Уводзіны
Помнікі эпіграфікі IX – XIII ст.
Пісьмовыя помнікі IX – XIII ст.
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
Уводзіны
Эпграфічныя помнікі X – XIV ст., знойдзенныя на тэрыторыіі Беларусі, надзвычай цікавая і маладаследаванная старонка айчыннага крыніцазнаўства. Пісьмовыя крыніцы па гісторыі Беларусі гетага перыяду прадстаулены летапісамі і эпіграфічнымі помнікамі. Асноўнымі з’яўляюцца летапісы, якія змяшчаюць шмат каштоўнай інфармацыі. Але эпіграфічныя помнікі ўвасабляюць унікальную фактычную інфарамацыю, якая не павінна заставацца по-за межамі вывучэння.
Першыя, бясспрэчна датуемыя і амаль чытаца да X – XI ст. Верхняя мяжа даволі ўмоўная, паколькі характарызуецца скарачэннем колькасці эпіграфічных помнікаў. Частка з іх зусім выходзіць з ужытку, што звязана са знікненнем некаторых помнікаў як відаў (амфары, прасліцы і г.д.).
Адной з прычын пісання на прадметах было жаданне выкарыстаць “пісьмо дзеля пісьма” як доказ пісьменнасці або практыкаванне ў ей, а таксама перадачы нейкіх звестак.
Да цяперашняга часу на тэрыторыі Беларусізнойдзена больш за 150 надпісаў X – XIV ст.,трэцюю частку якіх складаюць графіці полацкай Спаса-Праабражэнскай царквы.
У розных народаў у самой назве такой формы гісторыка-літаратурнага твора ляжыць уяўленне аб пагадовым асвятленні падзей: усходнеславянская (руская) — «летапісанне» (па гадах); польская — «рочнік» (ад слова «рок» — год); у рымлян і раманскіх народаў — «аналы» (ад annus — год). Прыкладна з XIV ст. на ўсходнеславянскіх землях пры захаванні ў цэлым пагадовай сеткі ўсё большае значэнне пачаў набываць сюжэт гістарычнага апавядання. Гэта часам вымушала летапісца адступаць ад запісу па гадах, што прыводзіла да ператварэння летапісу ў хроніку (у хроніцы пераважае сюжэт, аднак мяжа паміж летапісам і хронікай умоўная).
Першыя летапісы да нашага часу не захаваліся, і, па сутнасці, гісторыкі сёння маюць справу не з летапісамі, а з летапіснымі зводамі — гісторыка-літаратурнымі творамі, складзенымі на падставе папярэдніх летапісных запісаў (у далейшым, аднак, дзеля скарачэння будзем называць іх проста летапісамі). Летапісныя зводы дайшлі да нас дзякуючы таму, што яны шмат разоў перапісваліся (спісваліся — адсюль «спісы»). Пры гэтым больш познія летапісныя зводы не толькі з’яўляюцца спісамі папярэдніх, але і змяшчаюць дадатковыя гістарычныя звесткі. Супастаўленне розных спісаў дазваляе вызначыць пратограф — першапачатковы арыгінал, з якога яны спісваліся.
Большасць старабеларускіх рукапісаў XI – XVII стст. напісаны кірыліцай.
Помнікі эпіграфікі IX – XIII ст.
Існуюць некалькі класіфікацый эпіграфічных помнікаў, найбольш удалымі лічаць класіфікацыі Б.А. Рыбакова і А.А. Мядынцавай.
У сваей класіфікацыі Б.А. Рыбакоў вылучае 11 групп эпіграфічных помнікаў на аснове матэрыялу і спосабу нанясення надпісу як як вызначальных для знешняга віду надпісу і форм лтар, якія датуюць помнік. Сярод іх надпісы:
• “ Написанные писалом по мягкому материалу (сырая глина, воск, свежая береста).
• Процарапанные коническим острием (штукатурка, обожженая глина, кирпич, камень, металл, дерево).
• Резанные (метал, кость, дерево).
• Гравированные резцом по металлу.
• Долбленные и чеканные (камень, дерево, кость, матрица для набойки).
• Выпукло-накладные (восковые модели литых изделий).
• Шитые.
• Проволочные напаянные.
• Писанные золотом по меди.”
Пісьмовыя помнікі IX – XIII ст.
На раннiх этапах развiцця дзяржавы закон амаль не адрознiваецца ад судзебнага рашэння па прыватным пытаннi. Так, у кароткай рэдакцыi Рускай Праўды за забойства канюшага — штраф 80 грыўняў, «яко установил Изяслав в своем конюсе, яко же убили Дорогобузьци». Найбольш значныя нормы агульнарускага права X ст. («закона рускага») змяшчаюцца ў дагаворах Русi з Вiзантыяй 911 i 944 гг. Так, паводле артыкула дагавора 944 г., злодзей павiнен вярнуць не толькi ўкрадзеную рэч, але i заплацiць яе кошт, а калi прадаў украдзенае, то заплацiць у падвоеным памеры («сугубо»). Дагавор змяшчае такую прававую норму, як права кроўнай помсты. Наступны артыкул дагавора ўстанаўлiвае, што за ўдар мячом, кап’ём цi iншай якой зброяй вiнаваты павiнен заплацiць 5 лiтраў срэбра «па закону рускаму». Грашовы штраф за такi ўчынак прадугледжвае i Руская Праўда.
Руская Праўда — першы з дайшоўшых да нас сiстэматычных зборнiкаў права ўсходнеславянскiх (рускiх) зямель X—XII стст. Ён не з’яўляецца заканадаўчым помнiкам у сучасным сэнсе гэтага тэрмiна, хоць i заснаваны на асобных княжацкiх пастановах («Праўда Яраслава», «Устаў Уладзiмiра Манамаха»). У дайшоўшых да нас рэдакцыях Руская Праўда — гэта звод пастаноў i судовых звычаяў. Адначасовае распаўсюджванне ўсiх гэтых прававых нормаў на тэрыторыi Беларусi азначанага часу можна аспрэчваць. Але нельга адмаўляць уплыў Рускай Праўды на так званае мясцовае звычаёвае права i наступныя кодэксы права (Судзебнiк Казiмiра IV 1468 г. i iнш.).
Заключэнне
На тэрыторыі Беларусі знойдена вялікая колькасць эпіграфічных помнікаў. Іх можна падзяліць на некалькі груп: каменныя, драўляныя, металічныя, гліняныя, касцяныя, скураныя, шкляныя, надпісы на сценах пабудоў.
Эпіграфічныя помнікі з каменя вельмі разнастайныя. У іх складзе вялізарныя валуны, на якіх высякаліся малітоўныя і памятныя надпісы, надпісы-аўтографы, прылады працы так сама з малітоўнымі і алфавітнымі надпісамі, з іменамі уладальнікаў, назвамі прылад.
Вельмі распаўсюджаны і выкарыстоўваемы матэрыял – дрэва, абумовіў яго выкарыстане для гаспадарчых вырабаў, прадметаў паўсядзеннага выкарыстання. На драўляных вырабах – малітоўныя, алфавітныя надпісы, азначэнні ўласнасці. Аднак драўлянага матэрыялу захавалася няшмат.
Металічныя вырабы – гэта прадметы імпарту і мясцовай вытворчасці. Імпарт прадстаўлены зброяй, прадметамі упрыгожвання і посудам з лацінскімі надпісамі. Металічныя прадметы з кірылічнымі надпісамі – гэта, у асноўным, прадметы культу.
Надпісы на гліняным матэрыяле - гэта амфары, плінфа з меткамі і іменамі – азначэннем уласнасці і аўтографамі.
Надпісы на касцяным матэрыяле прадстаўлены неапрацаванымі косткамі, пераважнаю большосцю якіх складаюць находкі з рунічнымі надпісамі. Находкі з касцянога матэрыялу, апрацаваныя рамеснікамі, так сама змяшчаюць фрагментарныя надпісы.
Вырабы са скуры прадстаўлены похвамі з алфавітным надпісам. На шкляных вырабах – арабскія добрапажадальныя надпісы.
Графіці прадстаўлены малітоўнымі і памінальнымі надпісамі з прычыны размяшчэння іх у цэрквах, шэраг з іх адлюстроўвае моўныя асаблівасці.
У XIX — пачатку XX ст. пісьмовыя крыніцы падзялялi на «рэшткi» i «паданнi». Разрыў адзiнства аб’ектыўнага i суб’ектыўнага ў крынiцы выклiкаў зразумелую крытыку з боку савецкiх гiсторыкаў. Сапраўды, летапіс адначасова з’яўляецца фактам мінулага («рэштка») і ўтрымлівае звесткі аб падзеях («паданне»).
Паступова i незаўважна ў дачыненнi да пiсьмовых крынiц усталяваўся падзел на дакументальныя i апавядальныя (дзе нават пры блiжэйшым разглядзе можна заўважыць уплыў папярэдняй класiфiкацыі). Абодва адзначаныя роды пiсьмовых крынiц падзяляюць на вiды (комплексы пісьмовых крыніц, для якіх характэрна падабенства іх структуры і зместу), колькасць якiх можа мяняцца. Іх назвы з’яўляюцца прадметам працяглых дыскусiй. Па меркаваннi Л. М. Пушкарова, гэта картаграфiчныя, статыстычныя, актавыя, канцылярскiя, асабiстыя, мастацкiя, гiстарычныя i навуковыя крынiцы. Не адмаўляючы ў цэлым адзначанай класiфiкацыi, прапануем наступны падзел:
I. Дакументальныя крынiцы.
1. Груша А.І. Беларуская кірылічная палеаграфія / Дапаможнік. — Мн.: БДУ, 2006. — 87 с.
2. Дзмітрачкоў П.Ф. Беларусь у сярэдневяковы перыяд (V - першая палова XIII стст.) / Могилев, 2007. - 105с.
3. Загорульский Э.М. Древняя история Белоруссии. Очерки этнической истории и материальной культуры (до IX в.) / Мн.: Изд-во БГУ, 1977. - 136 с.
4. Калечыц І.Л. Эпіграфіка Беларусі X - XIV ст. / Мінск: Беларус. навука, 2011. — 271 с.
5. Матюшевская М.И. Источниковедение истории Беларуси. В 3 частях. Часть 1. Материалы законодательства на Беларуси IX-XXI вв. / Учебное издание. — Могилев: УО "МГУ им. А.А. Кулешова", 2010. — 44 с.
6. Матюшевская М.И. Источниковедение истории Беларуси. В 3 частях. Часть 2. Актовые материалы, материалы делопроизводства, экономико-географические, хозяйственные и статистические описания / Учебное издание. — Могилев: УО "МГУ им. А.А. Кулешова", 2010. — 40 с.
7. Матюшевская М.И. Источниковедение истории Беларуси. В 3 частях. Часть 3. Летописи и хроники, литературные и публицистические произведения, мемуарная литература, эпистолярные источники и периодическая печать / Учебное издание. — Могилев: УО "МГУ им. А.А. Кулешова", 2011. — 60 с.
8. Ходзiн С.М. Крынiцазнаўства гiсторыi Беларусi: дапаможнік / — Мінск : БДУ, 2012. — 255 с.