Правы чалавека ва ўмовах “разумнага горада”
Правы чалавека ва ўмовах “разумнага горада”
Ад свайго зараджэння і да сучаснасці чалавецтва прайшло працяглы і складаны шлях, які характарызаваўся перыядамі прагрэсіўнага ўздыму і рэгрэсіўнага спаду, сутнасць якіх у папераменным суіснаванні ў часавым і прасторавым прамежку. Людзі заўсёды імкнуліся палепшыць якасці свайго жыцця: каб зберагчы сябе і сваё племя ад разбуральных сілаў прыродных катаклізмаў, першабытны чалавек спачатку абарудаваў каменную пячору, а пасля навучыўся самастойна будаваць умацаванае жытло, непрыступнае для ворагаў, драпежных жывёл, стыхіі. Ужо даўно чалавек не жыве ў пячоры і не вымушаны фізічна распраўляцца з ворагам дзеля жыцця, але прага да камфорту і сёння з’яўляецца моцным рухавіком грамадскага прагрэсу. Кожная наступная прыступка прагрэсу прымушала чалавека выйсці з зоны камфорту, пазбавіцца звыклай утульнасці, каб прыйсці да нечага якасна і колькасна новага.
Але ці заўсёды прагрэс мяркуецца са знакам “плюс”? Шлях чалавека да змен, да інавацый вымусіў яго не проста выйсці з лона прыроды, але і стаць гаспадаром прыродных рэсурсаў, каб спажываць іх на сваю карысць. А рэсурсы гэтыя, як вядома, не бяздонныя. Аднак і тут спрацавала тэорыя “спаду – уздыму” – чалавек пачаў шукаць выйсця з гэтага становішча, распрацоўваць ідэі пераходу ад спажыўца да вытворцы.
Тое ж датычыць і сферы правоў чалавека і іх аховы. На пэўным этапе развіцця чалавек прыйшоў да таго, што кожны індывід грамадства мае натуральныя правы: на жыццё, на бяспеку, на асабістую недакранальнасць, на свабоду выбару і волевыяўлення і інш. Вядомы дзеяч французскага Адраджэння Віктор Гюго пісаў: “Права – усё тое, што справядлівае і з’яўляецца ісцінай”. Але і справядлівасць, і ісціна – паняцці адцягненныя і кожны чалавек сам вызначае, што яны для яго значаць. І нават зараз, калі чалавецтва стаіць на парозе чацвертай накукова-тэхнічнай рэвалюцыі, якая вымагае ад яго змянення звыклых умоў існавання ўсіх сфер дзейнасці, аўтаматызацыю вытворчасці, інфарматызацыю грамадства, галіна правазнаўства ўсё яшчэ адчувае негатыўны ўплыў як з боку асобнага чалавека, так і з боку грамадства ў цэлым.
1. Ратти, К. Город завтрашнего дня. Сенсоры, сети, хакеры и будущее городской жизни / К. Ратти, М. Клодел. – М.: Изд-во Института Гайдара, 2017. – 248 с.
2. Сычевич, В. Где и как в стране будут реализовывать концепцию “умных городов” / В. Сычевич // Электронный ресурс: https://pravo.by/novosti/obshchestvenno-politicheskie-i-v-oblasti-prava/2020/mart/48257/.
3. Воробьёва, О. Умный горожанин в умном городе: обзор подходов в России и за рубежом / О. Воробьева, Е.Манжула, А. Ярушина // Электронный ресурс: https://cyberleninka.ru/article/n/umnyy-gorozhanin-v-umnom-gorode-obzor-podhodov-v-rossii-i-za-rubezhom/viewer.
4. Томин, Л.В. Права и свободы человека в контексте процесса цифровизации. Анализ негативных политических эффектов, возникающих при реализации проектов «умных городов» / Л.В. Томин, А.А. Балаян // Государство и граждане в электронной среде. Выпуск 3 (Труды XXII Международной объединенной научной конференции «Интернет и современное общество», 2019, Санкт-Петербург, 19 – 22 июня 2019 г. Сборник научных статей). – Санкт-Петербург: Университет ИТМО, 2019. – С. 144 – 154.
5. Чернышева, Ю.А. Права человека в условиях цифровизации общества / Ю.А. Чернышева // Электронный ресурс: https://psyjournals.ru/psyandlaw/2019/n4/Chernysheva_full.shtml.