Шпаргалка -
Скачать готовую работу по теме

Белорусская детская литература

Купить эту готовую работу со скидкой за 15,00 BYN
Белорусская детская литература
Стоимость Стоимость
от

15,00

18,75

BYN

Содержание

48. Своеасаблівасць творчасці Н.Галіноўскай. Тэматычная і жанрава разнастайнасць
53. Асаблівасці спалучэння ілюстрацыі і зместу ў сучаснай кнізе
54. Тэматычнае багацце сучаснай дзіцячай прозы
56. Н. Галіноўская. Родная прырода ў розныя поры года, жывельны свет у вершах
57. Літаратура для дзяцей пісьменнікаў-землякоў В.Ткачова, А. Зэкава і А. 
59. Сучасныя дзіцячыя кнігі, адрасаваныя дашкольнікам
61. Агляд інтэрнэт-рэсурсаў, якія прапануюць творы дзіцячай літаратуры


Выдержка из работы

48. Своеасаблівасць творчасці Н.Галіноўскай. Тэматычная і жанрава разнастайнасць.

Н. Галіноўская – таленавітая дзіцячая паэтэса. Яе творы адрасаваны дашкольнікам і малодшым школьнікам. За кнігу «Клубок і Калабок» паэтка ў 2000 годзе адзначана Літаратурнай прэміяй імя Янкі Маўра. Выданне для дашкольнікаў “Вясёлая пясочніца” прызнана лепшым у 2018 годзе.
Выявіла яна сябе таксама таленавітым майстрам малых жанраў (забаўлянкі, смяшынкі, жарты, загадкі, скорагаворкі), а таксама вершы і казкі,  небыліцы для дзяцей. Напрыклад, загадкі пра розных мультыплікацыйных герояў – Вінні Пуха, Паштальена Печкіна, кракадзіла Гену, Чабурашку і інш. Сорагаворкі: апранае грак чорны-чорны фрак, будзе дырыжорам у сарочым хоры.
У паэзіі Ніны Васільеўны прадстаўлена тэма жартоўных вершаў пра звяроў: верш “Гэта праўда ці мана?”,  вершы са зборніка для дашкольнікаў “Леў смяецца” – “Слон”, “Белы мядзведзь”, “Вярблюд”, “Асел”, “Чорная пантэра”, “Ягуар” і інш.

53. Асаблівасці спалучэння ілюстрацыі і зместу ў сучаснай кнізе.

Упершыню ідэя зрабіць ілюстраваную кнігу сродкам мастацкага выхавання дзяцей паўстала ў канцы 19 ст. І хоць асноўным прынцыпам дзіцячай кнігі была яе "прыгажосць", відавочна прасочвалася імкненне данесці да чытача каштоўнасці мастацкай культуры і мастацкай творчасці.
Знаёмства з кнігай адбываецца ў дзіцяці ўжо ў самыя першыя месяцы жыцця. Ілюстрацыі, прадстаўленыя ў кнізе - адно з першых твораў мастацтва, якія існуюць у грамадстве людзей, з якім знаёміцца дзіця. Мастак-ілюстратар кнігі "прыходзіць" да дзіцяці, калі ён яшчэ не ўмее размаўляць, хадзіць. Карцінка, прапанаваная дзіцяці мастаком, фармуе у дзяцей любоў да прыгожага, выхоўвае мастацкі густ, знаёміць з навакольным светам. Так як ілюстрацыя - гэта рэальна бачны малюнак, яна вельмі важная для выхавання і развіцця дзіцяці. Малюнак – гэта сродак мастацкай выразнасці, ўспрыманне якога для дзяцей – новая прыступка ў пазнанні свету.

54. Тэматычнае багацце сучаснай дзіцячай прозы.

Проза для дзяцей на суч.этапе характарызуецца ўстойлiвасцю, паслядоўным засваеннем традыцый. На першым плане застаецца станаўленне гарманiчна развiтай асобы чалавека. Менавiта маральна-этычная праблематыка раскрываецца ў большасцi твораў розных жанраў. Асноўная ўвага звяртаецца на сацыяльна-бытавыя праблемы, вядома, у даступнай для дзяцей форме. Выпрацоўцы маральных якасцей, любовi да прыроды, дабрынi прысвечана апавяданне І.Навуменкi «Год карася». Яно пабудавана ў форме рэтраспекцый-успамiнаў: дзецi выраслi, даўно раз’ехалiся па краiне, а Мiкалай Ιванавiч адзначае кожны год «дзень карася», нiбы па ўсходнiм календары, паколькi яго маленькiя некалi дзецi не далi засмажыць карася i выпусцiлi таго ў вадаём. Празаiкi, што пiшуць для дзяцей, усё больш засяроджваюць увагу на выхаваннi патрыятычных пачуццяў. Значнае месца ў празаiчных творах займае гiстарычная тэматыка, прычым у большай ступенi аб’ектам становiцца далёкая гiсторыя.

56. Н. Галіноўская. Родная прырода ў розныя поры года, жывельны свет у вершах.

Н. Галіноўская – таленавітая дзіцячая паэтэса. Яе творы адрасаваны дашкольнікам і малодшым школьнікам. За кнігу «Клубок і Калабок» паэтка ў 2000 годзе адзначана Літаратурнай прэміяй імя Янкі Маўра. Выданне для дашкольнікаў “Вясёлая пясочніца” прызнана лепшым у 2018 годзе.
Выявіла яна сябе таксама таленавітым майстрам малых жанраў (забаўлянкі, смяшынкі, жарты, загадкі, скорагаворкі), а таксама вершы і казкі,  небыліцы для дзяцей. 

57. Літаратура для дзяцей пісьменнікаў-землякоў В.Ткачова, А. Зэкава і А. Калашнікава: жанрава-тэматычнае багацце.

В.Ткачоў выдаў зборнікі апавяданняў для дзяцей «Хітры Данік», «Партрэт салдата», «Вятрак – птушка вольная», «Незвычайны дыктант». “Хітры Данік” – зборнік апавяданняў для малодшых школьнікаў сабраў пад адной вокладкай гісторыі з жыцця, апісаныя з вялікім разуменнем дзіцячай псіхікі. Проста зразумелая мова і трапныя назіранні робяць апавяданні цікавымі і займальнымі. Няма ў іх настаўніцкага тону, толькі апісанні. Кароткая форма, якая дазваляе маленькім чытачам хуценька прачытаць творы, не стамляе, а наадварот, заахвочвае чытаць далей, і хаця апавяданні не спалучаны ні агульнай тэмай, ні персанажамі, тым не менш, чытаюцца як адно цэлае. Дарослы чытач таксама можа паквапіцца на чытанне гэтай кнігі, нават не абавязкова разам з дзяцьмі. Проста так, каб узгадаць сваё дзяцінства, пачуць яго пахі, колеры, гукі. 

59. Сучасныя дзіцячыя кнігі, адрасаваныя дашкольнікам.

В. Ваніна. “Наша Беларусь”. Кніга знаёміць маленькіх чытачоў з прыродай Беларусі, гербамі i славутасцямі Мінска і абласных цэнтраў, з народнымі традыцыямі беларусаў. Спрыяе выхаванню патрыятызму, гонару за родную краіну, паважлівага стаўлення да яе жыхароў. Кніга з ілюстрацыямі і пазнавальнымі заданнямі для чытання дзецям 5–7 гадоў.
А. Масла. “Балотныя прыгоды. Цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі”. Новая кніга вядомай беларускай пісьменніцы А.Масла прысвечана таямнічаму і захапляльнаму свету беларускіх балот. У займальнай форме аўтар знаёміць дзяцей з асаблівасцямі ўтварэння балот, іх відамі і значэннем у прыродзе. Асобнае месца ў кнізе адведзена знаёмству з жывёльным і раслінным светам балот. Разам з галоўнымі героямі кнігі — цікаўным і дасведчаным хлопчыкам Бульбінкам і дзяўчынкай Журавінкай — маленькія чытачы здзейсняць казачнае падарожжа па балотных абшарах, наведаюць хатку баброў, высветляць, чаму ласі скідаюць рогі і ці можа выдра працаваць карэспандэнткай. Кніга ўтрымлівае таксама простыя кулінарныя рэцэпты, а яшчэ займальную гульню па матывах казачнага падарожжа. Адрасуецца дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

61. Агляд інтэрнэт-рэсурсаў, якія прапануюць творы дзіцячай літаратуры.

Вершы.ru – нацыянальны паэтычны партал, на якiм вы знойдзеце вершы для дзяцей на беларускай мове.
Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ. Праект «Народныя казкі для дзетак» — iнiцыятыва ЮНIСЕФ у Беларусі. Там вы знойдзеце многа цудоўных казак и гульняў для вашых дзетак на беларускай мове.
Казкi беларускiя. Гэты сайт прысвечаны беларускім казкам для малых і дарослых, але і не толькі. Усе дзеткі любяць казкі, вершы, мульцікі, гульні. Усе дзеткі, безумоўна, маюць на гэта права. Беларуская і беларускамоўная культуры цяпер падзелены, але гэта не нашая віна і не наша доля, таму мы запрашаем вас паспрыяць, каб гэткая “няправільная” сітуацыя паступова змянілася! Нам не важна, на якой мове вы размаўляеце па жыцці ці з якімі памылкамі вы пішаце па-беларуску. Нам важна ваша жаданне прачытаць свайму дзіцяці беларускую казку на роднай мове, і менавіта гэта аб’ядноўвае ўсіх наведвальнікаў гэтага сайту!"


Список литературы

Купить эту работу
48. Своеасаблівасць творчасці Н.Галіноўскай. Тэматычная і жанрава разнастайнасць
53. Асаблівасці спалучэння ілюстрацыі і зместу ў сучаснай кнізе
54. Тэматычнае багацце сучаснай дзіцячай прозы
56. Н. Галіноўская. Родная прырода ў розныя поры года, жывельны свет у вершах
57. Літаратура для дзяцей пісьменнікаў-землякоў В.Ткачова, А. Зэкава і А. 
59. Сучасныя дзіцячыя кнігі, адрасаваныя дашкольнікам
61. Агляд інтэрнэт-рэсурсаў, якія прапануюць творы дзіцячай літаратуры


Стоимость Стоимость

15,00

18,75

BYN

Информация о работе

Вуз: ГГПК им.Л.С.Выготского (Гомельский государственный педагогический колледж)
Дисциплина: Белорусская детская литература
Тип работы: Шпаргалка
Работа выполнена без доработок.
Уникальность свыше 40%. 
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения. 
Количество страниц - 7.

Процесс покупки готовой работы

01
1. Заказ готовой

Оставьте заявку по кнопке "купить ". Обязательно укажите правильный e-mail, на него вышлют инструкции по оплате и ваши материалы.

02
2. Оплата

На вашу электронную почту придет подробная инструкция по оплате через ЕРИП. 

03
3. Получение

Сразу после оплаты, менеджер вышлет все материалы, которые относятся к заказу, на электронную почту.