Войны ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай ў канцы 15-першай трэці 16 вякоў Реферат
БГУ (Белорусский государственный университет)
Реферат
на тему: «Войны ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай ў канцы 15-першай трэці 16 вякоў»
по дисциплине: «История Беларуси»
2018
Выполнено экспертами Зачётки c ❤️ к студентам
23.00 BYN
Войны ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай ў канцы 15-першай трэці 16 вякоў
Тип работы: Реферат
Дисциплина: История Беларуси
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 60%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 17.
Поделиться
УВОДЗІНЫ
1. Памежная вайна 1492 – 1494 гг.
2. Другая вайна паміж ВКЛ і Маскоўскім княствам (1500–1503 гг.)
3. Маскоўска-літоўская вайна 1507–1508 гг.
4. Чацвёртая вайна паміж Маскоўскай дзяржавай і ВКЛ
5. Вайна ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы 1534–1537 гг.
ВЫВАДЫ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
УВОДЗІНЫ
Умацаванне Рускай дзяржавы ў к. XV – п. XVI стст. спрыяла адваяванню рускіх зямель, якія знаходзіліся ў тыя часы ў складзе Вялікага княства Літоўскага. Дзве гэтыя дзяржавы супрацьстаялі ў справе аб’яднання ўсходнеславянскіх зямель пад адной каронай. Яны лічылі сябе пераемнікамі і нават прамымі нашчадкамі Кіеўскай Русі. Вялікае княства Літоўскае, якое атрымала ў спадчыну ад Кіеўскай Русі дзяржаўны лад, заканадаўства (дзяржаўны мова – старабеларуская), праваслаўную рэлігію (да канца XVI ст.), афіцыйна называлася Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае.
Адноснае адзінства да 1458–1459 гг. захоўвала праваслаўная царква ў гэтых дзяржавах, дзе быў адзіны мітрапаліт Кіеўскі з рэзідэнцыяй у Маскве. Ужо з 1459 г. мітрапаліта у Маскве пачалі афіцыйна называць Маскоўскім і ўсяе Русі, а мітрапаліт, які ўзначальваў Праваслаўную Царкву ў Вялікім Княстве Літоўскім, насіў тытул мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Русі з рэзідэнцыяй ў г. Навагрудку).Такім чынам, можна сказаць, што фармальна было два вялікіх “рускіх” княства, два мітрапаліта “ўсяе Русі”. Зразумела, гэта абумовіла жорсткую барацьбу двух блізкіх этнічна, культурна і рэлігійна дзяржаў.
Аб’ект даследвання – войны ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай ў к. XV – першай трэці XVI вв. Прадмет – асаблівасці і спецыфіка ваенных дзеянняў паміж Маскоўскай дзяржавай і ВКЛ у разглядаемы перыяд.
Мэтай дадзенага рэферата з’яўляецца вывучэнне перадумоў,спецыфікі правядзення і вынікаў войнаў паміж Маскоўскай дзяржавай і ВКЛ.
Для дасягнення мэты трэба вырашыць наступныя задачы:
1. Прааналізаваць перадумовы, прычыны канфліктаў паміж дзяржавамі ў акрэслены час.
2. Разгледзець спецыфіку і асаблівасці кожнай вайны, якая адбылася ў разглядаемы перыяд часу.
3. Прааналізаваць вынікі, умовы заключэння пагадненняў.
1. Памежная вайна 1492 – 1494 гг.
Калі ў XV ст. у войнах перамогу часцей брала літоўская дзяржава (князь Альгерд тройчы хадзіў на Маскву, падтрымліваў Цвярское княства ў супрацьстаянні з Маскоўскім і інш.), то ў XVI ст. карціна змянілася. Моц Масквы ўзрасла, і ў шэрагу войнаў яна змагла дасягнуць поўнай гегемоніі ва Усходняй Еўропе. У канцы XV ст. літоўскія князі катэгарычна не хацелі прызнаваць за Вялікім княствам Маскоўскім назву “рускае”, так як самі прэтэндавалі на гэта. Гэта акалічнасць была адной з падстаў для серыі войнаў.
У 1492–1494 гг. адбылася першая адкрытая вайна паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай, якая называецца Памежная вайна. Гэтаму папярэднічалі памежныя канфлікты, якія пачасціліся ў 1486 г., калі ваяводы Івана III напалі на Любуцк, Мценск і Вяземское княства.
В. Цемушаў адзначае, што ў дачыненні да храналагічных рамак гэтай вайны ёсць шмат няпэўнасці і розных думак. Пачатак вайны альбо вызначаюць недзе ў 80-х гг. XV ст., альбо цвёрда абазначаюць ў 1492 г. Але даследчык падкрэслівае, што “апошнюю дату лёгка абвергнуць адной толькі спасылкай на паход 11 маскоўскіх ваяводаў на Варатынск у 1489 г.” [6, с. 5]. Цікава, але канец вайны не ўсімі даследчыкамі звязваецца з заключэннем міру 5 лютага 1494 г. Ю. Г. Аляксееў, напрыклад, лічыць, што гэта вайна скончылася яшчэ ў 1493 г. [1, с. 317].
18 мая 1492 г. Іван III накіраваў да караля польскага і вялікага князя літоўскага Казіміра IV пасла з праграмай тэрытарыяльных прэтэнзій, аднак пасол вярнуўся назад, даведаўшыся пра нечаканую смерць Казіміра (7 чэрвеня 1492 г. у Гародні).
Для пачатку вайны склалася спрыяльная сітуацыя. У жніўні 1492 г. войскі Рускай дзяржавы на чале з Ф. Теляпнёвым-Абаленскім ўзялі Любуцк і Мцэнск. Гэтыя гарады спалілі, а жыхары захоплены ў палон. Увосень таго ж года маскоўскія ваяводы занялі Хлепень і Рагачоў. Сітуацыя была выгаднай і таму, што ў Вялікім княстве Літоўскім у тыя часы праводзілася палітыка нераўнапраўных адносін да праваслаўных феадалаў, нашчадкам старажытнарускіх княжацкіх родаў. Таму пакрыўджаныя князі з памежных раёнаў Вялікага Княства Літоўскага пераходзілі на бок Маскоўскай: С. Варатынскі, А. Вяземскі, А. і В. Вельскія і інш. Гэта дазволіла Івану III без асаблівых цяжкасцей авалодаць землямі ў вярхоўях Акі. З дапамогай князёў-перабежчыкаў былі захоплены Серпейск, Мезецк, Массальск, пазней войска маскоўскага ваяводы Д. Шчэні захапіла Вязьму.
Рыхтуючыся да пашырэння ваенных дзеянняў, вялікі князь маскоўскі збіраў войска ў Вялікіх Луках, Пскове, Цверы, Ноўгарадзе, а таксама заклікаў крымскага хана Менглі-Гірэя нанесці ўдар па ВКЛ з поўдня. У 1493 г. маскоўскае пасольства наведала князя Конрада Мазавецкага і магістра Тэўтонскага ордэна. Было прапанавана стварыць супраць кіруючай польскай ды літоўскай дынастыі Ягелонаў ваенны альянс. Праціўнік быў не гатовы да абароны, таму новы вялікі князь літоўскі Аляксандр накіраваў паслоў у Крым, Заволжскую Арду і да свайго брата – польскага караля Яна Альбрэхта.
2. Другая вайна паміж ВКЛ і Маскоўскім княствам (1500–1503 гг.)
У 1500–1503 гг. адбылася другая вайна Вялікага Княства Маскоўскага супраць Вялікага Княства Літоўскага. У канцы 1490-х гг. адносіны паміж гэтымі дзяржавамі зноў абвастрыліся, таму новы канфлікт з-за тэрытарыяльных спрэчак быў ўжо непазбежным.
Рыхтуючыся да вайны, вялікі князь Маскоўскі Іван III заключыў ваенны саюз з Крымскім ханствам, а таксама ўстанавіў добрыя адносіны з Турцыяй. Фармальнай прычынай да пачатку вайны стала тое, што да Масквы дайшлі чуткі пра ганенні на праваслаўнае насельніцтва і пераход прыгранічных князёў пад уладу Масквы. Вясной 1500 г. на службу да Івана III перайшлі князь С. І. Вельск, крыху пазней В. І. Шамячыч, мажайскі князь Сямён Іванавіч і шэраг іншых князёў разам з “дварамі” ды баярамі.У красавіку 1500 г. ў Маскву прыбыло пасольства вялікага князя літоўскага Аляксандра, на чале якога стаяў смаленскі намеснік С. Кішка. Галоўнай мэтай гэтага пасольства была спроба зняць напружанне паміж дзвюма дзяржавамі. Аляксандр вырашыў пайсці на кампраміс, ўпершыню звярнуўшыся да Івана III як да “гаспадара ўсяе Русі”. Пры гэтым ён патрабаваў вярнуць “здраднікаў” (маючы на ўвазе князёў-перабежчыкаў) і не “чыніць больш крыўд на межах”. Але гэты крок ужо не мог спыніць вайну.
3 мая 1500 г. ваявода Я. Захар’ін з палкамі рушыў да Бранска; у Вільню з абвяшчэннем вайны паехаў ганец І. Целяшоў. Тым часам атрады Захар’іна авалодалі Бранскам, Пуціўлем, Серпейскам, Мцэнскам, Старадубам, Гомелем, Аюбечам, Ноўгарад-Северскім, Рыльскам. На бок Івана III перайшлі князі Масальскія і Трубяцкія. Другая групоўка на чале з Ю. Захар’іным была накіравана да Смаленску, на Дарагабуж. Трэцяя групоўка стаяла ў Вялікіх Луках, гатовая выйсці ў любы момант, а чацвёртая знаходзілася ў рэзерве ў Цверы. У канцы чэрвеня да Смаленску падышоў конны корпус ВКЛ, якім камандваў найвышэйшы гетман К. Астрожскага. 14 ліпеня 1500 г. на рацэ Вядрошы пад Дарагабужам руская армія атрымала ўпэўненую перамогу. Падчас бітвы, што доўжылася амаль шэсць гадзін, літоўская армія была ўшчэнт разбітая, а сам К. Астрожскі трапіў у палон. Неабходна акрэсліць, што ВКЛ спрабавала змяніць ход вайны з дапамогай саюзнікаў, якіх яны актыўна шукалі.
Літоўскія дыпламаты былі ў Малдавіі, Заволжскай Ардзе, Лівонскім ордэне, у братоў Аляксандра – польскага караля Яна Альбрэхта і караля Венгрыі і Чэхіі Уладзіслава. Іх спроба угаварыць самога вялікага князя поспеху не мела. У маі 1501 г. рускае войска зноў рушыла на Вялікае княства Літоўскае, а ў чэрвені з поўдня па ім атакавалі крымскія татары. З боку ВКЛ ў вайну ўступілі Заволжская Арда і Лівонскі ордэн, магістр якога, Вальтэр фон Плеттэнберг, у маі 1501 г. пачаў ваеныя дзеянні. Пасля смерці Яна Альбрэхта вялікі князь літоўскі Аляксандар быў абраны польскім каралём і з’ехаў у Польшчу. Адначасова ў 1501 г. згодна з Мельніцкім актам ўмацоўвалася Унія Польскага каралеўства з Літвой. Адсутнасць караля і надзеі на хуткую дапамогу з боку палякаў абумовілі пасіўнасць літоўскіх войскаў.У другой палове 1501 г. Іван III накіраваў ва Усходнюю Беларусь аб’яднаныя сілы, якія 4 лістапада 1501 г. пад Мсціслаўлем разбілі войскі князёў Іжаслаўскага і Дашкевіча.
3. Маскоўска-літоўская вайна 1507–1508 гг.
Значныя тэрытарыяльныя страты ў войнах з Масквой усхвалявалі літоўскі бок, і ён пачаў прагнуць рэваншу. У лютым 1507 г. Віленскім сеймам было прынята рашэнне аб вяртанні зямель, страчаных падчас папярэдніх войнаў. У сакавіку-красавіку 1507 г. пасольства Жыгімонта I Старога, якое знаходзілася ў той час у Маскве, ва ўльтыматыўнай форме запатрабавала вярнуць гарады і землі, якія былі заваяваны пры Іване ІІІ. Маскоўскі ўрад не прыняў гэтых патрабаванняў і заявіў аб тым, што ў выпадку неабходнасці будзе гатовы распачаць вайну супраць Вялікага княства Літоўскага. Ужо ў красавіку 1507 г. вялікі князь Васілій III накіраваў конныя палкі на Пскоў, Смаленск. Абышоўшы крэпасці, рускія атрады зайшлі далёка на тэрыторыю Беларусі. Толькі тады выехаў у Літву з Кракава кароль і вялікі князь Жыгімонт, які загадаў найвышэйшаму гетману С. П. Кішку сабраць земскую службу каля Менска (каля 14 тыс. чалавек).
У чэрвені, калі сабралася паспалітае рушанне, рускія ваяводы пакінулі межы Вялікага княства Літоўскага. Кішка накіраваў войскі да Друцка, адкуль пасылаў невялікія атрады ваяваць на прыгранічныя рускія землі. Неўзабаве паспалітае рушанне было распушчана. Надзеі літоўскіх палкаводцаў на крымскіх татараў не спраўдзіліся: яны не рызыкнулі нападаць на Чарнігаў і Пуціўль, як абяцалі. У кастрычніку – лістападзе 1507 г. войскі ваявод Васілія III В. Холмскага і Я. Захар’іна зноў падышлі да Сярэдняга Падняпроўя. Яны аблажылі гарады Мсціслаўль і Крычаў, але не змаглі іх узяць з-за добрай абароны. З падыходам паспалітага рушання маскоўскае войска вымушана было зняць аблогу і адысці.
Другі этап вайны звязаны з мецяжом князёў Глінскіх у Вялікім княстве Літоўскім у студзені 1508 г. Узначальваў мяцеж былы набліжаны караля Аляксандра Міхаіл Львовіч Глінскі. Згодна з традыцыяй, родапачынальнік князёў Глінскіх Лекса быў нашчадкам хана Залатой Арды Мамая і, прыняўшы праваслаўную веру, выехаў у Вялікае княства Літоўскае, дзе атрымаў першы радавы маёнтак Глінск (зараз гэта тэрыторыя Украіны). Міхаіл Глінскі, які быў высокаадукаваным чалавекам, выбітным ваяводай (у 1506 г. атрымаў выдатную перамогу над крымскімі татарамі пад Клецкім), выбіўся пры Аляксандры ў шэраг самых буйных дзяржаўных дзеячаў. Прадстаўнікам шляхты старога літоўскага паходжання такое ўзвышэнне Глінскага і яго братоў не зусім спадабалася. Паўстаў востры канфлікт, які ў 1508 г. выліўся ў адкрыты мяцеж М. Глінскага і яго братоў, Івана і Васіля, супраць караля Жыгімонта. Сабраўшы каля 2 тысяч чалавек, Глінскі завалодаў Туравам, Мазыром, спрабаваў захапіць Слуцк і шэраг іншых гарадоў. Аднак, Глінскі і яго мяцеж не быў падтрыманы шырокімі пластамі насельніцтва. Ужо вясной 1508 г. ў лагер Глінскіх прыбыў прадстаўнік Васілія III Г. Маклакоў. Яны дамовіліся аб сумесных ваенных дзеяннях, а таксама аб перадачы занятых у Беларусі гарадоў непасрэдна Глінскаму.
4. Чацвёртая вайна паміж Маскоўскай дзяржавай і ВКЛ
Незавершанасць афармлення заходніх межаў Маскоўскай дзяржавы прадвызначыла пачатак новай (чацвёртай) вайны. З 1510 г. Васілій III заняўся непасрэднай падрыхтоўкай Смаленскай кампаніі (адваяванне гэтага горада было адной з галоўных задач у войнах з Літвой). Яго дыпламаты заручыліся падтрымкай Лівонскага і Тэўтонскага ордэнаў. Вайна пачалася першым паходам на Смаленск, вызначаным на зіму 1512–1513 гг. У лістападзе 1512 г. выступіла войска князя І. Рапніна-Абаленскага і І. Чалядніна, якое спаліла пасады Смаленска і павінна было накіравацца да Оршы і Друцку. З мэтай аб’яднання з ім з Вялікіх Лук рухалася войска князя Ф. Адоеўскага. У снежні 1512 г. на Смаленск рушылі галоўныя сілы, на чале якіх стаяў сам Васілій ІІІ. Пасля шасцітыднёвай аблогі маскоўскае войска, якое панесла значныя страты, вярнулася назад.
У чэрвені 1513 г. пачаўся другі паход на Смаленск. Да восені пад горадам сабралася 80-тысячная руская армія, якая мела шматлікую артылерыю і 2 тыс. пішчаляў. Каля 24 тыс. ратнікаў ваявалі пад Полацкам, 8 тыс. чалавек – пад Віцебскам, а 14-тысячная групоўка аблажыла ў сваю чаргу Оршу. Чарговая спроба ўзяць Смаленск зноў не ўдалася, і Васілій III у лістападзе 1513 г. адвёў свае палкі назад.
У лютым 1514 г. было вырашана здзейсніць трэці паход на Смаленск. Менавіта тады ж руская дыпламатыя змагла стварыць супраць Польшчы і Літвы шырокую ваенную кааліцыю, куды разам з Рускай дзяржавай увайшлі “Свяшчэнная Рымская імперыя” ды яшчэ пяць еўрапейскіх краін. Паводле дамоўленасці, ў выпадку перамогі кааліцыі аўстрыйскі эрцгерцаг Максіміліян I прызнаваў права Масквы на беларускія і ўкраінскія землі, а Васілій III – права Вены на некаторыя польскія тэрыторыі. У канцы мая 1514 г. пачаўся трэці паход на Смаленск, у якім удзельнічала каля 80 тыс. ратнікаў. 31 ліпеня пасля бесперапыннага абстрэлу з 300 гармат Смаленск капітуляваў. Ваяводы Васіля III, якія імкнуліся замацаваць поспех, рушылі на захад. Яны заваявалі такія гарады, як Мсціслаўль, Крычаў, Дуброўну, перайшлі Дняпро і Друць, і толькі каля Бярэзіны сутыкнуліся з перадавымі атрадамі 35-тысячнай арміі караля і вялікага князя Жыгімонта I Старога. 8 верасня 1514 г. адбылася вядомая бітва пад Оршай, падчас якой руская армія была ўшчэнт разбіта. Гісторыкі па-рознаму ацэньваюць дадзеную бітву і яе наступствы ў ходзе вайны, у той час як Вялікім княствам Літоўскім вынік быў расцэнены як выбітная перамога. Галоўнакамандуючы літоўскім войскам (К. Астрожскі) заклаў у гонар такой падзеі памятную царкву ў Вільні. Пасля Аршанскай бітвы рускае войска было адкінута да Смаленска, а сам Смаленск быў абложаны Астрожскім. Аднак, авалодаць ім гетман не здолеў. Пасля паражэння пад Оршай Максімільян I адмовіўся ад саюза з Масквой. Менавіта з гэтай нагоды кааліцыя распалася.
5. Вайна ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы 1534–1537 гг.
Пятая вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім адбылася ў 1534-1537 гг. Вестка аб смерці Васілія III у 1533 г. абудзіла сярод феадалаў ВКЛ надзеі на вяртанне страчаных раней тэрыторый. Сітуацыя для гэтага выглядала даволі спрыяльна: з канца 1533 г. Крымскае ханства займала антымаскоўскую пазіцыю, а ў самой Маскве выспяваў унутраны разлад. Калі пасольства малалетняга Івана IV выказала надзею на працяг міру, вялікі князь літоўскі Жыгімонт Стары запатрабаваў падпісаць мір на ўмовах вяртання да межаў, якія існавалі ў часы праўлення Івана III. Маскоўская бок, зразумела, не змог пагадніцца з такімі прапановамі і ўмовамі, а гэта ўжо прадвяшчала, што неўзабаве хутка пачнецца новая вайна.
Рашэнне пачаць яе было прынята Віленскім вальным соймам, які падтрымаў увядзенне ваеннага падатку на тры гады. Згодна ўніверсалу гаспадара літоўскага, паспалітае рушанне краіны, а гэта каля 24 тыс. чалавек, мусіла сабрацца ў пачатку красавіка пад Мінскам. Вялікія надзеі ўскладаліся на дапамогу крымскіх татараў, а таксама на бунты ў самой Маскве. Аднак антымаскоўскі выступ татараў сарвала ўнутраная барацьба, якая была ў той час ў Крыме, а маскоўскі ўрад здолеў перамагчы апазіцыю і добра падрыхтавацца да вайны.У пачатку жніўня 1534 г. вялікі гетман Юрый Радзівіл прывёў 20-тысячнае войска пад Магілёў, адкуль корпус на чале з І. Вішнявецкім быў накіраваны на Смаленск, а корпуса князя А. Неміровіча – у Северскую зямлю. Але, тым не менш, першы не змог завалодаць Смаленскай крэпасцю, а другі захапіў толькі Радагошч, хоць трымаў у аблозе Почап, Старадуб, Чарнігаў. Пасля вяртання войскі Вялікага княства Літоўскага былі распушчаны.
Зімой 1534-1535 гг. рускія войскі са Старадуба, Смаленска і Пскова перайшлі ў контрнаступленне і, не сустрэўшы сур’ёзнага супраціўлення, прасунуліся далёка на захад да Браслава і Навагрудка, зрабіўшы пры гэтым сур’ёзны ўрон другом боку. Маскоўскае войска вярнулася дадому толькі вясной. Тым самым быў завершаны першы этап кампаніі. Імкнучыся актывізаваць ваенныя дзеянні як мага хутчэй, літоўскі бок, акрамя ўласнай земскай службы, наняў на асабовыя сродкі яшчэ некалькі тысяч салдат у Польшчы. Адтуль жа прыйшла і саюзніцкая дапамога – 1 тыс. чалавек кавалерыі і 500 чалавек пяхоты. Войска кароны злучылася з паспалітым рушаннем Вялікага княства Літоўскага ў канцы мая 1535 г. пад Рэчыцай. У ліпені ўсе аб’яднаныя сілы праціўніка рушылі ў Северскую зямлю, дзе 16 ліпеня яны занялі мель, жыхары якой самі адчынілі вароты пазней – Почап і Радагошч.
У чэрвені 1535 г. рускія войскі зноў накіраваліся на беларускія землі. Адна групоўка вяла баявыя дзеянні на Полаччыне, другая – на Мсціслаўшчыне, дзе ў выніку бітваў былі спалены Крычаў, Дуброўна, Орша. Руская дыпламатыя змагла дасягнуць значных поспехаў і на знешняй палітычнай арэне: маскоўскія паслы пераканалі гаспадара Валахіі нанесці ўдар па Польскім Каралеўстве з поўдня, каб пазбавіць Літву польскай падтрымкі. Неўзабаве войска ВКЛ пакінула тэрыторыю Северской зямлі, каб вярнуцца ў свае межы, замацаваўшы за сабой толькі Гомель. На адваяванай Полацкай зямлі рускія войскі пабудавалі новыя замкі – Завалач і Себеж.
ВЫВАДЫ
Маскоўская дзяржава і Вялікае княства Літоўскае суіснавала поруч многія гады. Нажаль, блізкасць культур, этнасаў і г.д. не магла быць гарантам тога, што іх суіснаванне будзе бясспрэчным і мірным.
Тэрытарыяльныя пытанні заўсёды былі актуальнымі амаль для ўсіх дзяржаў, таму і найчасцей менавіта з гэтай нагоды пачыналіся спрэчкі, канфлікты інават войны. Як паказала даследванне, асноўнай прычынай войн паміж Маскоўскай дзяржавай і ВКЛ ў разглядаемы перыяд былі тэрытарыяльныя пытанні. Пры гэтым часцей за усё адна вайна несла нейкую тэрытарыяльную пераарганізацыю краін, што, у сваю чаргу, з цягам часу зноў станавілася аб’ектам спрэчак і г.д.
Кожныя войны ў нейкі момант часу было вырашаны спыняць, пры гэтым прымаліся такія рашэнні з розных нагод. Аднак, заключэнне перамір’я і падпісанне пагадненняў яшчэ не значыла, што на гэтым ваенныя дзеянні спыняюцца на неабмежаваны тэрмін.
Канец XV – першая трэць XVI стст. Была складанымі часамі ў знешнепалітычных адносінах ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы. Нажаль, пастаянныя канфлікты і спрэчкі па тэрытарыяльных пытаннях былі прычынамі, па якім дзе суседнія краіны ваявалі паміж сабой.
1 Алексеев, Ю. Г. Походы русских войск при Иване ІІІ: Некоторые вопросы стратегического руководства / Ю. Г. Алексеев // Труды кафедры истории России с древнейших времен до ХХ века. СПб., 2006.
2 Базилевич, К. В. Внешняя политика Русского централизованного государства. Вторая половина 15 в. М., 1952.
3 Греков, И. Б. Очерки по истории международных отношений Восточной Европы 14-16 вв. М., 1963
4 Петров, А. Мечты о «золотом столе». Киевское наследство в политической жизни средневековой Восточной Европы / А. Петров // Родина. – 2006. – № 4.
5 Сагановіч, Г. Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1492-94 / Г. Сагановіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 2. – Мінск, 1994. – С. 185-186
6 Цемушаў, В. “Вайна пад час міру”. Першая памежная вайна ВКЛ з Масквою (1486–1494) [Элекстронны рэсурс] / В. Цемушаў. – Рэжым доступу: http://www.belhistory.eu/viktar-cemushaў-“vajna-pad-chas-miru”-pershaya-pamezhnaya-vajna-vkl-z-maskvoyu-1486–1494/. – Дата доступу:
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 60%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 17.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты