УВОДЗІНЫ
У гісторыі беларускай культуры ёсць асобы, над творчай спадчынай якіх не мае ўлады час: яна з’яўляецца актуальнай, хоць і аддалена ад сённяшняга дня вялікім прамежкам часу. Падобным феноменам з’яўляюцца паэзія, публіцыстыка М. Багдановіча. Як зазначыў А. Лойка, «ён – адзіны, які чытаецца ўсімі адзіна. Гэта не значыць, што ён адназначны: вобраз у мастацтве заўсёды шырэй таго, чым ён ёсць для яго ўспрымальніка ў гэтым месцы і ў гэтую хвіліну. Таму і Багдановіч з часам будзе чытацца па-рознаму, яшчэ знікнуць розныя канцэпцыі яго жыцця і творчасці, новыя метады і сродкі даследавання ў ім адкрыюць нешта па-новаму. Але гаворка тут менавіта аб тым, што для ўсіх нас, хто сёння ведае, любіць і вывучае Максіма Багдановіча, ён цэласны: даецца, чытаецца ўсімі адзіна. Гэта – ад строгай класічнай завершанасці яго мастацкага слова, ад акрэсленасці, ад набліжэння да ідэальнага і агульначалавечага цераз форму найбольш універсальную, ад таго, што Багдановіч – наш сучаснік, бо як паэт ён апярэджваў час, і вось крочыць поруч з кожным з нас, як наш» [3, с. 43].
“Як паэт Максім Багдановіч перш за ўсё адметны тым, што прывіў беларускай літаратуры яшчэ вышэйшыя эстэтычныя якасці, якіх яна дасюль мела няшмат: светаадчуванне інтэлігентнага чалавека, побач з калектыўна-грамадскай эмоцыяй (пераважна ў творах фальклорнага складу) паглыблялася эмоцыя асабістая, шырэй выяўлялася індывідуальнае багацце свету ўнутранага жыцця чалавека, шматіраннасць яго адчуванняў. Да яго амаль не было ў беларускай літаратуры лірыкі любоўнай, філасофскай 3 іх «вечнымі» матывамі і «праклягымі» пытаннямі”, – адзначае І. Навуменка [20, с. 265].
Мэта даследвання: вызначыць асаблівасці вывучэння творчасці М. Багдановіча ў 5-6 класах.
Задачы:
1. Апісаць асаблівасці творчага шляху М. Багдановіча.
2. Выявіць магчымасці вывучэння творчасці М. Багдановіча ў школе.
3. Апісаць метадычныя аспекты вывучэння творчасці М. Багдановіча ў 5-6 класах.
4. Распрацаваць планы-канспекты ўрокаў па вывучэнні твораў М. Багдановіча ў 5-6 класах.
ГЛАВА 1 ТВОРЧАСЦЬ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА Ў ЛІТАРАТУРНАЙ КРЫТЫЦЫ І МЕТОДЫЦЫ ВЫКЛАДАННЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
1.1. Асаблівасці творчага шляху М. Багдановіча
Максім Багдановіч (1891 – 1917) – класік нацыянальнай літаратуры, канцэптуальны пісьменнік, стылёва шматпланавы і эстэтычна шматмерны майстар слова. У яго творчасці арганічна спалучаліся традыцыі еўрапейскай літаратуры, антычнай культуры (рымскай і грэчаскай), рускай класікі і беларускай народнай творчасці.
Унікальная спадчына М.Багдановіча ўключае – паэзію, прадстаўленую зборнікам “Вянок” (1913) і вершамі розных гадоў, мастацкую прозу, публіцыстыку і літаратурную крытыку.
У творчай эвалюцыі М.Багдановіча вылучаюцца тры этапы. Першы, “вянкоўскі” (1907 – 1913 гг.); другі перыяд эстэтызацыі (1914 – 1916 гг.); трэці, апагейны час, калі былі напісаны вершы “Пагоня”, “Маладыя гады”, “Нябачнае яно”, “Беларусь, твой народ дачакаецца канец (1916 – 1917 гг.)
Асэнсаванне феномена творчасці М.Багдановіча пачалося яшчэ пры жыцці майстра слова. Вельмі высока ацанілі яго творчасць С.Палуян, расійскі гісторык А.Пагодзін, крытык і публіцыст А.Луцкевіч. Пазней з’явіліся працы Я.Карскага, М.Піятуховіча, У.Дзяржынскага, А.Вазнясенскага, Дз.Саванавіча, Г.Жалязняка, І.Замоціна [2]. Усебакова творчасць М.Багдановіча даследавалі: М.Грынчык [3], А.Лойка [4] і В.Рагойша [5].
Інтэлектуальнасць М.Багдановіча напоўніцу выявілася і ў яго паэзіі, ідэйныя і тэматычныя абсягі якой надзвычай шырокія. Адна з ключавых ідэй паэзіі М.Багдановіча – роля мастака і місія мастацтва ў грамадстве. У вершы “Песняру” ён бліскуча адказаў на пытанне аб адказнасці паэта перад чытачом. М.Багдановіч заклікаў майстроў слова да філіграннай працы над паэтычным радком.
М.Багдановіч адным з першых літаратараў паспрабаваў у мастацкай форме асэнсаваць лёс беларускага народа. У шэрагу вершаў паэт апяваў велічнае мінулае Беларусі, захапляўся неацэннымі культурнымі і духоўнымі здабыткамі беларускага народа. У вершы “Летапісец” М.Багдановіч перадаў унутраны свет старажытнага кніжніка, які фіксаваў для нашчадкаў важнейшыя падзеі мінулага, распавядаў пра розныя аспекты жыцця грамадства.
Пачуцце найвышэйшай асалоды ад знаёмства з старадаўнім кірылічным “Псалтырам”, напісаным дзякам Гапонам у Ваўкавыску, М.Багдановіч выказаў у вершы “Кніга”.
ГЛАВА 2 АСАБЛІВАСЦІ ВЫВУЧЭННЯ ТВОРЧАСЦІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА Ў ШКОЛЕ
2.1. Метадычныя аспекты вывучэння твораў М. Багдановіча ў 5 і 6 класах
Калі гаварыць пра вывучэнне творчасці М. Багдановіча, чый жыццёвы прыклад з’яўляецца ўзорам мужнасці і самаахвярнасці, вернасці сваёй радзіме і нястомнай працы на карысць сучасных і будучых пакаленняў беларусаў, то можна сцвярджаць, што «школьная праграма забяспечвае ў асноўным толькі фрагментарныя веды» 1, с. 42]. Асноўнае вывучэнне жыццёвага i творчага шляху пісьменніка адбываецца ў V–IX класах. У Х класе гаварыць пра асобу М. Багдановіча настаўнік мае магчымасць толькі падчас аглядавых тэм. Вывучэнне канкрэтных тэм, што хвалявалі М. Багдановіча і былі ўзняты ім у вершах, апавяданнях і казках, павінна быць размеркавана па класах у адпаведнасці з узроставымі асаблівасцямі вучняў. Творы філасофскага зместу і інтымную лірыку лепш падаваць у ІХ, Х класах. Вершы «Зімой», «Вадзянік» з нізкі «У зачарованым царстве» добра ўспрымаюцца ў V–VІ класах. Як лічыць Н.М. Базар, мэтазгодна было б у праграму V класа, акрамя верша «Зімой», вярнуць верш «Зімовая дарога». Два вершы аднаго аўтара, аб’яднаныя агульнай тэмай, будуць садзейнічаць лепшаму разуменню і засваенню твораў пейзажнай лірыкі. Пазнаёміўшыся з двума вершамі пра зіму, пра зімовы вечар, правёўшы іх падрабязны аналіз, вучні з дапамогай настаўніка змогуць вызначыць адметнасць пейзажнай лірыкі менавіта М. Багдановіча [, с. 322].
У сучаснай праграме па беларускай літаратуры ў 5 класе вывучаецца верш М. Багдановіча “Зімой” (гэты верш прапануецца для завучвання на памяць). Праграмныя патрабаванні да верша наступныя: Паэтычны малюнак зімовага вечара. Непасрэднасць, вастрыня паэтычнага светаўспрымання. Фальклорна-рамантычны каларыт карцін прыроды, іх эмацыянальная выразнасць. Вобразна-выяўленчыя сродкі. Гукавая інструментоўка верша [, с. 122].
Для пятага класа «Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне…» прапануе пры вывучэнні вершаў М. Багдановіча «Зімой», з аднаго боку, звяртаць увагу на вобразы вершаванага твора з мэтай развіцця вобразнага ўяўлення вучняў, з другога, – з мэтай набліжэння да разумення сутнасці мастацкага вобраза. Фактычна верш М. Багдановіча – гэта першы твор, на прыкладзе якога вучням прапаноўваецца «паглыбіць уяўленне пра мастацкі вобраз і сродкі яго абмалёўкі» [2]. Такім чынам, у дадзеным выпадку здзяйсняецца першы этап працы з мастацкім вобразам у пятым класе.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Па выніках праведзенага даследвання можна зрабіць наступныя вывады.
Асэнсаванне феномена творчасці М.Багдановіча пачалося яшчэ пры жыцці майстра слова. Вельмі высока ацанілі яго творчасць С.Палуян, расійскі гісторык А.Пагодзін, крытык і публіцыст А.Луцкевіч. Пазней з’явіліся працы Я.Карскага, М.Піятуховіча, У.Дзяржынскага, А.Вазнясенскага, Дз.Саванавіча, Г.Жалязняка, І.Замоціна. Усебакова творчасць М.Багдановіча даследавалі: М.Грынчык, А.Лойка і В.Рагойша.
М.Багдановіч стварыў неацэнныя шэдэўры нацыянальнай паэзіі, прозы і публіцыстыкі. Яго мастацкім творам уласціва высокая ступень эстэтызацыі, арганічны сінтэз рамантызму, рэалізму і сімвалізму. У творах М.Багдановіча дамінаваў інтэлектуальны пачатак, яны мелі выразную філасофска-публіцыстычную скіраванасць. Героі не выяўляюць актыўных дзеянняў, яны перадусім выказваюць грунтоўныя сентэнцыі, вядуць спрэчкі вакол фундаментальных быційных праблем, – жыцця і смерці, прызначэння і сутнасці мастацтва, шукаюць аб’ектыўныя крытэрыі мастацкасці.
У аснове вобразнай сістэмы выдатнага майстра слова – рэаліі Беларусі, найбольш яркія і знакавыя праявы роднай зямлі. Творам класіка беларускай літаратуры ўласціва моўна-стылёвая адшліфаванасць, незвычайная пачуццёвасць і глыбокі патрыятызмам.
Праблему вывучэння творчасці М. Багдановіча ў сярэдняй школе, так ці інакш, закранаюць шматлікія навукоўцы-метадысты, асабліва пільную ўвагу на вывучэнне твораў паэта ў сістэме адукацыі сярэдняга звяна звяртаюць у сваіх манаграфіях І.Я. Навумкенка і В.Я. Ляшук. Увогуле, творчасць М. Багдановіча вывучана дастаткова рознапланава.
У сучаснай праграме па беларускай літаратуры ў 5 класе вывучаецца верш М. Багдановіча “Зімой” (гэты верш прапануецца для завучвання на памяць). У 6 класе вучням прапануецца пазнаёміцца з вершам “Вадзянік”. Згодзімся з меркаваннем некаторых даследчыкаў, што мэтазгодна было б у праграму V класа, акрамя верша «Зімой», вярнуць верш «Зімовая дарога». Два вершы аднаго аўтара, аб’яднаныя агульнай тэмай, будуць садзейнічаць лепшаму разуменню і засваенню твораў пейзажнай лірыкі. Пазнаёміўшыся з двума вершамі пра зіму, пра зімовы вечар, правёўшы іх падрабязны аналіз, вучні з дапамогай настаўніка змогуць вызначыць адметнасць пейзажнай лірыкі менавіта М. Багдановіча.
1. Адамовіч, Г. Жыццё і творчасць Максіма Багдановіча як прыклад “адарванасці”: Вопыт міждысцыплінаранага даследавання / Г. Адамовіч // Роднае слова. – 2008. – №4. – С.3 – 8.
2. Адамовіч, Г.Я. У падмурку Бацькаўшчыны – “Вянок” Максіма Багдановіча / Г.Я. Адамовіч // Кніга новага жыцця : матэрыялы Міжнар.навук.-практ.канф., г. Мінск, 26 ліст. 2013 г. / Літ.музей М.Багдановіча; уклад. М.М. Запартыка, І.У.Шорац. – Мінск : РІВШ, 2014. – С. 5-9.
3. Аскірка, В. Вывучэнне біяграфій пісьменнікаў з выкарыстаннем камп’ютэрных тэхналогій: На прыкладзе біяграфіі Максіма Багдановіча. ХІ класс / В. Аскірка // Роднае слова. – 2007. – № 4. – С. 44 – 45.
4. Багдановіч, І.Э. Мастацкая апалогія хараства: феномен Максіма Багдановіча // Багдановіч, І.Э. Авангард і традыцыя: беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння / І.Э. Багдановіч. – Мн. : Бел. Навука, 2001. – С.171 – 193.
5. Багдановіч, М. Вянок: вершы, паэмы / Максім Богдановіч; [прадмова В. Зуёнка; іллюстрацыі Ю.І. Хількі]. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2005. – 198 с.
6. Базар, Н.М. Актуалізацыя вывучэння паэтычнай спадчыны Максіма Багдановіча ў сучаснай школе / Н.М. Базар // Мастацкі свет Максіма Багдановіча: адметнасць, шматграннасць, універсальнасць : зб. навуковых артыкулаў. / Бел. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка;рэдкал. Старычонак В.Д. [і інш.]; адк. рэд. Старычонак В.Д. – Мінск, 2012. – С. 322–325.
7. Беларуская мова і літаратура : 5–6-я класы : прыкладнае каляндарнатэматычнае планаванне : дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі : / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ; [С. А. Язерская, Л. К. Цітова]. – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі : Аверсэв, 2018. – 122 с.
8. Васючэнка, П. Ад тэксту да хранатопа : артыкулы, эсэ, пятрогліфы / П. Васючэнка. – Мінск, 2009.
9. Васючэнка, П. Максім Багдановіч і сімвалізм // Васючэнка, П. Ад тэксту да хранатопа: артыкулы, эсэ, пятрогліфы / П. Васючэнка. – Мн.: Галіяфы, 2009. – 200 с. – С.29 – 37.
10. Верціхоўская, М.І. Урокі літаратуры ў старшых класах: вучэбна-метадычны дапаможнік / М.І. Верціхоўская. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2011. – 295 с.
11. Ганчарова-Цынкевіч, Т.У. Максiм Багдановiч i беларускае адраджэнне пачатку XX стагоддзя / Т.У. Ганчарова-Цынкевіч. – Мн.: БДПУ, 1998. – 109 с.
12. Гарадніцкі, Я.А. Мастацкая рэфлексія беларускай літаратуры як фактар актывізацыі творчых пошукаў / Я.А. Гарадніцкі // Літаратура пераходнага перыяду: тэарэтычныя асновы гісторыка-літаратурнага працэсу / М.А. Тычына [і інш.] ; навук. рэд. М.А. Тычына. – Мінск, 2007. – С. 101–160.
13. Гніламёдаў, У. Класікі і сучаснікі: артыкулы, нарысы, старонкі ўспамінаў / У. Гніламёдаў. – Мн.: Маст. літ., 1987. – 288 с.
14. Гоўзіч, І.М. Методыка выкладання беларускай літаратуры: дапам. для студэнтаў філал. спецыяльнасцей ВНУ / І.М. Гоўзіч, А.І. Лугоўскі, С.А. Сычова. – Мінск: БДПУ, 2012. – 229 с.
15. Грынчык, М.М. Максім Багдановіч і народная паэзія / М.М. Грынчык. – Мінск : Полымя, 1963. – 220 с.
16. Грыцаль, Т.М. Беларуская літаратура ў школе: вывучэнне сучаснай прозы ў старшых класах: метадычны дапаможнік / Т.М. Грыцаль. – Мн.: Тэхнапрынт, 2004. – 20 с.
17. Кабаковіч, А.К. Паэзія Максіма Багдановіча: дыялектыка рацыянальнага і эмацыянальнага / А.К. Кабаковіч; Акадэмія навук Беларускай ССР, Інстытут літаратуры імя Я. Купалы / А.К. Кабаковіч. – Мінск: Навука і тэхніка, 1978. – 134 с.
18. Казлоўская, Т. “Здароў, марозны, звонкі вечар!”: Аналіз верша “Зімой” Максіма Багдановіча. V клас / Т. Казлоўская // Роднае слова. – 2006. – № 11. – С. 49.
19. Козіч, В. Максім Багдановіч у студэнцкай аўдыторыі: да праблемы ўспрыняцця / В. Козіч // Максім Багдановіч і сучасны літаратурны працэс : матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф., прысвеч. 100-годдзю першых публікацый вершаў М. Багдановіча, Мінск, 27 лiстап. 2009 г. – Мінск, 2011.– С. 41–44.
20. Конан, У. Святло паэзіі і цені жыцця: Лірыка Максіма Багдановіча /У. Конан – Мінск : Маст. літ., 1991. - 208 с.
21. Конан, У.М. Святло паэзіі і цені жыцця: лірыка Максіма Багдановіча / У. Конан. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1991. – 206 c.
22. Лойка, А.А. Максім Багдановіч. А.А. Лойка, Мн., 1966.
23. Лойка, А. Паэт нараджаецца не аднойчы / Багдановіч, М. // Поўны збор твораў : у 3 т. – Мінск, 1992–1995. – Т. 1 : Вершы, паэмы, пераклады, наследаванні, чарнавыя накіды. –1992.
24. Лугоўскі, А.І. Методыка выкладання беларускай літаратуры: вучэб.-метад. дапам. / А.І. Лугоўскі. – Мінск : БДПУ, 2007. – 92 с.
25. Ляшук, В.Я. Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе: дапаможнік для настаўнікаў / В.Я. Ляшук. – Мінск: Аверсэв, 2008. – 254 c.
26. Максім Багдановіч: вядомы і невядомы: зб. літаратуразн. і арх. Матэрыялаў / Уклад. і камент. Ц.В.Чарнякевіча; прадм і гласарый Ю.В.Пацюпы. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. – 392 с.
27. Максімовіч, В. Праявы акмеізму ў творчасці Максіма Багдановіча / В. Максімовіч // Роднае слова. – 2008. – №4. – С.8 – 11.
28. Мастацкі свет Максіма Багдановіча: адметнасць, шматграннасць, універсальнасць: зборнік навуковых артукулаў [Міжнароднай навуковай канферэнцыі, 15–16 снежня 2011 г., г. Мінск / рэдкалегія: В. Д. Старычонак (адказны рэдактар) і інш.]. – Мінск : БДПУ, 2012. – 395 с.
29. Мельнікава, А. Максім Багдановіч як класічны прадстаўнік паэзіі “чыстай красы”// Мельнікава, А. Беларуская літаратура 20 стагоддзя ў еўрапейскім кантэксце / А. Мельнікава. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2007. – С.22 – 28.
30. Мушынскі, М.І. Класіка як арганічны складнік літаратурнага працэсу / М.І. Мушынскі // Сучасны літаратурны працэс: пісьменнік і жыццё : матэрыялы Рэсп. навук. канф., Мінск, 11 мая 2006 г. ; рэдкал.: І.Г. Баўтрэль [і інш.]. – Мінск, 2006. – С. 229–237.
31. Навуменка, І.Я. Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе: дапаможнік для настаўнікаў / І.Я.Навуменка, Т.І.Мароз. – Мн.: Бел. навука, 2001. – 154 с.
32. Рагойша В.П. Паэтыка Максіма Танка: Культура вобраза. Характар верша. – Мінск: Выд. БДУ імя У.І. Леніна, 1968. – 228 с.
33. Руцкая, А.В. Методыка выкладання беларускай літаратуры: вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці “Беларуская філалогія” / А.В. Руцкая, М.У. Грынько. – Мінск: Издательство Гревцова, 2010. – 181 c.
34. Саверчанка, І. Спадчына Максіма Багдановіча: інтэлектуальнасць і мастацкая вытанчанасць / І. Саверчанка. – Роднае слова. – 2012. – №4. – С.10 – 14.
35. Смыкоўская, В.І. Беларуская літаратура. 6 клас. Рознаўзроўневыя заданні: дапам. для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з бел. і рус. мовамі навучання / В.І. Смыкоўская. – Мн.: Аверсэв, 2005. – 208 с.
36. Янішчыц, Я. З Максімам Багдановічам / Я. Янішчыц // Максім Багдановіч. Пясняр чыстае красы : успаміны, артыкулы, прысвячэнні ; уклад. Т. Шэляговіч. – Мінск, 2011. – С. 226–232.