Перыядычны друк для дзяцей у Беларусi: змястоунае i мастацкае мадаляванне
МГУ им.А.А.Кулешова (Могилёвский государственный университет)
Диплом
на тему: «Перыядычны друк для дзяцей у Беларусi: змястоунае i мастацкае мадаляванне»
по дисциплине: «Журналистика»
2016
301.00 BYN
Перыядычны друк для дзяцей у Беларусi: змястоунае i мастацкае мадаляванне
Тип работы: Диплом
Дисциплина: Журналистика
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40 %
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 40.
Поделиться
УВОДЗІНЫ
1.ГІСТОРЫЯ ЎЗНІКНЕННЯ І РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАГА ПЕРЫЯДЫЧНАГА ДРУКУ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ
2.СІСТЭМА ДЗІЦЯЧАГА ПЕРЫЯДЫЧНАГА ДРУКУ БЕЛАРУСІ НА СУЧАСНЫМ ЭТАПЕ
2.1 Змястоўнае напаўненне часопісаў для дзяцей і падлеткаў
2.2 Мастацкія асаблівасці дзіцячых газет
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
УВОДЗІНЫ
Беларускі перыядычны друк з’яўляецца важнай часткай сістэмы камунікацый і СМІ. Яго фарміруюць выданні, кожнае з якіх мае сваю мэтавую аўдыторыю і грамадскую арыентацыю, акрэслены тэматычны змест і мастацкае напаўненне.
Аснову сістэмы беларускага перыядычнага друку складаюць часопісы і газеты.
Часопіс – гэта перыядычнае выданне, якое друкуецца штомесячна (штоквартальна) у выглядзе кніг з разнастайным палітычным, навуковым, літаратурным матэрыялам, галоўнае месца тут, у адрозненне ад газет, “адводзіцца не аператыўнай інфармацыі”[15, с. 111], а рознага роду звесткам.
Газета – гэта пераважна штодзённае (штотыднёвае) выданне вялікага фармату, асноўная функцыя якога – паведамленне звестак аб бягучых падзеях і друк надзенных актуальных матэрыялаў.
Газеты і часопісы ўзніклі ў грамадстве як сродак задавальнення патрэбы ў зносінах, межасабовых, калектыўных. Як сродак калектыўных зносінаў перыядычны друк дае магчымасць фарміраваць грамадскую думку, асобу, дапамагаць чалавеку выражаць свае меркаванні, арганізоўвае грамадства для стваральніцкай працы. Асноўная фукцыя перыядычных выданняў – даносіць інфармацыю да чытачоў.
Ва ўмовах глабалізацыйных культурных працэсаў, развіцця новых сродкаў камунікацыі, перыядычны друк для дзяцей набывае новае значэнне для беларускага грамадства. Павялічваецца роля дзіцячых газет і часопісаў у захаванні нацыянальнай сістэмы выхавання і культурнай цэласнасці беларусаў.
Стратэгічную важнасць мае маральны, выхаваўчы змест і афармленне дзіцячых перыядычных выданняў, іх уздзеянне на развіццё інтэлектуальнага і эстэтычнага ідэала чалавека. У той жа час сучасны перыядычны друк для дзяцей вымушаны адаптавацца да ўмоў рынку і шукаць баланс паміж камерцыялізацыяй і захаваннем пэўных індывідуальных каардынат. У сувязі з гэтым у сучаснай дзіцячай перыёдыцы, у параўнанні з папярэднімі перыядамі развіцця, мадыфікуюцца спосабы і формы арганізацыі тэкставых і візуальных матэрыялаў, трансфармуецца ідэйна-тэматычны змест і графічнае афармленне выданняў.
Перыядычны друк для дзяцей у Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца самастойным кампанентам агульнай сістэмы СМІ.
1. ГІСТОРЫЯ ЎЗНІКНЕННЯ І РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАГА ПЕРЫЯДЫЧНАГА ДРУКУ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ
Да сярэдзіны XVII стагоддзя дзіцячай літаратуры не існавала. Па сутнасці, першай кнігай, напісанай спецыяльна для дзяцей, стала кніга “Свет у малюнках” Яна Амоса Коменскага. Найвялікшы педагог і рэфарматар школы стаў родапачынальнікам літаратуры, прыстасаванай для разумення маленькімі чытачамі.
Першым дзіцячым часопісам у свеце навукоўцы лічаць “Лейпцыгскі штотыднёвы лісток” (1772 – 1774), які выдаваўся ў Германіі.
Хваля рэвалюцыі 1905 года дала штуршок развіццю перыядычнага друку і ў Беларусі. У 1906 г. у Вільні, Віцебску, Гродне, Магілёве, Мінску, іншых гарадах Беларусі выдавалася ўжо звыш 60 газет і часопісаў. Акрамя афіцыйных губернскіх і епархіяльных ведамасцей пачынаюць выходзіць грамадска-палітычныя і літаратурныя выданні. Пераважная большасць іх была рускамоўнай.
Большасць перыядычных выданняў выходзіла ў Вільні. У гэтым горадзе знаходзіліся рэдакцыі 26 газет і часопісаў, якія друкаваліся не толькі на рускай, але і на польскай, літоўскай, яўрэйскай мовах. Дзве газеты (“Наша доля”, а пасля “Наша ніва”) выдаваліся па-беларуску.
Аднак па-ранейшаму адчуваўся недахоп мастацкай літаратуры на беларускай мове, асабліва для дзяцей і падлеткаў.
Па гэтай прычыне А. Уласаў (галоўны рэдактар “Нашай нівы”) звярнуўся да мінскага губернатара з прашэннем дазволіць выданне беларускамоўнага штомесячнага часопіса “Лучынка”.
Першы нумар гэтага літаратурнага і навукова-папулярнага выдання краязнаўчага кірунку для дзяцей і моладзі выйшаў у 1914 годзе ў Мінску. Рэдактарам-выдаўцом яго стаў А. Уласаў, а літаратурным рэдактарам Цётка (Алаіза Пашкевіч).
Часопіс меў 16 старонак (планавалася 32 – 48 старонкі ў кожным нумары), быў ілюстраваны. Мэта часопіса была вызначана Цёткай у адпаведным публіцыстычным звароце. Артыкул “Да вясковай моладзі беларускай” з’явіўся у другім нумары часопіса, у ім сцвярджалася, што “Лучынка будзе старацца заглянуць у кожны куток нашай Беларускай Старонкі, пазнаць усе яе балючкі, паказаць іх Табе, Моладзь, растлумачыць, якім спосабам з гэтых балючак вылячыць Родную Старонку” [36, c. 213].
2.СІСТЭМА ДЗІЦЯЧАГА ПЕРЫЯДЫЧНАГА ДРУКУ БЕЛАРУСІ НА СУЧАСНЫМ ЭТАПЕ
2.1 Змястоўнае напаўненне часопісаў для дзяцей і падлеткаў
Дзіцячыя выданні ва ўмовах рынку спрабуюць прыцягнуць увагу як мага большай аўдыторыі, таму часта адрасуюць сваю прадукцыю адразу некалькім пакаленням чытачоў, розным узроставым групам: дашкольнікі і малодшыя школьнікі, малодшыя школьнікі і падлеткі, падлеткі і старшакласнікі. Гэта, на нашу думку, тлумачыцца ў першую чаргу эканамічнымі выгодамі, бо дазваляе мець большую колькасць падпісчыкаў і чытачоў, а з другога – узроставыя межы рухомыя і пры пераходзе з аднаго ўзросту ў іншы адносіны да рэальнасці змяняюцца не адразу. Таму, пры характарыстыцы сучасных беларускіх часопісаў, адрасаваных дзецям, часта нельга адназначна вызначыць іх аўдыторыю як толькі дзіцячую, або толькі падлеткавую, хутчэй гэтую з’яву трэба разглядаць у сукупнасці.
Сярод вялікай колькасці сучасных беларускіх часопісаў для дзяцей і падлеткаў можна вылучыць некалькі асноўных груп выданняў паводле мэтавай аўдыторыі. Разгледзім іх ніжэй больш падрабязна:
1)выданні, накіраваныя на духоўную асвету, з выразным рэлігійным зместам. Такіх выданняў для дзяцей у сучаснай Беларусі два: рускамоўны часопіс-газета праваслаўнай царквы “Ангелочек” і дзіцячы каталіцкі часопіс “Маленькі Рыцар Беззаганнай”.
Асноўнымі тэмамі часопіса “Агелочек” з’яўляюцца тэмы дабра і зла, трактоўкі Бібліі і асноўных біблейскіх сказанняў, розныя карысныя веды з гісторыі праваслаўя. Дзякуючы простаму стылю выкладу праваслаўныя звычаі і абрады становяцца даступныя для дзіцячага разумення. Часопіс друкуецца з перыядычнасцю два разы ў паўгоддзе і даступны для падпіскі.
Беларускамоўны рэлігійны часопіс “Маленькі рыцар Беззаганнай”, спачатку выходзіў як дадатак да каталіцкага выдання “Ave Maria”, засанавнага Мінска-Магілёўскай дыяцэзіяй, зараз з’яўляецца самастойным выданнем (галоўны рэдактар – беларуская пісьменніца І. Жарнасек). У зразумелай гумарыстычнай форме часопіс распавядае дзецям пра тое, як паводзіць сябе ў касцёле, пра гісторыю каталіцкіх святыняў Беларусі, аб яўленні Маці Божай, пра святых каталіцкага касцёла і інш. На старонках часопіса друкуецца хрысціянская літаратура для дзяцей.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Беларуская перыёдыка, адрасаваная дзецям, мае ўласную гісторыю станаўлення і развіцця, толькі ёй характэрныя рысы, абумоўленыя гістарычным развіццём краіны і беларускага грамадства.
Тыпалагічная структура першых беларускіх перыядычных выданняў склалася пад уплывам традыцый выхавання і народнай педагогікі, вялікае ўздзеянне на гэты працэс аказалі змены ў палітычным жыцці. Першым беларускім перыядычным выданнем для дзяцей трэба лічыць часопіс “Лучынка”, які пачаў выходзіць у 1914 годзе.
Развіццё беларускай дзіцячай перыёдыкі ў 20-м стагоддзі паступова прывяло да ўсведамлення грамадствам дзяцінства як асаблівага перыяда фарміравання асобы, а часопісы і газеты – да арыентацыі на дакладную ўзроставую аўдыторыю з характэрным зместам і мастацкай мадэллю выдання.
У дзяржаўным каталозе Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белпошта” на першае паўгоддзе 2016-га года сёння ажыццяўляецца падпіска на 80-т выданняў для дзяцей і падлеткаў: 67 часопісаў і 13 газет.
Пераважная большасць выданняў друкуецца на рускай мове, цалкам беларускамоўнымі з’яўляюцца толькі 4-ы часопісы, матэрыялы на беларускай мове друкуюць некалькі газет і часопісаў. Амаль палова выданняў адначасова распаўсюджваецца на тэрыторыі Беларусі і Расіі, дзяржаўную падтрымку маюць 12-ць часопісаў і газет.
На сучасным этапе развіцця інфармацыйнай прасторы змяняюцца ўмовы функцыянавання дзіцячых перыядычных выданняў. Заўважаецца камерцыялізацыя газет і часопісаў для дзяцей, масавае распаўсюджванне забаўляльнай друкаванай прадукцыі.
Можна назіраць вялікую колькасць гульнёвых і забаўляльных артыкулаў у дзіцячых выданнях, скарачэнне літаратурна-мастацкіх і аналітычных матэрыялаў, паступовае знікненне жанравых межаў паміж мастацкім, публіцыстычным і размоўным стылем мовы, які выкарыстоўваецца ў дзіцячым перыядычным друку.
Сучасным газетам і часопісам для дзяцей і падлеткаў у кампазіцыйна-графічным мадэляванні надаюцца розныя візуальныя якасці, часта стракатыя колеравыя палітры, якія павінны прыцягнуць увагу аўдыторыі: малюнкі, колер, загаловак становяцца асноўнымі сродкамі арыентацыі чытача ў нумары.
1. Бараноўская, Л. Г. Асновы журналістыкі : метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі самастойнай работы студэнтаў / Л. Г. Бараноўская. – Магілёў : МДУ імя А.А. Куляшова, 2007. – 66 с.
2. Борбат, Т.І., Воюш, І.Д. Перыядычны друк для дзяцей і юнацтва / Т.І. Борбат, І.Д. Воюш // Электронная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу : http://elib.bsu.by/bitstream/123456789/18123/1/Воюш%20Перыёдыка.pdf. – Дата доступу : 01.03.2016.
3. Буся. – 2016. – №1. – 20 с.
4. Бярозка. – 2016. – №1. – 46 с.
5. Волшебный. – 2016. – №1. – 48 с.
6. Вясёлка. – 2016. – №2. – 24 с.
7. Глобус. – 2016. – №1. – 20 с.
8. Градюшко, А.А. Основы журналистики. Организация работы редакции СМИ : учебно-метод. комплекс для студентов фак. журналистики / А.А. Градюшко. – Мн. : БГУ, 2005. – 104 с.
9. Грамович, Л. “Зорька” – ровесница великой Победы (из истории создания человекоформирующей газеты) / Л. Грамович // Гісторыя журналістыкі: урокі мінулага і практыка сучасных СМІ : матэрыялы Міжнароднай навукова-практ. канферэнцыі, 19 – 20 красавіка 2013 г., Мінск / пад агул. рэд. канд. філ. навук дац. П.Л. Дарошчанка. – Мн. : Выд. цэнтр БДУ, 2013. – 292 с. – С. 63 – 66.
10. Девчонки. – 2016. – №1. – 36 с
11. Детская газета. – 2016. – №2. – 20 с.
12. Дневник стрекозы. – 2016. – №1. – 32 с.
13. Дубовік, С.В. Даведнік журналіста / С. В. Дубовік. – Мінск : Выдавецкі цэнтр Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 2006. – 221 с.
14. Еўмянькоў, В.І. Літаратурнае рэдагаванне і кнігавыданне на тэрыторыі Беларусі ў 3-х ч. Ч.2: Літаратурнае рэдагаванне, кнігавыданне, журналістыка на тэрыторыі Беларусі: у кантэксце гісторыка-культурнага жыцця Рэчы Паспалітай XVII ст. – Магілёў, 2013. – 122 с.
15. Журналістыка : ад А да Я : Даведнік / В.П. Вараб’ёў, С.В. Дубовік : Рэсп. унітар. прадпрыемства “Выд. центр Бел. дзярж. ун-та”, 2002. – Мн. : 2014 с.
16. Журналiстыка на парозе XXI стагоддзя : вопыт, праблемы, перспектывы : матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф., прысвеч. 55-годдзю фак. журналістыкі (16 лістап. 1999 г.) / Рэдкал. : В.П. Вараб’ёў (адк. рэд.) і інш.. – Мн. : ТАА ПП “Асобны Дах”, 1999. – 144 с.
17. Зоркі. – 1921. – №1 / [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу : http://knihi.com/none/Zorki_1,_1921.html#1. – Дата доступу: 01.03.2016.
18. Зорька. – 2016. – 26 лютага. – 8 с.
19. І “стылёвыя” дзеткі чытаюць “Вясёлку” // Газета “Звязда” [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу : http://zviazda.by/be/news/20141003/1412283703-i-stylyovyya-dzetki-chytayuc-vyasyolku. – Дата доступу : 01.03.2016.
20. Касяк, К. Піянеры беларускай дзіцячай перыёдыкі / К. Касяк // Будзьма Беларусамі! [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу : http://budzma.by/news/piyanyery-byelaruskay-dzicyachay-pyeryyodyki.html . –Дата доступу : 01.03.2016
21. Каталог 2016. Печатные СМИ Республики Беларусь. Первое полугодие [Электронный ресурс]. – Режим доступа : http://belpost.by/download_files/urpsmi/Kat_%20RB_1-2016.pdf. – Дата доступа : 01.03.2016
22. Качели. – 2016. – №1. – 22 с.
23. Клундук, С.С. Праблемна-тэматычнае поле часопіснай перыёдыкі Беларусі / С.С. Клундук // Польска-беларускае супрацоўніцтва ў культуры, мове і літаратуры : зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі, Брэст, 26 верасня 2013 г. / [пад агульнай рэдакцыяй У. А. Сенькаўца]. – Брэст : БрДУ, 2014. – 249 с. – С.70 – 76.
24. Когда ты один дома. – 2016. – №1. – 48 с.
25. Макарэвіч, А.М. Беларуская дзіцячая літаратура ў тэрмінах і паняццях : дапаможнік / А.М. Макарэвіч, В.І. Караткевіч; пад агул. рэд. А.М. Макарэвіча. – Магілёў : МДУ імя А.А. Куляшова, 2014. – 140 с.
26. О пище для ума – главный редактор журнала “Качели” Эмилия Луканская / Агенство “Минск-новости” [Электронный ресурс]. – Режим доступа : http://minsknews.by/blog/2015/12/13/o-pishhe-dlya-uma-glavnyiy-redaktor-zhurnala-kacheli-emiliya-lukanskaya/. – Дата доступа : 01.03.2016.
27. Перыядычны друк Беларусі : [энцыклапедычны даведнік / В.С. Адамовіч і інш.; адказны рэдактар Н.І. Копысава]. – Мінск : Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1981. – 223 с.
28. Полосатая газета : Добрые беседы для детей [Электронный ресурс]. – Режим доступа : http://myfamily.by/together/worldchild/item/101-polosataja_gazeta . – Дата доступа : 01.03.2016.
29. Равяка, Р. “Заранка” : як выглядаў дзіцячы заходнебеларускі часопіс 1920-х / Р. Равяка [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу : http://nn.by/?c=ar&i=114172 . – Дата доступу : 01.03.2016.
30. Рюкзачок. Веселый зоопарк. – 2016. – №1. – 18 с.
31. Рюкзачок. Мир путешествий. – 2016. – №1. – 18 с.
32. Слука, А.Г. Беларуская журналістыка : вучэбны дапаможнік. У 3 ч. Ч. 3 / А.Г. Слука. – Мінск : БДУ, 2009. – 399 с.
33. Стрекоза. – 2016. – №1. – 30 с.
34. Харитонова, С.В. Жанрово-тематическое наполнение современной прессы для детей / С.В. Харитонова // Веснік БДУ. Серыя 1, Педагогіка. Псіхалогія. Філалогія. – 2010. – №2. – С.38 – 42.
35. Харитонова, С.В. Периодика для дошкольников : содержательно-структурный аспект / С.В. Харитонова // Журналістыка – 2009 : стан, праблемы і перспектывы : матэрыялы 11-й Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 65-годдзю факультэта журналістыкі БДУ, 3-4 сн. 2009 г., Мінск / Рэдкал.: С. В. Дубовік (адк. рэд.) і інш. – Вып. 11. – Мінск : БДУ, 2009. – 571 с. – С.93 – 96.
36. Цётка. Творы / Алаіза Пашкевіч. – Мн. : Маст. літ., 1976. – 306 с.
37. Часопіс “Маленькі рыцар Беззаганнай” [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу : http://kamunikat.org/usie_czasopisy.html?pubid=34458. – Дата доступу : 01.03.2016.
38. Часопіс “Вясёлка” : мы дапамагаем выхоўваць нашых дзетак сапраўднымі патрыётамі [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу : http://news.tut.by/society/192607.html . – Дата доступу : 01.03.2016.
39. Юный техник и изобретатель. – 2016. – №1. – 28 с.
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40 %
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 40.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты