Источниковедение
БГУ (Белорусский государственный университет)
Контрольная
на тему: «Источниковедение»
по дисциплине: «Источниковедение»
2021
15.00 BYN
Источниковедение
Тип работы: Контрольная
Дисциплина: Источниковедение
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 9.
Поделиться
Уступ
1. «Успаміны» Яна Цадроўскага
2. «Успаміны» Федара Міхайлавіча Еўлашоўскага
3 «Дыярыуш» Самуіла Іванавіча Маскевіча
Заключэнне
Спiс выкарастаных крынiц
Уступ
Вялікі пласт дакументаў i наратыўных матэрыялаў дазваляе даследаваць розныя аспекты гісторыка-культурных працэсаў. Важныя палітычныя, царкоўна-рэлігійныя, сацыяльныя зрухі, войны, падзелы Рэчы Паспалітай прынеслі вялікую колькасць мемуараў рознай гістарычнай, інфармацыйнай i мастацкай вартасці. У 2-й палове XVIII ст. з'яўляюцца своеасаблівыя дакументальна-мемуарныя творы, якія належалі мясцовым ураджэнцам, асветнікам, службовым асобам, прадстаўнікам польскай, літоўскай, нямецкай, пазней i pacійскай «разначыннай» інтэлігенцыі, адміністратарам. Своеасаблівым дадаткам да гісторыка-мемуарнай літаратуры з'яўляюцца апісанні i дзеннікі, прысвечаныя падарожжам ў іншыя краіны, дыпламатычным місіям, значным замежным палітычным i ваенным падзеям.
Сярод найбольш прыкметных помнікаў, што ўзніклі на мясцовай глебе, варта адзначыць дыярыушы Ф. Еўлашоўскага, Афанасія Берасцейскага, С. Маскевіча, Б. Маскевіча, Я.А. Храпавіцкага, Я. Цадроўскага, К.С. Завішы i інш.
1 «Успаміны» Яна Цадроўскага
Ян Цадроўскі паходзіў з сям'і рэфармацыйнага евангеліцкага веравызнання, якая жыла на тэрыторыі сучаснага Салігорскага раена Мінскай вобласці. Нягледзячы на тое, што ен не вылучаўся знатнасцю свайго паходжання і не займаў ніякіх дзяржаўных пасад, яму як прадстаўніку шляхецкага саслоўя неаднойчы даводзілася выконваць функцыі дэлегата ад Мінскага ваяводства ў крымінальных судах у Трыбунале Вялікага княства Літоўскага, быць дэпутатам у скарбны Трыбунал, паслом у сейме Рэчы Паспалітай і нават прымаць удзел у абранні караля Міхала Вішнявецкага. Жывучы ў бурныя часы, калі Рэч Паспалітая падвяргалася ваенным выпрабаванням на сваю дзяржаўную моц і ледзь не стала здабычаю магутных суседзяў, Ян Цадроўскі мусіў быць не толькі сведкам, але і непасрэдным удзельнікам некалькіх важных ваенна-палітычных выпадкаў. Так, у прыватнасці, па даручэнню земскай шляхты ен у 1656 г. ездзіў у Друю да рускага цара Аляксея Міхайлавіча са скаргаю на ваяводу Арсеньева, што той не лічыцца з правамі і прывілеямі мясцовай шляхты. У 1658 г. прымаў удзел у няўдачнай змове супроць маскоўскага войска ў Мінску, у пагроме рускага атрада ў Камянях Харэцкіх і некаторых іншых акцыях [3, c.200].
Нягледзячы на тое, што сямейная хроніка Яна Цадроўскага пануе над усім іншым матэрыялам, у ей аўтар хоць і не багата, але ўвязвае ўласнае жыцце з жыццем тагачаснага грамадства. I гэта надае ўспамінам Яна Цадроўскага грамадскую значымасць. Так, у прыватнасці, аўтар вельмі ярка намаляваў жахлівы малюнак голаду, які прыйшлося перажыць яго землякам у 1657 г. З не меньшай цікавасцю чытаюцца і тыя месцы ўспамінаў Яна Цадроўскага, дзе ен паведамляе пра сваю місію да рускага цара Аляксея Міхайлавіча, або пра тое, як, нягледзячы на сваю інертнасць у палітычных адносінах, быў уцягнуты ў шляхецкую змову ў Мінску супроць царскага войска і потым мусіў ратавацца ўцекамі ў Літву. З цікавасцю чытаюцца яго ўспаміны аб тым, як узбунтаваліся даведзеныя да голаду і адчаю сяляне і якую шкоду яны нанеслі яму самому. Свае ўспаміны Ян Цадроўскі заканчвае расказам пра трагічную сцэну пагрому баптыстаў у Вільні, арганізаваную езуітамі 3 красавіка 1682 г.
2 «Успаміны» Федара Міхайлавіча Еўлашоўскага
Грамадска-палітычнае жыцце Рэчы Паспалітай пачатку XVII ст. характарызуецца вострай антыфеадальнай і нацыянальна-рэлігійнай барацьбой. Накопленыя ўражанні пра ўбачанае, пачутае і перажытае былі настолькі моцнымі, што прымушалі відавочцаў, удзельнікаў падзей брацца за пяро, каб замацаваць іх у аналах гісторыі, не даць ім сцерціся ў памяці нашчадкаў. Паказальнымі ў гэтым сэнсе з'яўляюцца мемуары навагрудскага падсудка Федара Міхайлавіча Еўлашоўскага (1546-1616), працу над якімі ен пачаў у 1603 г., маючы, як відаць, дзеннікавыя запісы за папярэднія 40 гадоў. Арыгінал мемуараў захаваўся ў няпоўным аб'ёме: адсутнічае ўступная частка, якая расказвае пра бацькоў мемуарыста. А паколькі апошнія запісы абрываюцца звесткамі за 1604 г., то не выключана, што ў аўтарскім тэксце мог быць і працяг інфармацыі за наступныя гады яшчэ актыўнага грамадскага жыцця Еўлашоўскага. Па часе напісання мемуары Еўлашоўскага, уціснутыя ім у тыповую для летапісаў форму пагадовых запісаў, з'яўляюцца самым раннім помнікам мемуарнага жанру з усіх вядомых нам твораў беларускай літаратуры. Беручыся за напісанне ўспамінаў, Еўлашоўскі імкнуўся выхаваць сваіх дзяцей у духу тых ідэалаў, якімі ен кіраваўся сам у асабістым жыцці. Менавіта гэтым і абумоўлена падрабязнае напісанне ім аўтабіяграфіі, з якой мы даведваемся, што нарадзіўся Еўлашоўскі ў Ляхавічах у небагатай праваслаўнай шляхецкай сям'і, якая мела маентак у Еўлашове. У хатніх умовах ен вывучыў асновы роднай, а таксама польскай і яўрэйскай граматы. Неабходныя веды па матэматыцы, справаводстве і юрыспрудэнцьгі ен набыў шляхам самаадукацыі ў працэсе службы пры дварах магнатаў, што дазволіла яму потым з поспехам выступаць у ролі юрыста-адваката па справах знатных паноў у розных судовых інстанцыях. Дзякуючы багатаму практычнаму вопыту адваката Еўлашоўскі набыў аўтарытэт у асяроддзі навагрудскай павятовай шляхты, якая даручыла яму на Варшаўскім вальным сейме 1579 г. прыняць удзел у складанні тэксту важнага дзяржаўна-прававога дакумента – «Трыбунала Вялікага княства Літоўскага». А калі ў земскім навагрудскім судзе аказалася вакантным месца падсудка, яго абралі ў 1592 г. на гэтую пасаду, якую ен займаў да канца свайго жыцця.
3 «Дыярыуш» Самуіла Іванавіча Маскевіча
Перыяд польскай шляхецкай інтэрвенцыі знайшоў адлюстрававне ў «Дыярыушы» (на польскай мове) Самуіла Маскевіча, непасрэднага ўдзельніка падзей, апісаных у гэтым высокамастацкім творы. Галоўная ўвага ў ім удзелена ваенным дзеянням. «Дыярыуш» Маскевіча не з'яўляецца дзеннікам у поўным сэнсе гэтага слова. Толькі яго кароткія пачатковыя запісы (з 1594 да 1604 г.) сапраўды маюць характар дыярыуша. Абраны ў гэтай частцы мемуараў прынцып падачы інфармацыі па гадах строга вытрыманы. Пасля запісаў 1604 г. летапісная манера выкладання мяняецца. На змену сухой канстатацыі фактаў прыходзіць разгорнутае, эмацыянальна насычанае сюжэтнае апавяданне. Простыя сказы ўступаюць месца сінтаксічна ўскладненым канструкцыям, і сам пераказ перарастае ў прагматычнае паведамленне пра бачанае і перажытае. Пры апісанні падзей аўтар часта то забягае наперад, то вяртаецца назад, парушаючы тым самым храналагічную паслядоўнасць пераказу. Змяшчэнне і паралельная падача аўтарам розных па часе падзей сведчыць аб тым, што «Дыярыуш» Самуіла Маскевіча ствараўся на ўспамінах аб мінулых часах. З гэтай прычыны і сама назва «Дыярыуш» з'яўляецца чыста ўмоўнай, паколькі гэты твор па сваей жанравай прыродзе – тыповыя мемуары [6, c.199]. Вартасць «Дыярыуша» Маскевіча – у аб'ектыўным выкладзе аўтарам сваіх назіранняў. Гаварыць праўду і толькі праўду, няхай нават часам і непрыемную, – вось прынцып, якім кіраваўся Маскевіч. У яго няма прадузятых адносін да тых людзей, аб якіх ен успамінае, незалежна ад таго, былі яны яго сябрамі або ворагамі. Так, падрабязна апісваючы асаду Смаленска, Маскевіч пахвальна адзываецца пра Міхаіла Шэіна як пра арганізатара абароны горада. Ен бачыць у ім перш за ўсе доблеснага воіна, кемлівага і вопытнага военачальніка, адзначае мужнасць і стойкасць абаронцаў горада. I на гэтым фоне падае ў негатыўным плане дзеянні военачальнікаў Рэчы Паспалітай, і ў прыватнасці братоў Патоцкіх, якія ў пагоні за асабістай славай узбунтавалі нават уласнае войска супраць галоўнага камандавання С. Жулкеўскага.
Заключэнне
Такім чынам, мемуарная літаратура Беларусі істотна пашырае нашы веды пра гісторыю роднага краю. Гэта адна з цікавейшых старонак нацыянальнай літаратурнай спадчыны. Але разам з тым яна, на жаль, яшчэ далека не ўся ўведзена ў сучасны навуковы ўжытак. Многія з мемуарных помнікаў, якія былі выяўлены і апублікаваны яшчэ ў мінулым стагоддзі, сення ўжо забыты і нават малавядомы для спецыялістаў. У ліку помнікаў гістарычна-мемуарнай літаратуры цікавымі для нас з'яўляюцца прыватныя ўспаміны Яна Цадроўскага, прадстаўніка сярэдніх слаеў шляхецкага саслоўя, якое рабіла тады палітыку і нярэдка само было ахвярай гэтай палітыкі. Звесткі пра асобныя гістарычныя падзеі ХVI-ХVII стст. утрымлівае «Дзеннік» Федара Еўлашоўскага. Першымі мемуарнымі дыярыушамі на польскай мове, складзенымі на тэрыторыі Беларусі, з’яўляюцца «Дыярыушы» Самуіла Маскевіча і Багуслава Маскевіча.
1 Бразгуноў, А.У. Самуэль Іванавіч Маскевіч (к. 1580-1642). Дыярыуш. Дыярыушы XVII стагоддзя (1594-1707 гады) / укл., пер. з пол. мовы: А.У.Бразгуноў; рэдкал.: А.У.Бразгуноў (старшыня) [і інш.]. – Мн., 2016.
2 Коршунаў, А.Ф. «Успаміны» Цадроўскага / А.Ф. Коршунаў // Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Вып. 5. – Мн., 1977.
3 Мальдзіс, А.І. Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя / А.І. Мальдзіс // Мальдзіс А. І. Выбранае. – Мн., 2007.
4 Помнікі мемуарнай літаратуры Беларусі ХVІІ ст. – Мн., 1983.
5 Свяжынскі, У.М. «Гістарычныя запіскі» Ф. Еўлашоўскага / У.М. Свяжынскі. – Мн., 1990.
6 Старажытная беларуская літаратура. Зборнік. – Мн., 1990.
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 9.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты