УВОДЗІНЫ
1. СТАНАЎЛЕННЕ М. В. ЛАМАНОСАВА ЯК ВУЧОНАГА-ХІМІКА
2. УКЛАД М. ЛАМАНОСАВА Ў СТВАРЭННЕ ХІМІІ ЯК НАВУКІ
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
УВОДЗІНЫ
Развіццё кожнай навукі заўсёды залежыла ад людзей, якія працавалі ў гэтай галіне і рабілі значныя адкрыцці, якія давалі магутны штуршок для далейшага працэссу развіцця. Сёння кожнаму з нас вядомы імёны Г. Галілея, І. Ньютона, І. Кеплера, М. Каперніка і г.д.
Русская зямля таксама была багатай на таленты. Таму немагчыма не згадать у гэтым шэрагу навукоўцаў і імені Міхаіла Васільевіча Ламаносава, які быў сапраўдным самародкам у галіне розных навук XVIII ст.
Яго імя назаўжды ўвайшло ў гісторыю не толькі расійскай, але і сусветнай навукі. У навуковых працах гэтага геніяльнага вучонага найшлі ўвасабленне ідэі, якія перадузышлі тагачасную навуку на некалькі стагоддзяў.
Яго ўклад у развіццё хіміі цяжка пераацаніць. Таму заўсёды актуальна вывучаць дзейнасці такіх гігантаў навуковай думкі, якія стаялі ў вытокаў сучаснай навукі.
Мэта дадзенай работы – выяўленне перадумоў станаўлення Ламаносава як хіміка, а таксама аналіз уклада гэтага вучонага ў станаўленне хіміі як навукі.
Для таго, каб дасягнуць пастаўленнай мэта, трэба вырашыць наступныя задачы:
1. Прааналізаваць умовы і фактары, якія паўплывалі на станаўленне М. Ламаносава як вучонага-хіміка;
2. Разгледзець асноўныя дасягненні вучонага, які мелі значэнне для развіцця хіміі як навукі.
1. СТАНАЎЛЕННЕ М. В. ЛАМАНОСАВА ЯК ВУЧОНАГА-ХІМІКА
Імя М. В. Ламаносава амаль самым першым усплывае ў галаве, калі гутарка заходзіць аб выдатных прадстаўніках рассійскай навукі і культуры. “Ламаносаў быў вялікім чалавекам ... ён стварыў першы ўніверсітэт, дакладней сказаць, сам быў першым рускім універсітэтам”, – так ахарактарызаваў некалі геніяльнага рускага вучонага-энцыклапедыста вялікі рускі паэт А. С. Пушкін, які падкрэсліваў перш за ўсё яго ролю як вучонага ды асветніка. Многія ідэі Ламаносава былі настолькі рэвалюцыйнымі, што перадузышлі навуку яго часу амаль на цэлае стагоддзе.
М. В. Ламаносаў аказаў значны ўплыў на развіццё навукі і культуры Расіі. Ён праславіўся і як паэт, які адкрыў новыя спосабы вершаскладання, і як мастак – стваральнік грандыёзных мазаічных пано, і як аўтар першага падручніка старажытнай гісторыі Расіі, і як картограф, і як географ, які нібыта зазірнуў на два стагоддзі наперад і прадбачыў, яккое значэнне будзе мець Паўночны марскі шлях, і як выдатны геолаг. Адзін з выбітных прыродазнаўцаў свайго часу, вялікі хімік, фізік М. В. Ламаносаў пакінуў шэраг прац па металургіі, горнай справе, якія адыгралі значную ролю ў прамысловым развіцці Расіі. Акрамя гэтага, Ламаносаў вядомы як таленавіты інжынер і педагог, адзін са стваральнікаў першага ў краіне Маскоўскага універсітэта ў 1755 г., які зараз носіць імя гэтага вучонага.
“Брамай сваёй вучонасці” сам Ламаносаў лічыў вельмі складаную для чытання “Славянскую граматыку” М. Сматрыцкага – своеасаблівую энцыклапедыю царкоўнаславянскай мовы, а таксама класічную “Арыфметыку” Л. Ф. Магніцкага – энцыклапедыю матэматычных навук.
Біяграфія М. Ламаносава дастаткова вядомая, яе вывучэннем цягам доўгага часу займалася шмат вычоных. Нарадзіўся будучы вучоны ў в. Мішанінская, паблізу Халмагор, у Архангельскай губерні. Дзень яго нараджэння датуецца “Міхайлаўскім днём” – 8 (20) лістапада 1711 г. Ламаносаў быў сынам селяніна-памора Васіля Дарафеева. Юнака неадольна вабіла да кніг, хацелася многае даведацца, ён марыў вучыцца, адкрыць для сябе новы свет значэнняў, марыў пра вялікія здзяйсненні. І вось напачатку снежня 1730 г. Ламаносаў без дазволу бацькі пайшоў з дому, з санным абозам адправіўся ў далёкую дарогу на Маскву. Амаль паўтара месяца знаходзіўся абоз у дарозе, пасля чаго Ламаносаў апынуўся ў Маскве.
2. УКЛАД М. ЛАМАНОСАВА Ў СТВАРЭННЕ ХІМІІ ЯК НАВУКІ
У 1741 г. Ламаносаў вяртаецца ў Расію навукоўцам, у якога падчас навучэння ў Германіі склаліся пэўныя навуковыя перакананні і прынцыпы. У гэты час яго прызначаюць ад’юнктам фізікі Пецярбургскай Акадэміі. З гэтага часу і да канца свайго жыцця Ламаносаў працуе над стварэннем умоў, якія спрыяюць “росквіту навук” у Расіі. Першымі навуковымі працамі Ламаносава былі сачыненні, якія ён дасылаў з Германіі ў Акадэмію навук у якасці справаздачы аб сваіх навуковых занятках – “Работа па фізіцы аб пераўтварэнні цвёрдага цела ў вадкае, залежным ад руху наяўнай вадкасці” (1738), “Аб адрозненні змешаных цел, змяшчаючымся ў сцапленні карпускул” (1739). У Марбургу Ламаносаў пачаў сваё вялікае сачыненне “Элементы матэматычнай хіміі” (1741), якое засталося няскончаным, як і многія іншыя работы па фізіцы і хіміі. У гэтых працах вучоны распрацаваў карпускулярную тэорыю будовы рэчыва, пранік у таямніцы яго будовы. Канцэпцыя атама была прадстаўлена ўпершыню ў Старажытнай Грэцыі ў V–III стст. да н.э., калі старажытнагрэцкія філосафы Дэмакрыт, Эпікур выказалі думку наконт таго, што ўсе целы ў навакольным свеце складаюцца з драбнюткіх непадзельных часціц (“цаглінак”) рэчыва (“атам”-па-грэчаску азначае “непадзельны”). Згодна з вучэннем Ламаносава, пад карпускулай разумеецца збіранне элементаў у адну невялікую масу.
Ламаносаў ўпершыню размежаваў паняцце атама “элемента” і малекулы “карпускулы”, але толькі ў XIX ст. гэта яго прадбачанне знайшло канчатковае прызнанне, калі англійскі вучоны Джон Дальтан працягнуў вучэнне дадзенай вобласці, што прывяло да стварэння хімічнай атамістыкі.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Разгледзеўшы данную тэму, можна зрабіць высновы, што ўклад М. В. Ламаносава ў развіццё хіміі як навукі быў сапраўды велізарным.
Тэарэтычныя працы, якія былі напісаны вучоным, мелі вялікае значэнне для далейшага развіцця хіміі. Акрамя гэтага, да значных дасягненняў вучонага можна аднесці і стварэнне хімічнай лабараторыі ў Пецярбургу, што спрыяла развіццё навукі ў значнай ступені.
У навуковай сістэме М. Ламаносава важнае месца займае адзін з фундаментальных законаў прыроды – закон захавання матэрыі (або масы рэчыва) і руху, бо матэрыя без руху гэтак жа неймаверная, як і рух без матэрыі.
Друкаваная публікацыя закона адбылася у 1760 г. у дысертацыі “Разважанне аб цвердасці і вадкасці цел”. Шэрагам бліскучых доследаў Ламаносаў, на канкрэтным прыкладзе прымянення ўсеагульнага закона захавання, даказаў нязменнасць агульнай масы рэчыва пры хімічных ператварэннях – вялікага адкрыцця, дзякуючы якому ўдалося сфармуляваць і асноўны закон хімічнай навукі – закон захавання масы.
М. Ламаносаў у Расіі, а пазней Лавуазье ў Францыі завяршыў працэс ператварэння хіміі ў строгую колькасную навуку. Стагоддзе алхіміі скончылася, пачаўся шлях да хімічных вытворчасцяў. У навуцы, па думцы Ламаносава, тэорыя і практыка непарыўна звязаныя.
1. Кудрявцев, Б. Б. М. В. Ломоносов / Б. Б. Кудрявцев. – М.: Учпедгиз, 1955. – 128 с.
2. Летопись жизни и творчества М. В. Ломоносова / АН СССР; Ин-т истории естествознания и техники; Сост. В. Л. Ченакал, Г. А. Андреева, Г. Е. Павлова; под ред. А. В. Топчиева, Н. А. Фигуровского, В. Л. Ченакала. – М.; Л.: Изд-во АН СССР, 1961. – 436 с.
3. Ломоносов Михаил Васильевич [Электронный ресурс] // Научная педагогическкая электронная библиотека. – Режим доступа: http://elib.gnpbu.ru/sections/0100/lomonosov/.
4. Ломоносов, М. В. Избранные философские произведения / М. В. Ломоносов. – М.: Госполитиздат, 1950. – 426 с.
5. Ломоносов, М. В. Полное собрание сочинений: В 10 т. / М. В. Ломоносов. – М., Л.: Изд-во АН СССР, 1950–1959. – Т. 11. – М., Л.: Наука, 1983.
6. Михайло Ломоносов: Жизнеописание. Избранные труды. Воспоминания современников. Суждения потомков. Стихи и проза о нём / Сост. Г. Е. Павлова, А. С. Орлов; худож. Б. А. Лавров. – М.: Современник, 1989. – 493 с.
7. Павлова, Г. Е. Михаил Васильевич Ломоносов (1711–1765) / Г. Е. Павлова, А. С. Фёдоров. – М.: Наука, 1988. – 465 с.