Янка Маўр
Спіс літаратуры
Янка Маўр
1. Апавяданні “Слёзы Тубі”, “Незвычайная прынада”, “Лацароні”, “Звяры на караблі”, “Васька Жукаў”, “Максімка”. Зрабіць літаратурна-мастацкі аналіз апавяданняў “Слёзы Тубі”, Незвычайная прынада”, “Лацароні”, “Звяры на караблі”, “Васька Жукаў”, “Максімка”.
У 20-я гады Янка Маўр напісаў апавяданнi пра далёкiя краiны: «Слёзы Тубi», «Незвычайная прынада», «Лацаронi». Аўтар расказвае юным чытачам аб жыцці каланіяльных і замежных народаў. Там, за межамі сваёй краіны, дзеці бачылі парушаныя прынцыпы справядлівасці і свабоды. У цэнтры апавяданняў Маўра, як правіла, маленькі герой, які на сабе зазнаў жахі капіталістычнаму свету, яго лёсам, як цацкай, гуляюць аматары нажывы і вострых адчуванняў.
Апавяданне «Слёзы Тубi» трагiчнае. Сюжэт гэтага твора Я. Маўру падказала легенда, па якой жэмчуг – гэта скамянелыя божыя слёзы. Герой хлопчык Тубi з вострава Цэйлон. Тубi маленькi шукальнiк жэмчугу, ён быў уважлiвым да бацькоў i таварышаў, любiў мора. У апавяданнi жэмчуг асацыiруецца са слезамі пакутнiкаў, якiя для багатых белых паноў ныраюць за тымi чарапашкамi аж на дно мора. Тубі з 12 гадоў, каб пракарміць сям´ю вымушаны ныраць у марскiя глыбiнi па дзiвосныя жамчужыны. Тубi з´ела акула. Акулу злавiлi, разрэзалi ёй бруха i там знайшлi беднага Тубi з яго кошыкам. Жамчужыну ацанiлi ў 50 000 рупiй, таму мацi заплацiлi за ўвесь месяц i дадалі яшчэ 100 рупiй. Кульмінацыйным з’яўляецца момант, калі праціпасталяюцца жыццё чалавека і прага да грошай. Хлопчык загінуў дзеля таго, каб багатая англічанка ледзі Сміт, жонка нафтанавга караля, магла пачапіць сабе на грудзі лішнюю дарагую жамчужыну. Пра трагічную смерць Тубі ў апавяданні паведамляецца вельмі коратка. Затое падрабязна распавядае пісьменнік пра хцівасць прагных гаспадароў няшчаснага Тубі. Яны схапілі “чарапашкі”, “Разбілі адну, раздушылі другую, а ў трэццяй знайшлі вялізную прыгожую жамчужыну. Заблішчэлі вочы гаспадароў, пстрыкнулі яны пальцамі: - Во, гэта - рэч! Тысяч пяцьдзясят будзе. Стаіць, галосіць матка над тым, што засталося ад яе сына”.
Апавяданне «Незвычайная прынада» таксама трагiчнае. Супроцьпастаўляюцца ўмовы жыцця простых людзей і каланізатараў. Ιндыя была ў той час англiйскай калонiяй. Мiстэр Блэнсдорф i Гопкiнс выкарыстоўвалілi ў якасцi прынады пры паляванні на кракадзiлаў дзяцей. Голад прымушаў простых людзей рызыкаваць жыццём сваіх дзяцей. Асан, у якога было 8 дзяцей, спачатку абурыўся такой прапанове. Але не выкарыстай такі выпадак – загiнуць усе, і сын у тым ліку. Жонке ён нiчога не сказаў. Асан прывёў свайго 10 гадовага сына Сiдры ў якасці прынады для кракадзiлаў.
1. Беларуская дзіцячая літаратура. Хрэстаматыя / складальнік М. Б. Яфімава, М. Ляшук. Мінск, 2003.
2. Макарэвіч, А. М., Яфімава, М. Б. Беларуская дзіцячая літаратура / Вышэйшая школа. Мінск, 2008.
3. Маўр Я. Зборнiк твораў: У 2 т./ Маўр Я. - Мн., 1960.
4. Маўр Я. Зборнiк твораў: У 4 т. / Маўр Я. - Мн., 1975-1976.
5. Гурэвіч, Э. С. Беларуская дзіцячая літаратура / Э. С. Гурэвіч. Мінск, 1970.
6. Дыдактычны матэрыял па беларускай дзіцячай літаратуры: вучэбны дапаможнік / Шаўлоўская М. Б. Мінск. 2007.
7. Шаўлоўская, М. Б. Беларуская дзіцячая літаратура. Хрэстаматыя: вучэбны дапаможнік / М. Б. Шаўлоўская, Мінск, 2005.