Реферат - Реферат по книге Лакотки "Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідства Беларусі " (8 стр)
Скачать готовую работу по теме

Рэферат па кнізе А.І. Лакоткі Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідства Беларусі

Купить эту готовую работу со скидкой за 23,00 BYN
Рэферат па кнізе А.І. Лакоткі Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідства Беларусі
Стоимость Стоимость
от

23,00

28,75

BYN

Содержание

Уводзіны
1. Феномен драўлянага культавага дойлідства
2. Культавыя пабудовы розных канфесій
3. Агульнае  ў беларускім драўляным культавым дойлідстве
Заключэнне
Спіс выкарыстанай літаратуры

Выдержка из работы

Уводзіны

Аляксандар Іванавіч Лакотка нарадзіўся 25 студзеня 1955 г. ў вёсцы Кузьмічы Кузьмічы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Даследчык мае больш 250 навуковых прац, сярод якіх 20 манаграфій. Кніга, якую мы разгледзім – «Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідства Беларусі»[1] была выдадзена ў 2003 г. Праца над тэмай вялася ў межах падрыхоўкі вялікага шасцітомнага выдання “Архітэктура Беларусі” [2].
Кніга «Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідства Беларусі» прысвечана сакральна-манументальнаму дойлідству, увасобленнаму ў драўніне. Унікальнасць выдання абумоўлена тым, што ўпершыню ў беларускай навуцы зроблены сістэмна-параўнальны аналіз гэтай катэгорыі помнікаў. А. І. Лакотка паказвае асаблівасці гістарычнага развіцця,  кампазіцыйныя і мастацка-стылёвыя адрозненні драўляных збудаванняў розных канфесій. 
Асноўны тэкс кнігі падзелены на 8 раздзелаў. Першы з іх –«Драўлянае сакральная дойлідства Беларусі як феномен узаемадзеяння культур» прадстаўляе сабой уводзіны ў тэму. Наступныя 6 раздзелаў прысвечаны асобным катэгорыям культавых пабудоў па канфесійнай прыналежнасці і мэце выкарыстання: «Цэрквы», «Касцелы», «Капліцы», «Званіцы», «Мячэці», «Сінагогі». 


1. Феномен драўлянага культавага дойлідства

У гэтым раздзеле А. І. Лакотка сцвярджае [1, с. 3–7], што генэзіс драўлянага сакральнага дойлідства Беларусі ідзе ад архітэктуры ўсходніх  славян  IX– XII стст. На нашы землі сакральнае будаўніцтва прыйшло з пэўнімі сфармірованымі канонамі. У кожным рэгіене усталявалася панаванне пэўных вызначаных формаў. Для паўдневых рэгіенаў Беларусі тыповыя восевыя і крыжова-восевыя канструкцыі (цэрквы у Давыд-Гарадку і Сынкавічах), для паўночных – крыжова-цэнтрычныя. Вялікая колькасць помнікаў пазначаных тыпаў да нашых дзен не дайшло. 
У якасці праяўлення стылю барока ў рдаўляным дойлідстве аўтар падае цэрквы  XVIII ст. у Хойніках, Вялемічах. Найбольш вядомая з іх – Свята-Міхайлаўская царква ў Слуцку. Найбольш яркія прыклады узаемадзеяння будаўнічых культур бычны сярод беларускіх драўляных касцёлаў.  Спярша гэта былі бязвежавыя пабудовы, якія прадстаўлялі сабой спалучэнне нефа і алтара пад двусхільным дахам, а потым – двухвежавыя храмы. На спалучэнні стыляў эклектыкі і мадэрну ў XVIII ст. з’явіліся касцелы, якія бралі за прыклд мадэлі больш ранніх, гатычных часоў. У царкоўным будаўніцтве таксама адчуваўся ўплыў еўрапейскіх традыцый.


2. Культавыя пабудовы розных канфесій

Цэрквы. [1, с. 7–16] Драўляныя цэрквы з’явіліс адразу пасля прыняцця хрысціянства. Па планіроўцы вызначалася 3 часткі: прытвор, неф і алтар. Пазней далучыліся бакавыя прыбудовы – сакрысціі. Такія храмы існавалі на Палессі да XVII ст. (Хатынічы, Ялава, Здзітава). Адметная асаблівасць беларускіх драўляных цэркваў – алтарная частка пяцікутнай формы. У XVIII ст. цэрквы на буйных сельскіх прыходах мелі аб’ёмы прытвора – нефа-алтара, якія складаліся с з трох-чатырох ярусаў. У Паўдневых рэгіенах сфармаваўся тып падоўжана-восевых цэркваў. З цягам часу восевы план пераходзіць ў крыжова-цэнтрычны. Гэта дазваляла праектаваць больш дасканалыя і вырзныя збудаванні. Для збудаванняў XIX – пач. XX ст. характэрна тэндэнцыя перабудовы уніяцкіх цэркваў у адпаведнасці з праваслаўнымі канонамі. У XIX ст. распаўсюд атрымалі так званыя “узорныя”, тыповыя праекты драўляных цэркваў. 
Касцёлы. [1, с. 16–23] З XIII ст. на тэрыторыі Беларусі пачалі будавацца адзінкавыя драўляныя касцелы. XVIII ст. касцелы мелі выгляд выцягнух па прапорцыях будынкаў, без вежавых надбудоў, пад двухсхільным дахам (у в. Каменцы Шчучынскага р-на і ў в. Лаздуны Іўеўскага). Яны будаваліся па крыжова-восеваму плану. Пад уплывам стылістыкі рэнесансу і барока драўляны якасцелы набываюць вытанчанасць структурных элементаў. Для эпохі класіцызму характэны калонныя порцікі, атыкі і франтоны, аздабленне з драўляных пілястраў. 


3. Агульнае  ў беларускім драўляным культавым дойлідстве

А.І. Лакотка ў гэтым раздзеле[1, с. 57–59]  робіць выснову аб тым, што ўся разнастайнасць помнікаў драўлянага сакральна-манументальнгага дойлідства Беларусі аб’яднаная агульный рысай. Гэта найбольш вылучаецца пры параўнанні з аналагінымі помнікамі Еўропы і Русіі. 
Адзначаецца, што праз стагоддзі да нас дайшлі як узоры аўтэнтычнай архітэктурнай думкі, так і прыклады змяшэння стыляў, напластавання прыёмаў, узаемапранікнення формаў, характэных для розных канфесій. Для рускага драўлянага дойлідства характэрны сцены з бярвеняў круглякоў, для касцёлаў Закарпацця – дранкавыя сцены. Белаускае дойлідства сумясціла абодве традыці ў ашаляваныя  сцены з брусоў.
Агульнай рысай, дайшоўшай з часоў старажытнаславянскага паўзямлянкавага жытла, стала зрубная канструкцыя дахаў, пазней перайшоўшая ў каркасна-кроквенныя канструкцыі. Аднатыпнымі для сакральных драўляных збудаванняў Беларусі сталі і шмат якія іншыя элементы: аб’емна планіровачныя модулі, цэнтрычная і цэнтрычна-ярусная будова, зруб-клець з шатровым ці двухвежавым дахам і іншае.


Заключэнне 

Такім чынам, мы даведаліся, што гістарычна на Беларускіх землях будаваліся розныя тыпы драўляных культавых пабудоў. У праваслаў’і склаліся 2 школы драўлянага праваслаўнага царкоўнага дойлідства: палеская і віцебская. Для прыкладаў першай школы характырны ярусна-восевая кампазіцыя, а для другой – ярусна-цэнтрычныя.  Драўляныя цэрквы будаваліся па крыжова-цэнтрычнаму, а касцелы – па крыжова-восеваму плану.  Сярод каталіцкіх касцелаў пераважалі двухвежавыя збудаванні. Паступовы аформіліся аўтэнтычныя, мясцовыя рысы, якія увасобіліся ў большасці касцёльных збудаванняў, якія дайшлі да нашых часоў. І ў праваслаўнай канфесіі, і ў каталіцкай прысутнічае такі від культавай пабудовы як капліца, але яны адрозніваюцца паміж сабой не толькі знешне, але і па функцыянальнаму прызначэнню. Адлюстраваннем разнастайных ідэйных напрамкаў і канструктыўных варыяцый стала развіцце такога тыпу сакральнай архітэктуры як званіцы. 



Список литературы

1. Лакотка, А.I. Драўлянае сакральна-манументальнае дойлiдства Беларусi / А.І. Лакотка. – Мiнск : Беларусь, 2003. – 224 с.
2. Архітэктура Беларусі: нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце: у 6 кн. / А.І. Лакотка [і інш.]. 2005–2009

Купить эту работу
Уводзіны
1. Феномен драўлянага культавага дойлідства
2. Культавыя пабудовы розных канфесій
3. Агульнае  ў беларускім драўляным культавым дойлідстве
Заключэнне
Спіс выкарыстанай літаратуры

Стоимость Стоимость

23,00

28,75

BYN

Информация о работе

Вуз: БГУКИ (Белорусский государственный университет культуры и искусств)
Дисциплина: История архитектуры
Тип работы: Реферат
Работа защищена на оценку "9" без доработок. 
Уникальность свыше 40%. 
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения. 
Количество страниц - 7.

Процесс покупки готовой работы

01
1. Заказ готовой

Оставьте заявку по кнопке "купить ". Обязательно укажите правильный e-mail, на него вышлют инструкции по оплате и ваши материалы.

02
2. Оплата

На вашу электронную почту придет подробная инструкция по оплате через ЕРИП. 

03
3. Получение

Сразу после оплаты, менеджер вышлет все материалы, которые относятся к заказу, на электронную почту.