УВОДЗІНЫ
1. Чалавек і прырода ў творах старабеларускай літаратуры
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
УВОДЗІНЫ
У сваім рэфераце я хацела параўнаць творы старабеларускай літаратуры па тэме “Чалавек і прырода”. Актуальнасць работы абуслоўлена тым, што есць патрэбнасць у даследаванні прыведзенай тэмы. Аб’ектам работы з’яўляюцца працы і выказванні іншых аўтараў і даследчыкаў па дадзенай тэме. Прадметам з’яўляюцца навуковыя даследаванні аўтараў старабеларускай літаратуры. Мэта: ахарактарызаваць творы тарабеларускай літаратуры па тэме “Чалавек і прырода”. Задачы, якія патрэбна вырашыць пры выкананні рэферата:
−разгледзець творы старабеларускай літаратуры;
−прааналізаваць тэму “Чалавек і прырода” ў творах старабеларускай літаратуры.
Чалавек і прырода ў творах старабеларускай літаратуры
Прырода і чалавек — гэта сучасная экалагічная праблема, яна набыла і ў грамадстве, і ў старабеларускай літаратуры незвычайную вастрыню, драматызм гучання. Праўда, экалагічны гуманізм мыслення выявіўся яшчэ ў эпоху Адраджэння і прысутнічаў у літаратуры наступных перыядаў. Можна правесці гэтую ідэйна значную лінію творчай думкі, пачынаючы ад паэмы «Песня пра зубра» М. Гусоўскага да «Паляўнічых акварэлек з Палесся» Я. Лучыны. Прырода з мастацкай тэмы перайшла ў катэгорыю самых актуальных і надзённых праблем. Добра выказаўся ў адным з вершаў паэт А. Лойка: «Вечныя тэмы!.. Мы вырашаем дасюль. // Вечныя, вечна сучасныя, // Цяжкія, няясныя…» («Вечныя тэмы»). Яшчэ ў савецкі час склалася плынь экалагічнай літаратуры — літаратуры ў абарону прыроднага наваколля. Вядомымі абаронцамі прыроды ў часы СССР сталі пісьменнікі М. Прышвін, К. Паўстоўскі, Л. Лявонаў, В. Астаф’еў, В. Распуцін, С. Залыгін, Ч. Айтматаў і інш. Свой голас у абарону беларускага ландшафту, рэк і азёр, флоры і фаўны падымалі П. Панчанка, А. Куляшоў, М. Танк, Н. Гілевіч, Р. Барадулін, І. Пташнікаў, В. Карамазаў, В. Казько, А. Жук, А. Наварыч і інш. Пісьменнікі, як ніхто іншы, прадбачылі наступствы, якія надыдуць у выніку бяздумнай меліярацыі, забруджвання і спрамлення рэк, разбурэння спрадвечнага светаўладкавання, безгаспадарчага рабавання прыродных багаццяў. З’явілася глыбокае ўсведамленне, што так далей будаваць адносіны з прыродай нельга, неабходна займаць актыўную грамадзянскую пазіцыю і абараняць экалагічныя прыярытэты. Вось як у той час ставілася пытанне пісьменнікам У. Чывіліхіным: «Здаецца, што надышоў час, калі любіць прыроду мала. Ці любіць яна цябе і што ты зрабіў для таго, каб яна цябе любіла? — вось як паўстае пытанне.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Пры напісанні дадзенага рэферату, можна зрабіць наступныя вывады.
Колькі прыгожых вершаў, карцін, песень створана пра прыроду... прыгажосць навакольнага нас прыроды заўсёды натхняла паэтаў, пісьменнікаў, кампазітараў, мастакоў, і ўсе яны па-свойму малявалі яе хараство, загадкавасць.
Сапраўды, з даўніх часоў чалавек і прырода складаюць адзінае цэлае, яны вельмі цесна ўзаемазвязаны паміж сабой. Але, на жаль, чалавек лічыць сябе вышэй за ўсіх астатніх жывых істот і абвяшчае сябе царом прыроды. Ён забыўся, што сам з’яўляецца часткай жывой прыроды, і працягвае паводзіць сябе агрэсіўна ў адносінах да яе. Прырода з’яўляецца вялізным скарбам багацця, аднак чалавек толькі па-спажывецку ставіцца да яе.
1. Бельскі, А. Беларуская літаратура ў кантэксце традыцый і сучаснасці / А. Бельскі. — Мінск, 2017. — С. 142—147
2. Булахаў, М. Г. “Слова пра паход Ігаравы” і Беларусь / М. Г. Булахаў. − Мінск. − 2000. – 205 с.
3. Мельнікаў А.А. Кірыл, Епіскап тураўскі: Жыццё, спадчына, светапогляд / А.А. Мельнікаў. − Мінск, 1997. − 307 с.
4. Чамярыцкі, В. А. Гісторыя беларускай літаратуры ХІ−ХІХ стагоддзяў : у 2 т. / НАН Беларусі, Ін-т літ. Імя Я. Купалы ; навук. рэд. тома В. А. Чамярыцкі. − Мінск: Беларус. навука, 2006 − Т. 2 : Даўняя літаратура: ХІ − першая палова ХVІІІ ст. − 910 с.