Уводзіны
1. Палітычныя падзеі напярэдадні і на першым этапе ваенных дзеянняў
2. Завяршэнне савецка-польскай вайны. Рыжскі мірны дагавор
Заключэнне
Уводзіны
Геапалітычныя змены, выкліканыя Першай Сусветнай вайной, прывялі да істотных пераутварэнняў палітычнай мапы Еўропы. За час Сусветнай вайны зніклі чатыры імперым і утрарыліся блізу 20 незалежных новых дзяржаў. Перыяд савецка-польскай вайны адлюстраваў імкненне дзяржаў да перадзелу тэрыторый і нараджэння новых геапалітычных рэалій. У новых абставінах апынуліся і беларускія землі, якія ня мелі сваёй асабістай дзяржаўнасці, а эліта была недастаткова падрыхатвана да вырашэння пытанняў дзяржаўнасці. У перыяд адраджэння Польскай дзяржавы (1918–1919 гг.) кіраўніцтва Польшчы на чале з Юзафам Пілсудскім не жадала абмяжоўвацца этнічнымі польскімі тэрыторыямі, імкнулася далучыць беларускія, літоўскія, украінскія землі да сваёй дзяржавы.
З другога, боку факт спроб утварэння нацыянальная беларускай дзяржавы спачатку на аснове нацыянал-дэмакратынай у выглядзе Беларускай Народнай Рэспублікі, а потым, больш удалы, на сацыялістычнай абвастраў сітуацыю і стаў вырашальным для беларускага народа падчас савецка-польскай вайны.
1. Палітычныя падзеі напярэдадні і на першым этапе ваенных дзеянняў
Рэвалюцыя ў Германіі і адыход нямецкіх акупацыйных войскаў з тэрыторыі Польшчы прывялі да абвяшчэння незалежнай польскай дзяржавы, аб чым 16 лістапада 1918 г. Юзэф Пілсудскі апавясціў усе краіны акрамя РСФСР. Ён накіраваў галоўнакамандуючаму войскамі Антанты маршалу Ф. Фошу радыётэлеграму з просьбай “аб ваеннай акупацыі Польшчы кааліцыйнымі і польскімі войскамі для абароны краіны ад бальшавізму” [1, с. 72].
Ўрад Савецкай Расіі, імкнучыся пазбегнуць ваеннага сутыкнення з Польшчай, 28 лістапада і 12 снежня выказаў гатоўнасць ўсталяваць з ёй дыпламатычныя адносіны, аднак польскі ўрад на розных падставах адмаўляўся ад гэтых прапаноў. Ю. Пілсудскі, апантаны ідэяй аднаўлення Рэчы Паспалітай у складзе Польшчы, Літвы, Беларусі і Украіны ў межах да 1772 г., лічыў, што чым даўжэй у Расіі будзе працягвацца блытаніна, тым большыя тэрыторыі зможа кантраляваць Польшча. Атрымаўшы велізарную матэрыяльную дапамогу ад ЗША, Францыі і Англіі Ю. Пілсудскі прыступіў да падрыхтоўкі захопу ўкраінскіх і беларускіх зямель, абвясціўшы стварэнне Другой Рэчы Паспалітай. Пасля абвяшчэння бальшавікамі 8 снежня 1918 г. Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Літвы у Варшаве быў створаны Камітэт абароны «крэсаў» (ускраін), пад кіраўніцтвам якога было пачата фарміраванне літоўска-беларускай дывізіі, а на тэрыторыі Беларусі і Літвы польскае насельніцтва пачало фарміраваць атрады “мясцовай самаабароны”, якія павінны былі ўзяць уладу ў “крэсах усходніх” пасля адыходу немцаў. Фарміраванне атрадаў “мясцовай самаабароны” стала падставай пачаць наступ на ўсход і ў канцы снежня 1918 г. польскія легіянеры занялі Ружаны і Пружаны, затым ліквідавалі ўкраінскую адміністрацыю на Холмшчыне, у Брэсце, Жабінцы, Кобрыне і Ўладзіміры-Валынскім.
У гэты час на Парыжскай мірнай канферэнцыі пачалася абмеркаванне пытання аб ўсходніх межах Польшчы. На канферэнцыі была створана спецыяльная камісія па польскіх справах на чале з былым амбасадарам Францыі ў Германіі Ж. Камбонам. Пры падрыхтоўцы рашэння пытання аб польска-рускай мяжы гэтая камісія зыходзіла з рашэння дэлегацый галоўных саюзных дзяржаў – Вялікабрытаніі, ЗША, Італіі і Японіі, якія лічылі неабходным уключыць у склад Польшчы толькі этнічна польскія тэрыторыі. На падставе гэтага рашэння камісія канферэнцыі прапанавала ўсталяваць усходнюю мяжу Польшчы па лініі Гродна – Валовка – Няміра – Брэст-Літоўск – Дарагуск – Устилуг – усходняе Грубешова – Крылоў – на ўсход ад Пярэмышлі да Карпат. Гэтая лінія мяжы была прынята саюзнымі дзяржавамі пасля заключэння Версальскай мірнай дамовы і апублікавана ў «Дэкларацыі Вярхоўнага савета саюзных і якія аб’ядналіся дзяржаў з нагоды часовай ўсходняй мяжы Польшчы» ад 8 снежня 1919 г. за подпісам старшыні Вярхоўнага савета Ж. Клемансо [3, с. 102].
2. Завяршэнне савецка-польскай вайны. Рыжскі мірны дагавор
Ад 17 жніўня 1920 г., калі польская армія перайшла ў контрнаступленне, ў Мінску пачаліся перамовы. У хуткім часе яны былі перанесены ў Рыгу. Пытанні аб папярэдніх умовах міру і тэрытарыяльных уступках Польшчы абмяркоўваліся на самым высокім узроўні савецкага кіраўніцтва — асноўныя палажэнні прэлімінарнага міру разгледжаны 22 верасня на IX канферэнцыі РКП(б). На наступны дзень Усерасійскі ЦВК прыняў заяву аб асновах пагаднення паміж РСФСР і Польшчай. У ёй падкрэслівалася, што РСФСР «безумоўна і без усякіх абмежаванняў прызнавала незалежнасць і суверэннасць Польшчы, Украіны, Беларусі, Літвы» і прапаноўвала пацвердзіць незалежнасць Беларусі, Украіны і Літвы. Была прапанавана граніца па р. Шчара, Агінскім канале, рэках Ясельда, Стыр і далей па граніцы паміж Расіяй і Галіцыяй. Ленін раіў савецкай дэлегацыі на мірных перагаворах, каб у выпадку неабходнасці яна ішла далей насустрач патрабаванням Польшчы. У верасні 1920 польская дэлегацыя атрымала сакрэтную дырэктыву ад Савета абароны дзяржавы — «дагавор павінен увасобіць ідэю заканчэння векавой барацьбы паміж Польшчай і Расіяй за спрэчныя землі» [4, с. 94].
Перагаворы працягваліся з 21 верасня 1920 г. у Рызе. 25 верасня Польшча прызнала паўнамоцтвы дэлегацыі Украінскай ССР. Аднак дэлегацыя Беларускай ССР такога прызнання з польскага боку не атрымала, хоць і была ў Рызе з 18 верасня. Расійска-ўкраінская дэлегацыя прапанавала праект перамір’я і прэлімінарных умоў міру. Да пачатку кастрычніка польскія войскі энаходзіліся на лініі воз. Нарач—мяст. Койданава—в. Случ—Князь. Урад РСФСР настойваў на тэрміновым заключэнні дагавора, каб не рыхтавацца да зімовай ваеннай кампаніі. ольская дэлегацыя прапанавала устанавіць ўсходнія граніцы Беларусі па лініі этнаграфічнага рассялення беларусаў, а заходнія прыкладна па лініі Керзана, вывесці савецкія і польскія войскі на 25 вёрст ад устаноўленых межаў і самавызначэнне Беларусі на аснове плебісцыту, г. зн. стварэнне буфера паміж Польшчай і Расіяй. Расійскі бок гэты варыянт не задаволіў [1, с. 72]. 12 кастрычніка падпісаны дагавор аб перамір’і і прэлімінарных умовах міру. Перамір’е на фронце наступіла 19 кастрычніка. Прэлімінарны мір быў вынікам кампрамісу — Польшча атрымлівала захопленыя амаль палову Беларусі і частку Украіны. Пад націскам польскіх дыпламатаў у 1-м артыкуле дагавора было запісана: “Расія і Украіна адмаўляюцца ад усякіх правоў і дамаганняў на землі, якія размешчаны на захад ад гэтай граніцы”. У артыкулах дагавора былі замацаваны тэрытарыяльныя, ваенныя, палітычныя і эканамічныя пытанні бакоў, якія вялі перагаворы. Дагавор меў палажэнні аб узаемным прызнанні незалежнасці Беларусі і распаўсюджанні на яе ўсіх абавязацельстваў і правоў, якія прадугледжваліся дагаворам. Беларускія дэлегацыі ні ад БССР, ні ад БНР не ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы і падпісанні дагавора. Рада і ўрад БНР настойліва дамагаліся ўдзелу ў польска-расійска-ўкраінскіх перагаворах.
Заключэнне
Савецка-польская вайна стала вынікам палітычных пераўтварэнняў у Еўропе, выкліканых завяршэннем Першай Сусветнай вайны. Утвораная ў 1918 г. жаданнем еўрапейскіх лідараў з мэтай актыўнага процідзеяння Савецкай Расіі, Польшча атрымала міжнароднае прызнанне і матэрыяльную дапамогу ад еўрапейскіх краін. Да ўлады ў Польшчы прыйшлі патрыятычна-шавіністычныя мілітарысцкія сілы на чале з Ю. Пілсудскім, якія распачалі вайну з Савецкай Расіяй маючы на мэце аднаўленне Другой Рэчы Паспалітай у межах да падзелу 1772 г.
На тэрыторыі Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ішлі працэсы нацыянальнага станаўлення і самавызначэння. На працягу 1917–1919 гг. прадпрымаліся спробы стварыць нацыянальна-дэмакратычную дзяржаву ў выглядзе Беларускай народнай рэспублікі. У канцы 1918 – пачатку 1919 г. была абвешчана Савецкая сацыялістычная рэспубліка Беларусь, якая набыла рысы дзяржаўнасці (мела вызначаную тэрыторыю, сімволіку), але за-за складаных геапалітычных абставін не была ўтворана.
Стварэнне Літоўска-Беларускай ССР стала вынікам напружаных адносін паміж Савецкай Расіяй Польшчай. ЛітБел ССР разлічвалася як буферная дзяржава, якая будзе здольная стрымліваць становішча канфлікта. Але з пачаткам польска-савецкай вайны яна дэ-факто спыніла сваё існаванне.
Польска-савецкая вайна 1919–1920 гг. на першым этапе ішла з перавагай польскіх вайсковых фарміраванняў, якія да восені 1919 г. захапілі амаль 2/3 тэрыторыі, вызначанай пад ССРБ і усталявалі акупацыйны антысавецкі рэжым. Народнае супраціўленне польскім войскам аказалі беларускія камуністы і сацыялісты-рэвалюцыянеры, якія прадпрымалі спробы аб’яднацца, ставрыўшы Бюро па нелегальнай рабоце і Беларускі паўстанцкі камітэт.
1. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 5. Беларусь у 1917–1945 гг. / А. Вабішчэвіч [і інш.]; рэдкал. М. Касцюк (гал. рэд.) і інш. – Мн.: Экаперспектыва, 2007. – 613 с.
2. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2-х ч. Ч. 2. // М. П. Касцюк, І. М. Ігнаценка, У. І. Вышынскі і інш.; Інстытут гісторыі АНБ. – Мн.: Беларусь, 1995. – 560 с.
3. Спаткай, Л. Пограничная летопись Беларуси. Советско-польская война (март 1919 – март 1921). – М., 2017. – 210 с.
4. Тихомиров, А.В. Фактор Беларуси в процессе советско-польского мирного урегулирования 1920–1921 гг. / А.В. Тихомиров // Российские и славянские исследования. Выпуск III. – Минск: БГУ, 2008. – С. 93–100.
5. Ціхаміраў, А.В. Беларусь у сістэме міжнародных адносін перыяду пасляваеннага ўладкавання Еўропы і польска-савецкай вайны (1918–1921 гг.) / А.В. Ціхаміраў. – Мінск: Экаперспектыва, 2003. – 400 с.