Уводзіны
1 Асаблівасці эпохі Адраджэння на Беларусі
2 Уплыў ідэй Асветніцтва на развіццё беларускай культуры
3 Развіццё асноўных галін беларускай культуры
а) Асвета і адукацыя
б) Грамадска-палітычная думка і літаратура
в) Тэатр і музыка
г) Архітэктура, выяўленчае мастацтва
Заключэнне
Спіс выкарыстанай літаратуры
Уводіны
У канцы XV ст. на тэрыторыі Беларусі склаліся перадумовы для развіцця культуры Адраджэння.Адраджэнне (Рэнэсанс) у гістарычным значэнні – эпоха ў развіцці духоўнай культуры Еўропы ў пераходны перыяд ад сярэднявечча да новага часу (ХІV–XVІ стст.), якая характары-завалася ўздымам свецкай навукі і мастацтва, станаўленнем нацыянальнай мовы, літаратуры і нацыянальнай самасвядомасці, гуманістычным света-поглядам.
Асноўнай ідэйнай плынню эпохі Адраджэння стаў гуманізм (чалаве-калюбства), найбольш яскравымі прадстаўнікамі якога на Беларусі былі Ф. Скарына і М. Гусоўскі.
Асноўным накірункам Рэнесансу ў Беларусі стала Асветніцтва. Асветніцтва – гэта эпоха пашырэння адукацыі, развіцця навук, што мела месца ў еўрапейскіх краінах у XVII-XVIII стст. У Беларусі ідэі Асветніцтва распаўсюдзіліся ў другой палове XVIIIст. Асветніцтва з'явілася працягам гуманістычных традыцый Адраджэння і было накіравана на аднаўленне і ўдасканаленне грамадства праз развіццё асветы і навукі. Галоўнай задачай асветніцтва было ліквідаванне сярэдневяковага феадальна-царкоўнага све-тапогляду і ўсталяванне новай буржуазнай культуры, а значыць, ліквіда-цыя феадальнага ладу, зжыўшага сябе, і пераход да новага буржуазнага ладу. Правадніком ідэй Асветніцтва на Захадзе была буржуазія, у ВКЛ – перадавыя прадстаўнікі шляхты.
Мэта работы – вывучыць асаблівасці эпохі Адраджэння і Асветніцтва ў сістэме культурных, эстэтычных і духоўных каштоўнасцей Беларусі.
Таксама неабходна вызначыць і асноўныя задачы:
1) выявіць ўплыў Сярэднявечча на культуру эпохі Адраджэння;
2) вызначыць адметныя рысы эпохі Адраджэння на Беларусі;
3) вызначыць уплыў ідэй Асветніцтва на развіццё беларускай куль-туры;
4) разгледзець асаблівасці культуры беларускага Адраджэння і Асветніцтва.
Аб'ект даследавання – культура эпохі Адраджэння і Асветніцтва на Беларусі.
Прадмет даследавання – маральныя і духоўныя каштоўнасці эпохі Адраджэння і Асветніцтва на Беларусі.
1 Асаблівасці эпохі Адраджэння на Беларусі
Адраджэнне – умоўная назва, звязаная з памкненнем адрадзіць ан-тычную спадчыну. Але гэта было не простай рэстаўрацыяй, а спосабам фарміравання новай культуры, буржуазнай паводле сваёй сутнасці. Ха-рактэрнай рысай эпохі Адраджэння быў працэс фарміравання народных моў літаральна ва ўсіх еўрапейскіх краінах, станаўлення і развіцця на-цыянальных культур [2, с. 240].
У 70 – 80-я гады мінулага стагоддзя беларускія даследчыкі даказалі наяўнасць на Беларусі ў ХVІ – пачатку ХVІІ стст. рэнесансавага гуманізму і адпаведнай культуры. Беларуская культура ХVІ ст. упісвалася ў тагачас-ную еўрапейскую культуру, хаця і не знаходзілася ў эпіцэнтры яе развіцця.
2 Уплыў ідэй Асветніцтва на развіццё беларускай культуры
Моцны ўплыў на культуру беларускіх зямель другой паловы XVIII ст. аказалі ідэі Асветніцтва. Гэта грамадска-палітычны і культурны рух, які ў канцы XVII-XVIII ст. ахапіла ўсю Еўропу, было накіравана на ўста-ляванне буржуазнай культуры і ліквідацыю феадальнага ладу.
На тэрыторыі Беларусі і Літвы Асветніцтва не набыло рэвалюцыйна-га характару, як у Францыі. Новыя ідэі ўкараняліся шляхам рэформаў.
3 Развіццё асноўных галін беларускай культуры
Асвета і адукацыя. На тэрыторыі Беларусі з'яўляюцца найбольш перадавыя для таго часу пратэстанцкія і брацкія школы. У 70-я гады XVI ст. на Беларусі былі 163 кальвінісцкія саборы, пры якіх існавалі школы ў Брэсце, Ашмянах, Смаргоні, Нясвіжы, Мінску, Пінску, Магілёве, Оршы, Віцебску.
Арыянскімі абшчынамі былі заснаваны школы ў Іўі, Клецку, Нясвіжы, Койданаве, Любчы, Лоску, Навагрудку і іншых гарадах і мя-стэчках. Арыянскія школы былі двух тыпаў – пачатковыя і гімназіі. У гім-назіях вывучаліся разам з мовамі і літаратурамі (лацінскай, грэчаскай, старажытна-яўрэйскай) філасофія, рыторыка, права, геаграфія, прыро-дазнаўства, матэматыка, фізіка, этыка.
Заключэнне
Позняе Адраджэнне з яго рэфармацыйна-гуманістычным рухам, пе-рамога контррэфармацыі і панаванне ў мастацтве стылю барока зрабілі вялікі ўплыў на развіццё культуры беларускіх зямель XVI – XVIII стст. Функцыяніравалі найбольш перадавыя для таго часу брацкія і пратэс-танцкія (кальвінісцкія і арыянскія) школы, выдавалася вучэбная і палеміч-ная літаратура, кнігі богаслужэбнага зместу, а таксама для хатняга чытан-ня. Пашыраецца свецкая адукацыя, праводзіцца школьная рэформа.
Распаўсюджанне Рэфармацыі, кнігадрукавання і гуманістычнага све-тапогляду, спрыяла развіццю беларускай літаратуры. Аднак летапісы і хронікі паступова саступаюць месца новым літаратурным відам і жанрам: публіцыстыцы, гісторыка-мемуарнай літаратуры, палітычнай сатыры, паэзіі. Беларуская рэфармацыя і контррэфармацыя вылучыла плеяду публіцыстаў: С.Буднага, В.Цяпінскага, П.Скаргу, М.Сматрыцкага, Л.Карповіча, братоў Зізаніяў, А.Філіповіча і інш. Важны ўклад у развіццё беларускай і рускай культуры зрабіў паэт і драматург, кнігавыдавец і грамадскі дзеяч С.Полацкі.
Асвета, кнігадрукаванне, бібліятэчная і архіўная справа, літаратура, тэатр, музыка, жывапіс, архітэктура, уся духоўная культура беларускага народа эпохі Адраджэння на Беларусі – гэта яскравы адбітак палітычнай і ідэалагічнай барацьбы, якая вялася за права мець сваю мову, адукацыю, мастацтва, традыцыі і звычаі.
У цэлым, падсумоўваючы развіццё духоўнай культуры Беларусі ў час распаўсюджвання гуманістычна-рэнесансавых ідэй, трэба адзначыць карэнныя змены, скіраваныя на актывізацыю працэсу выхаду з-пад уплы-ву рэлігіі розных сфер жыцця мясцовага насельніцтва (палітыкі, парва, асветы, мастацтва). Менавіта гэтае ўзмацненне свецкага пачатку з’яўляецца найбольш адметнай з’явай эпохі Адраджэння на беларускіх землях.
1 Габрусь, Т.В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура бела-рускага барока / Т.В. Габрусь. – Мінск: Ураджай, 2001. – 286 с.
2 Гісторыя Беларусі: падручнік: У 2 ч. Ч.1. Ад старажытных часоў – па люты 1917 г. / Пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. – Мн: Выш. шк., 2007. – 512 с.
3 Давжонок, В.П. История Беларуси ХVI – XVIII веков / В.П. Давжонок, В.А. Милованов. – Мн.: Энциклопедикс, 2007. – 180 с.
4 Жывапіс Беларусі ХІІ – ХVІІІ стагоддзяў: Фрэска, абраз, партрэт / Аўт. уступ. тэксту Н.Ф. Высоцкая. – Мн: Беларусь, 1980. – 316 с.
5 Кушнярэвіч, А.М. Культавае дойлідства Беларусі ХІІІ – ХVІ стст.: Гістарычнае і архітэктурна-археалагічнае даследаванне / А.М. Куш-нярэвіч; навук. рэд. Г.В. Штыхаў. – Мн: Навука і тэхніка, 1993. – 148 с.
6 Лазука, Б.А. Беларускае барока: гісторыка-тэарэтычныя праблемы стылю / Б.А. Лазука. – Мн: Беларусь, 2001. – 144 с.
7 Ткачоў, М.А. Замкі і людзі / М.А. Ткачоў. – Мінск: Навука і тэхніка, 1991. – 184 с.
8 Шчакаціхін, М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва / М. Шчакаціхін. – Мінск, 1993. – 280 с.