Аповесць“Любіць ноч – права пацукоў” Юры Станкевіча
Літаратура
Аповесць“Любіць ноч – права пацукоў” Юры Станкевіча
1. Адзнакі творчага шляху Ю.Станкевіча.
2. Праблематыка аповесці “Любіць ноч – права пацукоў”.
3. Вобразная сістэма ў творы Ю.Станкевіча.
Юры Станкевіч (сапраўднае імя – Станкевіч Георгій Васільевіч) – адзін з самых пластычных і непрадсказуемых сучасных беларускіх празаікаў, як адзначаюць не толькі даследвальнікі яго творчасці, але і ўвогуле сучасные беларускія літаратуразнаўцы. Гэта аўтар, наконт ідэнтыфікацыі якога і на сённяшні дзень крытыкамі вядуцца спрэчкі. Але куды страшней тое, што, напрыклад, па адзнацы Саюза беларускіх пісьменнікаў, Юры Станкевіч з’яўляецца тым пісьменнікам, якога замоўчваюць.
Трэба таксама адзначыць, што мастацкі шлях гэтага пісьменніка не быў такім простым і адназначным. Першыя спробы ў пісьменніцкай справе Ю. Станкевіча нават не прызнаваліся ў тагачасных літаратурных колах.
Трэба зазначыць, што толькі ў час так званай “перабудовы” гэты пісьменнік пачынае публікаваць асабовыя апавяданні і аповесці.
Менавіта ў гэтыя часы беларускі пісьменнік і выдаў свае першыя кнігі прозы. Да гэтага ж часу адносіцца і ўступленне Ю. Станкевіча ў саюз пісьменнікаў Беларусі.
Што датычыцца творчай спадчыны пісьменніка, то трэба адзначыць наступнае: напісаў некалькі раманаў, вялікую колькасць аповесцяў і апавяданняў, а таксама каля дзесятка розных п’ес. Ёсць у “паслужным” спіску гэтага пісьменніка таксама і кінасцэнарыі.
Напрыклад, у гэтай сувязі трэба адзначыць напісаныя пісьменнікам ў рэалістычным ключы аўтабіяграфічныя творы, у прыватнасць рэч ідзе пра “Сезонныя гульні ў футбол”, “Партрэт выпускніка на фоне "адлігі"”, “Сястра мая, Света” і г.д. Але куды больш цікавымі і на маю думку, і на думку літаратуразнаўцаў і крытыкаў з’ўляюцца эксперыментальныя рэчы, якія ў тыя часы былі створаны Ю. Станкевічам.
1. Герчыкаў, Дз. Канфлікт асобы і грамадства ў творчасці Кена Кізі і Юрыя Станкевіча (на прыкладзе раманаў “Палёт над гняздом зязюлі” і “Любіць ноч – права пацукоў”) [Электронны рэсурс] / Дз. Герчыкаў // ПрайдзіСвет. – Режым доступу: http://prajdzisvet.org/critique/38-kanflikt-asoby-i-hramadstva-u-tvorchastsi-kiena-kizi-i-juryja-stankievicha-na-prykladzie-ramanau-paliot-nad-hniazdom-ziaziuli-i-liubits-noch-prava-patsukou.html.
2. Гігевіч, Г. Пра гэты няправільны раман: раман Ю. Станкевіча “Любіць ноч – права пацукоў” / Г. Гігевіч // ЛіМ. – 1999. – № 1. – С. 7.
3. Грамадчанка, Т. “Не пасаваць перад сцяной” (пра кнігу Ю.Станкевіча “Любіць ноч – права пацукоў”) / Т. Грамадчанка // Полымя. – 2002. – №1. – С. 289-295.
4. Грышкевіч С. Несуцяшальны дыягназ або у пошуках страчанай радзімы (пра Ю.Станкевіча) // Дзеяслоў.- 2007.-№3.(28).- С. 279-298.
5. Грышкевіч, С. Знішчаючы ідэалы: Творчасць Ю. Станкевіча // ЛіМ. – 2004. – 23 студзеня. – С. 7.
6. Рублевская, Л. Обзор книг Юрия Станкевича «Бесапатам» и Кадзуо Исигуро «Безутешные» [Электронный ресурс] / Л. Рублевская // Беларусь сегодня. – Режим доступа: https://www.sb.by/articles/sny-o-chem-to-strannom.html.
7. Сальнікава Ю. Падзея чаканая // Лім. -1999.- 1 студзеня. – с.6.
8. Станкевіч Юры [Электронны рэсурс] // Саюз беларускіх пісьменнікаў. – Режым доступу: https://lit-bel.org/friends/s/Stankevch-Yuri-634/.
9. Станкевіч, Ю. Любіць ноч – права пацукоў [Электронны рэсурс] / Ю. Станкевіч // Мова нанова. – Режым доступу: http://www.movananova.by/medyateka/litaratura/lyubic-noch-prava-pacukou.html.
10. Сухадолаў, А. Пісьменнік Юры Станкевіч: правы інтэллектуал [Электронны рэсурс] / А. Сухадолаў // Большой. – Режым доступу: https://bolshoi.by/persona/pismennik-yury-stankevich-pravy-intelektual/.
11. Шавлякова, И. Странный космос: О прозе Юрия Станкевича / И. Шавлякова // Нёман. – 2001. – №9. – С.241-254.
12. Шаладонаў, І. Экзістэнцыянальны гуманізм прозы Ю. Станкевіча / І. Шаладонаў // Роднае слова. – 2012. – № 4. – С. 23–26