реферат - Метады датавання ў археалогіі
Скачать готовую работу по теме

Метады датавання ў археалогіі

Купить эту готовую работу со скидкой за 23,00 BYN
Метады датавання ў археалогіі
Стоимость Стоимость
от

23,00

28,75

BYN

Содержание


1. Працэдура археалагічнага даследавання
2. Апрацоўка матэрыялаў і папярэдні аналіз даных
Спіс выкарыстаных крыніц

Выдержка из работы

1. Працэдура археалагічнага даследавання


Археалагічныя даследаванні ўключаюць 3 этапы:
1) збор матэрыялаў;
2) апрацоўка матэрыялаў і па пярэдні аналіз даных;
3) інтэрпрэтацыя даных, гістарычныя рэканструкцыі.
Этап збору матэрыялаў часта атаясамліваецца з палявымі працамі, калі раводзяцца археалагічныя разведкі і раскопкі. Для правядзення разведак і раскопак неабходна атрымаць Дазвол – афіцыйны дакумент, якiвыдаецца Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Усе самавольныя археалагічныя працы, у т.л. пошук артэфактаў з дапамогай металашукальнікаў, без Дазвола забаронены.
Археалагічная разведка – работы, накіраваныя на пошук і выяўленне новых археалагічных помнікаў, а таксама – на асэнсаванне на сучасным навуковым узроўні помнікаў, ужо вядомых па архіўным ці літаратурным даным. 
Археолаг, пешкам абыходзячы пэўныя тэрыторыі, якія вызначыў папярэдне, збірае т.зв. “пад’ёмны матэрыял” – фрагменты керамікі, крамянёвыя артэфакты, каменныя ці жалезныя вырабы і інш. рэчы, якія знаходзяцца на паверхні зямлі, а таксама фіксуе рэшткі археалагічных аб'ектаў. Усе абследаваныя пункты даследчык адзначае на карце, усе помнікі фатаграфуе,апісвае ў сваім палявым дзённіку. 
Для вызначэння стратыграфіі, плошчы помніка і яго папярэдняга датавання звычайна выкарыстоўваюцца зандажныя працы. На помніку закладаецца шурф – невялікі раскоп плошчай ад 1 м² да 24 м². 
Акрамя таго, у археалогіі шырокавыкарыстоўваюцца т.зв метады дыстанцыйнага зандавання, а таксама геафізічныя метады разведкі.Да найбольш распаўсюджаных метадаў дыстанцыйнага зандавання адносіцца аэрафотаздымка. 
Аэрафотаздымка – візуальнае абследаванне мясцовасці з паветра пры дапамозе фота- ці відэакамеры. Падчас аэрафотаразведкі праводзіцца аэрафотаздымка ландшафта. На атрыманых стэрэаздымках спецыяліст можа ўбачыць сляды дзейнасці старажытнага чалавека, якія не магчыма заўважыць пад час звычайнай археалагічнай разведкі. 
Геафізічныя метадыразведкі дазваляюць выяўляць аб’екты, якія знаходзяцца ў пласце глебы альбо глыбей яго. У выніку выкарыстання такіх метадаў спецыялісты знаходзяць рэшткі абарончых муроў, падмуркі будынкаў, рэшткі вогнішчаў, засыпаныя ямы і інш. аб’екты. Найбольш распаўсюджанымі метадамі, якія выкарыстоўваюцца ў археалагічнай практыцы, з’яўляюцца магнітаразведка і электраразведка. 
У выніку правядзення археалагічных разведак – візуальных абследаванняў, пад’ёмных збораў матэрыялу, шурфоўкі – археолаг атрымоўвае папярэднюю інфармацыю аб часе існавання, культурнай прыналежнасці, функцыянальных асаблівасцях помніка. На падставе аналізу гэтых даных археолаг прымае рашэнне аб мэтазгоднасці правядзення археалагічных раскопак на канкрэтным помніку.


2. Апрацоўка матэрыялаў і папярэдні аналіз даных


Сабраныя ўэкспедыцыi матэрыялы апрацоўваюцца i вывучаюцца. 
Знаходкі ачышчаюць, шыфруюць (падпісваюць, указваючы звесткі аб помніку, годзе даследавання, месцы выяўлення артэфакта). Часта праводзяць кансервацыю i рэстаўрацыю знойдзенных рэчаў. Кансервацыяй называецца такая апрацоўка рэчаў, якая захоўвае iх ад дэфармацыiiразбурэння. 
Рэстаўрацыя – гэта аднаўленне першапачатковага выгляду пашкоджанай рэчы. Асноўнай працай, якуювыконвае археолаг на камеральным этапе, з’яўляецца аналiз і вывучэнне рэчаў. 
Перш за ўсе, праводзіцца групіроўка, сістэматызацыя і класіфікацыя артэфактаў (паводле іх формы, прызначэння, матэрыялу, з якога яны выраблены і інш. крытэрыяў). 
У археалогіі найбольш распаўсюджанымі з’яўляюцца марфалагічныя класіфікацыі – г.зн., класіфікацыі, у падставу якіх пакладзены асаблівасці формы рэчаў. Устаноўлена, што знешняя форма вырабаў часта абумоўлена культурнай, храналагічнай, тэрытарыяльнай, функцыянальнай і інш. прыналежнасцю.
Важнай задачай, якая стаіць перад археолагам, з’яўляецца дакладнае 
вызначэнне сыравіны, з якой былі выраблены знойдзеныя артэфакты. 
Істотнае месца ў археалагічнай працы належыць і тэхналагічнаму аналізу, калі даследчык вызначае спосаб вырабу той ці іншай знаходкі. Для вырашэння гэтай задачы выкарыстоўваюцца розныя метады: метады, запазычаныя ў тэхнічных навук, якія вывучаюць сучасныя тэхналагічныя працэсы (напр., кераміказнаўства, металаграфія і інш.), этнаграфічныя аналогіі (даныя аб спосабах вырабу рэчаў у народаў, блізкіх па свай культуры да першабытных), эксперыментальная археалогія (кірунак сучаснай навукі, калі даследчыкі ўласнаручна вырабляюць артэфакты, аналагічныя старажытным). 
Важнае месца ў вывучэнні рэчаў належыць іх датаванню. У археалогіі выкарыстоўваецца дзве сістэмы датавання: адноснае і абсалютнае датаванне. 
Адносная храналогія – гэта вызначэнне паслядоўнасці з’яў, падзей і інш.: “што адбывалася раней?”, “што адбывалася пазней?”, “што адбывалася адначасова?”. Адносная храналогія дае адказ на пытанні “перад чым?” і “пасля чаго?”. 
На практыцы выкарыстоўваецца шмат метадаў адноснага датавання, пры гэтым асноўнымі метадамі з’яўляюцца тыпалагічны і стратыграфічны.
На сённяшні дзень у археалогіі распрацаваныя шматлікія тыпалогіі розных катэгорый артэфактаў (для канкрэтных рэгіёнаў, перыядаў і г.д.), якія ў пэўнай ступені адлюстроўваюць паслядоўнасць бытавання рэчаў. Новазнойдзены выраб параўноўваецца з ужо вядомымі артэфактамі, і такім чынам вызначаецца яго адносная храналогія. 
Стратыграфічны метад дазваляе правесці адноснае датаванне знаходак па пластах, у якіх яны былі выяўлены (пласт, які размяшчаецца ніжэй, больш старажытны ў параўнанні з верхнімі напластаваннямі). 




Список литературы

1. Дук Д.У. Да пытання гістарыяграфіі метадалогіі археалагічнага даследавання Беларусі ў ХІХ ст. // Вестник Полоцкого государственногоуниверситета. Серия А. Гуманитарные науки. 2005. No 7. – С. 31–39.
2. Колосов А.В. Основы археологии. – Могилёв: МГУ им. А.А.Кулешова,2012. – 160 с.
3. Мартынов А.И. Методы археологического исследования: Учеб. пособие / А.И. Мартынов, Я.А. Шер. – М.: Высш. шк., 2002.


Купить эту работу

1. Працэдура археалагічнага даследавання
2. Апрацоўка матэрыялаў і папярэдні аналіз даных
Спіс выкарыстаных крыніц

Стоимость Стоимость

23,00

28,75

BYN

Информация о работе

Вуз: БГУ (Белорусский государственный университет)
Дисциплина: Археология
Тип работы: Реферат
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 50%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 12.

Процесс покупки готовой работы

01
1. Заказ готовой

Оставьте заявку по кнопке "купить ". Обязательно укажите правильный e-mail, на него вышлют инструкции по оплате и ваши материалы.

02
2. Оплата

На вашу электронную почту придет подробная инструкция по оплате через ЕРИП. 

03
3. Получение

Сразу после оплаты, менеджер вышлет все материалы, которые относятся к заказу, на электронную почту.