Над Вугерай – дождж.
Маргарыта Латышкевiч
Маргарыта Латышкевіч, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі: «Ты разумееш, што падняўся вышей за свой ранейшы узровень. Ты стаў лепшым, ты можаш працавать для людзей, гэта, напэўна, лепш за ўсё».
Піша шмат — і ў розных кірунках.
Літаратар-многастаночнік. Больш, чым пісаць, любіць толькі маляваць. Мае неадольную слабасць да катоў і кошак, добрых кніг ды гарбаты з бергамотам».
Яна-паэтка, пісьменніца, даследчыца, фалькларыстка, аўтар шэрагу кніг, А да таго ж лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Але гэта ўсё фармальнасці, бо ў яе творах вы акуняцеся ў магію і шчырасць у розных формах, жанрах і відах.
Твор Маргарыты Латышкевіч "Над Вугерай-дождж" падаецца як нешта абсалютна самабытнае, каб не думалі, што ў сучаснай беларускай прозе і пачытаць няма чаго. Твор адносіцца да жанру Фэнтэзі.
Другім, падтопленым берагам возера нетаропка крочыў бусел — ярка, амаль нясцерпна белы ў сакавітай зеляніне. Высока падымаў чырвоныя ногі, круціў галавою, нахінаўся, пабачыўшы жабку, суха шчоўкаў доўгаю дзюбаю…А над Вугерай плыў сярэбраны звонкі дождж…І гэта было — добра.
Адчуваецца ў ім цікавасць самаго аўтара да тэмы. Сюжэт дужа захапляльны, але нескладаны, у духу скандынаўскага эпасу. У ім няма "вось-гэта-паваротаў" ці нейкіх прынцыпова новых ідэй, аднак напісана досыць відавочна з душой і натхненнем, напэўна таму і чытаецца гэтак жа легка i цiкава.
Безумоўнай увагі заслугоўваюць артыстычна намаляваныя ў творы дзіўныя прадметы, дзівоснае ні з чым непараўнальнае паданне аб вытанчанасці духоўнага свету. Спробы адшукаць першапрычыну паводзін чалавека ў той ці нейкай іншай сітуацыі міжволі змушаюць чытача задумацца аб самой сутнасці і разнастайнасці жыццёвага быцця.