Выхаванне асноу здаровага ладу жыцця у дашкольным узросце
МГУ им.А.А.Кулешова (Могилёвский государственный университет)
Реферат
на тему: «Выхаванне асноу здаровага ладу жыцця у дашкольным узросце»
по дисциплине: «Белорусский язык (профессиональная лексика)»
2022
15.00 BYN
Выхаванне асноу здаровага ладу жыцця у дашкольным узросце
Тип работы: Реферат
Дисциплина: Белорусский язык (профессиональная лексика)
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 60%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 13.
Поделиться
УВОДЗІНЫ
ГЛАВА 1. ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСПЕКТЫ ФАРМІРАВАННЯ ЗДАРОВАГА ЛАДУ ЖЫЦЦЯ ДАШКОЛЬНІКА Ў АДУКАЦЫЙНЫМ ПРАЦЭСЕ
1.1. Паняцце і сутнасць здаровага ладу жыцця
1.2. Умовы фарміравання здаровага ладу жыцця дашкольнікаў у адукацыйным працэсе
ГЛАВА 2.АСНОЎНЫЯ КАМПАНЕНТЫ ЗДАРОВАГА ЛАДУ ЖЫЦЦЯ
2.1 Рацыянальны рэжым
2.2 Правільнае харчаванне
2.3 Рацыянальная рухальная актыўнасць
2.4 Загартоўванне арганізма
2.5 Захаванне стабільнага псіхаэмацыянальнага стану
2.6 Выконванне правілаў асабістай гігіены
ЗАКЛЮЧЕНИЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
УВОДЗІНЫ
У цяперашні час адной з важнейшых задач дашкольнай педагогікі з’яўляецца захаванне здароўя дзяцей у працэсе выхавання і навучання.
Праблема ранняга фарміравання культуры здароўя актуальная, своечасовая і дастаткова складаная. Вядома, што дашкольны ўзрост з’яўляецца асновай у фарміраванні фізічнага і псіхічнага здароўя. Таму што менавіта да 7 гадоў чалавек праходзіць вялікі шлях развіцця, які не паўтараецца на працягу наступнага жыцця. Менавіта ў гэты перыяд ідзе інтэнсіўнае развіццё органаў і складанне фукнцыянальных сістэм арганізма, закладываюцца асноўныя рысы асобы, адносіны да сябе і ўсіх, хто знаходзіцца вакол. Важна на гэтым этапе сфарміраваць у дзяцей базу ведаў і практычных навыкаў здаровага ладу жыцця, патрэбнасць у сістэматычных занятках фізічнай культурай і спортам.
Сёння пад здаровым ладам жыцця мы разумеем актыўную дзейнасць людзей, якая накіравана на захаванне і паляпшэнне здароўя. Фарміраванне здаровага ладу жыцця павінна пачынацца ўжо ў дзіцячым садзе. Уся жыццядзейнасць дзіцяці ў дашкольнай установе павінна быць накіравана на захаванне і ўмацаванне здароўя. Асновай з’яўляюцца штодзённыя пазнаваўчыя, фізкультурныя і інтэгрыраваныя заняткі, партнерская сумесная дзейнасць дарослага і дзіцяці на працягу дня.
Мэтай аздараўленчай работы з’яўляецца стварэнне ўстойлівай матывацыі патрэбнасці ў захаванні свайго ўласнага здароўя і здароўя ўсіх, хто акружае.
Таму вельмі важна сканструяваць змест выхаваўча-навучальнага працэсу па ўсім напрамкам развіцця дзіцяці, якія забяспечваюць далучэнне да каштоўнасцей, і перш за ўсё, – да каштоўнасцей здаровага ладу жыцця.
Мэта дадзенай работы: апісанне педагагічнага вопыта па стварэнню неабходных умоў для фарміравання ў дзяцей дашкольнага ўзросту цэнасных адносін да здаровага ладу жыцця.
Задачы работы:
1) раскрыць сутнасць паняццяў “Здароўе”, “Лад жыцця”, “Здаровы лад жыцця”;
2) выявіць умовы фарміравання здаровага ладу жыцця дашкольнікаў у працэсе выхавання;
3) ахарактарызаваць здароўезберагальныя тэхналогіі ў сучаснай дашкольнай установе.
ГЛАВА 1 ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСПЕКТЫ ФАРМІРАВАННЯ ЗДАРОВАГА ЛАДУ ЖЫЦЦЯ ДАШКОЛЬНІКА Ў АДУКАЦЫЙНЫМ ПРАЦЭСЕ
1.1 Паняцце і сутнасць здаровага ладу жыцця дашкольнікаў
Эфектыўнасць выхавання дзяцей залежыць ад здароўя. Здароўе – важны фактар працаздольнасці і гарманічнага развіцця дзіцячага арганізма. Праблема здароўя цікавіла многіх педагогаў. Вядома, што ўзровень здароўя чалавека залежыць ад шматлікіх фактараў: спадчынных, сацыяльна-эканамічных, экалагічных, дзейнасці сістэмы аховы здароўя. Відавочна, што першаступенная роля ў захаванні і фарміраванні здароўя ўсё ж належыць самому чалавеку, яго ладу жыцця, яго каштоўнасцям, устаноўкам, ступені гарманізацыі яго ўнутранага свету і адносін з тымі, хто акружае. Умацаванне і захаванне здароўя павінна стаць патрэбнасцю і абавязкам кожнага чалавека.
Першым крокам у гэтым накірунку можа быць высвятленне прадстаўленняў аб здаровым ладзе жыцця ў сучасным грамадстве з мэтай іх далейшага карэкціравання, а таксама фарміравання новых прадстаўленняў і ўстановак на здароўе, здаровы лад жыцця. У першую чаргу, гэта мае значэнне для маладога пакалення, таму што яго здароўе – гэта здароўе грамадства праз 10 – 30 гадоў [2].
У Вялікай Медыцынскай энцыклапедыі здароўе трактуецца як стан арганізма чалавека, калі функцыі ўсіх яго органаў і сістэм ураўнаважаны з навакольным асяроддзем і адсутнічаюць якія-небудзь хваравітыя змены. У той жа час чалавек на працягу свайго развіцця змяняе формы ўзаемадзеяння з умовамі навакольнага асяроддзя, пры гэтым змяняецца не столькі навакольнае асяроддзе, колькі сам арганізм.
Прыкметамі здароўя з’яўляюцца:
- спецыфічная (імунная) і неспецыфічная ўстойлівасць да дзеяння шкодных фактараў;
- паказчыкі росту і развіцця;
- функцыянальны стан і рэзервовыя магчымасці арганізма;
- наяўнасць і ўзровень якіх-небудзь захворванняў альбо дэфекту арганізма;
- узровень маральна-валявых і цэнасна-матывацыйных установак.
Дзіця можна назваць здаровым, калі яно:
1) у фізічным плане – умее пераадольваць стомленасць, яго здароўе дазваляе яму дзейнічаць ў аптымальным рэжыме;
2) у інтэлектуальгным плане – праяўляе добрыя разумовыя здольнасці, дапытлівасць, фантазію, самаадукацыю;
3) у маральным плане – дзіця сумленнае, самакрытычнае;
4) у сацыяльным плане – дзіця ўраўнаважанае, здольнае здзіўляцца і захапляцца.
ГЛАВА 2 АСНОЎНЫЯ КАМПАНЕНТЫ ЗДАРОВАГА ЛАДУ ЖЫЦЦЯ
2.1 Рацыянальны рэжым
Рэжым – гэта навукова абгрунтаваны распарадак жыцця, які прадугледжвае рацыянальнае размеркаванне часу і паслядоўнасць розных відаў дзейнасці і адпачынку.
Пры правільным і строгім яго выкананні выпрацоўваецца дакладны рытм функцыянавання арганізму. А гэта ў сваю чаргу стварае самыя лепшыя ўмовы для работы і аднаўлення, тым самым садзейнічае ўмацаванню здароўя. Рэжым дня трэба выконваць з першых дзён жыцця. Ад гэтага залежыць здароўе і правільнае развіццё чалавека.
Пры правядзенні рэжымных працэсаў неабходна прытрымлівацца наступных правілаў:
1) поўнае і своечасовае задавальненне ўсіх арганічных патрэб дзяцей (у сне, ў харчаванні). Моцны сон – залог гарманічнага развіцця, адзін з самых важных элементаў жыццядзейнасці чалавека, асабліва дзіцяці. Менавіта ў сне праходзіць складаная праца, у выніку якой фарміруецца мозг. Трэба пастарацца ў максімальнай ступені выконваць рытм сну і бадзёрасці;
2) старанны гігіенічны догляд, забеспячэнне чысціні цела, адзення, пасцельнай бялізны;
3) прыцягненне дзяцей да пасільнага ўдзелу ў рэжымных працэсах;
4) фарміраванне культурна-гігіенічных навыкаў;
5) эмацыянальныя зносіны пад час выканання рэжымных працэсаў;
6) улічванне патрэб дзяцей, індывідуальных асаблівасцяў кожнага дзіцяці.
Рацыянальны рэжым павінен быць стабільным і разам з тым дынамічным для пастаяннага забяспечвання адаптацыі да ўмоў знешняга сацыяльнага і біялагічнага асяроддзя. Калі гэты рэжым будзе адпавядаць асаблівасцям “біярытмічнага партрэта” дзіцяці, то гэта будзе ствараць добрыя ўмовы для развіцця яго фізіялагічных сістэм. А гэта абавязкова паўплывае на яго здароўе і настрой [4, с. 23 - 25].
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Такім чынам, здароўе – важны фактар працаздольнасці і гарманічнага развіцця дзіцячага арганізма. Здароўе – стан арганізма чалавека, калі функцыі усіх яго органаў і сістэм ураўнаважаны з навакольным асяроддзем і адсутнічаюць якія-небудзь хваравітыя змены.
Здаровы лад жыцця – гэта стыль жыццядзейнасці, які адпавядае спадчынным асаблівасцям арганізму, умовам існавання чалавека, арыентаваны на культуру захавання, ўмацавання і аднаўлення здароўя, неабходнага для выканання асабовых і грамадска важных функцый. Паняцці “здароўе” і “здаровы лад жыцця” ўтвараюць паміж сабой сувязі, абазначэнне якіх дазваляе агульна паказаць іх змест і выкарыстоўваць яго ў педагагічнай практыцы. Пад здаровым ладам жыцця трэба разумець тыповыя формы і спосабы штодзённай жыццядзейнасці чалавека, якія ўмацоўваюць і ўдасканальваюць рэзервовыя магчымасці арганізму.
Па сучасным прадстаўленням у ЗЛЖ уваходзяць наступныя складальныя: рацыянальнае харчаванне; рацыянальны рэжым; аптымальны рухальны рэжым; загартоўванне арганізма; асабістая гігіена; станоўчыя эмоцыі.
Дашкольная ўстанова павінна садзейнічаць выхаванню звычак, а потым і патрэбы ў здаровым ладзе жыцця.
Для фарміравання каштоўнасці здароўя і здаровага ладу жыцця важнымі з’яўляюцца наступныя фактары: выхаванне культуры паводзін; фізічная культура; работа з бацькамі; лячэбна-прафілактычныя мерапрыемствы; аздараўленчыя мерапрыемствы.
Задачы дашкольнай установы і кожнага выхавацеля па падрыхтоўцы выхаванца да самастойнага жыцця дапускаюць неабходнасць фарміравання ў яго культуры здароўя, выхаванне патрэбы весці здаровы лад жыцця, забеспечванне неабходнымі ведамі, фарміраванне адпаведных навыкаў. Для гэтага недастаткова толькі тэратычных ведаў, якія выхаванцы атрымоўваюць у рамках дашкольнай праграмы. Асноўная мэта работы выхавацеля ў дадзеным накірунку – выхаванне ў дзяцей культуры здароўя, асобасных якасцей, якія садзейнічаюць захаванню і ўмацаванню здароўя, фарміраванне прадстаўлення аб здароўі як каштоўнасці, матывацыю на здаровы лад жыцця.
1 Бязрукіх, М. М. Размова аб правільным харчаванні / М. М. Бязрукіх, Т. А. Філіпава. – М.: Олма-Прэс-Інвест, 2010. – 72 с.
2 Барысава, І. П. Забеспячэнне здароўезберагальных тэхналогій у школе / І. П. Барысава // Даведнік кіраўніка адукацыйнай установы. – 2005. - № 10. – с. 84 – 92.
3 Ветрава, В. В. Урокі псіхалагічнага здароўя / В. В. Ветрава. – М.: Сфера, 2010. – 128 с.
4 Валошына, Л. І. Тэорыя і практыка развіцця здароўезберагальнай адукацыйнай прасторы ў комплексе “дашкольная ўстанова – педагагічны коледж”: манаграфія / Л. І. Валошына. – Белгарад: Выд. БелГУ, 2005. – 356 с.
5 Выгоцкі, Л. С. Пытанні дзіцячай псіхалогіі / Л. С. Выгоцкі. – СПб.: Выд. “Саюз”, 1997. – 44 с.
6 Глазько, Т. А. Фізічная культура і здаровы лад жыцця ў пытаннях і адказах / Т. А. Глазько, Р. І. Купчынаў. – Мн.: МДЛУ, 2006. – 38 с.
7 Каспяровіч, А. У. Праблемы ў фарміраванні здаровага ладу жыцця / А. У. Каспяровіч // Здаровы лад жыцця: зб. Арт. Вып. 3 / рэдкал.: В. М. Кісялёў (адк. рэд.) [і інш.]. – Мн. БДУ, 2005. – с. 5 – 6.
8 Салаўёў, Д. П. Здаровы лад жыцця / Д. П. Салаўёў // Здаровы лад жыцця: зб. арт. Вып. 9 / рэдкал.: В. М. Кісялёў (адк. рэд.) [і інш.]. – Мн. БДУ, 2011. – с. 15 – 20.
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 60%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 13.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты