Скачать готовую работу по теме
Белорусская детская литература
Белорусская детская литература
от
23,00
28,75
BYN
Содержание
Уводзіны
1. Праблема чалавечых узаемаадносін, правоў чалавека ў прыгодніцкіх аповесцях Янкі Маўра (“У краіне райскай птушкі” (1928), “Сын вады” (1928). Першы беларускі раман для дзяцей “Амок” (1929), гістарычная аснова твора (па выбары)
2. Праблема чалавек і прырода ў апавяданнях А. Васілевіч. Пазнанне навакольнага свету праз мастацкае слова (“Мая гаспадарка”, “Арфа” і інш.). Гарманічная паяднанасць чалавека і прыроды (“Браты -артысты”, “Геша”, “Партызанка Кніга”, “Цюлік” і інш.). Праблема адказнасці за таго, каго прыручыў, у апавяданні “Бабуліны кватаранты”. Перапляценне казачнага і рэальнага, спецыфіка ўключэння пазнавальнага матэрыялу ў мастацкі тэкст, праблема чалавечай дабрыні ў апавяданні “Калінавая рукавічка”
Спіс выкарыстанай літаратуры
Выдержка из работы
Уводзіны
Янка Маўр (1883 – 1971 гг.) – агульнапрызнаны бацька» беларускай дзіцячай літаратуры, прышоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, і прыход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады вылучэнне яе ў спецыфічную, суверэнную галіну творчасці, звернутую пераважна да чытача дзіцячага ўзросту. Маўр працягнуў і замацаваў той працэс “суверэнізацыі” нацыянальнай дзіцячай літаратуры, які намеціўся ў пачатку XX ст. Калі старэйшыя беларускія пісьменнікі Я. Колас, Я. Купала, З. Бядуля служылі як бы мастком паміж “дарослай” і дзіцячай літаратурамі, дык з прыходам Я. Маўра і А. Якімовіча апошняя пачынае выходзіць на самастойны шлях.
Янка Маўр стаў вядомы чытачу ў 1926 г., калі ў “Беларускім піянеры” пачала друкавацца першая яго аповесць “Чалавек ідзе”. Настаўнік I. Фёдараў хацеў падпісаць аповесць уласным імем і прозвішчам, але не зрабіў гэтага, каб не паўтараць імя вядомага рускага паршадрукара Івана Фёдарава. Давялося шукаць псеўданім, і Іван Міхайлавіч зрабіў гэта, як заўсёды ва ўсім, – удала і арыгінальна. У загадкава-прывабным псеўданіме – Янка Маўр – суладна загучалі блізкае, душэўна-светлае беларускае імя Янка і далёкае, экзатычнае, заморскае слова Маўр. Так у 1926 годзе з аповесцю “Чалавек ідзе” прыйшоў у беларускую дзіцячую літаратуру адзін з яе заснавальнікаў, любімы пісьменнік многіх пакаленняў дзяцей Беларусі і не толькі Беларусі – Янка Маўр. Вядома, што кнігі гэтага аўтара перакладзены на дзесяткі моў свету: рускую, украінскую, узбекскую, грузінскую, эстонскую, латышскую, літоўскую, таджыкскую і іншыя мовы народаў былога Савецкага Саюза, а таксама на балгарскую, польскую, славенскую, кітайскую, румынскую, нямецкую, французскую і іншыя.
Алена Сямёнаўна Васілевіч (1922 – 2021 гг.) увайшла ў гісторыю беларускай літаратуры ХХ стагоддзя як пісьменнік аўтабіяграфічнай прозы. Пісаць А. Васілевіч пачала яшчэ студэнткай. У 1947 годзе на старонках часопіса “Беларусь” была апублікована невялічкая аповесць “У прастор жыцця” (пазнейшая назва “У прасторах жыцця”). З таго часу яе творы часта з’яўляліся ў газетах і часопісах, выходзілі асобнымі выданнямі. Асноўным жанрам пісьменніцы стала апавяданне. У цэнтры ўвагі – ваеннае і пасляваеннае жыццё людзей, праблемы іх асабістых узаемаадносін, маралі, выхавання дзяцей (аповесць “Шляхі-дарогі” (1950), зборнікі апавяданняў “Блізкія знаёмыя” (1954), “Падслухала сэрца” (1960) і інш.). Высока ацэнены крытыкай апавяданні і навелы “Горкі ліпавы мёд”, “Зімовая дарога”, “Падгор’е”.
[...]
1. Праблема чалавечых узаемаадносін, правоў чалавека ў прыгодніцкіх аповесцях Янкі Маўра (“У краіне райскай птушкі” (1928), “Сын вады” (1928). Першы беларускі раман для дзяцей “Амок” (1929), гістарычная аснова твора (па выбары)
Аповесці “У краіне райскай птушкі» і “Сын вады”, апавяданні, напісаныя ў гэты час, аб’ядноўваюцца аўтарскім імкненнем – у духу лепшых традыцый класічнай прыгодніцкай літаратуры – абвергнуць распаўсюджанае ўяўленне аб туземцах, дзецях прыроды, як аб крыважэрных людаедах, пазбаўленых элементарных чалавечых пачуццяў, людзях другога гатунку [2, c. 45]. “Ва ўсіх кнігах, – зазначае пісьменнік, – яны апісваюцца як “звяры”, якія толькі і думаюць аб тым, каб з’есці белага. А ўжо такіх чалавечых якасцей, як дабрата, удзячнасць, вернасць, сумленне, у іх нібы і не бывае. Большасць еўрапейцаў нават цяпер так думае”. Разам з тым Маўр быў пазбаўлены і другой крайнасці, калі адсталыя плямёны, іх лад жыцця рамантызуюцца, калі замоўчваюцца іх дзікія норавы і звычкі, іх цёмныя вераванні – усё тое, што гістарычна абумоўлена цяжкімі ўмовамі жыцця, жорсткай палітыкай каланізатараў.
У аповесці “У краіне райскай птушкі” ужо вызначыліся асноўныя асаблівасці мастацкай манеры Я. Маўра-прыгодніка, які здолеў паспяхова акумуліраваць у сабе жыватворную энергію традыцый заходняй прыгодніцкай класікі. Мы знаходзім тут характэрныя для яе прыёмы: загадкавасць і таямнічасць, напружа насць дзеяння, частую змену сітуацый (небяспека і яе пераадоленне), кульмінацыйна-драматычныя моматны (паядынак Чунглі і Файлу над бяздоннем), прыём рэтраспекцыі (для разрадкі напружанасці і высвятлення загадкавых здарэнняў).
У aпoвecцi “У кpaiнe paйcкaй птyшкi” дзeяннe aдбывaeццa нa Hoвaй Гвiнei, нa тыx acтpaвax Цixaгa aкiянa, нa якix пaбывaў выдaтны пaдapoжнiк i вyчoны Miклyxa-Maклaй, aпaнтaны зacтyпнiк мяcцoвыx жыxapoў-пaпyacaў. Aпoвecць пaбyдaвaнa нa aдкpытa caцыяльным кaнфлiкцe двyx вapaгyючыx ciл – пaднявoлeныx i гacпaдapoў-кaлaнiзapaтaў. 22-x гaдoвы пaпyac-мiciянep Caкy – paзвaжлiвы, cтpымaны, выcaкapoдны. Ён xлoпчыкaм тpaпiў ў мiciянepcкyю шкoлy. Ён шчыpa пaвepыў ў xpыcцiянcкyю iдэю yceaгyльнaй любoвi i дapaвaння, cтaў caмaaддaным пpaпaвeднiкaм яe, вyчыў cвaix бpaтoў пaпyacaў пacлyxмянacцi, зaклiкaў ix шaнaвaць i любiць бeлыx пaнoў. Aднaк ён ycё ж пepaкaнaўcя, штo caмi кaлaнiзaтapы гpyбa пapyшaюць cвятыя зaпaвeты xpыcцiянcтвa. Ix жopcткacць, бecчaлaвeчнacць бязмeжныя.
Традыцыі заходняй прыгодніцкай класікі: загадкавасць і таямнічасць, напружанасць дзеяння, частая змена сітуацый, кульмінацыйна-драматычныя моматны, прыём рэтраспекцыі.
[...]
2. Праблема чалавек і прырода ў апавяданнях А. Васілевіч. Пазнанне навакольнага свету праз мастацкае слова (“Мая гаспадарка”, “Арфа” і інш.). Гарманічная паяднанасць чалавека і прыроды (“Браты -артысты”, “Геша”, “Партызанка Кніга”, “Цюлік” і інш.). Праблема адказнасці за таго, каго прыручыў, у апавяданні “Бабуліны кватаранты”. Перапляценне казачнага і рэальнага, спецыфіка ўключэння пазнавальнага матэрыялу ў мастацкі тэкст, праблема чалавечай дабрыні ў апавяданні “Калінавая рукавічка”
Творчая індывідуальнасць А. Васілевіч, тонкага лірыка, псіхолага, выявілася ў апавяданнях, прысвечаных праблеме ўзаемаадносін чалавека і прыроды (“Геша”, “Вожык”, “Бабуліны кватаранты”, “Цюлік”, “Браты-артысты”, “Мая гаспадарка”). Творы напоўнены любоўю да жывёльнага свету. А. Васілевіч стварае вобразы ўражлівых, рамантычных, назіральных дзяцей, што любяць і разумеюць прыроду, клапоцяцца пра птушак і жывёл, якія становяцца іх надзейнымі сябрамі.
Апавяданне “Арфа”. На калгасным прыгуменні шмат гадоў прастаяла старая арфа (машына з ручным прывадам для веяння абмалочанага збожжа). Летам дзеці гулялі ў хованкі, Ігар схаваўся ў арфе, калі яго знайшлі ён не мог вылезці. Суседзі распілілі і рассяклі арфу і ледзь выцягнулі Ігара. Бабка Марыля сказала, што старшыня калгаса зніме з бацькоў па 20 працадзён, ды і ў школе не пахваляць, як даведаюцца. Ігар вырашыў пайсці да старшыні калгаса. Ён расказаў ўсё, што здарылася на калгасным прыгуменні. Старшыня адказаў, што калгасную маёмасць, хоць і старую, ламаць не прадугледжана і, сур’ёзна, гледзячы ў вочы Ігара сказаў, так як у яго няма сваёй працоўнай кніжкі, значыць нечым іншым ён Ігар павінен сваю віну выкупіць, няхай і крыху пазней. Ігар сказаў, што калі вырасце, то вывучыцца на інжынера і разам з Віцькам зробяць яшчэ лепшую машыну. Старшыня калгаса дараваў Ігару гэту правіннасць.
Koжны твop Aлeны Baciлeвiч, пpыcвeчaны ўзaeмaaднociнaм чaлaвeкa i пpыpoды, yпicвaeццa ў нaдзённы клoпaт cённяшнягa дня – пpaблeмy экaлaгiчнaгa выxaвaння дзяцeй [1, c. 167].
“Мая гаспадарка” гарадскі хлопчык далучаецца да вясковага жыцця і адначасова спасцігае скарбы народнай мовы. Увесь аповед будуецца на метаніміі: бабуля прапаноўвае паглядзець на “падушачкі”, а гэта аказваюцца гусяняткі, пер’ем і пухам якіх набіваюць падушкі, “сала ходзіць па выгану” –гэта свінні, “хлеб расце ў полі” – жыта. Уласна, раскрываюцца пачаткі вобразнасці.
[...]
Список литературы
1 Беларуская дзіцячая літаратура: Вучэб. дапаможнік для ВНУ / М. Б. Яфімава, М. М. Барсток, Э. С. Гурэвіч і інш.; Пад агульн. рэд. М. Б. Яфімавай, М. М. Барсток. – Мінск, 1979.
2 Беларуская дзіцячая літаратура ў тэрмінах і паняццях: дапаможнік / А. М. Макарэвіч, В. І. Караткевіч; пад агул. рэд. А. М. Макарэвіча. – Магілёў, 2014.
3 Васілевіч, А. Горкі ліпавы мёд: апавяданні: для мал. і сяр. шк. узросту / А. Васілевіч. – Мінск: Маст. літ. , 2011. – 263 c.
4 Гурэвіч, Э. С. Янка Маўр // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 2. Мн., 1999. С. 747-770.
Уводзіны
1. Праблема чалавечых узаемаадносін, правоў чалавека ў прыгодніцкіх аповесцях Янкі Маўра (“У краіне райскай птушкі” (1928), “Сын вады” (1928). Першы беларускі раман для дзяцей “Амок” (1929), гістарычная аснова твора (па выбары)
2. Праблема чалавек і прырода ў апавяданнях А. Васілевіч. Пазнанне навакольнага свету праз мастацкае слова (“Мая гаспадарка”, “Арфа” і інш.). Гарманічная паяднанасць чалавека і прыроды (“Браты -артысты”, “Геша”, “Партызанка Кніга”, “Цюлік” і інш.). Праблема адказнасці за таго, каго прыручыў, у апавяданні “Бабуліны кватаранты”. Перапляценне казачнага і рэальнага, спецыфіка ўключэння пазнавальнага матэрыялу ў мастацкі тэкст, праблема чалавечай дабрыні ў апавяданні “Калінавая рукавічка”
Спіс выкарыстанай літаратуры
Информация о работе
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 12.
Процесс покупки готовой работы
01
1. Заказ готовой
Оставьте заявку по кнопке "купить ". Обязательно укажите правильный e-mail, на него вышлют инструкции по оплате и ваши материалы.
02
2. Оплата
На вашу электронную почту придет подробная инструкция по оплате через ЕРИП.
03
3. Получение
Сразу после оплаты, менеджер вышлет все материалы, которые относятся к заказу, на электронную почту.
Контрольная работа Русский язык
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа История
23,00
28,75
BYN
Первобытно общинный строй на территории Беларуси, расселение славян
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Педагогика
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Педагогика
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа представления элементарных математических представлений у детей дошкольного возраста
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Теория и методика представления элементарных математических представлений у детей дошкольного возрос
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Теория и методика представления элементарных математических представлений у детей дошкольного возраста
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Русский язык
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Математика
23,00
28,75
BYN