Белорусская детская литература
СГПК (Солигорский государственный педагогический колледж)
Контрольная
на тему: «Белорусская детская литература»
по дисциплине: «Белорусская детская литература»
2021
15.00 BYN
Белорусская детская литература
Тип работы: Контрольная
Дисциплина: Белорусская детская литература
Вариант: 8
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 14.
Поделиться
1. Літаратурная дзейнасць і творы М. Багдановіча для дзяцей
2. Празаічныя казкі М. Багдановіча
3. Вершы аб роднай прыродзе М. Багдановіча
4. Паэма-казка “Мушка-зелянушка і Камарык, насаты тварык”. Эстэтычнае і выхаваўчае значэнне твора
Канспект занятка па творы М. Багдановіча “Мушка-зелянушка і Камарык, насаты тварык”
Спіс выкарыстаных крыніц
Тэма №8 Максім Багдановіч (1891 – 1917)
1. Літаратурная дзейнасць і творы М. Багдановіча для дзяцей
Максім Адамавіч Багдановіч лічыцца класікам беларускай літаратуры. Яго талент шматгранны і аб’емны – выдатны паэт і празаік, шчыры публіцыст, літаратуразнаўца, крытык і перакладчык. Нарадзіўся творца ў Мінску ў сям’і вядомага фалькларыста Адама Багдановіча, але асноўнае жыццё пражыў на чужыне ў Ніжнім Ноўгарадзе (Расійская Імперыя), толькі двойчы наведаўшы родную краіну. Па адукацыі Максім Адамавіч юрыст: ён скончыў Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй і нават працаваў сакратаром губернскай харковай камісіі.
Першым творам М. Багдановіча з’яўляецца алегарычнае апавяданне “Музыка”, надрукаванае ў газеце “Наша ніва”. Адзіны зборнік вершаў паэта – “Вянок” – выйшаў у 1913 годзе і быў высока ацэнены сучанікамі. У сучасным літаратуразнаўстве і крытыцы паэтычная канцэпцыя М. Багдановіча носіць назву “паэзія чыстае красы”.
Творчасць Максіма Багдановіча вызначаецца шырокай жанрава-тэматычнай палітрай:
- Тэма роднай прыроды з’яўляецца найбольш пашыранай у творчай спадчыне паэта, аўтар з непадробным замілаваннем апісвае краявіды далёкай Радзімы ў вершах “Зімой”, “Зімовая дарога”, “Плакала лета, зямлю пакідаючы…”, “Па-над белым пухам вішняў” і інш.
- Тэма народа і лёсу краіны. Багдановіч востра перажываў падзеі на Беларукі ў пачатку ХХ ст., таму ў яго творчасці і адгукаецца сацыяльна-патрыятычная тэматыка ў вершах “Кінь вечны плач свой”, “Краю мой родны! Як выкляты богам…”, “Мяжы”, “Беларусь, твой народ дачакаецца…”, “Санет”, “Пагоня”, балада “Страцім-лебедзь” і інш.
- Тэма гістарычнага мінулага і багатай духоўнай спадчыны беларусаў (“Летапісец”, “Перапісчык”, “Слуцкія ткачыхі” і інш.).
- Тэма мастака і мастацтва (“Апокрыф”, “Музыка”).
- Апавяданні пра дзіцячыя прыгоды (“Катыш”, “Марына”, “Чудо маленького Петрика”)
- Казкі для дзяцей (“Сон-трава”(на рускай мове), “Музыка”, “Мушка-зелянушка i камарык – насаты тварык”).
2. Празаічныя казкі М. Багдановіча
Празаічныя казкі М.Багдановіча вызначаюцца не толькі павучальным значэннем, але і пазнавальным. Вядома, што дзіцячы ўзрост – гэта час шматлікіх пытанняў, дзецям усё цікава не дзеля адной цікавасці, але і таму, што многае ім проста здаецца незразумелым і незнаёмаёмым. У казачнай манеры Багдановіч адказвае на пытанне “Адкуль павяліся казачнікі на Русі?” у казцы “Сон-трава”. Герой гэтага твора хлопчык-пастушок, які выпадкова сарваў на полі сон-траву і моцна заснуў. Але гэта быў незвычайны сон – яму сніліся розныя цікавосткі пра асілкаў і пачвар, Алёнушку і яе братца Іванушку, пра гуслі-самагуды і шэрага ваўка… Не прачнуцца б хлопчыку ніколі, калі б не заўважыў дарослы пастуш, што стада разбеглася, а пастушок спіць. Прачнуўшыся, хлопчык стаў рассказываць свае дзівосныя сны, пакінуў родны край і пайшоў несці ў свет сваё гісторыі.
Казка “Сон-трава” не мае выразнага выхаваўчага сэнсу, але яна абавязкова ўразіць дзяцей сваім фантастычным зместам.
У апавяданні на рускай мове “Чудо маленького Петрика” аўтар стварае своеасаблівы гімн дзяцінству і дзіцяці, для якога нават самыя простыя з’явы могуць здавацца неверагодным дзівам. Наіўнае, але шчырае ўменне бачыць незвычайнае ў звычайным, якога іншым разам не хапае дарослым, робіць для Петрыка кожны дзень асаблівым.
3. Вершы аб роднай прыродзе М. Багдановіча
Значнае месца ў творчасці Максіма Багдановіча займае пейзажная лірыка: “Асэнсаванне дзецьмі вобразаў пейзаж най лірыкі – эфектыўны сродак фарміравання іх эстэтычна-мастацкага густу” [3, с. 75].
Відавочна, што М.Багдановіч неабыякавы чалавек. Як мы ўжо адзначалі, жыццё ўдалечыні ад роднага краю навучыла яго цаніць яго выявы і краявіды. Як сапраўдны мастак паэт малюе беларускія пейзажы, захапляецца прыроднымі з’явамі. Дзеці малодшага ўзросту тонка адчуваюць вершы пейзажнай лірыкі, асабліва калі аўтар дапамагае ім нібы паглыбіцца ў свае творы. Справа ў тым, што прыродныя з’явы ўжо добра вядомы ім, таму на іх падставе лягчэй авалодаць сістэмай вобразна-выяўленчых сродкаў, якімі ў разнастайнасці валодае паэтычная мова вершаваных твораў.
Верш “Зімовая дарога” нібы запрашае маленькага чытаца прагуляцца па дарозе, якую аўтар малюе і рэалістычнай, і разам з тым чароўнай, незвычайнай. Стварыць такую жывую карціну паэту дапамагаюць вобразна-выяўленчыя сродкі і эмацыянальна-ацэначныя суфіксы ў словах:
Ўюцца змейкай срабрыстай дарожкі,
Брызгі золата ў небе блішчаць,
І маркотныя месяца рожкі
Праз марозную мглу зіхацяць.
4. Паэма-казка “Мушка-зелянушка і Камарык, насаты тварык”. Эстэтычнае і выхаваўчае значэнне твора
Паэма-казка “Мушка-зелянушка і Камарык, насаты тварык” складзена М. Багдановічам у фальклорных традыцыях, якія знаёмяць маленькага слухача ці чытача з сямейна-абрадавымі народнымі матывамі. Верагодна, што гэты твор з’яўляецца творчай пераапрацўока народнай песні пра няўдалую жаніцьбу камара з мухай. Таму на фальклорны ўхіл паэмы-казкі ўказвае рытм паэтычнага тэксту, які характарызуецца напеўнасцю. На гэты момант абавязкова павінен звярнуць увагу настаўнік пры падрыхтоўцы.
Казка мае выключнае пазнавальнае значэнне для малодшых школьнікаў, бо знаёміць іх з традыцыйным беларускім вяселлем, якое, бясспрэчна, адрозніваецца ад сучаснага. Так, Максім Багдановіч змяшчае эпізоды сватання, заручын, якія заўсёды суправаджаліся іншасказальнымі прыказкамі:
Свaтoўя-xpyшчы yccядaюць,
3 бaцькaм-мaткaй штocь paзмaўляюць:
«Мы – cтpaльцы, шyкaeм кyнiцy,
Нe кyнiцy, aлe дзявiцy».
А таксама традыцыйнага плачу нявесты-мухі, якая развітваецца з бацькамі:
Уcклaняюcя тaтaчцы i мaтaчцы,
Кaлi ўжo aпpыкpылa iм ў xaтaчцы.
І чaмy ж вы мянe гaдaвaлi
Ды ў чyжyю cямeйкy aддaлi?
Канспект занятка па творы М. Багдановіча “Мушка-зелянушка і Камарык, насаты тварык”
Канспект заняткаў па беларускіх народных казках пра жывёл
Тэма: М. Багдановіч “Мушка-зелянушка і Камарык, насаты тварык”
Мэта: пазнаёміць дзяцей з разнастайнымі беларускімі народнымі казкамі пра жывёл.
Задачы:
Пазнавальныя: вучыць успрымаць вобразны змест твора; раскрываць ўяўленні дзяцей пра характары герояў; замацоўваць навыкі выразнага чытання; вучыць выразна і разгорнута адказваць на пытанні; знаёміць дзяцей з разнастайнасцю твораў аб прыродзе.
Развіццёвыя: развіваць станоўчыя адносіны да засваення новага матэрыялу; развіваць увагу, творчае ўяўленне, мысленне, памяць.
Выхаваўчыя: выхоўваць уменне паводзіць сябе на занятках; выхоўваць беражлівыя адносіны да кнігі; фарміраваць ўяўленні аб сяброўстве і ўзаемадапамозе.
Абсталяванне: выявы насякомых, малюнак лесу, партрэт М.Багдановіча, выстава кніг М.Багдановіча.
Ход занятка
І. Арганізацыйны момант
1. Уступнае слова, стварэнне псіхалагічнага настрою.
- Добры дзень! Рада вітаць Вас на сённяшніх занятках. Спядзяюся ў Вас добры настрой, таму што мы сёння ўявім сябе вандроўнікамі і адправімся ў сапраўдную казку! Вы гатовы?
ІІ. Асноўная частка.
1. Чытанне тэксту казкі з прыпынкамі.
Казка загадзя падзелена настаўнікам на некалькі частак. У кожнага вучня на парце свой тэкст і аркушы паперы. Калі настаўнік дачытвае ўрывак, астатні тэкст вучні закрываюць паперай. Наста
Чытанне 1 урыўка:
Блізка рэчкі Самацечкі камары таўкуцца,
І «таўкачыкі» сьпяваюць, і у скокі тнуцца;
«Гэй, гоп, таўкачыкі,
Гэй, гоп, асінавы.
1) Старычонак, В.Д. Беларуская літаратура: дапаможнік для абітурыентаў / В.Д. Старычонак. – Мінск: Вышэйшая школа, 1996. – 350 с.
2) Сычова, С.А. Дзіцячая літаратура: электронны вучэбна-метадычны комплекс / С.А. Сычова. – Мінск: БДПУ імя М. Танка, 2019. – 140 с.
3) Макарэвіч, А.М. Яфімава, М.Ф. Беларуская дзіцячая літаратура / А.М. Макарэвіч, М.Ф. Яфімава. – Мінск: Вышэйшая школа, 2008. – 687 с.
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 14.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты