1. Ахарактэрызуйце помнік (на выбар): Метрыка ВКЛ, Статут ВКЛ
2. Перакладзіце тэкст на сучасную беларускую літаратурную мову
3. Прааналізуйце словы на лексічным, фанетычным і граматычным узроўнях
1. Ахарактэрызуйце помнік (на выбар): Метрыка ВКЛ, Статут ВКЛ
Статуты ВКЛ
Справаводства было самай пашыранай галiной ужывання беларускай мовы. У XV-XVI стст. у канцылярыях ВКЛ пiсалiся актавыя кнiгi, што потым сталiся асновай вялiкага гiстарычнага архiва, вядомага пад назвай Лiтоўская метрыка (як рукапiсныя, так i друкаваныя помнiкi, прычым друкаваных значна больш, чымсьцi ў тагачасных Расii ды Украiны). Фонд Лiтоўскай метрыкi (каля 600 тамоў!) – унiкальная энцыклапедыя беларускай мiнуўшчыны, збор дакументаў надзвычайнай каштоўнасцi, паводле якiх можна ўзнавiць побыт, культуру беларускага народа, эканамiчную i сацыяльную структуру грамадства. У 1794 г. архiў быў вывезены ў Расiю i цяпер захоўваецца ў Маскве.
Асобны жанр складаюць Статуты (1529, 1566, 1588).
Статут 1529 г.
Праца па падрыхтоўцы першага Статута 1529 г. вялася на працягу некалькіх гадоў у першай чвэрці XVI ст. Першы варыянт праекта Статута быў падрыхтаваны ў 1522 г., але ён не быў зацверджаны, і праца над ім працягвалася яшчэ сем гадоў.
Хто ўдзельнічаў у падрыхтоўцы дакладна невядома, ёсць падставы сцвярджаць, што ў яго падрыхтоўцы прымалі ўдзел беларускі першадрукар і доктар права Францыск Скарына, а таксама канцлер ВКЛ Альбрэхт Гаштольд, пад кантролем якога складаўся Статут. Асноўныя палажэнні Статута абмяркоўваліся з вялікім князем Літоўскім Жыгімонтам Казіміравічам, якому належыць гонар зацвярджэння Статута. З гэтай нагады была нават напісана «Пахвала Жыгімонту», у якой ён называўся «Вялікім Жыгімонтам», бо ён пераўзышоў усіх вялікіх князёў і каралёў, таму што ён «нас вучыў справядлівасці чыніці».
Статут падрыхтаваны на аснове кадыфікацыі і сістэматызацыі норм мясцовага звычаёвага права, пастаноў судовых і дзяржаўных устаноў, Судзебніка 1468 года, прывілеяў. Пры яго падрыхтоўцы ўпершыню выпрацаваны сістэмы і структура размяшчэння прававых норм у залежнасці ад іх зместу, уключаны тыповыя і абагульненыя нормы; дадзена дакладная рэдакцыя кожнага артыкула; уведзена шмат новых прававых норм, у якіх адлюстраваны тагачасныя таварна-грашовыя адносіны; уключаны нормы дзяржаўнага, адміністрацыйнага, грамадзянскага, сямейнага, крымінальнага, судова-працэсуальнага і іншых галін права. Складальнікі Статута адступілі ад сістэмы кадыфікацыі, прынятай у рымскім праве, і выпрацавалі сваю.
2. Перакладзіце тэкст на сучасную беларускую літаратурную мову
У бабровых угоддзях
Так дапусцім, калі б княжацкія, панскія ці ж земскія бабровыя ўгоддзі былі даўнімі, амаль што вечнымі ў спадчыне таго альбо іншага суседа, то ў такім выпадку гэты пан, у чыёй спадчыне будуць ўгоддзі, не можа ні сам, ні людзям сваім дазволіць старое поле арать так далёка, як мог бы да некаторых надзелаў дабрацца, таксама далёка і сенажаці касіць не павінен, і лазы церабіць, а калі б пад межы надзелаў падараў, або сенажаці падкасіў, або лазу подрубал, і гэтым баброў выгнаў, той павінен заплаціць 12 рублёў грошай.
3. Прааналізуйце словы на лексічным, фанетычным і граматычным узроўнях
Лексічны узровень
Дванадъца - дванадцать
Подъкосилъ – падкасіў
Доwрати - даараць
Теребити - церабіць
Ловенье – лоўля
Киемъ – некоторым, которым
Фанетычны узровень
1. Дванадъца. Рэдукаваны гук ъ
2. Подъкосилъ. Пасля д редукаваны гук, бо стаіць перад зычным к. Пасля л редукаваны гук ъ, бо стаіць у канцы слова.
3. Доwрати. Непаўнагалоснае спалучэнне ра. З’яўленне новага гуку w.
4. Теребити. Паўнагалоссе –ере-. Спалучэнне–ти на канцы дзеяслова.