Мы спасцiгаем у лiтаратуры дух часу, з яе мы чэрпаем заканамернасi руху, праблемы развцця, даведваемся, чым жыў i жыве народ, пазнаём яго менталiтэт. Асноўныя пружыны руху часу i грамадства так сплецены з асноўнымi пружынамi лiтаратурнага развцця, што ix i трэба разглядаць разам: рух часу – рух жыцця – рух лiтаратуры. Дзякуючы творам лiтаратуры мы пазнаём край, жыццё народа ў гэтым кpai, пазнаём сябе i адкрываем свет.
На працягу стагоддзяў беларуская лiтаратура дала свету болыш, чым свет ведае пра яе. Беларуская лiтаратура развiвалася з вусных апавяданняў, народных жартаў, анекдотаў, сцэнак, маналогаў, дыялогаў, паданняў, легенд, казак, прыпавесцей. Яна жывiлася сокамi вуснапаэтычнай творчасцi народа, нiколi не парывала сувязi з фальклорам, што складаў i складае яе магутны пласт i станавы хрыбет. У народзе творы тыя часам i жылi, захоўваючыся, становячыся фальклорам, будучы неаддзельнымi ад фальклору.
Павел Андрэевіч Місько – сапраўдны мастак слова, таленавіты майстар, творчасць якога прадстаўлена рознымі літаратурнымі жанрамі: казкамі, апавяданнямі, аповесцямі, нарысамі, вершамі і інш. У іх гучыць заклік да справядлівасці, чалавечнасці, узаемадапамогі.
Мэта дадзенай работы: вызначыць спецыфіку твора П. Місько “Навасёлы”.
1) даць кароткае апісанне жыцця і творчасці П. Місько;
2) раскрыць мастацкія асаблівасці аповесці П. Місько “Навасёлы”.
Прі напісанні работы была выкаырыстана вучэюная літаратура і навуковыя артыкулы.
1. Кароткае апісанне жыцця і творчасці П. Місько
“Жыццё пражыць – не поле перашыць слядамі ног, як машыновай строчкай”, – так пачынае свой верш “Споведзь” беларускі празаік і паэт, ураджэнец вёскі Знамя Слуцкага раёна Павел Андрэевіч Місько. У юныя гады будучаму пісьменніку давялося перажыць шмат цяжкасцей і нягод, якія загартавалі яго і прадвызначылі далейшыя жыццёвыя пуцявіны.
Нарадзіўся пісьменнік 14 сакавіка 1931 года. Нялёгкай была доля сям’і Місько ў складаныя 30-я гады, калі згарэла хата. “Прытуліў нас часова дзед. Хата яго была малая, намнога меншая, чым наша. Спалі ўпяцёх упоперак драўлянага ложка – маці і чацвёра дзяцей. Бацька на лаве...Сталі на ногі толькі перад самаю вайною”, – успамінае П. Місько ў артыкуле “На покліч душы” (“Замест аўтабіяграфіі”). Яшчэ большыя выпрабаванні выпалі пазней: у гады фашысцкай навалы і пасляваеннай галечы.
Вялікі ўплыў на станаўленне характару будучага пісьменніка аказала сям’я, асабліва маці і дзед па матчынай радні. Маці цудоўна ведала фальклор: не толькі расказвала казкі, але і прыгожа спявала. З самага дзяцінства П. Місько быў далучаны да цудоўнай скарбніцы беларускай вуснай народнай творчасці, што абуджала цікавасць і да мастацкай літаратуры. Чароўны свет прыроды адкрыў унуку дзед Лукаш. Бацька быў майстар на ўсе рукі. Акрамя таго, што спраўна рабіў усю сялянскую работу, ён быў бондарам, стэльмахам, цесляром.
Да вайны Павел Місько скончыў з пахвальнай граматай усяго два класы. “Пасля вызвалення прыйшоў у чацвёрты і палахліва чакаў – што будзе? Адсадзяць у трэці? Увесь верасень сорак чацвёртага настаўнікі гадалі, што рабіць з пераросткамі, у прыватнасці са мною. У задачках быў не вельмі порсткі, хоць па астатніх прадметах ішоў добра і выдатна. Але хтосьці сказаў на педсавеце рашучае слова, і мяне перасадзілі... у пяты клас... Гэтае “пераскокванне” ажно цераз два класы так і пакінула прабел у маёй матэматычнай падрыхтоўцы, і з задачамі па алгебры, фізіцы, хіміі я не ладзіў, пакуль і школу не скончыў. А мо не з-за гэтага? Мо проста я не быў народжаны матэматыкам?”, – успамінае пісьменнік [3].
З 1947 па 1950 год працягваў вучобу ў СШ №10 г. Слуцка, а летам працаваў: то з братамі рэзаў, сушыў торф для калгаса, то памагаў маці жаць, апрацоўваць бульбу. Нягледзячы на матэрыяльныя цяжкасці ў сям’і, бацькі падтрымлівалі жаданне хлопца вучыцца.
У юныя гады не хапала дзіцячых кніг, вялікай радасцю была для будучага пісьменніка кожная новая кніга. Пасля заканчэння школы думаў падаваць дакументы ў тэатральна-мастацкі інстытут. Яшчэ ў школе ўдзельнічаў ў пастаноўках, якія наладжваў драмгурток. “Але хапіла глуздоў самому ацаніць свае здольнасці, адаслаць дакументы ва універсітэт”, – нагадвае Павел Місько.
[...]
2. Раскрыццё ўнутранага свету дзяцей і дарослых у аповесці П.Місько “Навасёлы”
Сапраўдную вядомасць у галіне дзіцячай літаратуры П. Місько пранесла гумарыстычная аповесць “Навасёлы”. У творы апісваюцца падзеі аднаго месяца з жыцця хлапчукоў-аднагодкаў Жэні Мурашкі, Жэні Гаркавага, Васі, Сярожы, Паўлушы і яго малодшага брата Геніка, які ходзіць яшчэ ў дзіцячы садок. Галоўны герой Жэня Мурашка разам са сваімі сябрамі амаль штодня трапляе ў недарэчныя сітуацыі, “вясёлыя, а часам і нават страшныя гісторы”: блуканне ў падвале дома, куплянне ката, абвал выкапанай пячоры, знаходка бомбы ў затоцы Нёмана і інш.
Дзеці, як і ўсе ў іх узросце, вясёлыя, гарэзлівыя, дапытлівыя. Ім не заўсёды ўдаецца быць акуратнымі і культурнымі, здзяйсняць свае абяцанні, дакладна выконваць даручэнні старэйшых. “Негатывы” ў паводзінах хлапчукоў не застаюцца не заўважанымі бацькамі, якія жадаюць сваім дзецям толькі дабра. Дарослыя імкнуцца выхаваць старанне і цікавасць да выканання школьных заданняў, клапоцяцца пра здароўе сваіх дзяцей. Гэтыя турботы нярэдка аказваюцца празмернымі, што відаць, напрыклад, з анекдатычнага лекавання мамай-медыкам драпін Жэні Мурашкі. У той жа час бацькам, заклапочаным сваімі справамі, не заўсёды ўдаецца далучыцца да праблем дзяцей, зразумець, што свавольныя гульні маленькіх навасёлаў – адзін са сродкаў пазнання імі складанага навакольнага свету.
Станоўчы ўплыў на сяброў з другога класа зрабіў іх сусед па двары Лявон Іванавіч. Гэта чалавек сталага ўзросту, высокага духоўнага складу, ён шчыры з людзьмі. Да яго разважлівай думкі прыслухоўваюцца дарослыя і дзеці, на агульным сходзе яго выбіраюць кіраваць камітэтам жыльцоў новага дома. Дзеці бачаць у Лявоне Іванавічу добрага сябра і дарадца, арганізатара незвычайных мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні вуліцы і двара. Галоўнае, што ён ставіцца да хлапчукоў як да роўных, давярае ім таямніцу “трох ні”.
Пад уплывам гэтага чалавека дзеці пачынаюць усведамляць сваю адказнасць за таварышаў. Герою-апавядальніку Жэні вельмі прыкра і сорамна, што сябры падвялі Лявона Іванавіча, што іх непаслушэнства амаль не скончылася трагедыяй з Васем. Дзядзька Лявон развівае фізічную вынослівасць дзяцей, даручае ім самім зрабіць тэатр лялек, намаляваць эскізы будучых герояў, зляпіць фігуркі дзіўных чалавечкаў, што павінна было спрыяць фарміраванню ў школьнікаў такіх якасцей, як творчае мысленне, самастойнасць, працавітасць, цярпенне, акуратнасць, беражлівасць. Пад уплывам Лявона Іванавіча мяняюцца паводзіны, адносіны да таварыш аў, дарослых, прыроды і ў Жэні Мурашкі; у яго паступова абуджаецца пачуццё справядлівасці [2, c. 523].
[...]
Заключэнне
Такім чынам, Павел Андрэевіч Місько – сапраўдны мастак слова, таленавіты майстар, творчасць якога прадстаўлена рознымі літаратурнымі жанрамі: казкамі, апавяданнямі, аповесцямі, нарысамі, вершамі і інш. У іх гучыць заклік да справядлівасці, чалавечнасці, узаемадапамогі.
Сапраўдную вядомасць у галіне дзіцячай літаратуры П. Місько пранесла гумарыстычная аповесць “Навасёлы”. У творы апісваюцца падзеі аднаго месяца з жыцця хлапчукоў-аднагодкаў Жэні Мурашкі, Жэні Гаркавага, Васі, Сярожы, Паўлушы і яго малодшага брата Геніка, які ходзіць яшчэ ў дзіцячы садок. Галоўны герой Жэня Мурашка разам са сваімі сябрамі амаль штодня трапляе ў недарэчныя сітуацыі, “вясёлыя, а часам і нават страшныя гісторы”: блуканне ў падвале дома, куплянне ката, абвал выкапанай пячоры, знаходка бомбы ў затоцы Нёмана і інш. Аўтар выказвае думку, што свавольныя гульні маленькіх навасёлаў – адзін са сродкаў пазнання імі складанага навакольнага свету. Вялікую ролі ў выхаванні дзяцей аказвае Лявон Іванавіч. Ён дапамагае дзецям пазнаваць асноўныя законы жыцця, дае прыклады высакародных адносін да людзей.
Гэта твор глыбокай эстэтычна-выхаваўчай і педагагічнай танальнасці. П. Місько паказаў, як бесклапотныя неслухі ў сваёй першароднай душэўнай чысціні, непасрэднасці ўспрымання свету могуць быць незвычайна таленавітымі, стараннымі, акуратнымі, сумленнымі дзецьмі.