Развіцце актыўнага слоўнікавага запасу вучняў у перыяд навучанне грамаце: змест, формы, сродкі Диссертация
МГУ им.А.А.Кулешова (Могилёвский государственный университет)
Диссертация
на тему: «Развіцце актыўнага слоўнікавага запасу вучняў у перыяд навучанне грамаце: змест, формы, сродкі»
по дисциплине: «Методика преподавания белорусского языка»
2020
Выполнено экспертами Зачётки c ❤️ к студентам
343.00 BYN
Развіцце актыўнага слоўнікавага запасу вучняў у перыяд навучанне грамаце: змест, формы, сродкі
Тип работы: Диссертация
Дисциплина: Методика преподавания белорусского языка
Работа защищена на оценку "8" с одной доработкой.
Уникальность свыше 80%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 55.
ДАДАТАК А План-канспект урока беларускай мовы ў 1 класе
ДАДАТАК Б Тэма: Гукі і літары. Падзел слоў на склады
ДАДАТАК В План-канспект навучальна-выхаваўчай гульні ў 1 класе
Поделиться
УВОДЗІНЫ
ГЛАВА 1 ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ РАЗВІЦЦЯ СЛОЎНІКАВАГА ЗАПАСУ ВУЧНЯЎ У ПЕРЫЯД НАВУЧАННЯ ГРАМАЦЕ
1.1 Гістарычныя перадумовы развіцця слоўнікавага запасу беларускай мовы
1.2 Узбагачэнне слоўнікавага запасу вучняў як кірунак развіцця маўлення вучняў
1.3 Метады і прыёмы развіцця слоўнікавага запасу вучняў у перыяд навучання грамаце
ГЛАВА 2 МЕТАДЫЧНЫЯ АСПЕКТЫ РАЗВІЦЦЯ СЛОЎНІКАВАГА ЗАПАСУ ВУЧНЯЎ У ПЕРЫЯД НАВУЧАННЯ ГРАМАЦЕ
2.1 Дыягностыка ўзроўню развіцця слоўнікавага запасу вучняў 1-га класа
2.2 Арганізацыя практычнай дзейнасці па развіцці слоўнікавага запасу вучняў
2.2.1 Развіццё слоўнікавага запасу вучняў ва ўрочнай дзейнасці
2.2.2 Развіццё слоўнікавага запасу вучняў сродкамі пазакласнай работы
2.3 Аналіз вынікаў практычнай дзейнасці па развіцці слоўнікавага запасу вучняў
ГЛАВА 3 РАЗВІЦЦЁ АКТЫЎНАГА СЛОЎНІКАВАГА ЗАПАСУ ВУЧНЯЎ У ПЕРЫЯД НАВУЧАННЯ ГРАМАЦЕ: ЗМЕСТ, ФОРМЫ, СРОДКІ
3.1 Змест курса навучання грамаце
3.2 Сродкі рэалізацыі развіцця актыўнага слоунікавага запасу дзяцей у перыяд навучання грамаце
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
ПРЫКЛАДАННЯ
УВОДЗІНЫ
У сістэме навучання роднай мове вялікая ўвага надаецца развіццю вуснага і пісьмовага маўлення малодшых школьнікаў, а гэта немагчыма зрабіць без працы над развіццём і ўзбагачэннем слоўнікавага запасу вучняў. “Развіваць мову дзяцей – гэта азначае так арганізаваць навучальны працэс, каб школьнікі сістэматычна выконвалі разнастайныя моўныя і маўленчыя практыкаванні, накіраваныя на асэнсаванне і засваенне нормаў літаратурнага вымаўлення і правапісу, узбагачэнне слоўнікавага запасу” [27, с. 4]. Узбагачэнне слоўнікавага запасу школьнікаў – адна з важных задач навучання мове, ад вырашэння якой залежыць узровень маўленчай культуры вучняў. Канцэпцыя моўнай адукацыі ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь і распрацаваныя на яе аснове адукацыйны стандарт і праграма па беларускай мове арыентуюць на фарміраванне маўленчай культуры школьнікаў, авалоданне ведамі і практычнымі ўменнямі, якія забяспечваюць эфектыўную маўленчую дзейнасць у тыповых сітуацыях камунікацыі.
Неабходна вучыць дзяцей працаваць над выяўленнем зместу і формы выказванняў, паказваць ім прыёмы, якія дапамагаюць лагічна, упарадкавана афармляць вусна і пісьмова ўласныя думкі. Вялікую дапамогу ў вырашэнні гэтай мэты могуць аказаць практыкаванні, зарыентаваныя на ўзбагачэнне слоўнікавага запасу вучняў. Гэта праца мэтанакіравана пачынаецца ўжо ў першым класе пры засваенні граматы і праводзіцца на працягу ўсяго перыяду навучання роднай мове.
Мэта дыпломнай работы: апісаць змест метадычнай працы па развіцці актыўнага слоўнікавага запасу вучняў у перыяд навучання грамаце.
Для дасягнення мэты трэба вырашыць наступныя задачы:
– раскрыць змест працы па развіцці слоўнікавага запасу малодшых школьнікаў;
– разгледзець асноўныя метады і прыёмы развіцця слоўнікавага запасу вучняў у перыяд навучання грамаце;
– апісаць сістэму метадычнай працы над развіццём слоўнікавага запасу вучняў у 1-м класе ва ўрочнай і пазакласнай дзейнасці;
– падвесці вынікі праведзенай работы над развіццём слоўнікавага запасу вучняў і зрабіць выснову пра яе эфектыўнасць.
ГЛАВА 1 ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ РАЗВІЦЦЯ СЛОЎНІКАВАГА ЗАПАСУ ВУЧНЯЎ У ПЕРЫЯД НАВУЧАННЯ ГРАМАЦЕ
1.1 Гістарычныя перадумовы развіцця слоўнікавага запасу беларускай мовы
Праблема моўнай падрыхтоўкі вучняў агульнаадукацыйных школ у сучасных умовах выключна важная, актуальная і па-ранейшаму даволі складаная. Асноўная задача школы ў галіне моўнай адукацыі – рыхтаваць да самастойнага жыцця такую маладую асобу, якая дасканала валодае літаратурнай формай нацыянальнай мовы і, дзякуючы гэтаму, сваім уласным прыкладам будзе садзейнічаць фарміраванню і замацаванню ў грамадстве высокай культуры маўлення, што з’яўляецца састаўной часткай і паказчыкам агульнай культуры чалавека. Гэта асабліва важна зараз, калі ў нашай краіне працягваецца рэфармаванне ўсёй адукацыйнай сферы, а ў грамадстве, на вялікі жаль, назіраецца істотнае паніжэнне агульнай культуры.
Вядома, што для большасцi вучняў нашай краiны мовай, якую яны чуюць упершыню, з’яўляецца руская. Сапраўднае беларускамоўнае асяроддзе для iх звычайна адсутнiчае. Родная мова не з’яўляецца мовай дзiцячага мыслення. Адсюль і значныя цяжкасцi пры вывучэннi беларускай мовы i лiтаратуры.
Лексічны запас сучаснай беларускай мовы складаецца з тысяч слоў, розных як па часе ўзнікнення, так і па паходжанні. Фарміраванне яго непарыўна звязана з гісторыяй народа: адпаведна таму, як адбывалася фарміраванне народа на стадыях роду, племені, народнасці і нацыі. Моўны склад адлюстроўвае гісторыю народа, з’яўляецца паказчыкам яго самастойнасці ці залежнасці, суадносін з іншымі народамі і культурамі.
Першыя сапраўды значныя вынікі ў навуковым асэнсаванні гісторыі беларускай мовы зрабіў акадэмік Я.Ф. Карскі ў сваіх працах “Агляд гукаў і форм беларускай мовы” (1885), “Да гісторыі гукаў і форм беларускай мовы” (1893), “Пра мову гэтак званых літоўскіх летапісаў” (1894), “Заходнерускія пераклады псалтыра ў V–VII ст.” (1896), “Праграма для збірання асаблівасцей беларускай гаворкі” (1896, 1916), “Матэрыялы для вывучэння паўночнамаларускіх гаворак, а таксама пераходных ад беларускіх да маларускіх” (1898–1903), “Беларусы: У 3 т.” (1903–1922), “Беларуская гаворка: нарысы народнай мовы з гістарычным асвятленнем” (1918), “Пра некаторыя асаблівасці беларускай мовы” (1927). Самым значным вынікам навуковай дзейнасці Я.Ф. Карскага стала яго трохтомнае выданне “Беларусы”, у якім вучоны ўсебакова і грунтоўна паказаў свету самабытнасць, нацыянальную адметнасць беларускага народа, багацце яго культуры і мовы.
Што датычыцца ранейшых спроб працы над лексічным складам беларускай мовы, то можна вызначаць дзейнасць Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага, Л. Зізанія, М. Сматрыцкага.
Ф. Скарына з мэтай наблізіць простых людзей да пісьмовай культуры і навукі на палях сваіх выданняў рабіў глосы – тлумачыў царкоўнаславянскія, запазычаныя, устарэлыя словы. Можна лічыць, што глосы гэтыя – першыя працы па беларускай лексікаграфіі.
Кірунак, намечаны Ф. Скарынам, знайшоў свой далейшы працяг у дзейнасці яго паслядоўнікаў, якія паступова поўнасцю перайшлі на беларускую мову. Напрыклад, у В. Цяпінскага, які рабіў спробы тлумачыць паходжанне слоў.
У другой палове XVI – пачатку XVII стагоддзяў з пашырэннем на тэрыторыі сучаснай Беларусі ідэй Рэфармацыі галоўным патрабаваннем рэфарматараў было богаслужэнне на зразумелай народу мове. У рэлігійным ужытку пашырылася ўжыванне старабеларускай мовы. У другой палове XVI стагоддзя (1596 г.) быў выдадзены тлумачальна-перакладны слоўнік Л. Зізанія. Царкоўнаславянскія словы ў ім былі перакладзены на мову, якой карысталіся простыя людзі. Так яны таксама маглі далучыцца да чытання. Пераважная большасць слоў з гэтага слоўніка ўжываецца і ў сучаснай беларускай мове: вяселле, ганьба, загадка, ласка, певень, размова, учынак, добры, дужы, лагодны, мужны, шчыры, заклікаю, прымушаю, зараз.
Паслядоўнікам Л. Зізанія ў XVII стагоддзі стаў П. Бярында, які ў сваім слоўніку “Лексиконъ словеноросскій” поўнасцю выкарыстаў матэрыялы старэйшага папярэдніка. Упершыню гэты слоўнік быў надрукаваны ў 1627 г. На 240 старонках “Лексикона” змешчаны 6982 слоўнікавыя артыкулы, у якіх незразумелыя словы тлумачацца беларускімі і ўкраінскімі, часткова рускімі і польскімі словамі.
Гэтыя спробы пашырэння слоўнікавага запасу яшчэ нельга аднесці да навуковых, але ж фундамент, на наш погляд, быў закладзены ўжо грунтоўны.
20–30-я гг. XX стагоддзя – перыяд інтэнсіўнага развіцця і станаўлення беларускай літаратурнай мовы. Крыніцай папаўнення слоўнікавага запасу была жывая народная гаворка, а таксама новыя словы, звязаныя з тэхнічным прагрэсам, развіццём навукі і новымі грамадскімі з’явамі.
ГЛАВА 2 МЕТАДЫЧНЫЯ АСПЕКТЫ РАЗВІЦЦЯ СЛОЎНІКАВАГА ЗАПАСУ ВУЧНЯЎ У ПЕРЫЯД НАВУЧАННЯ ГРАМАЦЕ
2.1 Дыягностыка ўзроўню развіцця слоўнікавага запасу вучняў 1-га класа
Каб зацікавіць вучняў, зрабіць іх не пасіўнымі гледачамі на ўроку, а актыўнымі ўдзельнікамі навучальнага працэсу, трэба імкнуцца, каб урок роднай мовы стаў адкрыццём новага, незабыўнага, закрануў сэрцы вучняў, абудзіў іх думкі. Рыхтуючыся да ўрока беларускай мовы, настаўнік павінен падбіраць адпаведны метадычны матэрыял, накіраваны на павышэнне матывацыі да вывучэння мовы, развіваць пазнавальны інтарэс, узбагачаць слоўнікавы запас, выхоўваць павагу да роднай краіны і роднай мовы.
З мэтай актывізацыі працы па ўзбагачэнні слоўнікавага запасу вучняў у перыяд навучання грамаце было праведзена эксперыментальнае даследаванне, у якім прынялі ўдзел вучні 1 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 15 г. Гомеля”.
Мэта эксперыменту – выявіць, якім чынам арганізуецца і як уплывае на вучняў мэтанакіраваная дзейнасць па азнаямленні і актывізацыі ў маўленні лексічных адзінак у перыяд навучання грамаце.
Для дасягнення пастаўленнай мэты рэалізоўваліся наступныя задачы:
1) даследаваць першапачатковы ўзровень развіцця слоўніка вучняў 1 класа;
2) на працягу пэўнага часу з вучнямі праводзіць мэтанакіраваную работу – выкананне разнастайных заданняў лексічнага характару, у тым ліку дыдактычных гульняў;
3) паўторна даследаваць узровень развіцця слоўніка вучняў 1 класа, параўнаць яго з першапачатковымі вынікамі; зрабіць вывады адносна эфектыўнасці праведзенай працы.
Гіпотэза эксперыменту: мэтанакіраваная работа на кожным уроку па развіцці слоўніка вучняў 1 класа садзейнічае фарміраванню актыўнага слоўніка малодшых школьнікаў;
Праведзены педагагічны эксперымент складаўся з трох этапаў: канстатыўнага, навучальнага (фарміруючага) і кантрольнага.
Мэта канстатыўнага этапу эксперыментальнай работы: вызначыць узровень слоўнікавага запасу малодшых школьнікаў.
Дыягностыка ведаў праводзілася ў форме індывідуальнага апытання. Мы прапанавалі вучням наступныя пытанні і заданні.
1. Ты ведаеш ужо шмат слоў. Што значыць слова посуд, лялька, мяч?
2. Што бывае глыбокім? дробным? высокім? нізкім? лёгкім? цяжкім?
3. Што называюць словам ручка?
4. Прыдумай сказ са словам ручка.
5. Ручка патрэбна, каб ... (пісаць, трымаць кубак, трымаць торбу). Ручкай можна ... (пісаць, адчыняць дзверы).
6. Эксперыментатар прапануе дзіцяці сітуацыю:
Гуляла зайчаня ў лесе. Настрой у яго вясёлы. Вярнулася яно ў хату такое ... (радаснае, ажыўленае, задаволенае). А калі зайчаня было вясёлае і радаснае, то яно не проста ішло, а ... (імчалася, неслася, ляцела).
Іншы зайчык прыйшоў невясёлы, яго пакрыўдзілі.
Да слова “вясёлы” падбярыце словы, супрацьлеглыя па сэнсе ... (сумны, пакрыўджаны). А калі зайчык быў пакрыўджаны, ён не проста ішоў, а ... (плёўся, цягнуўся).
7. Што б зрабіў зайчык, калі б сустрэў воўка (лісу)?. (Уцёк бы, схаваўся б, спалохаўся б).
8. Скажы, хто дзіцяня у зайца? ... (зайчаня) А калі іх некалькі? .. (зайчаняткі), у зайца шмат ... (зайчанят).
9. Аналагічныя пытанні задаюцца пра іншых жывёл (лісу, ваўка, мядзведзя, вожыка).
Пры падвядзенні вынікаў канстатуючага эксперыменту ўлічвалася правільнасць адказаў вучняў. За кожны правільны адказ налічваўся бал. Максімальны бал – 10, мінімальны – 0.
Найбольш лёгкім дзецям падалося заданне № 1. Аднак трэба адзначыць, што не ўсе першакласнікі ведалі значэнне слова “посуд”. Астатнія заданні выклікалі значныя цяжкасці, асабліва заданні з падборам слоў.
ГЛАВА 3 РАЗВІЦЦЁ АКТЫЎНАГА СЛОЎНІКАВАГА ЗАПАСУ ВУЧНЯЎ У ПЕРЫЯД НАВУЧАННЯ ГРАМАЦЕ: ЗМЕСТ, СРОДКІ
3.1 Змест курса навучання грамаце
Курс навучання грамаце заканамерна падпарадкоўваецца агульным прынцыпам пабудовы зместу адукацыі: культураадпаведнасці, прадуктыўнасці, гуманізацыі, аптымізацыі, дыферэнцыяцыі, свядомасці і актыўнасці навучэнцаў, пераемнасці адукацыі і інш.
Важным прынцыпам навучання грамаце з’яўляецца прынцып мульцікультурнасці арыентацыі на асваенне нацыянальнай культуры ў адзінстве з агульначалавечымі каштоўнасцямі. У працэсе навучання грамаце ажыццяўляецца нацыянальна-культурная сацыялізацыя дзіцяці, фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці на аснове лепшых узораў вуснай народнай творчасці і класічнай літаратуры для дзяцей.
Навучанне чытанню і пісьму арганізуецца ў адпаведнасці з прынцыпамі прыродаадпаведнасці і індывідуалізацыі, што мае на ўвазе ўлік узроставых і індывідуальных асаблівасцей навучэнцаў шасцігадовага ўзросту.
Навучанне першапачатковаму чытанню і пісьму ажыццяўляецца на аснове гукавога аналітыка-сінтэтычнага метаду з шырокім выкарыстаннем гульнявых метадаў і прыёмаў [9].
У навучанні грамаце вызначальным з’яўляецца складовы (пазіцыйны) прынцып беларускай графікі. Ён знаходзіць свае ўвасабленне ў абазначэнні мяккасці зычных і гука [й`] на пісьме. Толькі ў кантэксце склада, арыентуючыся на наступную галосную, вучань здольны вызначыць цвёрдасць і мяккасць зычнага і правільна прачытаць склад.
У працэсе навучання вучні знаёмяцца з гукавой сістэмай беларускай мовы, авалодваюць дзеяннямі гукавога аналізу слова, уменнем адрозніваць зычныя і галосныя гукі, знаёмяцца з літарамі як знакамі для абазначэння гукаў на пісьме.
На ўроках навучання грамаце ажыццяўляецца развіццё фанематычнага слыху дзяцей, азнаямленне вучняў з асноўнымі лінгвістычнымі паняццямі – гукам, словам, сказам. Навучэнцы атрымліваюць уяўленне пра складовую структуру слова, націск [9].
Змест навучання грамаце пабудаваны такім чынам, каб большасць зычных гукаў і іх літар прадстала перад вучнямі раней за галосныя гукі і іх літары. На фоне засвоеных зычных гукаў і адпаведных літар у дзяцей фарміруецца асэнсаванне галоснага ў складзе. Навучанне чытанню прамых складоў ажыццяўляецца «па падабенству» – ма, на, ра, та, са і г.д. Папярэдняе вывучэнне літар зычных гукаў дазваляе вучням хутка авалодаць чытаннем прамых складоў з кожным галосным гукам, што вывучаецца, і перайсці да чытання слоў [49].
Пасля асваення чытання склада і слова па складах вучні авалодваюць прыёмамі цэласнага чытання слова. Пачынаючы з этапа авалодання чытаннем цэлымі словамі і словазлучэннямі (сказамі), чытанне можа выступаць у якасці сродку навучання розным прадметам [1].
Паралельна з навучаннем чытанню ажыццяўляецца падрыхтоўка рукі дзіцяці да пісьма і навучанне ўласна пісьму. Першакласнікі вучацца абазначаць на пісьме гукі літарамі, складаць словы з літар і складоў, правільна спісваць літары, склады, словы і кароткія сказы з пісьмовавага і рукапіснага шрыфтоў, пісаць пад дыктоўку словы, напісанне якіх не разыходзіцца з вымаўленнем, і кароткія сказы з такіх слоў.
На ўроках пісьма развіваюцца мелкія мышцы рукі, адпрацоўваюцца правільныя напісанні літар і іх рацыянальныя злучэнні ў словах, рытмічнасць і плаўнасць пісьма.
Адна з задач навучання пісьму – фарміраванне выразнага, разборлівага, дастаткова прыгожага пісьма, якое з’яўляецца неад’емнай прыметай культуры пісьмовых зносін. Нядбайнае пісьмо абцяжарвае цэласнае ўспрыманне інфармацыі.
З мэтай захавання здароўя навучэнцаў выключаецца патрабаванне абавязковага безадрыўнага напісання літар, складоў і слоў. У час пісьма дзіцяці неабходны чаргаванні напружанняў і расслабленняў. Вучань мае права рабіць невялікія паўзы пасля прапісвання асобных элементаў, літар і складоў. Гэта дае магчымасць своечасова зняць мускульнае напружанне рукі і цела.
На занятках па пазакласным чытанні ў вучняў фарміруецца цікавасць да дзіцячай кнігі і самастойнага чытання.
Змест курса навучання грамаце структураваны па раздзелах: навучанне грамаце; пазакласнае чытанне; развіццё маўлення [9].
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Развіццё слоўнікавага запасу школьнікаў – адна з найбольш важных задач навучання мове, ад вырашэння якой залежыць узровень маўленчай культуры навучэнцаў. Перыяд навучання грамаце прадстаўляе вялікія магчымасці для развіцця слоўніка вучняў, які служыць асновай эфектыўнай маўленчай дзейнасці ў тыповых сітуацыях камунікацыі.
У ходзе праведзенага даследавання мы прыйшлі да наступных высноў.
1. Асноўная мэта навучання беларускай мове ў агульнаадукацыйных установах – сфарміраваць у вучняў сістэму ведаў пра мову і маўленне; навучыць карыстацца беларускай мовай ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці (чытанне, слуханне, гаварэнне, пісьмо); развіваць інтэлектуальную, камунікатыўную, духоўна-маральную, грамадзянскую культуру вучняў. У адпаведнасці з гэтым працэс развіцця моўнай і маўленчай асобы на ўроках беларускай мовы павінен быць узаемазвязаным і садзейнічаць рэалізацыі наступных напрамкаў: моўнага (засваенне сістэмы мовы, заканамернасцей і правіл функцыянавання моўных сродкаў у маўленні, норм беларускай літаратурнай мовы), маўленчага (валоданне спосабамі перадачы думкі сродкамі мовы ў вуснай і пісьмовай формах, у розных відах маўленчай дзейнасці: чытанне, слуханне, гаварэнне, пісьмо), камунікатыўнага (валоданне культурай маўлення, правіламі маўленчых зносін, уменне ствараць самастойныя вусныя і пісьмовыя выказванні розных тыпаў, стыляў і жанраў).
2. Асноўныя метады развіцця слоўнікавага запасу першакласнікаў: гукавы аналітыка-сінтэтычны і гульня. Сярод прыёмаў узбагачэння слоўнікавага запасу першакласнікаў найбольш значныя па сваім развіццёвым патэнцыяле словаўтваральны аналіз слова, на падставе якога высвятляецца значэнне слова; супастаўленне слоў з мэтай вылучэння адрозненняў для размежавання значэння паронімаў; тлумачэнне сэнсу праз кантэкст; уключэнне новага слова ў кантэкст, складзены дзецьмі; выясненне новага слова па даведачных матэрыялах (па слоўніках і зносках у кнізе для чытання); паказ прадмета, малюнка, макета або дэманстрацыя дзеяння як сродку развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў; прыём падбору сінонімаў або антонімаў; разгорнутае апісанне, складзенае з групы слоў або з некалькіх сказаў; прыём лагічнага вызначэння.
1. Айдарова, Л.И. Маленькие школьники и родной язык / Л.И. Айдарова. – М.: Знание, 1983. – 96 с.
2. Атрощенко, И.П. Особенности компетентностного подхода в обучении учащихся на I ступени общего среднего образования / И.П. Атрощенко // Региональная научно-практическая интернет-конференция «Формирование предметных компетенций учащихся учреждений общего среднего образования» [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://www.mogileviro.by/sites/default/files/data/conferenc/2015/mgoiro/01oct/ mat_sec05oct2015.pdf.
3. Бабанский, Ю.К. Методы обучения в современной общеобразовательной школе / Ю.К. Бабанский. – М. : Просвещение, 1985. – 248 с.
4. Беларуская мова : вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2016. – 68 с.
5. Бубновіч, І.І. Засваенне іншамоўных слоў беларускай літаратурнай мовай : Дапам. для студэнтаў філал. спецыяльнасцей выш. навуч. устаноў / І.І. Бубновіч ; пад рэд. П.У. Сцяцко. – Гродна : ГрДУ, 2000. – 107 с.
6. Бурак, Л.І. Сучасная беларуская мова: вуч. дапам. для студэнтаў-завочнікаў ВНУ БССР / Л.І. Бурак ; пад рэд. Л.М. Шакуна. – 2 выд., дапрац. – Мінск : Вышэйшая школа, 1985. – 319 с.
7. Валеева, О.А. Условия повышения познавательной активности младших школьников на уроках русского языка / О.А. Валеева // Аксиома : актуальные аспекты гуманитарных наук. – 2017. – № 1 (5). – С. 9–11.
8. Верашчака, Г.І. Лексічная работа на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах / Г.І. Верашчака. – Мінск : Вышэйшая школа, 1978. – 168 с.
9. Вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Пачатковая школа. І клас. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2017. – 118 с.
10. Выкладанне беларускай мовы і літаратуры ў школе / пад рэд. М.Г. Яленскага. – Мінск : Народная асвета, 1994. – 239 с.
11. Гамеза, Л.М. Лінгваметадычная парадыгма ўзбагачэння слоўнікавага запасу пры вывучэнні беларускай мовы / Л.М. Гамеза // Коммуникативная компетенция : принципы, методы, приёмы формирования : сб. науч. ст. / Белорус. гос. ун-т; в авт. ред. – Минск : Белорус. гос. ун-т, 2009. – Вып. 9. – С. 17–23.
12. Гоўзіч, І.М. Методыка выкладання беларускай літаратуры : вучэб. дапам. для студэнтаў філал. спецыяльнасцей ВНУ / І.М. Гоўзіч, А.І. Лугоўскі, С.А. Сычова. – Мінск : БДПУ, 2012. – 169 с.
13. Зычкова, А.Г. Развитие словарного запаса учеников в период обучения грамоте / А.Г. Зычкова // ГУО «Шерстинская базовая школа» Республика Беларусь. – Могилев, 2020. – 4 с.
14. Зычкова, А.Г. Развіццё слоўнікавага запасу вучняў сродкамі пазакласнай работы / А.Г. Зычкова // МДУ імя А.А. Куляшова. – Магілёў, 2020. – 1 с.
15. Зычкова, А.Г. Узбагачэнне слоўнікавага запасу вучняў як кірунак развіцця маўлення вучняў / А.Г. Зычкова // Установа адукацыі «Шарсцінская базавая школа» Рэспубліка Беларусь. – Магілёў, 2020. – 4 с.
16. Какора, А.І. Прыемы і формы ўзбагачэння слоўнікавага запасу малодшых школьнікаў / А.І. Какора // Пачатковае навучанне : сям’я, дзіцячы сад, школа. – 2003. – № 1. – С. 3–11.
17. Канцавая, Г.М. Методыка выкладання беларускай мовы i лiтаратурнага чытання : электронны тэрмiналагiчны слоўнiк-даведнiк / Г.М. Канцавая. – Брэст : БрДУ iмя А.С. Пушкiна, 2017. – 139 с.
18. Карпова, А.А. Развитие речи учащихся на уроках в начальной школе // Образование и воспитание. – 2016. – №5. – С. 133-138.
19. Касцян, М.I. Шляхi ўзбагачэння i актывiзацыi лексiкi вучняў / М.І. Касцян // Народная асвета. – 1975. – № 9. – С. 4–8.
20. Кісель, В.В. Камунікатыўна-арыентаваныя заданні на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах як спосаб рэалізацыі камунікатыўнай кампетэнцыі / В.В. Кісель // Материалы Республиканской научной интернет-конференции молодых исследователей [Электронный ресурс] / УА “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна”. – Режим доступа: http://medialex.brsu.by/ML-2015/KiselOV.htm
21. Клышка, А.К. Буквар / А.К. Клышка. – Мінск : Народная асвета, 2010. – 152 с.
22. Клышка, А.К. Буквар : старонкі і ўрокі / А. Клышка. – Мінск: Народная асвета, 2008. – 112 с.
23. Колас, Я. Методыка роднай мовы / Я. Колас // Збор твораў: У 14 т. Т. 12. / Я. Колас. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1976. – С. 313–506.
24. Кравцова, Е.Е. Игра и учение в младшем школьном возрасте / Е.Е. Кравцова // Начальная школа. – 2004. – № 4. – С. 23–26.
25. Кузняцова, А.М. Дыдактычныя гульні на ўроках беларускай мовы як сродак развіцця маўлення малодшых школьнікаў / А.М. Кузняцова // Альтернант–2017 [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: https://conf.grsu.by/alternant2017/кузняцова-а-м-дыдактычныя-гульні-на-ўр/
26. Лапкоўская, А.М. Беларуская мова (прафесійная лексіка) : вучэб. дапаможнік / А.М. Лапкоўская. – Гродна : ГрДУ, 2009. – 271 с.
27. Лойко, М.И. Информационно-коммуникационные технологии как средство развития словаря младших школьников на уроках белорусского языка / М.И. Лойко // Инновационные технологии в современном образовании : сборник трудов по материалам III Международной научно-практической интернет-конференции. – М. : Научный консультант, 2016. – С. 437–441.
28. Локцева, С.В. Сучасны ўрок беларускай мовы: патрабаванні, падыходы, праблемы / С.В. Локцева // Сайт ДУА “Сярэдняя школа №20 г. Оршы” [Электронны рэсурс]. – 2012. – Рэжым доступу : http://school20-orsha.by/index.php?option=com_content&view=article&id=1456:2012-04-19-17-38-23&catid=83:2012-04-19-17-33-48&Itemid=348
29. Лукашук, М.П. Развіццё мовы вучняў пачатковых класаў / М.П. Лукашук. – Мінск : Вышэйшая школа, 1980. – 119 с.
30. Львов, М.Р. Методика развития речи младших школьников / М.Р. Львов. – М.: Просвещение, 1985. – 176 с.
31. Ляшчынская, В.А. Методыка выкладання беларускай мовы: вучэб. дапаможнік / В.А. Ляшчынская, З.У. Шведава. – Мінск : РІВШ, 2007. – 252 с.
32. М.Д. Горячев, А.В. Долгополова, О.И. Ферапонтова, Л.Я. Хисматуллина, О.В. Черкасова. Психология и педагогика: Учебное пособие. – Самара: Издательство «Самарский университет», 2003. – 187 с.
33. Марчанка, М.Ц. Методыка выкладання беларускай мовы: навучанне грамаце / М.Ц. Марчанка. – Мiнск: Выш. школа, 1966. – 198 с.
34. Методыка выкладання беларускай мовы : Бібліяграфічны паказальнік. 1969 – 1990 / Складальнік М.С. Лукашук ; пад рэд. В.У. Протчанкі. – Мінск : Народная асвета, 1993. – 254 с.
35. Методыка выкладання беларускай мовы : вучэб. дапам. для студэнтаў філал. спецыяльнасцей / М.Г. Яленскі [і інш.] ; пад рэд. М.Г. Яленскага. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2007. – 448 с.
36. Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах / Я.М. Івашуціч [і інш.] ; пад рэд. А.П. Шанько. – Мінск : Вышэйшая школа, 1986.– 408 с.
37. Міцкевіч, К. Методыка роднай мовы / К. Міцкевіч, В. Тэпін. – Мінск : Бел. дзярж. выд-ва, 1930. – 223 с.
38. Мухина, В.С. Возрастная психология. Феноменология развития / В.С. Мухина. – 10-е изд., перераб. и доп. – М. : Академия, 2006. – 608 с.
39. Падгайскі, Л.П. Методыка беларускай мовы : (Граматыка, правапіс). І–ІІІ кл. / Л.П. Падгайскі. – Мінск: Народная асвета, 1981. – 176 с.
40. Падгайскі, Л.П. Развіццё мовы вучняў пачатковых класаў / Л.П. Падгайскі. – Мінск : Вышэйшая школа, 1979. – 121 с.
41. Паланевіч, Ж.А. Арганізацыя даследчай дзейнасці малодшых школьнікаў на вучэбных і факультатыўных занятках па беларускай мове на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі [Электронны рэсурс ] / Ж.А. Паланевіч. – Рэжым доступу : http://mpparue.minskedu.gov.by /%D1%81%D0%B5%D1%80%D0%B2%D0%B8%D1%81%D1%8B/%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%83%D1%80%D1%81-D0%BF%D1%80% D0%BE%D0%B5%D0%BA%D1%82%D0%BE%D0%B2/%D1%81%D1%88182
42. Паўлоўская, В.І. Выразнае чытанне ў пачатковых класах / В.І. Паўлоўская. – Мінск : Народная асвета, 1986. – 78 с.
43. Паўлоўскі, І.І. Моўная адукацыя малодшых школьнікаў: Тэарэтыка-дыдактычнае даследаванне / І.І. Паўлоўскі. – Мінск : НІА, 1998. – 176 с.
44. Пахомова, Е.С. Использование словарей в развитии познавательных универсальных учебных действий младших школьников на уроках русского языка / Е.С. Пахомова, Р.Л. Рождественская // Новая наука : Современное состояние и пути развития. – 2016. – № 5-2. – С. 116–118.
45. Протчанка, В.У. Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі навучання беларускай мове / В.У. Протчанка. – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2001. – 364 с.
46. Саматыя, І.М. Васіль Паўлавіч Тэпін – суаўтар “Мэтодыкі роднай мовы” Канстанціна Міцкевіча / І.М. Саматыя, Р.І. Саматыя // Міфалогія – фальклор – літаратура : праблемы паэтыкi : Зб. навук. прац. – 2008. – Вып. 6. – С. 105–108.
47. Сасім, І.А. Беларуская мова : Педагагічная практыка ў пачатковых класах / І.А. Сасім. – Мінск : Універсітэцкае, 2001. – 140 с.
48. Саўко, У.П. Развіццё маўлення школьнікаў пры вывучэнні марфалогіі / У.П. Саўко. – Мінск : Беллітфонд, 2000. – 106 с.
49. Смирнова, Н.Г. Развитие форм организации обучения в педагогической теории и практике. – Псков: ПГПІ, 2004. – 124 с.
50. Старжынская, Н.С. Займальны матэрыял па навучанні грамаце / Н.С. Старжынская. – Мінск : Народная асвета, 1989. – 140 с.
51. Сторожева, Н.А. Букварь / Н.А. Сторожева. – Минск : Народная асвета, 2010. – 152 с.
52. Сыско, I.Г. Шляхi да роднай мовы : сучасныя падыходы да выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах / І.Г. Сыско. – Мазыр : Содействие, 2007. – 72 с.
Работа защищена на оценку "8" с одной доработкой.
Уникальность свыше 80%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 55.
ДАДАТАК А План-канспект урока беларускай мовы ў 1 класе
ДАДАТАК Б Тэма: Гукі і літары. Падзел слоў на склады
ДАДАТАК В План-канспект навучальна-выхаваўчай гульні ў 1 класе
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты