Прозвішчы жыхароў Верхнядзвіншчыны: склад, структура, матывацыя
ВГУ им.П.М.Машерова (Витебский государственный университет)
Курсовая работа (проект)
на тему: «Прозвішчы жыхароў Верхнядзвіншчыны: склад, структура, матывацыя»
по дисциплине: «Белорусская ономастика»
2021
45.00 BYN
Прозвішчы жыхароў Верхнядзвіншчыны: склад, структура, матывацыя
Тип работы: Курсовая работа (проект)
Дисциплина: Белорусская ономастика
Работа защищена на оценку "7" с одной доработкой.
Уникальность свыше 70%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 28.
Поделиться
Уводзіны
1 Структура прозвішчаў жыхароў Верхнядзвіншчыны
1.1 Першасныя прозвішчы жыхароў Верхнядзвіншчыны
1.2 Другасныя прозвішчы жыхароў Верхнядзвіншчыны
1.2.1 Агульнаславянскія прозвішчы жыхароў Верхнядзвіншчыны
1.2.1.1. Прозвішчы на -авіч/-овіч, -евіч/-эвіч, -іч/-ыч, -ыц
1.2.1.2. Прозвішчы на -ік/-ык, -чык
1.2.1.3. Прозвішчы на -ак/-як
1.2.2 Усходнеславянскія прозвішчы жыхароў Верхнядзвіншчыны
1.2.2.1. Прозвішчы на -енка/-энка/-анка
1.2.2.2. Прозвішчы на -ук/-юк, -чук
1.2.3 Унутрымоўныя прозвішчы жыхароў Верхнядзвіншчыны
1.2.3.1. Прозвішчы на -онак/-ёнак
2 Матывацыя прозвішчаў жыхароў Верхнядзвіншчыны
2.1 Прозвішчы ад апелятыўных назваў
2.1.1 Характарыстыка чалавека ў фізічным стане
2.1.2 Занятак, прафесія, сацыяльны стан
2.1.3 Этнічная і нацыянальная прыналежнасць
2.1.4 Ступень сваяцтва, абставіны з’яўлення дзіцяці і адносіны да бацькоў
2.2 Прозвішчы, ўтвораныя ад імёнаў уласных
2.2.1 Ад поўнай формы імя
2.2.2 Ад кананічнага імя
2.3 Прозвішчы, ўтвораныя ад тапонімаў
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
Уводзіны
У лексічным складзе любой мовы існуе пласт слоў, якія ўтрымліваюць надзвычай важныя моўна-гістарычныя звесткі і маюць выразныя адзнакі нацыянальнай моўнай спецыфікі. Гэта – уласныя імёны. Цалкам заканамерна, што найбольшую цікавасць для носьбітаў і для даследчыкаў мовы сярод усіх груп уласных імён выклікаюць антрапонімы – асабовыя найменні, без якіх абсалютна немагчымай была б ідэнтыфікацыя розных людзей, а значыць, і чалавечыя зносіны ўвогуле. Імя з’яўляецца паўнамоцным прадстаўніком чалавека ў грамадстве, валодае велізарнымі сацыяльнымі і эканамічнымі правамі, выступае і як шматфункцыянальная індывідуальная адзнака, і як своеасаблівы сацыяльны знак. Інфармацыя пра тое, як узніклі асабовыя імёны, што яны азначаюць, чаму маюць менавіта такую структуру, па якой прычыне гэтая структура спецыфічная ў розных народаў, цікавая для любога неабыякавага чалавека. Для філолагаў яна асабліва каштоўная, бо імёны як надзвычай старажытныя моўныя элементы даносяць факты найдаўнейшых моўных эпох, а часам з’яўляюцца тым адзіным, што дайшло да нас ад зніклых на сённяшні час моў. Менавіта дадзеная акалічнасць абумовіла выбар і актуальнасць тэмы даследавання.
Аб’ект даследавання: прозвішчы.
Прадмет даследавання: паходжанне прозвішчаў жыхароў Верхнядзвіншчыны.
Мэта курсавой работы: прааналізаваць склад, структуру, матывацыю прозвішчаў жыхароў Верхнядзвіншчыны. Для вырашэння дадзенай мэты былі пастаўлены наступныя задачы:
1. Ажыццявіць і класіфікаваць прозвішчы жыхароў Верхнядзвіншчыны.
1. Правесці аналіз складу, структуры, матывацыі прозвішчаў жыхароў Верхнядзвіншчыны.
2. Вызначыць матывацыю прозвішчаў жыхароў Верхнядзвіншчыны.
1 Структура прозвішчаў жыхароў Верхнядзвіншчыны
1.1 Першасныя прозвішчы жыхароў Верхнядзвіншчыны
На падставе класіфікацыі, якую прапанаваў акадэмік М. В. Бірыла ў манаграфіі «Беларускія антрапанімічныя назвы ў іх адносінах да антрапанімічных назваў іншых славянскіх моў», усе прозвішчы па сваёй структуры падзяляюцца на першасныя і другасныя. Аднак вучоны не спыніўся на такім падзеле антрапонімаў і ў працы «Тыпалогія і геаграфія славянскіх прозвішчаў» адзначыў мэтазгоднасць вылучэння агульнаславянскіх, усходнеславянскіх і ўнутрымоўных прозвішчных тыпаў ў складзе славянскіх прозвішчаў.
Першасныя прозвішчы — гэта найменні асобы, якія «ўтвораны ад уласных асабовых імён і мянушак без далучэння прозвішчаўтваральных фармантаў» [4, с. 9].
У большасці выпадкаў такія прозвішчы паходзяць ад апелятыўных назоўнікаў, радзей — ад уласных імёнаў (ці іх форм) і апелятыўных прыметнікаў. Таму «на аснове марфалагічных прымет можна выдзеліць антрапонімы субстантыўнага і ад’ектыўнага характару». У адпаведнасці з дадзенай класіфікацыяй быў размежаваны фактычны матэрыял прозвішчаў жыхароў Верхнядзвіншчыны.
Першасныя прозвішчы субстантыўнага характару — «прозвішчы, што супадаць з назоўнікамі-апелятывамі або з ўласнымі асабовымі імёнамі ці іх формамі». Сярод прозвішчаў жыхароў Верхнядзвіншчыны першасных – 173, што складае 17% ад усёў колькасці. Да першасных прозвішчаў субстантыўнага характару ў жыхароў Верхнядзвіншчыны адносяцца наступныя: Барсук, Берасцень, Баярын, Брыль, Бубен, Герман, Галавач, Голуб, Гардзей, Гусак, Дзяруга, Дубіна, Жук, Зайка, Заяц, Зязюля, Кадушка, Казак, Капелька, Карман, Касач, Кісель, Клім, Клоп, Каршун, Куст, Кучар, Ляснічы, Ліля, Лонь, Лось, Мароз, Мядзель, Панкрат, Парадня, Пугач, Рак, Разлом, Русак, Рысь , Сініца, Смаляр, Смятана, Снапок, Фіалка, Фрол, Шафран, Швед, Шкода, Шпак, Ягадка, Якуба і інш.
2 Матывацыя прозвішчаў жыхароў Верхнядзвіншчыны
Для сістэмы антрапанімікону актуальным з’яўляецца пытанне матывацыі прозвішчаў жыхароў Верхнядзвіншчыны. Гэта выклікана тым, што працэс утварэння прозвішчаў займае даволі адметную частку сацыялізацыі. Сярод прозвішчаў жыхароў Верхнядзвіншчыны сустракаюцца прозвішчы, ўтвораныя ад апелятыва, імені і тапонімаў.
2.1 Прозвішчы ад апелятыўных назваў
Апелятывы, якія ўтрымліваюцца ў прозвішчах, паказальны не толькі ў анамастычным, але і этнаграфічным, гістарычным і лінгвістычным планах. Для шэрагу прозвішчаў суаднясенне іх з адпаведным іменем з’яўляецца нялёгкім працэсам. Сучасныя прозвішчы жыхароў Верхнядзвіншчыны ўтвораны ад разнастайных па значэнні адапелятыўных назваў: прафесійных назваў асоб, тэрмінаў сваяцтва, адзінак, якія характарызуюць адносіны бацькоў да дзяцей, паказваюць асаблівасці з’яўлення навароджанага і інш.
У прозвішчах, утвораных ад апелятываў, Г.М. Мезенка прапаноўвае наступную класіфікацыю [11, с. 71]:
1) характарыстыка чалавека ў фізічным стане;
2) занятак, прафесія, сацыяльны стан;
3) этнічная і нацыянальная прыналежнасць;
4) ступень сваяцтва, абставіны з’яўлення дзіцяці і адносіны бацькоў.
2.1.1 Характарыстыка чалавека ў фізічным стане
Часцей за ўсё асновай для прозвішчаў дадзенай катэгорыі служылі пэўныя асаблівасці знешнасці ці недахопы фізічнага характару. Разгледзім некаторыя з іх больш дэталёва.
Некаторыя антрапонімы адлюстроўваюць узроставыя асаблівасці. Так, напрыклад, прозвішча Бабаеў мае татарскія карані. Магчыма, яно ўтварылася ад лексемы бабай, якая мае значэнне «стары, дзед, дзядуля, дзядзя, цесць» [1, с. 114]. З кіргізскай мовы гэтае слова перакладаецца як «стары», з башкірскай – «дзед, дзядуля, стары чалавек» [11, с. 72].
Заключэнне
Такім чынам, былі вырашаны пастаўленыя задачы. У выніку былі сфармуляваны наступныя вывады:
1. Прозвішчы першаснага характару даволі актыўна ўжываюцца на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Пры аналізе фактычнага матэрыялу намі было выяўлена, што на абранай тэрыторыі колькасны паказчык першасных антрапонімаў склаў 17%. У адпаведнасці з часцінамоўнай прыналежнасцю першасныя прозвішчы раёна можна падзяліць на субстантыўныя і ад’ектыўныя. У сістэме вышэй прааналізаваных антрапонімаў пераважаюць тыя, якія былі ўтвораны ад назоўнікаў-апелятываў ці асноў уласных мужчынскіх імён, ад’ектыўных значна менш. Запазычаныя прозвішчы складаюць нязначную частку ад агульнай колькасці зафіксаваных адзінак на тэрыторыі Верхнядзвішчыны. Прозвішчы, якія носяць першасны характар, называюць іх носьбітаў з пункту гледжання наяўных у іх знешніх і ўнутраных рыс характару, роду дзейнасці, асаблівасцей сацыяльнага і сямейнага становішча, нацыянальнай прыналежнасці, месца пражывання і г. д. У антрапаніміконе Верхнядзвінскага раёна прозвішчы на -оў/-еў/-аў, -ін/-ын з’яўляецца найбольш частотным. Сярод іх пераважаюць прозвішчы на -оў/-еў/-аў. На тэрыторыі Вехнядзвіншчыны агульнаславянскі прозвішчны тып на -скі/-цкі з’яўляецца адным з самых прадуктыўных. У складзе прааналізаванага намі фактычнага матэрыялу выяўлена значная частка прозвішчаў, утвораных з дапамогай фармантаў -авіч/-овіч, -евіч/-эвіч, -іч/-ыч, -ыц. Прозвішчны тып на -енка/-энка/-анка можна ахарактарызаваць як даволі прадуктыўны. У антрапаніміконе Верхнядзвіншчына найменні на -ук/-юк, -чук амаль не прадстаўлены. Для прозвішчаў на -онак/-ёнак характэрна рэгулярнасць ужывання. Прозвішчы з суфіксамі -эня/-еня не вызначаюцца рэгулярнасцю і частотнасцю выкарыстання.
1. Бірыла, М. В. Беларуская антрапанімія. Уласныя імёны, імёны-мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы / М. В. Бірыла. – Мінск: Навука і тэхніка, 1966. – 328 с.
2. Бірыла, М. В. Беларуская антрапанімія: Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўнай лексікі / М. В. Бірыла; рэд. Р. І. Аванесаў. – Мінск: Навука і тэхніка, 1969. – 508 с.
3. Бірыла, М. В. Беларускія антрапанімічныя назвы ў адносінах да антрапанімічных назваў іншых славянскіх моў (рускай, украінскай, польскай) / V Міжнародны з’езд славістаў: Даклады. – Мінск.: Выд-ва АН БССР, 1963. – 60 с.
4. Бірыла, М. В. Тыпалогія і геаграфія славянскіх прозвішчаў / М. В. Бірыла. – Мінск: Навука і тэхніка, 1988. – 67 с.
5. Бірыла, М.В. Беларуская антрапанімія. Структура ўласных мужчынскіх імёнаў / М.В. Бірыла. – Мінск: Навука і тэхніка, 1982. – 320 с.
6. Гурская, Ю.А. К вопросу о времени возниконовения древних фамилий современного белорусского ареала / Ю. А. Гурская // Весці БДПУ. Сер. 1, Педагогіка. Псіхалогія. Філалогія. – 2008. – № 4. – С. 64 –67.
7. Крамко, І. І. З гісторыі беларускага іменавання асобы / І. І. Крамко // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. узаемадзеяння, дыялогі і сінтэзу. Ч. 2.: матэрыялы ІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў, Мінск, 15 –18 мая 1995 / Мінск: ННАЦ імя Ф. Скарыны; рэдкал.: У. Конан [і інш.] – Мінск, 1997. – С. 144 –149.
8. Лемтюгова, В. Фамилия как привилегия / В. Лемтюгова // «Советская Белоруссия». – 2014. – 17 янв. – С. 17.
9. Ліпскі, У. С. Мы: Аповесць пра нашы прозвішчы / У. С. Ліпскі. – Мінск: Беларусь, 2006. – 262 с.
10. Мезенка, Г. М. Беларуская анамастыка: навуч. дапам. для студэнтаў ун-таў / Г. М. Мезенка. – Мінск: Выш. школа, 1997. – 119 с.
11. Мезенка, Г. М. Беларуская антрапанімія: вучэб. дапам. / Г. М. Мезенка (навук. рэд.) [і інш.]. – Віцебск: УА «ВДУ імя П. М. Машэрава», 2009. – 254 с.
12. Мезенка, Г. М. Віцебшчына ва ўласных імёнах: мінулае і сучаснасць: манагр. / Г. М. Мезенка, В. М. Ляшкевіч, Г. К. Семянькова. – Віцебск: УА «ВДУ імя П. М. Машэрава», 2006. – 238 с.
13. Мезенко, А. М. Антропонимное пространство Витебщины: монография / А. М. Мезенко, Т. В. Скребнева. – Витебск: «ВГУ имени П. М. Машерова», 2013. – 148 с.
14. Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны: у 2 ч. / Л. І. Злобін (рэд.) [і інш.]. – Віцебск: «ВДУ імя П. М. Машэрава», 2012 –2014. – 304 с.
15. Семянькова, Г. К. Сучасны імяннік Віцебшчыны: метадычны дапаможнік па вывучэнні антрапаніміі / Г. К. Семянькова. – Віцебск: Выд-ва «ВДУ імя П. М. Машэрава», 2001. – 32 с.
16. Сцяцко, П. У. Пра некаторыя формы нашых прозвішчаў/ П. У. Сцяцко // Роднае слова. – 2011. – № 11. – С. 34 –35.
17. Сцяцко, П. У. Прозвішчы Беларусі / П. У. Сцяцко // Наша слова. – 2012. – № 41. – С. 2 –3.
18. Сцяцко, П. У. Прозвішчы Беларусі: онімы пісьменнікаў/ П. У. Сцяцко // Наша слова. – 2013. – № 18. – С. 5.
19. Усціновіч, Г. К. Слоўнік асабовых уласных імён / Г. К. Усціновіч: навук. рэд. А. А. Лукашанец. – Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2011. – 240 с.
20. Шур, В. В. Беларускія ўласныя імёны: Беларуская антрапаніміка і тапаніміка: дапам. для настаўнікаў / В. В. Шур. – Мінск: Маст. літ., 1998. – 239 с.
21. Шур, В. В. З гісторыі ўласных імёнаў / В. В. Шур; рэд. П. У. Сцяцко. – Мінск: Выш. шк., 1993. – 156 с.
Работа защищена на оценку "7" с одной доработкой.
Уникальность свыше 70%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 28.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты