Нил Гилевич
ОК ВГУ (Оршанский колледж Витебский государственный университет им.П.М.Машерова)
Контрольная
на тему: «Нил Гилевич»
по дисциплине: «Мировая детская литература»
2021
15.00 BYN
Нил Гилевич
Тип работы: Контрольная
Дисциплина: Мировая детская литература
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 13.
В работе также имеется презентация, выполненная в программе MS PowerPoint.
Поделиться
1. Біяграфічныя звесткі пра пісьменніка. Лірычная аснова, псіхалагічная пранікнёнасць вершаў для маленькіх
2. Ідэйна-тэматычная адметнасць, лірычная ўзнёсласць, патрыятычная накіраванасць верша “Я – беларус”
3. Паэтызацыя прыроды і дзяцінства ў вершах
4. Пазнавальнасць, дакладнасць апісанняў у вершах пра жывёл і птушак
5. Месца Ніла Гілевіча ў беларускай дзіцячай літаратуры. Цікавасць яго да нацыянальных вытокаў
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Біяграфічныя звесткі пра пісьменніка. Лірычная аснова, псіхалагічная пранікнёнасць вершаў для маленькіх
Вядомы беларускі паэт, таленавіты драматург і публіцыст, аўтарытэтны крытык і літаратуразнаўца, Народны паэт Беларусі Ніл Сымонавіч Гілевіч нарадзіўся ў в. Слабада Лагойскага раёна ў мнагадзетнай сям’і старшыні сельсавета Сымона Пятровіча і хатняй гаспадыні Кацярыны Мікалаеўны. Бацькі назвалі будучага паэта Нінел, што з’яўляецца адваротным прачытаннем прозвішча Ленін. Аднак імя гэтае Гілевіч змяніў на простае Ніл. Даследчыкі творчасці Ніла Сымонавіча адзначаюць, што ён пераняў ад маці неврагодную працавітасць, якая дапагала яму па жыцці.
Н.Гілевіч скончыў “на выдатна” Мінскае педагагічнае вучылішча, а пасля яго без іспытаў прынялі на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Некаторы час працаваў настаўнікам, больш за 20 гадоў выкладаў на кафедры беларускай літаратуры БДУ, дзе даслужыўся да навуковага звання прафесара. Акрамя таго, працаваў літкансультантам газеты “Звязда”, рэдактарам альманаху замежнай літаратуры «Далягляды», узначальваў Саюз пісьменнікаў.
Творчая дзейнасць Ніла Гілевіча пачалася ў 15-гадовым узросце, пасля публікацыі ў часопісу “Бярозка” верша “Яблынька”, дзе малады паэт паказаў эмацыянальную знітаванасць чалавека і прыроды.
Першы зборнік паэзіі – “Песня ў дарогу”, які паэт выдаў будучы студэнтам БДУ і, адпаведна, у кнігу былі ўключаны раннія студэнцкія, узнёсла-рамантычныя вершы. У творах зборнікаў “Прадвесне ідзе па зямлі” і “Неспакой” выявіліся эскізы асноўных сюжэтаў і вобразаў, якія пазней сталі паэтычнай дамінантай Ніла Гілевіча: матывы маці і роднай матчынай мовы прыпадабняюцца да малой Радзімы, да Маці-Беларусі, беларускай народнай песні, што сімвалізавала душу нацыі, яе самабытную культуру.
2. Ідэйна-тэматычная адметнасць, лірычная ўзнёсласць, патрыятычная накіраванасць верша “Я – беларус”
Алесь Бельскі трапна заўважыў, што “вызначальнымі рысамі творчасці Н.Гілевіча з’яўляюцца знешняя грамадзянская ўздымнасць і ўнутраная эмацыянальная скандэнсаванасць слова” [2, с. 184]. Менавіта так можна ахарактарызаваць творчую дзейнасць Ніла Сымонавіча, які ўсё жыццё хварэў душою за Беларусь, востра перажываў грамадскія з’явы краіны, што не магло не адлюстравацца на паэзіі, у тым ліку і для дзяцей.
Важным элементам агульнага ўсебаковага гарманічнага развіцця асобы дзіцяці з’яўляецца патрыянычны накірунак у выхаванні. У дзяцей старэйшага дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту закладваюцца асновы нацыянальнай, моўнай, грамадзяскай ідэнтыфікацыі. Яны з задавальненнем, з характэрнай для іх узроставай катэгорыі натхненнем і ахвотай назапашваюць інфармацыі пра сваю Радзіму, родную мову, народ, яго традыцыі.
Верш “Я – беларус” прасякнуты выразным патрыятычным пафасам, палымяна-ўзнёслым настроем, што падкрэсліваецца паэтычнай анафарай назвы верша ў пачатку кожнай стравы. Важныя паняцці закладваюцца ў чалавечую душу і свядомасць з ранніх гадоў. Н. Гілевіч выдатна разумее, што ў творах для дзяцей неабходна гаварыць пра сур’ёзныя рэчы, а ў першую чаргу пра тое, што такое Радзіма, народ, родная мова для кожнага чалавека.
Аўтар з непахіснай гордасцю расказвае пра сваю прыналежнасць да “гэтай казачнай зямлі”, што не можа не адазвацца ў душы маленькага чытача ці слухача. Запал, натхненне, сапраўднасць пачуццяў і перажыванняў нібы запрашаюць дакрануцца да святога, стаць у адзін рад з паэтам, адчуць сябе сапраўдным беларусам:
Я – беларус, я нарадзіўся
На гэтай казачнай зямлі,
Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх
Адвеку прашчуры жылі.
3. Паэтызацыя прыроды і дзяцінства ў вершах
Асаблівую групу дзіцячай паэзіі Ніла Гілевіча складаюць вершы пра прыроду ў яе абавязковым дачыненні да роднага краю. Аўтар не імкнуўся да апісання заморскіх краін, яго заўсёды цікавілі беларускія краявіды, імі ён захапляўся і далучаў да неабсяжнай прыгажосці маленькіх чытачоў. Такім чынам, праяўлялася патрыятычнае гучанне пейзажнай лірыкі. Так, напрыклад, верш “У лузе” стварае летні, цёплы пейзаж, а таксама знаёміць дзіцяці з беларускімі назвамі лугавых кветак:
“Сінія, як вочкі,
Незабудкі і браткі,
Смолкі і званочкі.
І мядунка, і герань,
Слезкі, мята, кашка!”
Аўтар арганічна ўводзіць дзіцячы вобраз Светкі, якая існуе ў мастацкім выяўленні ў цеснай узаемасувязі з прыродай, з яе раслінным і жывёльным светам. Дзяўчынку ніколькі не баіцца “цыбаты прыгажун” бусел, кветкі нібы самі збіраюцца ў букет, ды і сама Светка, як тая маленькая кветка, не вылучаецца з агульнага пейзажа, а, наадварот, упісваецца ў яго арганічную карціну. Эмацыянальнае, гарэзлівае, лёгкае гучанне вершу надае меладычная, песенная інтанацыя, а тасама эмацыянальна афарбаваная лексіка, выражаная ў памяншальна-ласальных суфіксах, а таксама лексемах з выразнай станоўчай канатацыяй: вочкі, званочкі, мядункі, Светка, дзяўчынка, слёзкі, кашка; мілы, добры, палюбуйся.
Порам года прысвечаны верш Ніла Сымонавіча “Чатыры пары – чатыры дары”, якія складаецца з чатырох частак, кожная з якіх расказвае маленькаму чытачу пра натуральную прыгажосць кожнай пары. Нягледзячы на зімовую завіруху і моцны мароз, напоўнены хараством зімовыя дзіцячыя забавы. Летні час увогуле самы лепшы час для дзяцей, калі нікуды не трэба спяшацца і, здаецца, бясконца можна пазнаваць свет навокал: сад з разнастайнай садавіной, кожны дубок, алешынка варты ўвагі. Ды і ў восені бачыць дзіця з захапленнем цудоўныя прыродныя змены, а не толькі гразь і слакоту.
4. Пазнавальнасць, дакладнасць апісанняў у вершах пра жывёл і птушак
Вершы пра звяроў і птушак дапамагаюць далучыць дзяцей да свету роднай прыроды і тым самым развіць іх эстэтычнае пачуццё. Акрамя таго, такія творы выхоўваюць пачуццё спагады, адказнасці за “братоў нашых меншых”. Як, напрыклад, у вершы “Сабачаня”, дзе паэт з характэрнай для яго дакладнасцю, эмацыянальнай адкрытасцю і зацікаўленасцю малюе трапнымі словамі гісторыю шчаняці. Вершы Ніла Гілевіча вучаць маленькіх чытачоў спагадлівасці, пачуццю адказнасці і павагі да жывёл, птушак і нават маленькіх казурак. Так, у вершы “Конік у палоне” атар пранікнёна, удумліва малюе знаёмую сітуацыю з дзіцячага жыцця: вельмі часта маленькія нясуць да дому ўс жывое, што ім спадабалася, не думаючы, што яго новаму сябру будзе лепш у натуральных прыродных умовах. Тое ж здарылася і з конікам, які так цудоўна страката у траве, чыі і спадабаўся хлопчыку:
Бедны конік, бы ў турме,
Цеснай і закрытай.
Ціха шкрабае па дне,
Нібы кажа з крыўдай:
– Сумна мне тут без сяброў
Аднаму ў палоне.
Адпусці мяне дамоў –
У прастор зялёны.
Сугучны па тэматыцы верш “Зайчык-уцякайчык”, але для зайчыка “палон” у чалавечай хаце быў неабходны: ён падсілкавася, падрос і ўжо змог жыць самастойна жывой прыродзе і шукаць сабе харчаванне. З высокай ступенню чуласці і неабыякавасці Ніл Гілевіч апісвае перажыванні хлопчыка Сяргейкі, які так пасябраваў з зайчкам і вымушаны быў развітацца з ім.
5. Месца Ніла Гілевіча ў беларускай дзіцячай літаратуры. Цікавасць яго да нацыянальных вытокаў
Ніл Сымонавіч Гілевіч сцвердзіў сябе не толькі як паэт ці выбітны грамадскі дзеяч. Вельмі працяглы час ён аддаў педагагічнай дзейнасці, падчас якой разам са студэнтамі-філолгаламі займаўся збіраннем беларускага фальклору: “Колькі адкрываў для сябе паэтычных цудаў <···>! А якія ўзоры дасціпнасці, іранічнай і саркастычнай з’едлівасці, якія фантастычныя гратэскі і неверагодныя гіпербалы, якія асляпляльныя феерверкі мудраслоўя!” [5, с. 157]. У фальклорных творах Ніл Сымонавіч бачыў вялікі і незгасальны творчы патэнцыял усяго народа, сакральныя веды чалавека, вопыт, карціна свету беларусаў. Акрамя таго, фальклорныя творы змяшчаюць вельмі карысную інфармацыю па народнай педагогіцы, якая складалася на працяг доўгіх стагоддзя свайго бытавання народзе.
Матэрыялы з фальклорных вандровак Ніл Сымонавіч плённа і скурпулёзна апрацоўваў, арыентуючыся “па-першае, на навізну матэрыялу, а па-другое, на зровень мастацкіх вартасцей твора. Значыць, творы былі або зусім новыя, якія не змяшчаліся раней у фальклорных зборніках, або такімі варыянтамі, якія маюць самастойнае ідэйна-мастацкае значэнне” [6, с. 8]. Прынамсі, укладальнікам і рэдактарам фальклорнага зборніка “Народныя казкі-байкі, апавяданні і мудраслоўі” з’яўляецца сам Ніл Гілевіч. У кнігу ўвайшлі казкі, мудраслоўі і загадкі, якія ўкладальнік класіфікаваў па тэматычнай накіраванасці.
Сапраўды, фальклор з’яўляецца невычарпальнай крыніцай народнай мудрасці, якую важна зберагаць наступным пакаленням. Нілу Сымонавічу належыць стварэнне аўтарытэтнай крыніцы па даследаваннях беларускага фальклору “Паэтыка беларускай народнай лірыкі”, у якой сабраны асноўныя асаблівасці народнай творчасці. Дадзенай плацай як літаратуразнаўчым даведнікам карыстаецца не адно пакаленне студэнтаў і выкладчыкаў.
1. Борбат, Т. І. Паэзія / Т. І. Борбат // Беларуская дзіцячая літаратура / пад агул. рэд. А. М. Макарэвіча, М. Б. Яфімавай. – Мінск : Вышэйшая школа, 2008. – С. 499–510.
2. Бельскі, А.І. Вывучэнне творчасці пісьменнікаў: класікі і сучаснікі ў школе / А.І. Бельскі. – Мінск: Аверсэв, 2005. – 352 с.
3. Вучэбна-метадычны комплекс па вучэбнай дысцыпліне “Дзіцячая літаратура” / А.У. Жардзецкая, Л.П. Леська, А.Л. Царкоўскі. – Мінск: БДПУ імя М.Танка, 2019. – 228 с.
4. Конан, У. Ніл Гілевіч / У.Конан // Гісторыя беларускай літаратуры 20 ст. У 4 т. Т.4, кніга 1. – Мінск: Беларуская навука, 2002. – С. 412 – 438.
5. Гілевіч, Н. Збор твораў : у 23 т. / Н. Гілевіч. – Вільня : Наша Будучыня, 2008 – Т. 23 : Між роспаччу і надзеяй: абрыс пройдзенага шляху ў святле адной мары. – 480 с.
6. Народныя казкі-байкі, апавяданні і мудраслоўі / укл. і рэд. Н. С. Гілевіч. – Мінск: Выдавецтва БДУ, 1983. – 350 с.
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 13.
В работе также имеется презентация, выполненная в программе MS PowerPoint.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты