контрольная -
Скачать готовую работу по теме

Паэзiя для дзяцей

Купить эту готовую работу со скидкой за 23,00 BYN
Паэзiя для дзяцей
Стоимость Стоимость
от

23,00

28,75

BYN

Содержание

1. Агульная характарыстыка творчасці для дзяцей Алега Лойкі.
2. Жанравая і тэматычная разнастайнасць паэзіі Авяр’яна Дзеружынскага.
3. Аналіз вершаў Авяр’яна Дзеружынскага “Грачаня”, “Кіслічка”.
4. Спіс выкарыстанай літаратуры.

Выдержка из работы

1 Агульная характарыстыка творчасці для дзяцей Алега Лойкі.
 
Адчувальны плён у беларускую дзіцячую літаратуру ўнёс вядомы паэт, празаік, перакладчык, літаратуразнавец А.А. Лойка (1931-2008). Яго паэзія вылучаецца надзвычай пластычнай музычнасцю, што ідзе ад моцнай сувязі з народнай традыцыяй, фальклорам. Адной з галоўных рыс лірыкі з’яўляецца выражэнне любові да Радзімы, народа, узвялічванне прыгажосці працоўнага чалавека, яго вялікай духоўнасці. У шматлікіх паэтычных зборніках А. Лойкі выражана вялікая ўлюбёнасць у родны край, рамантычная захопленасць жыццём.
Першы зборнік “На юначым шляху” (1959) характарызуецца паэтызацыяй прыроды, непасрэднасцю ўспрымання акаляючага свету (вершы “Баравікі”, “Жаваранак”, “Вясенні лес” і інш.). Паэт у звычайным умее ўбачыць незвычайнае, яркае. Невыпадкова ў гэты зборнік былі ўключаны легенда “Нёман і Лоша”, вершы “Адкуль казкі”, “Верабейчык”, “Тоніна калыханка”. У апошнім названым творы ўдала перададзена імітацыя народных калыханак маленькай дзяўчынкай. Яна складае яе свайму браціку, пры гэтым заклікае ў дапамогу з’явы прыроды, якія ўзмацняюць сілу ўздзеяння. Фалькларызацыя верша нязмушаная.
Увогуле дзяўчынка Тоня – гераіня многіх твораў А. Лойкі. Найчасцей падаюцца яе дачыненні з прыродай, своеасаблівае ўспрыманне яе дзівосаў падкрэсліваецца непасрэднасцю паводзін гераіні. У вершах вылучаецца даверлівасць, чысціня душы маленькай гераіні. Такім чынам, А. Лойка сцвярджае ў многіх вершах, што такія рысы характару ў дзяцей неабходна развіваць, узбагачаць іх душы пастаяннымі добрымі справамі ў дачыненні да прыроды, прывучаць да адчування хараства яе. Не можа чалавек вырасці чэрствым, эгаістычным, калі ён з такім замілаваннем адносіцца да навакольнага свету.


2 Жанравая і тэматычная разнастайнасць паэзіі Авяр’яна Дзеружынскага.

На вершах вядомага беларускага паэта А.С. Дзеружынскага (1919-2002) выхавалася не адно пакаленне. Яго паэзія “валодае сілай магічнага ўздзеяння на чытача натуральнасцю выяўлення з’яў прыроды і чалавечага жыцця” [1, с. 299]. Аўтар кніжак вершаў “Цуды ёсць на свеце” (1960), “Дзе жыве зіма” (1962), “Карагод” (1963), “Ляцелі дзве птушкі” (1964), “Яе завуць Каця” (1965) і многіх іншых адкрывае дзецям навакольны свет, у звычайным умее ўбачыць незвычайнае, казачнае. 
Паэт адухаўляе з’явы прыроды, ужывае выразныя, даступныя дзецям метафары, якія ажыўляюць малюнак, узмацняюць эмацыянальнасць гучання.
У манеры мастака гаварыць з дзецьмі адчуваецца несхаваная мяккасць і добразычлівасць. Яго творы гучаць па-народнаму ласкава, паэт часта ўжывае словы з памяншальнымі суфіксамі. Такія словы арганічна ўпісваюцца ў вершы, свараючы эмацыянальную настраёвасць, блізкую пястушкам і забаўлянкам.
Паэт разумее, што дзеці павінны ўмець аналізаваць свае ўчынкі і паводзіны, даваць ім правільную ацэнку, таму ён вядзе з імі адкрытую размову пра хібы ў іх паводзінах і дрэнныя звычкі. Так, трапна высмеяны А. Дзеружынскім абібок і двоечнік Грышка (верш “Зярняты”).
Часам у свае сатырычныя і гумарыстычныя вершы паэт уводзіць казачныя персанажы. Так, у яго вершы “Калабок” дзейнічае герой вядомай аднайменнай народнай казкі. Як і ў казцы, ён заняты адным: коціцца і ўцякае. Толькі ў вершы А. Дзеружынскага герой уцякае не ад бабулі, мядзведзя ці ваўка, а перабягае з аднаго гуртка ў другі (з танцавальнага, авіяцыйнага, шахматнага і драматычнага). У творы аўтар асуджае адну са шкодных праяў у паводзінах дзяцей – павярхоўнасць, легкадумнасць, няздольнасць захапляцца надоўга якой-небудзь справай. Прааналізаваны верш павучальны, але дзякуючы казачным сітуацыям і элементам гульні мараль яго засвойваецца дзецьмі непрыкметна.


3 Аналіз вершаў Авяр’яна Дзеружынскага “Грачаня”, “Кіслічка”.

Намі раней было заўважана, што ў многіх сваіх вершах А. Дзеружынскі закранае экалагічную праблематыку, што надзвычай актуальна ва ўмовах НТР. Паэт імкнецца адкрыць дзецям непаўторны свет роднай прыроды, дапамагчы ім яе палюбіць, адчуць неабходнасць берагчы, абараняць яе. 
У вершы “Кіслічка” паэт знаёміць сваіх маленькіх чытачоў з часткай расліннага свету нашай краіны, якая называецца “беленькай знічкай”. Трэба заўважыць, што А.С. Дзеружынскі застаецца верным сваёй традыцыі адухаўляць навакольны свет:
Бо яна
Кладзецца спаць,
Заплюшчыўшы
Вочы.
Беражлівае стаўленне да жывёльнага свету выяўляецца паэтам у вершы “Грачаня”. Маленькае птушаня было злоўлена дзецьмі, накормлена і напоена, а пазней выпушчана на волю. На аптымістычнай ноце завяршаецца згаданы твор:
Грачаня хацеў на волю.
Птаха выпусцілі ў поле.
З поля ў лес ён паляцеў,
Толькі крыллем лапацеў.
Мы поўнасцю пагаджаемся з выказваннем, што ў згаданых вершах “выразна выяўляецца ўменне аўтара знайсці ў размове з дзецьмі патрэбныя інтанацыі і словы”.
Такім чынам, пpa любoў, бepaжлiвыя aднociны чaлaвeкa дa пpыpoды, пpa iмкнeннe aбepaгaць ycё жывoe ідзе гаворка ў вершах “Грачаня” і “Кiслiчка”.



Список литературы

1. Беларуская дзіцячая літаратура: вучэб. дапам. для студ. устаноў, якія забяспечваюць атрыманне выш. адукацыі па спец. “Пачатковая адукацыя”, “Пачатковая адукацыя. Дадатковая спецыяльнасць” / пад. агул. рэд. А. М. Макарэвіча, М. Б. Яфімавай. – Мн.: Вышэйшая школа, 2008.  – 688 с.
2. Беларуская дзіцячая літаратура: Хрэстаматыя: вучэб. дапам. для навуч. пед. каледжаў і вучылішчаў / Склад. М.Б.Яфімава, В.М.Ляшук. – 2-е выд., перапрац. i дап. – Мн.: Вышэйшая школа, 2003. – 637с.
3. Дзеружынскі, А.С. Чабарок / А.С. Дзеружынскі. – Мн.: Беларусь, 1970. – 33 с.
4. Шаўлоўская, М.Ф. Дыдактычны матэрыял па беларускай дзіцячай літаратуры: вучэбна-метадычны дапаможнік / М-ва адукацыі РБ, УА “Беларус. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка”. – 2-е выд. – Мн.: БДПУ, 2005. 

Купить эту работу
1. Агульная характарыстыка творчасці для дзяцей Алега Лойкі.
2. Жанравая і тэматычная разнастайнасць паэзіі Авяр’яна Дзеружынскага.
3. Аналіз вершаў Авяр’яна Дзеружынскага “Грачаня”, “Кіслічка”.
4. Спіс выкарыстанай літаратуры.

Стоимость Стоимость

23,00

28,75

BYN

Информация о работе

Вуз: Минский городской педагогический колледж (МГПК)
Дисциплина: Белоруская литаратура
Тип работы: Контрольная
15
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 11.

Процесс покупки готовой работы

01
1. Заказ готовой

Оставьте заявку по кнопке "купить ". Обязательно укажите правильный e-mail, на него вышлют инструкции по оплате и ваши материалы.

02
2. Оплата

На вашу электронную почту придет подробная инструкция по оплате через ЕРИП. 

03
3. Получение

Сразу после оплаты, менеджер вышлет все материалы, которые относятся к заказу, на электронную почту.

Контрольная работа Русский язык
Вуз: БГПУ им.М.Танка (Белорусский государственный педагогический университет)
Дисциплина: Русский язык
Тип работы: Контрольная

23,00

28,75

BYN

Контрольная работа История
Вуз: МГУ им.А.А.Кулешова (Могилёвский государственный университет)
Дисциплина: История
Тип работы: Контрольная

23,00

28,75

BYN

Первобытно общинный строй на территории Беларуси, расселение славян
Вуз: МГУ им.А.А.Кулешова (Могилёвский государственный университет)
Дисциплина: История Беларуси
Тип работы: Контрольная

23,00

28,75

BYN

Контрольная работа Педагогика
Вуз: Минский городской педагогический колледж (МГПК)
Дисциплина: Педагогика
Тип работы: Контрольная

23,00

28,75

BYN

Контрольная работа Педагогика
Вуз: Минский городской педагогический колледж (МГПК)
Дисциплина: Педагогика
Тип работы: Контрольная

23,00

28,75

BYN

Контрольная работа представления элементарных математических представлений у детей дошкольного возраста
Вуз: БрГУ им.А.С.Пушкина (Брестский государственный университет)
Дисциплина: Теория и методика представления элементарных математических представлений у детей дошкольного возрос
Тип работы: Контрольная

23,00

28,75

BYN

Контрольная работа Теория и методика представления элементарных математических представлений у детей дошкольного возрос
Вуз: БрГУ им.А.С.Пушкина (Брестский государственный университет)
Дисциплина: Теория и методика представления элементарных математических представлений у детей дошкольного возрос
Тип работы: Контрольная

23,00

28,75

BYN

Контрольная работа Теория и методика представления элементарных математических представлений у детей дошкольного возраста
Вуз: БрГУ им.А.С.Пушкина (Брестский государственный университет)
Дисциплина: Теория и методика представления элементарных математических представлений у детей дошкольного возрос
Тип работы: Контрольная

23,00

28,75

BYN

Контрольная работа Русский язык
Вуз: МозГПУ им.И.П.Шамякина (Мозырский государственный педагогический университет)
Дисциплина: Русский язык
Тип работы: Контрольная

23,00

28,75

BYN

Контрольная работа Математика
Вуз: МГУ им.А.А.Кулешова (Могилёвский государственный университет)
Дисциплина: Математика
Тип работы: Контрольная

23,00

28,75

BYN