ўроку для кожнага вучня.
Тэматычная арганізацыя ўрока: пісьменнік У. Караткевіч і яго творчасць.
Ход урока
I. Арганізацыйна-матывацыйны этап.
1. Вітальнае слова настаўніка.
−Добры дзень усім, хто завітаў на ўрок беларускай мовы.
Які ў вас настрой? Старажытныя грэкі казалі: “Добры настрой – гэта палова перамогі”. Таму ўсміхніцеся адзін аднаму, і я вам жадаю сёння на ўроку атрымаць перамогу ў барацьбе за веды.
2. Настаўнік:
– Прачытайце выказванне. Пра якога хлопчыка ідзе размова? Пастаўце прапушчаныя знакі прыпынку. Абгрунтуйце свой выбар.
26 лістапада 1855 года памёр Адам Міцкевіч. Міне 75 год, і 26 лістапада 1930 года ў горадзе Орша народзіцца хлопчык. Менавіта яму суджана будзе стаць гонарам беларускай нацыі, зоркай нашай літаратуры і проста Уладзімірам Караткевічам. Ён адчуе сімвалізм свайго нараджэння і на 26-м годзе жыцця напіша верш у прозе “Слова Міцкевічу”.
Заліковы ўрок па беларускай мовы ў 10 класе
Арфаграфічныя нормы.
Напісанні, заснаваныя на фанетычным прынцыпе.
Правапіс галосных о,э,а; е,ё,я
Тэма ўрока: арфаграфічныя нормы. Напісанні, заснаваныя на фанетычным прынцыпе. Правапіс галосных о,э,а; е,ё,я
Мэты і задачы ўрока:1) сфарміраваць уяўленне аб прынцыпах беларускай арфаграфіі, правілах, якія грунтуюцца на фанетычным прынцыпе; 2) пашырыць веды пра арфаграфічныя нормы, правапіс галосных о, э, а; е,ё,я; 3) удасканальваць навыкі напісання ў словах о,э,а і е,ё,я ў адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі; 4) садзейнічаць развіццю ўменняў правільна арганізоўваць свой час пры выкананні заданняў на ЦТ.
Тып урока: урок падагульнення, пашырэння і сістэматызацыі ведаў вучняў.
Форма правядзення: урок практыкум.
Абсталяванне:Валочка Г.М. Беларуская мова: падручнік для 10 класа. – Мінск: НМУ “Нацыянальны інстытут адукацыі”, 2010; камп’ютары, руска-беларускія слоўнікі, набор слайдаў, тэсты.
Ход урока
І. Арганізацыйны момант.
ІІ. Уступнае слова настаўніка (знаёміць з тэмай урока).
• Якая мэта нашага ўрока?
• Чаго трэба дасягнуць на ўроку?
На экране з’ўляецца мэта ўрока, настаўнік яе зачытвае.
ІІІ. Праца над асноўным матэрыялам тэмы .
1. Слова настаўніка аб чатырох прынцыпах беларускага правапісу: а) фанетычным; б) марфалагічным; в) традыцыйным; г)дыферэнцыраваным.
Належная ўвага надаецца фанетычнаму прынцыпу правапісу (як чуем, так і пішам).
2. Вучні пад кіраўніцтвам настаўніка загадзя падрыхтавалі прэзентацыю па вывучаемым матэрыяле (апорныя канспекты).
2.1. Першы вучань праводзіць прэзентацыю тэмы”Літара о”.
Заліковы ўрок па беларускай літаратуры
Тэма: Я.Брыля “Memento mori”
Мэты:
- спасцігнуць глыбокі філасофскі змест твора, вызначыць яго ідэйную накіраванасць;
- садзейнічаць развіццю духоўных сіл, зарыентаваць на маральную вартасць простага чалавека, паказаць высакароднасць яго, прасачыць, як нараджаецца подзвіг;
- сэрцам успрыняць людское гора, задумацца над чужым, сваім лёсам і жыццём;
- пераканаць: такі народ перамагчы нельга;
- развіваць уменне аргументаваць, матываваць, даказваць, сінтэзаваць, карыстацца фактамі тэксту, характарызаваць вобраз, вызначаць сэнс выяўленчых сродкаў, развіваць мысленчыя здольнасці і культуру мыслення
Урок-разважанне: метад- часткова-пошукавы.
Абсталяванне:
Прэзентацыя Power Point па тэме урока, грамзапіс песні “Хатынь” у выкананні “Песняроў”, карткі з заданнямі, видэаролiк па фильму «Iдзi i глядзi »
Эпіграф:
“Як гэта добра – жыць, бачыць радасныя бярозы, любіць дзяцей і працаваць. А добра ўсё-такі жыць…” Янка Брыль
Ход урока:
1. Арганізацыйны момант
2. Праверка ведаў вучняў
Якія звесткі з жыцця і творчасці Я.Брыля вам удалося адшукаць для рубрыкі “Цікава ведаць”? (Магчымыя варыянты адказаў вучняў прапаную)
1. Вёска Загор’е, куды пераехалі бацькі паэта, знаходзіцца паблізу Міра на Навагрудчыне.
2. Першы твор Я.Брыль надрукаваў у 1938 г. у газеце “Шлях моладзі”
3. Першы зборнік Я.Брыль “Апавяданні” выйшаў у 1946 годзе. З таго часу яго творы выдаваліся і перавыдаваліся больш як 58 разоў на беларускай мове, 68 – на рускай, украінскай, эстонскай, літоўскай, малдаўскай, туркменскай. Гэта такія творы, як раман “Птушкі і гнёзды”, “Аповесць “У Забалоцці днее”, “Я з вогненнай вёскі” і інш.
4. 25 разоў выдаваліся кніжкі Я.Брыля на польскай, чэшскай, румынскай, нямецкай, кітайскай мовах.
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 22.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты