Практычны вопыт арганізацыі краязнаўчай дзейнасці
БГУКИ (Белорусский государственный университет культуры и искусств)
Курсовая работа (проект)
на тему: «Практычны вопыт арганізацыі краязнаўчай дзейнасці»
по дисциплине: «Библиотековедение»
2020
45.00 BYN
Практычны вопыт арганізацыі краязнаўчай дзейнасці
Тип работы: Курсовая работа (проект)
Дисциплина: Библиотековедение
Организация: Ганцевичская районная библиотека им. В. Проскурова
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 70%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 22.
В работе также имеются следующие приложения:
ДАДАТАК 1 Прыклады краязнаўчай працы.
ДАДАТАК 2 Анкета па вывучэнню попыту на краязнаўчыя рэсурсы і задаволенасць чытачоў арганізацыяй абслугоўвання па краязнаўстве ў Ганцавіцкай раённай бібліятэцы імя. В. Праскурава.
ДАДАТАК 3 Дыяграмы вынікаў анкетавання.
Поделиться
УВОДЗІНЫ
ГЛАВА 1. Краязнаўчая праца ў Ганцавіцкай раённай бібліятэцы імя. В. Праскурава
1.1 Краязнаўчая дзейнасць бібліятэкі
1.2 Асаблівасці краязнаўчага фонду
1.3 Даведачна-бібліяграфічны апарат
ГЛАВА 2. Краязнаўчае абслугоўванне насельніцтва
2.1 Праекты Ганцавіцкай раённай бібліятэкі
2.2 Вывучэнне попыту на краязнаўчыя рэсурсы і задаволенасць арганізацыяй абслугоўвання па краязнаўстве
2.3 Формы і метады прапаганды краязнаўчых матэрыялаў
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
ПРЫКЛАДАННЯ
УВОДЗІНЫ
На сённяшні дзень краязнаўства знаходзіцца на ўздыме, які абумоўлены адраджэннем беларускай гісторыі, культуры, мовы, узрастаннем цікавасці да мінулага, сваіх каранёў, да сваей "малой Радзімы". Грамадскія патрэбы ў краязнаўчай інфармацыі задавальняюць не толькі архівы і музеі, але і бібліятэкі — яны з’яўляюцца найбольш даступнымі сацыяльнымі інстытутамі. Мінулае і сенняшні дзень краю, вопыт папярэдніх пакаленняў, іх традыцыі, побыт, звычаі, прыроднае своеасаблівасць мясцовасці і многае іншае – усё гэта часта становіцца тэмай шматлікіх бібліятэчных мерапрыемстваў.
Развіцце бібліятэчнага краязнаўства стымулюецца як на дзяржаўным, так і на мясцовым узроўні. Рыхтуюцца метадычыя рэкамендацыі, праводзяцца канферэнцыі і семінары.
ДУК "Ганцавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», якая з 2016 г., абъядноўвае 19 публічных бібліятэк, кожная з якіх мэтанакіравана і планамерна вядзе краязнаўчую працу. Менавіта таму на дадзеным этапе бачыцца актуальным абагульненне вопыту краязнаўчай дзейнасці і аналіз перспектываў.
Аб'ектам даследавання з’яўляецца краязнаўчая дзейнасць бібліятэк.
Прадметам даследвання – практычны вопыт краязнаўчай работы ў Ганцавіцкай раённай бібліятэцы.
Мэта курсавой работы – раскрыць спецыфіку і абагуліць вопыт арганізацыі краязнаўчай дзейнасці ў Ганцавіцкай раённай бібліятэцы імя. В. Праскурава.
Для дасягнення пастаўленай мэты былі вылучаны наступныя задачы:
-разгледзіць асаблівасць краязнаўчай дзейнасць бібліятэк;
-ахарактарызаваць бібліятэчны краязнаўчы фонд;
-прааналізаваць краязнаўчае абслугоўванне насельніцтва;
-пазнаёміцца з краязнаўчымі праектамі бібліятэчнай сеткі Ганцавіцкага раёна;
-вывучыць попыт чытачоў і іх водгукі на працу бібліятэк у краязнаўчым кірунку;
-вылучыць перспектывы распаўсюджвання краязнаўчых матэрыялаў і формаў працы.
Для падрыхтоўкі курсавой работы мы карысталіся метадычнымі матэрыяламі і перыядычнымі выданнямі. У зборніку “Інфармацыйна-бібліяграфічнае абслугоўванне” змешчаны артыкулы, прысвечаныя гісторыі і сучасным праблемам арганізацыі інфармацыйнага абслугоўвання ў айчынных бібліятэках [40]. У выданні Р.В. Ажэевай “Гісторыка-краязнаўчая дзейнасць публічных бібліятэк” раскрываюцца асноўныя напрамкі дзейнасці бібліятэк па гістарычным краязнаўстве. Ўсебакова разглядаюцца формы і метады пошукава-краязнаўчай работы бібліятэк. [43] Кніга “Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк Гомельскай вобласці” прапануе агляд краязнаўчай дзейнасці бібліятэк Гомельскай вобласці, абагульняе вопыт работы бібліятэк Гомельскай вобласці як цэнтраў захавання і распаўсюджвання краязнаўчага складнікасваёй дзейнасці [42].
ГЛАВА 1. Краязнаўчая праца ў Ганцавіцкай раённай бібліятэцы імя. В. Праскурава
1.1 Краязнаўчая дзейнасць бібліятэкі
Краязнаўства – гэта вобласць чалавечай дзейнасці па ўсебаковаму вывучэнню любога краю. Бібліятэчнае краязнаўства гэта не толькі краязнаўчая работа бібліятэк, але і краязнаўчая работа ў бібліятэцы. Краязнаўчая дзейнасць насіла і носіць творчы, даследчы характар.
Краязнаўчая дзейнасць бібліятэкі (КДБ) – гэта сукупнасць паслядоўных працэсаў, якія ажыццяўляюцца бібліятэчнымі спецыялістамі ў рамках сваіх службовых абавязкаў па дакументнаму і інфармацыйнаму забеспячэнню краязнаўства.
Асноўныя працэсы КДБ:
• фарміраванне краязнаўчага фонду;
• стварэнне краязнаўчага даведачна-бібліяграфічнага апарата;
• фарміраванне сістэмы краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў;
• даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне і бібліяграфічнае інфармаванне абанентаў;
• вывучэнне асаблівасцяў і профілю краю, складу і краязнаўчых патрэбаў абанентаў;
• прапаганда краязнаўчых дакументаў;
• выдача краязнаўчых дакументаў абанентам, аказанне паслуг па краязнаўстве;
• метадычнае забеспячэнне КДБ;
• наладжванне сувязей з установамі і арганізацыямі, якія вядуць краязнаўчую працу.
Гэтыя працэсы забяспечваюць стварэнне сістэмы рэсурсаў і паслуг бібліятэкі па краязнаўстве, а таксама магчымасць доступу да іх карыстальнікаў бібліятэкі
Карыстальнік бібліятэкі з’яўляецца актыўным суб’ектам краязнаўчай дзейнасці: ён выкарыстоўвае вынікі гэтай дзейнасці, непасрэдна ўдзельнічае ў правядзенні краязнаўчых мерапрыемстваў, у папулярызацыі вынікаў краязнаўчай дзейнасці бібліятэк (КДБ), у фінансавым і матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні КДБ.
Асаблівасць КДБ у тым, што яна разлічана на ўвесь кантынгент абанентаў, на ўсё мясцовае насельніцтва, а таксама і на ўдаленых карыстальнікаў (даследчыкаў края, ураджэнцаў, якія пражываюць за яго межамі). Разам з тым, бібліятэка павінна ажыццяўляць дыферэнцыраваны падыход да абслугоўвання абанентаў, а для гэтага трэба вывучаць патрэбнасці абанентаў.
Галоўным дакументам, які вызначаў мэты, задачы, асноўныя напрамкі КДБ, яе арганізацыўную структуру, стварыў нарматыўную базу для стварэння ў РБ сістэмы краязнаўчай дзейнасці бібліятэк да 2010 года з’яўлялася "Палажэнне аб краязнаўчай рабоце бібліятэк Рэспублікі Беларусь", зацверджанае Міністэрствам культуры РБ у 1993 годзе.
ГЛАВА 2. Краязнаўчае абслугоўванне насельніцтва
2.1 Праекты Ганцавіцкай раённай бібліятэкі
У 2006 годзе Ганцавіцкая цэнтральная бібліятэчная сістэма распачала працу ў рамках праекта-праграмы “Памяць Ганцаўшчыны”, распрацаванай работнікамі адзела бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Васіля Праскурава, якая была разлічана на тры гады. Падчас работы здзяйснялі пошук і збор інфармацыі, запісы ўспамінаў, афармлялі тэматычныя дасье. У выніку працы па збору і апрацоўцы матэрыялу унутраная прастора бібліятэк аздобілася краязнаўчымі інфармацыйнымі цэнтрамі і куткамі. Дзеля завяршэння праграмы у 2009 годзе было прынята рашэнне дапрацаваць бібліятэчную праграму “Памяць Ганцаўшчыны”. Работнікі бібліятэк, якія з’яўляліся галоўнымі ўдзельнікамі праграмы, атрымалі магчымасць працягнуць творчую працу над праектам.
Агулам праект-праграма складаецца з чатырох тэматычных частак. У першай частцы “Памяць” рэалізоўваўся збор гістарычных, этнаграфічных, геаграфічных матэрыялаў аб родным краі. Другая частка “Хто ёсць хто?” прысвечана вывучэнню і збору матэрыялаў аб вядомых земляках, якія зрабілі значны ўнёсак у гаспадарчае і культурнае развіццё краю. Падчас рэалізацыі тэццяй часткі праграмы “Ганцаўшчына літаратурная” работнікі ажыццяўлялі збор і апрацоўку матэрыялаў аб літаратарах-земляках і іх творчасці, папулярызацыю новых літаратурных выданняў пісьменнікаў і паэтаў-землякоў. Завяршальная падпраграма “Падтрымка” была арыентавана на аказанне практычнай і тэарэтычнай дапамогі бібліятэкарам з боку супрацоўнікаў аддзела бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай раённай бібліятэкі [32, с. 2–4].
Актыўна вядзеца работа ў Агарэвіцкай бібліятэцы, дзе сабраны багаты краязнаўчы матэрыял, які змешчаны ў шматлікія дасье пра знакамітых людзей вёскі, пра установы, якія знаходзяцца на яе тэрыторыі, маюцца унікальныя фотаздымкі. Шмат работы робіцца бібліятэкарамі для напісання нарысаў з серыі “Дваццаць партрэтаў жанчын ХХ стагоддзя”, якія ўвайшлі ў зборнікі “Наканаванае лёсам”, “Жыцця глыбінныя віры”, “Шчаслівай долю назаву…” і “Бруяць крыніцы і гады”. Нарысы дазваляюць прасачыць гістарычнае мінулае вёскі Агарэвічы ў жыцці яе ўраджэнцаў і працаўнікоў. Нарысы жыцця жыхароў Агарэвічаў друкаваліся на старонках раённай газеты “Савецкае Палессе”.
Сёння краязнаўчы цэнтр Агарэвіцкай бібліятэкі налічвае больш за трыццаць змястоўных тэматычных дасье. Усё гэта вынік шматгадовай працы бібліятэкараў у рамках праграмы “Памяць Ганцаўшчыны”. У 2006 годзе адбылася прэзентацыя гісторыка-краязнаўчага цэнтра “Бусліны край – мой вырай і прыстанак” (Дадатак 1, Мал. 1.).
У 2014 г. адкрыўся пакой рэдкай кнігі. Тут сабраныя выданні, якія могуць здзівіць наведвальнікаў бібліятэкі. Гэта “кнігі-старажылы”, выдадзеныя ў ХІХ–пачатку ХХ стагоддзяў, рознафарматныя выданні, літаратура з-за мяжы, кнігі з аўтографамі аўтараў. Работа бібліятэкараў праз інавацыйныя формы накіравана на тое, каб зацікавіць, заахвоціць чытача неаднойчы завітаць ў бібліятэку.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
У выніку праведзенага даследавання можна зрабіць наступныя высновы:
1. Сістэмы бібліятэк ахопліваюць самыя аддаленыя і маланаселеныя тэрыторыі, а сельскія бібліятэкі часцяком з'яўляюцца адзінымі крыніцамі краязнаўчай інфармацыі для насельніцтва. Краязнаўчыя патрэбы чытачоў стымулююць бібліятэкі наладзіць краязнаўчую работу, ствараць краязнаўчыя дакументныя, бібліяграфічныя і фактаграфічныя рэсурсы, арганізаваць абслугоўванне ў галіне краязнаўства. Бібліятэкі рэалізуюць краязнаўчую функцыю ў мэтах фарміравання, задавальнення і развіцця краязнаўчых патрэбнасцей, інтарэсаў і запытаў сваіх карыстальнікаў пасродкам краязнаўчай дзейнасці.
Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк (КДБ) уключае працэсы фармірафання краязнаўчага фонду, стварэнне даведачна даведачна-бібліяграфічнага апарата, прапаганды краязнаўчых дакументаў, выдача краязнаўчых дакументаў абанентам, аказанне паслуг па краязнаўстве. КДБ разлічана на ўвесь кантынгент абанентаў: на ўсё мясцовае насельніцтва, а таксама і на ўдаленых карыстальнікаў. КДБ праводзіцца на падставе існуючых “Палажэнняў”, якія распрацаваны для ўсіх абласцей Беларусі. Бібліятэкі Ганцавіцкай ЦБС рэалізуюць краязнаўчую дзейнасць праз шматлікія арганізацыйныя формы: кабінет краязнаўства, краязнаўчы аддзел, сектар, група, сектар краязнаўчай бібліяграфіі, сектар дэпазітарнага захавання краязнаўчых і мясцовых выданняў, чытальная зала краязнаўчай літаратуры. Бібліятэкі задавальняюць прафесійныя і непрафесійныя краязнаўчыя патрэбнасці індывідуальных, групавых і калектыўных карыстальнікаў, дакументна і інфармацыйна забяспечваюць мясцовыя краязнаўчыя праграмы шляхам прадастаўлення краязнаўчых фондаў і краязнаўчай бібліяграфічнай інфармацыі. Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк накіравана на адраджэнне і захаванне гістарычнай і культурнай спадчыны рэгіёна, на духоўнае і патрыятычнае выхаванне насельніцтва, садзейнічае ўсебаковаму навуковаму даследванню края.
2. Для паспяховага выкарыстання наведвальнікамі краязнаўчых дакуменнтаў фарміруецца краязнаўчы фонд. Фарміраванне краязнаўчага фонда як часткі агульнага бібліятэчнага фонда ажыццяўляецца па такой жа тэхналогіі як і ўсяго фонда і з’яўляецца галоўным сродкам рэалізацыі краязнаўчага прызначэння бібліятэкі, бо краязнаўчы фонд – гэта аснова краязнаўчай дзейнасці бібліятэкі. Краязнаўчы фонд бібліятэкі мае сваю структуру, асаблівасці і ўласцівасці. На забеспячэнне даступнасці краязнаўчых фондаў накіравана ўся краязнаўчая дзейнасць бібліятэк: гэта стварэнне краязнаўчых картатэк, бібліяграфічных дапаможнікаў, арганізацыя выстаў, правядзенне лекцый, кансультацый.
У Ганцавіцкай бібліятэцы імя В.Ф. Праскурава краязнаўчыя дакументы размешчаны на спецыяльных стэлажах чытальнай залы і ў складзе выставы “Пачатак усяму – зямля тваіх бацькоў”, дзе прадстаўлены краязнаўчыя дакументы па розных тэмах і напрамках.
1. Ажеева, Р. Б. Историко-краеведческая деятельность публичных библиотек : учеб. пособие / Р. Б. Ажеева. – М. : Литера, 2011. – 110 с. – (Современная б-ка; вып. 88).
2. Аляксей Галаскок: біябібліяграфічны зборнік / Ганцавіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу; склад. Г. Пупач; рэд. С. Локтыш . – Ганцавічы: Ганцавіцкая РЦБС, 2011. – 20 с.
3. Беларускай песні ўладары: метадычныя рэкамендацыі да 130-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа / Ганцавіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу; склад.: С. Кунцэвіч. – Ганцавічы: Ганцавіцкая РЦБС, 2012. – 28 с.
4. Буйкевіч, Н. У госці запрасіла “Скарбніца” / Ніна Буйкевіч // Савецкае Палессе. – 2010. – 27 ліст. – С. 3.
5. Васіль Праскураў: біябібліяграфічны зборнік / Ганцавіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу; склад. Г. Пупач. – Ганцавічы: Ганцавіцкая РЦБС, 2010. – 24 с.
6. Веснік бібліятэк : інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь / УК “Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І.Леніна”, аддзел маркетынгу і бібліятэказнаўчай работы ; [склад.І. У. Сарокіна]. – Магілёў, 2010. – №1 (14). – 53 с.
7. Гісторыі подых жывы: з вопыту работы Малькавіцкай бібліятэкі-музея Ганцавіцкай РЦБС / Ганцавіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу; склад.: Т. Маляўка. – Ганцавічы: Ганцавіцкая РЦБС, 2009. – 16 с.
8. Дзёміна, М. Сцежка да кніжнага храма / Марыя Дзёміна // Савецкае Палессе. – 2011. – 26 лют. – С. 2.
9. Дзямчук, Л. Будучыні – быць: [работа Малькавіцкай бібліятэкі-музея] / Любоў Дзямчук // Бібліятэчны свет. – 2009. - № 4. – С. 26-27.
10. Дзямчук, Л. Пішам гісторыю вёскі / Любоў Дзямчук // Савецкае Палессе. – 2009. – 13 чэрв. – С. 2.
11. Жывы свет мінуўшчыны: вопыт работы бібліятэкі аграгарадка Люсіна па збору, захаванню і папулярызацыі краязнаўчых матэрыялаў / Ганцавіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу; склад.: Т. Маляўка. – Ганцавічы: Ганцавіцкая РЦБС, 2013. – 12 с.
12. Жыцця глыбінныя віры / Ганцавіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу; склад. Т. Маляўка. – Ганцавічы: Ганцавіцкая РЦБС, 2008. – 20 с. – (“Дваццаць партрэтаў жанчын ХХ стагоддзя”).
13. Зямля бацькоў – зямля святая / Ганцавіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу; склад. Г. Пупач, Т. Маляўка; фота Любові Муха. – Ганцавічы: Ганцавіцкая РЦБС, 2009. – 24 с. – (Гісторыя роднага краю).
14. Информационно-библиографическое обслуживание: сб. статей / [сост. Е. В. Тихонова, Н. И. Веденяпина, С. Д. Мангутова ; ред. С. А. Давыдова]; Рос. нац. б-ка. – СПб. : Рос. нац. б-ка, 2010. – Вып. 3 – 124 с.
15. Іван Кірэйчык: біябібліяграфічны зборнік / Ганцавіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу; склад.: Г. Пупач . – Ганцавічы: Ганцавіцкая РЦБС, 2009. – 20 с.
16. Іван Лагвіновіч: біябібліяграфічны зборнік / Ганцавіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу; склад. Г. Пупач. – Ганцавічы: Ганцавіцкая РЦБС, 2010. – 20 с.
17. Коласаўскія парасткі: гісторыка-дакументальны зборнік сабраны ўдзельнікамі клуба “Юны краязнаўца” бібліятэкі аграгарадка Люсіна / Ганцавіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу; склад.: З. Літвіновіч. – Ганцавічы: Ганцавіцкая РЦБС, 2012. – 20 с.
18. Краеведческая деятельность библиотек Гомельской области : анализ состояния / [сост. Лобачёва И. И.] ; Гомельская областная универсальная библиотека им. В.И. Ленина, отдел библиотековедения. – Гомель, 2010. – 24 с.
19. Кунцэвіч, С. Чытаем Купалу і Коласа разам / Святлана Кунцэвіч // Савецкае Палессе. - 2012. - 31 сак. (№ 26). - С. 4.
20. Куцко, Э. Захавальніца гісторыі Малькавіч / Эльвіра Куцко // Савецкае Палессе. – 2010. – 24 ліп. – С. 3.
21. Куцко, Э. Музей одной деревни / Эльвира Куцко // Заря.- 2009. – 13 января. – С. 8.
22. Легенды і паданні Ганцаўшчыны / Ганцавіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу; склад.: Г. Пупач; карэктар М. Лойка. – Ганцавічы: Ганцавіцкая РЦБС, 2010. – 32 с.
23. Лойка, М. Ушанавалі памяць паэта-земляка / Мікалай Лойка // Савецкае Палессе. – 2011. – 29 студ. – С. 4.
24. Локтыш, С. З чаго пачынаецца Радзіма? / Святлана Локтыш // Савецкае Палессе. – 2008. - 22 ліст. – С. 3.
25. Локтыш, С. Па коласаўскіх мясцінах / Святлана Локтыш // Ганцавіцкі час. – 2011. - 11 ліст. – С. 1-2.
26. Маіх радкоў няма без Беларусі: метадычныя рэкамендацыі бібліятэкарам па арганізацыі работы ў рамках абласнога месячніка папулярызацыі нацыянальнай кнігі / Ганцавіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу; склад.: Т. Маляўка. – Ганцавічы: Ганцавіцкая РЦБС, 2011. – 12 с.
27. Мікалаева, А. Першы ўрок – у бібліятэцы / Аксана Мікалаева // Савецкае Палессе. – 2010. – 8 вер. – С.4.
28. Мікола Купрэеў: біябібліяграфічны зборнік / Ганцавіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу; склад. Г. Пупач. - Ганцавічы: Ганцавіцкая РЦБС, 2011. – 20 с.
29. Наканаванае лёсам / Ганцавіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу ; склад. Т. Маляўка; афарм. Г. Пупач. – Ганцавічы: Ганцавіцкая РЦБС, 2005. – 20 с. – (“Дваццаць партрэтаў жанчын ХХ стагоддзя”).
30. Ніна Кувальчук: біябібліяграфічны зборнік / Ганцавіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу; склад. Г.Пупач; рэд. С. Локтыш. – Ганцавічы: Ганцавіцкая РЦБС, 2011. – 20 с.
31. Ніна Таўтын: біябібліяграфічны зборнік / Ганцавіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу; склад. Г. Пупач; рэд. С. Локтыш . – Ганцавічы: Ганцавіцкая РЦБС, 2010. – 24 с.
32. Памяць – адзіная мера часу: вопыт работы бібліятэк Ганцавіцкай РЦБС па краязнаўчай дзейнасці / Ганцавіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу; склад.: Т. Маляўка. – Ганцавічы: Ганцавіцкая РЦБС, 2014. – 16 с.
33. Паўлоўская, А. Бібліятэка – культурны і краязнаўчы цэнтр / Анастасія Паўлоўская // Савецкае Палессе. - 2012. - 15 вер.(№ 74). - С.3.
34. Пупач, Г. З кожнай старонкі гучаць галасы землякоў / Галіна Пупач // Савецкае Палессе.- 2008. – 15 сак. – С. 5.
35. Сайка, А. Тут жывуць мінулае і сучаснае / Анатоль Сайка // Савецкае Палессе. – 2010. – 23 чэрв. – С. 3.
36. Сем цудаў Ганцаўшчыны / Ганцавіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу; афарм. А. Хваль; рэд. Г. Пупач. – Ганцавічы: Ганцавіцкая РЦБС, 2011. – 20 с.
37. Сцяжынкамі Коласа – у памяць светлую: дакументальна-літаратурны зборнік / Ганцавіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу; набор.: А. Сяргейчык; рэд.: Т. Маляўка. – Ганцавічы: Ганцавіцкая РЦБС, 2012. – 20 с.
38. Сяргейчык, А. Майстар-клас для юных краязнаўцаў / Алена Сяргейчык // Савецкае Палессе. - 2012. - 17 ліст. (№ 92). - С. 3.
39. Ткачук, Я. У бібліятэку - не толькі па кнігу / Яніна Ткачук // Савецкае Палессе. - 2013. - 6 ліп. (№ 52). - С. 10.
40. У аб’ектыве - бібліятэка аграгарадка: вопыт работы бібліятэкі аграгарадка Хатынічы / Ганцавіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу; склад.: Т. Маляўка. – Ганцавічы: Ганцавіцкая РЦБС, 2011. – 16 с.
41. Хваль, А. Вытокам Ганцаўшчына стала / Ала Хваль // Савецкае Палессе. - 2012 . - 29 вер. (№ 78). - С. 4.
42. Хваль, А. Дамоў дарога прывяла / Ала Хваль // Савецкае Палессе. - 2013. - 16 сак. (№ 21). - С. 2.
43. Шчаслівай долю назаву / Ганцавіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу; склад. Т. Маляўка. – Ганцавічы: Ганцавіцкая РЦБС, 2009. – 20 с. – (“Дваццаць партрэтаў жанчын ХХ стагоддзя”).
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 70%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 22.
В работе также имеются следующие приложения:
ДАДАТАК 1 Прыклады краязнаўчай працы.
ДАДАТАК 2 Анкета па вывучэнню попыту на краязнаўчыя рэсурсы і задаволенасць чытачоў арганізацыяй абслугоўвання па краязнаўстве ў Ганцавіцкай раённай бібліятэцы імя. В. Праскурава.
ДАДАТАК 3 Дыяграмы вынікаў анкетавання.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты