Дзяржаўна-прававое становішча вкл у складзе рэчы паспалітай
Гродненский государственный политехнический колледж (ГрГПК)
Реферат
на тему: «Дзяржаўна-прававое становішча вкл у складзе рэчы паспалітай»
по дисциплине: «История Беларуси»
2022
15.00 BYN
Дзяржаўна-прававое становішча вкл у складзе рэчы паспалітай
Тип работы: Реферат
Дисциплина: История Беларуси
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 10.
Поделиться
УВОДЗІНЫ
ГЛАВА 1. ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫ ЛАД РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ. ОРГАНЫ ЎЛАДЫ І КІРАВАННЯ
ГЛАВА 2. СТАТУС ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Ў СКЛАДЗЕ ВКЛ
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
УВОДЗІНЫ
Як вядома, тэрыторыя сучаснай Рэспублікі Беларусь у розныя часы была пад уладай розных дзяржаў: Кіеўскай Русі, Вялікага княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Маскоўскага і Польскага княстваў.
Важнае і вельмі цікавае месца ў гісторыі нашай дзяржавы займае 16 ст. Менавіта ў гэты час адбываліся вельмі важныя змены ў палітычным стане не толькі на беларускай тэрыторыі, а і на трэрыторыях іншых дзяржаў.
Асобнай увагі заслугоўвае Вялікае княства літоўскае. ВКЛ, якое існавала з сярэдзіны 13 ст. па 1795 г., упершыню сабарала разам усе беларускія землі. І сёння межы РБ практычна дакладна супадаюць з межамі ВКЛ. ВКЛ было сціснута з усіх бакоў іншымі дзяржавамі. Улады ВКЛ павінны былі пастаянна наладжваць правільныя знешныя ўзаемадзеянні.
Актуальнасць гістарычнай тэмы, якая асвятляецца ў рэфераце, вызначаецца тым, што нельга не ведаць гісторыю сваёй краіны. Для таго, каб правільна фарміраваць дзяржаўную уладу ў цяперашнім часе, трэба ведаць, як складвалася дзяржаўная ўлада ў мінулыя часы. Пры размове аб сучаснасці нашай дзяржавы, не трэба забываць аб тых аспектах гісторыі, якія істотным чынам паўплывалі на яе фарміраванне і станаўленне як самастойнай дзяржавы, таму што мінулае з’яўляецца неад’емнай часткай багацця краіны.
Мэта дадзенай работы – даследаванне грамадска-палітычнага ладу Рэчы Паспалітай і статуса Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай.
Задачы дадзенай работы:
1) ахарактарызаваць органы ўлады і кіравання Рэчы Паспалітай;
2) апісаць грамадска-палітычгы лад Рэчы Паспалітай;
3) апісаць статус ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай.
Пад час напісання дадзенай работы былі выкарыстаны падручнікі па гісторыі Беларусі, даведнікі па гісторыі Беларусі.
ГЛАВА 1 ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫ ЛАД РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ. ОРГАНЫ ЎЛАДЫ І КІРАВАННЯ
Рэч Паспалітая была канстытуцыйнай, саслоўнай манархіяй, на чале з выбарным каралем. Заканадаўчым органам у ёй быў двухпалатны агульны (вальны) сейм, які складаўся з сената (рады) і пасольскай ізбы.
Увогуле, у Рэчы Паспалітай была многа сеймаў. Існавалі наступныя сеймы канвакацыйныя (вылучалі кандыдатуры на пост караля і абмяркоўвалі іх); элекцыйныя (выбіраді караля); каранацыйныя (ажыццяўлялі каранацыю караля), вальныя (агульнапольскія), генеральныя (вызначанай тэрыторыі дзяржавы), паветавыя (мясцовыя), рэляцыйныя (справаздачныя).
Першыя тры сеймы збіраліся ў перыяд міжкаралеўя, а наступныя тры – па указу караля пры неабходнасці вырашыць тыя пытанні, якія не маглі быць вырашаны каралеўскай уладай: пытанні вайны, падаткаў, правоў шляхты і г. д.
Генеральныя сеймы не з’яўляліся агульнапольскімі установамі. Яны склікаліся каралеўскімі універсаламі за некалькі тыдняў да вальнага сейма ў вызначаным месцы для вызначанай тэрыторыі дзяржавы: для Вялікай Польшчы – у Каме, для Мазовіі – у Варшаве, для Малай Польшчы – у Карочыне, для Вялікага княства Літоўскага – у Ваўкавыску, а потым у Слоніме, для Прусіі – у Мальбарку. На генеральных сеймах выбіралі паслоў на вальны сейм, складалі пісьмовыя інструкцыі паслам, вызначалі патрабаванні шляхты, якія павінны былі абараняцца на вальных сеймах. У 17 ст. генеральныя сеймы перасталі існаваць.
На павятовых сеймах абмяркоўваліся пытанні, якія потым павінны былі вырашыцца на генеральным сейме. Яны склікаліся звычайна за шэсць тыдняў да генеральнага сейма.
Заканадаўчую ўладу ажыццяўляў вальны сейм, які складаўся з сената (рады) і пасольскай ізбы. Вальны сейм Рэчы Паспалітай быў вышэйшым дзяржаўным органам улады. Двухпалатны парламент – каронны, “Польскі”, сейм, які складаўся з сената і пасольскай ізбы. У яго склад уваходзілі, звычайна, магнаты. Першае месца ў сенаце належыла архіепіскапу Гнезненскаму, прымасу каталіцкай царквы, за ім ішлі епіскапы, камендант, ваяводы і г. д. Іх колькасць складала каля 140 – 150 чалавек, ад ВКЛ – 27.
У сенат уваходзілі найбольш знатныя феадалы ў колькасці каля 150 чалавек. Ніжэйшай палатай сейма была пасольская ізба, якая складалася з дэпутатаў ад шляхецкіх павятовых сеймікаў. Яны склікаліся за шэсць тыдняў да агульнадзяржаўнага сейма і не толькі выбіралі паслоў на апошні, але і выпрацоўвалі інструкцыі, якія паслы павінны былі праводзіць на вальным сейме. Колькасць дэпутатаў пасольскай ізбы перавышала 200 чалавек.
ГЛАВА 2 СТАТУС ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Ў СКЛАДЗЕ ВКЛ
На чале Вялікігі княства Літоўскага стаяў вялікі князь. Яго становішча ў дзяржаве было неадназначнае. На сваіх землях ён быў неабмежаваным манархам, але ў кіраванне удзельных князёў не ўмешваўся. Усе князі ВКЛ прызнавалі над сабой уладу вялікага князя. У выпадку вайны вялікі князь станавіўся на чале войска і быў галоўнакамандуючым усіх ваенных сіл.
Вялікі князь Вітаўт асцерагаўся таго, што дзяржаўная маналітнасць можа аслабнуць. Таму ён ліквідаваў некаторых найбольш уплывовых удзельных князёў і замяніў іх самімі намеснікамі. Так было зроблена з Смаленскім і Полацкім княствамі. З ліквідаваннем удзельных княстваў ВКЛ стала маналітнай дзяржавай на чале з манархам – вялікім князем.
ВКЛ знаходзілася ў цэнтры Еўропы, таму яно ажыццяўляла актыўную знешнепалітычную дзейнасць. Найбольш інтэнсіўна у ВКЛ развіваліся адносіны з Польшчай, уніі з якой атрымалі заканадаўчае афармленне, а ў другой палове 15 ст. прывялі да ўтварэння новай славянскай дзяржавы – Рэчы Паспалітай, якая па форме дзяржаўнай улады была канфедерацыяй. Усяго было тры уніі – 1385, 1413 і 1569 гг.
Рэалізацыя польска-вялікняжацкага саюза канкрэтна пачалася ў 1385 г., калі Ягайла атрымаў прапанову наконт заключэння шлюбу з польскай наследніцай – Ядзвігай. У адказ на гэту прапанову Ягайла паабяцаў выканаць шэраг абавязацельстваў: на нарадзе польскіх паслоў у Крэве ён абязаўся прыняць каталіцкую веру з сваімі братамі, родзічамі, літоўскім народам, даваць грошы сваёй дзяржавы на патрэбы Польшчы і дапамагчы Польшчы атрымаць паўднёвыя тэрыторыі, заплаціць адступную Вільгельму Аўстрыйскаму ў суме 200000 флорынтаў і на вечны час далучыць Літоўскую дзяржаву да Польшчы. Польшча ў адказ паабяцала ВКЛ дапамагчы ў барацьбе з крыжаносцамі.
На аснове гэтых умоў 15 жніўня 1385 г. было падпісана гістарычнае пагадненне з Польшчай, вядомае пад назвай “Крэўская ўнія”. Да заключэння гэтага саюза прывялі наступныя прычыны:
1) цяжкае знешнепалітычнае становішча ВКЛ у сувязі з Лівонскай вайной 1558 – 1583 гг., якую вёў за выхад да Балтыйскага мора маскоўскі цар Іван IV. Ён лічыў беларускія землі сваёй вотчынай і імкнуўся зноў далучыць іх да Маскоўскай дзяржавы.;
2) імкненне шляхты да набыцця шляхецкіх волнасцей, якімі валодала шляхецкае саслоўе ў Польшчы;
3) жаданне польскай шляхты далучыць ВКЛ у якасці багатай часткі Польшчы і атрымаць для сябе новыя землі і пасады;
4) разлік кіраўніцтва каталіцкай царквы пашырыць уплыў каталіцтва на беларускіх, рускіх і ўкраінскіх землях.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Такім чынам, у сярэдзіне 16 ст. Польшча і ВКЛ стварылі новую дзяржаву – Рэч Паспалітую. Яна праіснавала да канаца 18 ст. Утварылася Рэч Паспалітая ў выніку “Люблінскай уніі” у 1569 г. Гэта дзяржава прадстаўляла сабой саюз ВКЛ і Польскага каралеўства. ВКЛ і Польшча мелі адносную самастойнасць, якая была абмежавана дзейнасцю адзінага польскага караля і сейма Рэчы Паспалітай. Не было агульных міністраў па ўнутраным і знешнім пытанням, адзінай судзебнай сістэмы. Не была ліквідавана граніца паміж ВКЛ і Польшчай, не была ўведзена адзіная грашовая адзінка.
Рэч Паспалітая ўяўляла сабой саслоўна-прадстаўнічую манархію. На чале дзяржавы стаяў кароль, правы і абавязкі якога, абмежаваныя сеймам, былі зафіксаваныя ў “Генрыхавых артыкулах” (1574 г., выдаў Генрых Валуа). Заканадаўчым органам у ёй быў двухпалатны агульны (вальны) сейм, які складаўся з сената (рады) і пасольскай ізбы. Увогуле, у Рэчы Паспалітай была многа сеймаў: канвакацыйныя; элекцыйныя (выбіраді караля); каранацыйныя, вальныя, генеральныя, паветавыя, рэляцыйныя, ардынарныя, неардынарныя.
З шэрагу сваіх членаў сейм выбіраў 28 сенатараў для каралеўскай рады, якая фактычна ажыццяўляла кіраванне краінай і асабістым жыццём караля. На чале сейма быў старшыня, якога выбіралі з паслоў – сеймавы маршалак (калі сейм праходзіў на тэрыторыя Польшчы – выбіраўся паляк, калі ў ВКЛ – ліцвін).
Рэч Паспалітая з’яўлялася феадальна-прыгонніцкай дзяржавай. Пануючым класам былі землеўладальнікі: магнаты (паны), сярэдняя і дробная шляхта. У склад пануючага класа ўваходзіла і духавенства.
У абедзвух дзяржавах панавала шляхта. Вышэйшымі ораганамі дзяржаўнай улады пасля манарха ў ВКЛ былі паны-рада (Рада), а ў Польшчы – Сенат. Яны мелі аднолькавыя функцыі, якія прадугледжвалі выбары манарха, абарону дзяржавы, заключэнне міжнародных пагадненняў, выданне законаў, вырашэнне судовых справў і г.д.
У 1588 г. з удзелам канцлера ВКЛ Льва Сапегі быў падрыхтаваны і выданы “Статут ВКЛ”. У ім было запісана, што займаць дзяржаўныя пасады і атрымоўваць землі ў ВКЛ маглі толькі грамадзяне ВКЛ. Статут ВКЛ 1588 г. заставаўся галоўнай крыніцай права на Беларусі да 1840 г. Але паколькі ВКЛ уваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай, то неаднаразова рабіліся спробы прымаць новыя законы, якія пярэчылі нормам Статута. Але, нягледзячы на гэта, Статут ВКЛ 1588 г. падвёў заканадаўчую аснову пад новыя ўзаемаадносіны паміж княствам і Польшчай
1 Гісторыя Беларусі: падручнік: У 2 ч. Ч.1. Ад старажытных часоў – па люты 1917 г. / Пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. – Мінск: Выш. шк., 2007.
2 Новік, Я. К. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.: вучэб. дапам. / Я. К. Новік, І. Л. Качалаў, Н. Я. Новік. – Мінск: Выш. шк., 2009.
3 Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т. 1 – 3 / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. – Мінск, 2005, 2006, 2010.
4 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1 – 6. – Мінск, 1991 – 2003.
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 10.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты