1. Ахарактарызаваць помнік: Метрыка ВКЛ.
2. Прачытаць. Выпісаць словы з фанетычнымі і граматычнымі асаблівасцямі беларускай мовы (асаблівасці указаць).
3. Выканаць гістарычны (фанетычны і марфалагічны) каментарый слоў.
1. Ахарактарызаваць помнік: Метрыка ВКЛ.
Метрыка Вялікага Княства Літоўскага, збор “сшыткаў і кніг” вялікакняскай канцылярыі ХV-ХVІІІ стагоддзяў, з копіямі дакументаў, што выдаваліся ад імя вялікага князя (гаспадара), Паноў-Рады і соймаў. Дакументы падлягалі захаванню, неабмежаванаму ў часе. У складзе Метрыкі знаходзяцца агульназемскія і абласныя прывілеі, прывілеі гарадам і асобным групам насельніцтва, прывілеі на валоданне маёнткамі і розныя фінансавыя льготы. Значнае месца займаюць судовыя дэкрэты, што разглядаліся вялікакняжацкім судом. У пасольскіх кнігах размешчаны матэрыялы знешняй палітыкі – дагаворы, інструкцыі паслам, перапіска з іншымі дзяржавамі і інш.
Метрыка стала асновай вялікакняжацкага, а пазней галоўнага дзяржаўнага архіва і выконвала юрыдычна-рэгістрацыйныя функцыі. На аснове матэрыялаў Метрыкі згодна з адпаведнымi запытам выдаваліся юрыдычна завераныя дакументы (копіі з копій). Асноўная частка дакументаў ад ХV да пачатку ХVІІ стагоддзя складзена на беларускай мове, а пазней на польскай і лацінскай мовах.
Сшыткі і кнігі Метрыкі вяліся з сярэдзіны XVI і да пачатку ХVІ стагоддзя. Яны зберагаліся ў Троцкім замку пад наглядам гаспадарскага падскарбія, пазней захоўваліся ў вялікакняжацкім скарбе ў Вільні. Загадваў кнігамі Метрыкі канцлер, а з 1566 года падканцлер Вялікага Княства Літоўскага. Пасля размежавання канцылярый канцлера і падканцлера Метрыка падзялілася на вялікую і меншую. Частае выкарыстанне дакументаў ужо да канца ХVІ стагоддзя значна папсавала іх.
вяліся).
2. Прачытаць. Выпісаць словы з фанетычнымі і граматычнымі асаблівасцямі беларускай мовы (асаблівасці указаць).
Артыкул 16
Естли бы которая вдова замуж пошла.
Уставуем теж: естли бы которая вдова замуж пошла, а напервей, будучы за первшым мужом своим, вено, оправленое от мужа своего, мела, тогды вжо от другого мужа не маеть вена записаного мети. Нижли естли бы тот другий муж ее умер, а дети по собе зоставил, тогды она межы детми своими ровную часть в именью взяти маеть, а на том до живота мешкати. А естли бы одно дитя зостало, тогды от того дитяти албо от ближних маеть на вдовьем столцу толко на третей части зостати, а по животе и тая третяя часть маеть спасти на близких. А вед же седечы на вдовьем столцу, не маеть того именья утратити, але се во всем заховати водле того, яко вышей в том написано. Однако ж тую волность мужу заховуем, иж волно ему будеть и такой жоне своей, вдовою понятой, што всхочеть маетности своее лежачое и рухомое записати. А которой жоне што от мужа лежачого именья записано будеть, таковая вжо от детей, ани от близких части, вышей споминаное, в именью мужнем домогатися не мають.
Фанетычныя асаблівасці:
1. Тогды, другого, другий, того, домогатися – фрыкатыўнае вымаўленне гука [г] замест выбухнога [г].
2. Вдова, оправленое, вжо, ровную, взяти, вдовьем, во всем, всхочеть – пераход [в] у зычны [ў].
3. Теж, мети, не маеть, дети, детми, часть, мешкати, дитя, дитяти, третей, части, зостати, спасти, по животе, третяя, утратити, заховати, волность, будеть, маетности, записати, от детей, не мають – утварэнне з [д’], [т’] мяккіх [дз’], [ц’].
3. Выканаць гістарычны (фанетычны і марфалагічны) каментарый слоў.
Седмь – слова мае лікавае значэнне, скланялася на ўзор назоўнікаў з асновай на *ĭ толькі ў адзіночным ліку.
Бобръ – у стараславянскай мове выкарыстоўваўся складаўтваральны плаўны [р], які паходзшў з праславянскага спалучэння *ъr, у якім склад утварала зычная, а звышкароткая, або рэдукаваная, ъ была нескладовая. Рэдукаваная ў гэтым спалучэнні паступова страчваецца, пэўны час з‘яўляючыся галосным прыгукам у вымаўленні складовага плаўнага: [ръ].
Назоўнік мужчынскага роду з канчаткам -ъ назоўнага склону адзіночнага ліку.
Голъва – у моцнай пазіцыі знаходзіцца рэдукаваная ъ перад складам з рэдукаваным у слабай пазіцыі. Галосны ъ быў блізкі да о.
Назоўнік жаночага роду з канчаткам на -а ў назоўным склоне адзіночнага ліку.
Русьскыи – Rusini, лит. rusėnai, лат. rutheni, rhuteni, нем. Ruthenen) – исторический эндоэтноним жителей Руси, изначально употреблявшийся только в форме единственного числа – русин (др.-рус. рѹсинъ), в то время как множественное число выражалось формами русь, либо русьскыи (люди). Форма множественного числа русины возникла в XVI веке. Дыярэза (спрашчэнне) у спалучэннях зычных. Як вынік страты рэдукаваных у словах утварыіся спалучэнні з трох зычных, што супярэчыла асноўным фанетычным законам (закон адкрытага складу і ўзыходнай гучнасці) і ў выніку ў спалучэннях зычных адзін гук страчваўся: сьск – сск (русьскыи – русскыи - рускыи).