1. Вусная народная творчасць. Жанры вуснай народнай творчасці.
Вусная народная творчасць – гэта першааснова любой нацынальнай лiтаратуры. Менавіта яна закладае асновы светаразумення чалавека. Дзіцячы фальклор з’яўляецца сведчаннем клопатаў народа аб выхаванні маладога пакалення. Першыя творы фальклору ў 19 ст. Фальклорныя творы збiралi, запiсвалi i выдавалi многiя аўтары: Ян Чачот, Ян Баршчэўскi, Еўдакiм Раманавiч Раманаў, Павел Васiлевiч i iнш.
Асаблiвасцi фальклору:
вусная форма бытавання;
адсутнасць аўтара;
наяўнасць варыянтаў.
Да дзiцячага фальклору адносяцца творы створаныя спецыяльна для дзяцей; творы, якія з цягам часу перайшлі ў разрад дзіцячых.
У 20ст. выдаецца кнiга дзiцячы фальклор Барташэвiч.
Ιснуе некалькi класiфiкацый:
1. У залежнасцi ад узросту (Карскі Яфiм)
Творы дзеляцца на 2 групы:
творы для дзяцей пад апекаю дарослых;
творы для дзяцей, якiя ўмеюць самастойна забаўляцца.
2. У залежнасцi ад функцый (Васiленка)
Творы дзеляцца на 3 групы:
творы, якiя прызначаны супакоiць дзяцей (калыханкi);
творы, што выкарыстоўваюцца пры гульнi;
творы, што цiкавяць дзяцей сваiм паэтычным зместам.
3. У залежнасцi ад стваральнiкаў (Анiкiн, Яфiмава)
творы, што створаны для дзяцей
творы, што створаны самiмi дзецьмi
творы, што перайшлi з дарослага ў дзiцячы фальклор.
2. Уладзімр Дубоўка – казачнік (“Як унучак дзеду памог”, “Як сінячок да сонца лётаў”).
Тэматычная разнастайнасць казак Уладзiмiра Дубоўкi Тэматыка казак разнастайная: пра чалавечы розум i дасцiпнасць, пра ляноту i зайздрасць, пра ганарыстасць i нядобразычлiвасць. Казкi «Цудоўная знаходка», «Як сiнячок да сонца лѐтаў», «Мiлавiца», «Кветкi – сонцаввы дзеткi» i iнш .
У казцы «Хто дужэйшы» Дубоўка паказвае, што толькi лагоднасць i спагада, добразычлiвасць упрыгожваюць i з´яву, i iстоту, тым больш чалавека. Дубоўка надае апавяданню фiласофскi накiрунак. Паляшук годна вядзе гаворку з наймагутнейшымi сiламi прыроды – Сонцам, Ветрам, Хмарамi, Марозам. Дасцiпнасць, прыродны розум дапамагаюць палешуку знайсцi выхад з цяжкага становiшча. Ι ѐн даказвае, хто
з´яўляецца самым дужым. У працы мужык не адчуваў i марозу. «Тады пазнаў вялiкi сход, што нi Мароз, нi снег, нi лѐд» не перамогуць той сiлы, што ѐсць у людской працы.
Казкi Ул. Дубоўкi заклiкаюць тварыць Дабро. У казках-легендах Дубоўкi гераiчныя ўчынкi здзяйсняюць найчасцей непрыкмметныя iстоты, але яны маюць вялiкую сiлу духу. Маленькая птушачка Сiнячок («Як Сiнячок да сонца лѐтаў») прыносiць людзям агонь. Каб яны маглi пагрэцца зiмой. Хоць i сам абгарэў, але выканаў свой абавязак. Спачувае Сiнячку i сонца, раiць яму не ляцець хутка, кааб не згарэў. Ι птушкi аддалi па адным пяры, каб Сiнячок зноў набыў апярэнне (адмовiўся толькi удод за што птушкi яго пакаралi, бiлi, шчыпалi, прымусiўшы схавацца ў дупло, пасля чаго ўдод адважваўся вылятаць толькi ноччу). За свой учынак Сiнячок захаваў iмя. Шануюць Сiнячка i людзi, заўсѐды зiмой даюць прытулак у вѐсцы.
3. Аналіз паэмы Я. Коласа “Рак-вусач”.
Праблемы развіцця дзіцячай літаратуры і пытанні дзіцячага чытання былі ў цэнтры ўвагі Якуба Коласа на працягу ўсяго яго творчага жыцця. І гэта невыпадкова. Бо Колас закончыў нестаўніцкую семінарыю і доўгі час працаваў настаўнікам спачатку ў дзяржаўнай школе, а потым, калі за ўдзел у першым нелегальным настаўніцкім з'езде (1906 г.) быў зволнены з работы, арганізаваў нелегальную беларускую школку. Малады настаўнік прыклаў нямала намаганняў, каб выклікаць у сялянскіх дзяцей цікавасць да чытання, любоў да літаратуры.
Высокай паэтычнай культурай, займальнасцю, паслядоўнасцю ў разгортванні падзей вызначаецца паэма "Рак-вусач". Яна з'яўляецца добрым прыкладам творчага засваення самога складу і стылю народнай казкі.
У паэме паэтызуецца не капрыза-рак:
Страшны рак быў, грозны рак,
Як ушчэміць — будзе знак.
I баяліся яго,
Як няведама каго.
Пад карэннямі ракіты
Жыў той рак, вусач сярдзіты [3].
А спелае, буйнае ржаное каліва – сімвал стойкасці, вынослівасці і жыццяздольнасці:
Я зязюлька ж крыкне ў гаю,
Я на сонцы заіграю
I пучочкі выганяю.
1. Вывучэнне прозы Якуба Коласа ў курсе беларускай дзіцячай літаратуры : тэарэтычны аспект і практ. рэкамендацыі / ВДУ ; склад. К.С. Карнялюк; адк. за вып. А.С. Емельянаў. - Віцебск : Выд-ва ВДУ, 1995. - 25 с. - Бібліягр.: с. 23-24.
2. Глінская, Л.I. З любоўю да дзяцей : Якуб Колас i дзiцячая лiтаратура / Л.І. Глiнская // Пачатковая школа. - 2002. - № 7. - С. 29-31.
3. Колас, Я. Рак-вусач / Я. Колас. – [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http://yakubkolas.ru/rak-vusach.
4. Праскаловіч, В.У. Гуманістычныя традыцыі выхавання і фальклор у казках Якуба Коласа / В.У. Праскаловіч // Адукацыя i выхаванне. - 1997. - N 7. - С. 27-34.
5. Сычова, С.А. Дзіцячая літаратура. Вучэбна-метадычны комплекс. – Мінск: БДПУ імя М. Танка, 2014.