Заданне 1. Якія мовы адносяцца да а) усходнеславянскай групы, б) заходнеславянскай групы, в) паўднёваславянскай групы? Дайце пісьмовы адказ.
Заданне 2. Што такое “мёртвая” мова? Якія “мёртвыя” мовы вам вядомы? Да якіх моўных сем’яў і груп яны належаць? Дайце пісьмовы адказ.
Заданне 3. Паглядзіце відэаролік пад загалоўкам «Прогноз погоды в 12 славянских языках»
Заданне 4. Пазнаёмцеся з выказваннем вядомага беларускага мовазнаўцы, акадэміка А. Лукашанца аб сучасным стане беларускай мовы
Заданне 1. Якія мовы адносяцца да а) усходнеславянскай групы, б) заходнеславянскай групы, в) паўднёваславянскай групы? Дайце пісьмовы адказ.
Сучасныя славянскія мовы падзяляюцца на тры групы:
– усходнеславянская: беларуская, руская, украінская мовы. Гэта група самая малая па колькасці моў, але самая вялікая па колькасці славян, што гавораць на мовах гэтай групы (звыш 180 млн. чалавек). Алфавіт кірылічны;
– заходнеславянская: польская, кашубская, чэшская, славацкая, сербалужыцкая (верхня- і ніжнялужыцкая) і мёртвая палабская мова. Носьбіты гэтых моў, якіх больш за 50 млн. чалавек, жывуць цяпер на тэрыторыі Польшчы, Чэхіі, Славакіі і часткова Германіі. Найбуйнейшая ў гэтай групе – польская мова. На ёй гавораць каля 30 млн. палякаў. Чэшская (каля 10 млн. чалавек) і славацкая (больш за 4,5 млн. чалавек) мовы – гэта роднасныя мовы народаў Чэхіі і Славакіі. Алфавіт у заходнеславянскіх мовах створаны на аснове лацінкі;
– паўднёваславянская: балгарская, македонская, сербская, харвацкая, славенская, баснійская мовы. Носьбіты гэтых моў, якіх больш за 30 млн. чалавек, жывуць у асноўным на Балканскім паўвостраве – у Балгарыі, Македоніі, Сербіі, Харватыі, Славеніі, Босніі і Герцагавіне, а таксама ў сумежных з імі краінах (Грэцыі, Аўстрыі, Венгрыі і інш.). На балгарскай мове гавораць больш за 7 млн. чалавек (Балгарыя). Македонская (больш за 1 млн. чалавек) пашырана ў Югаславіі, а таксама ў Балгарыі і Грэцыі.
На аснове групы гаворак старажытнабалгарскай мовы ў ІХ ст. склалася яшчэ адна мова, якая хоць і не была моваю асобнага славянскага народа, але існавала і развівалася на працягу ўсяго сярэдневяковага перыяду гісторыі славян.
Заданне 2. Што такое “мёртвая” мова? Якія “мёртвыя” мовы вам вядомы? Да якіх моўных сем’яў і груп яны належаць? Дайце пісьмовы адказ.
“Мёртвая мова” – гэта мова, якая ўжо даўно выйшла з ужытку ў грамадстве і выкарыстоўваецца толькі ў навуковых і даследчых мэтах. «Памірае» мова па прычыне таго, што на яго месца прыходзіць іншая, больш адаптаваная пад сучаснасць.
Працэс жа «адмірання» адбываецца не імгненна. Спачатку ў мове спыняецца самастойнае словаўтварэнне. Замест новых родных слоў з'яўляюцца запазычаныя, якія выцясняюць аналагі.
Каб мова сышла ў мінулае, трэба дачакацца, калі ў народа-носьбіта не застанецца людзей, якія будуць размаўляць на старой мове. Часта такі працэс адбываецца на заваяваных або ізаляваных тэрыторыях.
Заданне 3. Паглядзіце відэаролік пад загалоўкам «Прогноз погоды в 12 славянских языках»
(https://www.youtube.com/watch?v=IuICNwKwDpk&feature=youtu.be). Вызначце працэнт разумення тэкстаў на славянскіх мовах. З чым гэта звязана. Адказ свой патлумачце.
Руская мова – разуменне 100 %, таму што гэта адна з дзяржаўных моў нашай краіны.
Украінская мова – разуменне 70 %, таму што ўкраінская і беларуская мовы блізкароднасныя, маюць многа агульных слоў.
Беларуская мова – разуменне 100 %, таму што гэта мая родная мова.
Польская мова – разуменне 40 %, таму што гэта славянская мова, але з групы заходнеславянскіх моў, роднасныя словы сустракаюцца.
Чэшская мова – разуменне 40 %, таму што гэта славянская мова, але з групы заходнеславянскіх моў, роднасны словы сустракаюцца.
Заданне 4. Пазнаёмцеся з выказваннем вядомага беларускага мовазнаўцы, акадэміка А. Лукашанца аб сучасным стане беларускай мовы: “На пачатку ХХІ ст. статус беларускай мовы ў сучасным грамадстве вызначаецца наступнымі характарыстыкамі:
• высокаразвітая літаратурная мова;
• самастойная славянская мова ўсходнеславянскай падгрупы;
• адна з пашыраных пісьмовых моў свету;
• дзяржаўная мова краіны;
• мова тытульнай нацыі;
• мова нацыянальнай большасці (“Беларуская нацыянальная мова на сучасным этапе: сістэма, статус, функцыянаванне”).
Пры дапамозе якіх характарыстык вызначаны статус мовы? Што азначаюць тэзісы “высокаразвітая літаратурная мова”, “адна з пашыраных пісьмовых моў свету”, “мова тытульнай нацыі”? Дайце пісьмовы адказ.