Уводзіны
Адным з самых драматычных і ў той жа час найменьш вывучаных перыядаў была “перабудова”, якая завяршылася распадам СССР.
У другой палове 1980 – пачатку 1990-х гг. людзі жылі на сам рэч у самым гістарычным моманце. За 6-8 гадоў у краіне адбыліся падзеі, якія прывялі да краху здаваўшайся незыблімай палітычнай і эканамічнай сістэмы, праіснаваўшай больш за 70 год. Рыначныя адносіны замянілі кіруемую з адзінага цэнтра адзяржаўленую эканоміку. Узнікла мнагапартыйнасць, альтэрнатыўныя дэмакратычныя выбары, падзел улады. Цалкам змянілася геапалітічная сістэма. Адбыўся распад Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. На постсавецкай прасторы з’явілася палтара дзесятка новых незалежных дзяржаў. Гэта быў перыяд змены не толькі палітычнага рэжыму. Гэта была, як зазначыла Кашчэнка Т.Л у артыкуле “Составные части перестройки в оценке ее архитектора – М.С. Горбачева”, “колоссальная ломка социальных и экономических устоев прежнего общества.Подобной трансформации, связанной с переходом от советской однопартийной имоноидеологической системы с огосударствленной экономикой «обратно» в капитализм,не было никогда. Ушла целая цивилизация: изменились ценности, образ жизни, другимистали витрины магазинов и улицы городов, возникли новые правила жизни. Недаромговорят, в один прекрасный день люди тогда проснулись в совершенно незнакомой имстране, в которой они жить не собирались и даже не были готовы” [6].
Гістарычныя передумовы рэформ, якія вызначылі сутнасць сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і духоўнага развіцця СССР у другой палове 1980-х – пачатку 1990-х гг., выспявалі на працягу доўгага часу. Іх неабходнасць вызначалась перш за ўсё тэхналагічнымі змяненнямі, якія праявіліся ў развітых краінах у 1960-1970-я гг. Гэтыя змяненні азначалі пераход у новую стадыю развіцця – постіндустрыяльную. Патрэбнасць пераутварэнняў грунтавалася на паслабленні эканомікі. Магчымасці рэфармавання садзейнічалі змены ў асяроддзі савецкай кіруючай эліты. У пачатку 1980-х гг. з палітычнай арэны зышла апошняя кагорта кіраўнікоў, якія прыйшлі ў палітыку ў сталінскі час. Яны займалі ахоўную пазіцыю ў дачыненні той мадэлі сацыялізму і поглядаў на характар міравога развіцця, якія сфармавіліся яшчэ пры Сталіне.
Прыход да улады М.С. Гарбачова. Стратэгія “паскарэння”
У сакавіку 1985 г. пасля смерці К.У. Чарненкі генеральным сакратаром ЦК КПСС быў абраны М.С. Гарбачоў. Ён належыў да новага пакалення палітыкаў. Ён абапіраўся на шырокі круг саветнікаў і экнамістаў, якія ўносілі смелыя для таго часу і нестандарныя рашэнні. З прыходам да ўлады М.С. Гарбачова стала ажыццяўляцца паслядоўная “кадравая рэвалюцыя”. Вакол новага савецкага лідэра сабралася група адносна маладых, энергічных кіруючых работнікаў. З прыходам да ўлады “каманды” М.С. Гарбачова пачаўся новы і разам з тым апошні преыяд ў гісторыі СССР, атрымаўшы назву “перабудовы” (1985-1991 г.).
У красавіку 1985 г. падчас свайго выступлення на Пленуме ЦК КПСС ён аб’явіў аб планах рэформ усебаковага абнаўлення грамадства. У выніку быў абвешчан курс на “паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны”. У яго аснове была новая структурна-інвесціцыйная палітыка. Планіравалася змясціць упор на тэхнічнае пераўзбраенне, мадэрнізацыю існуючых прадпрыемстваў і вытворчасці. Пры гэтым першапачатковай задачай ставілася паскоранае развіццё машынабудавання. “Задачи подъема советского машиностроения – это магистральное направление нашего развития, и его надо твердо выдерживать сейчас и в будущем”, - заявіў М.С. Гарбачоў падчас свайго выступлення на Усесаюзнайнарадзепа праблемам навукова-тэхнічнага прагрэсу 11-12 чэрвеня 1985 г. [10]. Апераджальнае развіццё савецкага машынабудавання, а таксама іншых навуковых галін павінна было прывесці да дасягнення імі ўжо напачатку 1990- гг. міравога ўзроўню.
Аднак вынікі 1985 г. паказалі, што адміністрацыйныя меры ў эканоміцы вырашыць справы не могуць. Таму на XXVII з’ездзе КПСС, які адбыўся ў лютым – сакавіку 1986 г., прыйшлі да высновы, што канцэпцыю паскарэння трэба скіраваць і на грамадскія адносіны. З’езд зацвердзіў новую Праграму партыі, у якой замест палажэнняў аб пабудове камунізму, быў абвешчаны курс на ўдасканаленне сацыялізму. Была зацверджана стратэгічная мэта – да 2000 г. падвоіць эканамічны патэнцыял, у 2,5 разы павысіць вытворчасць працы, забяспечыць кожную сям’ю асобнай кватэрай.
Палітыка перабудовы
Склаўшаяся эканамічная сітуацыя сведчыла аб адсутнасці ў СССР аб’ектыўных умоў для “паскарэння”. Гэта прымушала кіраўніцтва краіны заняцца пошукам новых стратэгічных напрамкаў, вынікам чаго стаў вывад, што без аднаўлення палітычных структур эканамічныя пераўтварэнні неэфектыўны.
У студзені 1987 г. падчас пленума ЦК КПСС М.С. Гарбачоў канстатаваў пашырэнне крызісных з’яў. Камандай М.С. Гарбачова была выказана рашучасць прадоўжыць пераўтварэнні, якія цяпер атрымалі назву “курс на перабудову”. Была выказана думка аб неабходнасці удасканальвання сацыялізму з дапамогай шырокіх працоўных мас, інтэнсіфікацыі эканомікі на падставе дасягненняў навукі і тэхнікі. Стрыжнем пераўтварэнняў аб’яўлялася дэмакратызацыя ўсіх сфер жыцця савецкага грамадства, рэфармаванне палітычных інстытутаў і на гэтым падмурку стварэнне новай мадэлі грамадства – сацыялізму з чалавечым тварам. Быў выстаўлены лозунг “Больш дэмакратыі, больш сацыялізму!”
Першапачаткова значную ролю ў дэмакратызацыі грамадскага жыцця адыграла абвешчаная ў сярэдзіне 1987 г. галоснасць. Канцэпт “галоснасць” узнік першапачаткова як комплекс задач партыйных камітэтаў па фарміраванню каналаў сувязі з масамі, эфектыўнага давядзення да іх рэфарматарскіх помыслаў вышэйшага кіраўніцтва партыі. З цягам часу паняцце “галоснасць” атрымала больш шырокае значэнне як сродак і форма дэмакратызацыі грамадства, як “інструмент будаўніцтва будучыні”. Меркавалася, што адмена забароны на адкрытае абмеркаванне ідэйных, сацыяльна-эканамічных і палітычных пытанняў дапаможа не толькі ацаніць глыбіню праблем, якія стаяць перад краінай, але і ў выніку вызначыць правільныя метады іх вырашэння, паставіўшы пры гэтым дзейнасць бюракратычнага партыйна-гаспадарчага апарату пад кантроль грамадства. Такім чынам, “галоснасць” павінна была стаць не толькі інструментам мабілізацыі грамадства, сродкам абуджэння ініцыятывы мас, але і дзейнічаючым механізмам удасканалення сацыялістычнай ідэалогіі. [4]
Рэфармаванне палітычнай сістэмы
Пашырэнне дэмакратызацыі ў грамадстве было немагчыма без рэформы палітычнай сістэмы. На ХІХ канферэнцыі КПСС, якая адбылася ў чэрвені-ліпені 1988 г., падкрэслівалася, што няўдачы ў правядзенні рэформ звязаны з кансерватызмам партапарату, камандна-адміністрацыйнай сістэмай, бюракратызмам, якія складалі галоўнае звяно “механізма тармажэння”. Адсюль была зроблена выснова аб неабходнасці правядзення радыкальных змен палітычнай сістэмы з абавязковай адмовай партыі ад сваёй кіруючай функцыі і перадачай дзяржаўнай улады Саветам.
У снежні 1988 г. у адпаведнасці з рашэннямі ХІХ партканферэнцыі, 12- я нечарговая сесія Вярхоўнага Савета СССР прыняла Закон “Аб зменах і дапаўненнях Канстытуцыі (Асноўнага закона) СССР, згодна з якім было вырашана склікаць з’езд народных дэпутатаў і стварыць пастаянна працуючы Вярхоўны Савет СССР. Было вырашана абраць з’езд у колькасці 2250 народных дэпутатаў. Пры гэтым дзве трэці павінны былі абірацца насельніцтвам па тэрытарыяльных акругах на альтэрнатыўнай аснове, а трэцяя частка – прадстаўляць розныя грамадскія арганізацыі, у тым ліку і КПСС.
Падрыхтоўка да выбараў народных дэпутатаў СССР, якія былі прызначаны на сакавік 1989 г., у Беларусі, як і ва ўсёй краіне, праходзіла ў абставінах вялікай актыўнасці насельніцтва, адкрытай і напружаннай барацьбы. Гэта былі першыя за многія дзесяцігоддзі свабодныя выбары, калі грамадзяне атрымалі магчымасць вылучаць і выбіраць у вышэйшы орган дзяржаўнай улады сваіх прадстаўнікоў. Усяго ад Беларусі на з’езд было абрана 60 народных дэпутатаў.
Нацыянальнае пытанне
Першыя сімптомы будучага распаду СССР праявіліся ўжо ў перыяд зацвярджэння палітыкі “галоснасці”, якая стала важным фактарам актывізацыі нацыянальнай самасвядомасці і ўзмацнення цэнтрабежных тэндэнцый. У рамках зняцця цэнзурных абмежаванняў стала відавочнай памылковасць спасылкі афіцыйнай прапаганды аб “адсутнасці ў СССР нацыянальнага пытання”. Невырашаннасць шматлікіх сацыяльных, эканамічных, дэмаграфічных пытанняў балезненна адлюставалася на нацыянальнай самасвядомасці народаў ужо на пачатковым этапе перабудовы (гэта праявілася ў рухе турак-месхецінцаў за рэабілітацыю, нямецкага народа за аднаўленне аўтаноміі). Аднак практычных спроб рашэння вызначыщшыхся нацыянальных праблем не паследавала [4].
Першыя прыкметы нарастаючага напружання ў міжнацыянальных адносінах здаваліся выпадковымі, спарадычнымі. У мае 1986 г. Сакратарыят ЦК КПСС разглядаў пытанне аб сутычках на міжнацыянальнай глебе ў Якуціі. Нагодай для іх стала спрэчка на катку ў Якуцку, якая перерасла ў трохдзённую драку паміж русскімі падлеткамі і студэнтамі-якутамі Якутскага універсітэту. Студэнты патрабавалі ад намесніка міністра унутранных спраў В.Дзедзікава наказаць павінных. Адсутнасць неабходных, з пункту гледжання студэнтаў, мер прывяло да таго, што перад будынкам абкома пачаліся моладзевыя дэманстрацыі, у якіх прынялі ўдзел да 600 чалавек. Гучалі лозунгі “Якуція – для якутаў”, “Прэч рускіх”. Аднак пры абмеркаванні гэтых падзей адсутнічала спроба выявіць глубінныя прычыны нацыяналістычнага руху. Падзеі ў Якуцку сталі “першым званочкам”. Аднак яго не пачулі [10].
Абвяшчэнне дзяпжаўнага суверэнітэту
27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР мінімальнай большасцю галасоў абвясціў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверынітэце БССР у складзе савецкай федэрацыі. Гэтае рашэнне з’вілася вынікам рэакцыі на знешнюю сітуацыю, прыняцце 12 чэрвеня 1990 г. першым з’ездам народных дэпутатаў РСФСР Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Расійскай Федэрацыі. Прынятае рашэнне не вынікала з переканання і волі большасці беларускага народа. Між тым яно адкрыла шлях сапраўднай незалежнасці рэспублікі. У двадцатым артыкуле Дэкларацыі сцвярджалася, што “любыя гвалтоўныя дзеянні супраць нацыянальнай дзяржаўнасці Беларускай ССР з боку палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў ці асоб праследуецца па закону”. Згодна з другім артыкулам Дэкларацыі выступаць ад імя народа дазвалялася выключна Вярхоўнаму Савету. Урад рэспублікі атрымліваў права стварыць нацыянальную армію, міліцыю і службу бяспекі. Дэпутаты-камуністы прагаласавалі за адзінаццаты артыкул аб неабходнасці новай саюзнай дамовы паміж рэспублікамі. Дэпутаты ад БНФ, якія выступалі супраць якіх-небудзь саюзаў з Расіяй, не ўдзельнічалі ў гэтай частцы паседжання.
Правал жнівенскага путчу 1991 г. стварыў спрыяльныя ўмовы на шляху да рэалізацыі дзяржаўнага суверэнітэту. Паведамленні з Масквы аб перамозе Ельцына над путчыстамі і прыпыненне дзейнасці КПСС выклікалі паніку сярод беларускай партнаменклатуры.
Заключэнне
Рэформы М.С. Гарбачова, якія праводзіліся пад лозунгам перабудовы і паскарэння, не мелі выразнага плану барацьбы з эканамічным крызісам. Лозунгі, якія гучалі з трыбуны, але не падмацаваныя рэальнымі дзеяннямі не змаглі палепшыць становішча ў эканоміке краіны: не змаглі напоўніць прылаўкі і вітрыны магазінаў прадуктамі народнага спажывання, ліквідаваць чаргі. Тыя змены, якія чакала грамадства ў эканоміке, не наступалі. Такое прамаруджванне пагражала краіне эканамічным і палітычным узрушаннем, што з цягам часу і адбылося ў выглядзе “парада суверэнітэтаў”, забастовачнага руху і нацыянальных канфліктаў, цяжкога эканамічнага крызісу. Усё гэта паслужыла штуршком да змены ўлады, да пераходу ад камуністычнага таталітарнага рэжыму да палітычнай сістэмы, якая вызнавала больш дэмакратычныя прынцыпы і рыначныя метады гаспадарання. Няздольнасць палітычнай эліты на чале з М.С. Гарбачовым своечасова рэфармаваць саюзныя адносіны, правільна вырашыць нацыянальныя канфлікты і вострыя эканамічныя канфлікты сталі важкімі прычынамі распаду Савецкага Саюза.
1. Василевич Г.А. Законодательные основы развития Беларусской государственности на рубеже веков (1991-2019)// Роль университетского образования и науки в современном обществе материалы международной научной конференции. 2019. С. 27-38.
2. Волгин Е.И. Перестройка Горбачева и Ельцина: Общее и особенности. // Государственное управление. Электронный вестник. 2018. № 67. С. 72-951.
3. Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. ХІХ – ХХ стагоддзі: Курс лекцый/П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў, П.І. Зялінскі і інш. – Мн.: РІВШ БДУ, 2002. – 656 с.
4. Головченко В.И. Политика гласности в концепции перестройки советского общества. // Базис. 2018. № 1 (3). С. 65-69.
5. История России. ХХ в.: Учеб. Пособие/ Под ред. В.И.Меньковского и О.А.Яновского. – Мн.: РИВШ, 2005. – 704 с.
6. Кащенко Т.Л. Составные части перестройки в оценке ее архитектора – М.С. Горбачева. // Теоретико-методологические и прикладные аспекты социальных институтов права, экономики, управления и образования Материалы Всероссийской научной конференции с международным участием. Гуманитарно-социальный институт. 2016. С. 77-83.
7. Кожанова С.А., Нестерова С.И. Перестройка по Горбачеву. //Научно-аналитический журнал Обозреватель - Observer. 2011. № 5 (256). С. 60-66.
8. Курьянович А.В. “Парад суверенитетов” и его особенности в Беларуси (1990-1991 гг.). //: Актуальные проблемы международных отношений и дипломатии (вторая половина ХХ - начало ХХІ в.) материалы международной научно-практической конференции. Ответственный редактор А.П. Косов. 2013. С. 173-176.
9. Моисеев, В.В. История России. С древнейших времен до наших дней: учебник для вузов / В.В. Моисеев. – 2-е изд., испр. и доп. – Москва ; Берлин : Директ-Медиа, 2019. – 733 с.
10. Пихоя, Р.Г. Советский Союз: история власти. 1945–1991 / Р.Г. Пихоя. – Изд. 3-е., испр. и доп. – Москва ; Берлин : Директ-Медиа, 2019. – 655 с.