реферат - Графічная сістэма сучаснай беларускай мовы
Скачать готовую работу по теме

Графічная сістэма сучаснай беларускай мовы

Купить эту готовую работу со скидкой за 23,00 BYN
Графічная сістэма сучаснай беларускай мовы
Стоимость Стоимость
от

23,00

28,75

BYN

Содержание

УВОДЗІНЫ
1. Графічная сістэма сучаснай беларускай мовы
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАННЫХ КРЫНІЦ

Выдержка из работы

УВОДЗІНЫ


Першай спробай перадачы інфармацыі немаўленчым спосабам прынята лічыць прадметнае пісьмо, якое складалася з сукупнасці прадметаў адным чалавекам для перадачы інфармацыі іншаму чалавеку. Такімі прадметамі маглі быць пучок стрэл, які абазначаў аб’яўленне вайны ці дым вогнішча, што папярэджваў аб небяспецы.
 Аднак такая інфармацыя не заўсёды магла быць вытлумачана дакладна. Наступным крокам у станаўленні пісьменнасці з’явілася піктаграфія – замацаванне і перадача інфармацыі з дапамогай малюнкаў. Лічыцца, што гэты найстаражытнейшы спосаб пісьма з’явіўся ў эпоху палеаліту. Праўда, не ўсе спецыялісты прызднаюць піктаграфію пачаткам пісьменнасці, паколькі такое пісьмо мела неадназначнае тлумачэнне.
Піктаграфічнае пісьмо перарастае ў ідэаграфічнае, дзе малюнкі замяняліся ўмоўнымі знакамі, напрыклад, ваду малявалі ў выглядзе хвалістай лініі. Такія малюнкі грэкі назвалі іерогліфамі.
Пасля іерагліфічнае пісьмо перетварылася ў складовае клінапіснага тыпу. Клінапіснае пісьмо было вельмі складаным для засваення, паколькі налічвала тысячы адмысловых знакаў, патрабавала прафесіяналізму і прывяло да ўзнікнення цэлага сацыяльнага пласта пісцоў.
Найважнейшым этапам на шляху спрашчэння пісьменнасці стала гукавое пісьмо, у якім спецыяльны знак адпавядае гуку. Знакамі пазначаліся ўжо не прадметы, а гукі і склады. Заставалася запомніць усяго 20–30 літар, і тую дакладнасць, з якой вуснае маўленне перадавалася на пісьме, нельга парашнаць з іншымі спосабамі. Першымі літарнае пісьмо сталі ўжываць у тых мовах, дзе галосныя гукі мелі іншае значэнне, чем зычныя.
 У канцы другога тысячагоддзя да нашай эры ў фінікійцаў, старажытных яўрэяў паўстаў алфавіт. Фінікійскі алфавіт пакладзены ў аснову старажэтнагрэчаскага і арамейскага пісьма, які пазней стаў асновай індыйскай, арабскай і персідскай пісьмовых сістэм. Грычаскае пісьмо бярэ пачатак ад фінікійскага. У грэчаскім алфавіце стала больш літар, якія перадавалі ўсе гукавыя адценні маўлення, былі ўведзены знакі для ўсіх галосных, вынайдзена поўная пісьмовая сістэма.

ГЛАВА 1 ГРАФІЧНАЯ СІСТЭМА СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ


У гісторыі беларускага пісьменства вядомыя наступныя графічныя сістэмы: кірыліца, лацініца і кітабы. Старажытная беларуская мова карысталася традыцыйным кірылічным алфавітам, які ўключаў 43 літары. Пасля забароны ў 1696 годдзе польскім сеймам выкарыстоўваць беларускую мову ў справаводстве афіцыйнай становіцца польская мова, у аснове графічнай сістэме якой ляжыць лацінскае пісьмо. Такім чынам, побач з кірыліцай на Беларусі ўжываецца лацінская графіка ў польскім варыянце. Загадам Пятра Першага ў 1708 годдзе была праведзена рэформа кірылічнага пісьма. У выніку рэформы графікі былі выкінуты некоторыя літары (юсы, амега, ксі, псі), спрошчаны знешні выгляд літар, якія па форме набліжаны да лацінкі, прыняты і лацінскія назвы літар замест кірылаўскіх. У канцы дзевятнаццатага – пачатку дваццатага стагоддзяў у беларускай графіцы сталі ўжывацца літары дз, дж, спалучэнні шч, ц, ё, і, ў, апостраф. Такім чынам, на пачатку дваццатага стагоддзя ў практыцы кнігадрукавання на аснове грамадзянскага шрыфту склалася ўласная графічная сістэма, якая захавалася да нашых дзён.
Паступова відазмяняючыся і прыстасоўваючыся да фанетычнай сістэмы старажытнарускай мовы, кірылаўскі алфавіт на працягу доўгага часу з поспехам абслугоўваў пісьмовыя зносіны ўсходніх славян, а пасля іх распаду – зносіны трох народаў – рускага, беларускага і ўкраінскага. 
Графіка – сукупнасць сродкаў пісьма, якія выкарыстоўваюцца для фіксацыі вуснага маўлення. Графікай таксама называюць асобны раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюць пісьмовыя знакі, суадносіны паміж літарамі і гукамі, абрысы літар, знакаў. Графіка аналізуе гукавыя значэнні літарт і правілы іх чытання.
Адна з галоўнейшых задач графікі – вызначэнне адносін паміж гукамі вуснага маўлення і літарамі алфавіта, якія перадаюць на пісьме гукі.
Асноўныя сродкі сучаснай графічнай сістэмы беларускай мовы – літары – графічныя знакі, якія выкарыстоўваюцца для абазначэння гукаў на пісьме. Першыя крокі на шляху станаўлення новай літаратурнай мовы беларусаў звязаны з выкарыстаннем двух алфавітаў – лацінскага і кірыліцкага.
Стварэнне новых графічных прыёмаў беларускага пісьма часцей за ўсё абапіралася на тыя ж прынцыпы, што былі пакладзены ў аснову рускай графікі. У прыватнасці, апошняй было ўласціва абазначэнне мяккасці зычных пры дапамозе напісання пасля іх графем е, ю, я.
Галоўынм напрамкам адаптацыі сістэмы рускага кірыліцкага пісьма да стварэнне беларускіх пісьмовых тэкстаў, якія адбываліся ў пачатку дваццатага стагоддзя, былі змены на ўзроўні графікі. Пры гэтым графічныя прыёмы беларускага пісьма ў большасці выпадкаў прадстаўляюць сабой развіццё тых самых прынцыпаў, на якіх была заснавана руская графічная сістэма.
Паводле асноўных значэнняў усе літары падзядяюцца на адназначныя і двухзначныя. Адназначныя літары маюць адно гукавое значэнне і перадаюць на пісьме адзін гук. Да іх адносяцца а, о, э, у, ы, д, т, ж, ч, ш, р, ў, й.
Усе літары выконваюць дзве асноўныя функцыі – перцэптуўную (з’яўляюцца аб’ектам успрыняцця) і сігніфікатыўную (могуць адрозніваць значымыя элементы мовы: марфемы, словы). Акрамя літар, да сістэмы графічных сродкаў належаць нялітарныя знакі: апостраф, злучок, знак націску, знак параграфа, знакі прыпынку, лічбы і розныя матэматычныя знакі, прабелы між словамі і элементамі друкаванага тэксту, шрыфтаваныя вылучэнні.


ЗАКЛЮЧЭННЕ


Увядзенне новых графічных прыёмаў, як і нешматлікія змены ў складзе алфавіта, былі выкліканы патрэбамі пісьмовай перадачы спецыфічных фанетычных рыс беларускай мовы, што падкрэслівае стварэнне новай сістэмы беларускага пісьма на фанетычнай аснове. Некаторыя алфавітные і графічныя адпаведнікі, якія выяўляюцца ў старабеларускай пісьменнасці і ў новай беларускай літаратурна-пісьмовай мове, яшчэ раз пацвярджаюць, што асаблівасці кірыліцкага старабеларускага пісьма, як і асаблівасці кірыліцкай азбукі звязаны с адлюстраваннем на пісьме фанетычных асаблівасцей беларускай мовы. 
Такім чынам, у сучасным беларускім алфавіце 32 літары, якія падзяляюцца на друкаваныя і рукапісныя, вялікія і малыя. Літыр ы, ў, ь амаль заўсёды малыя, акрамя запазычаных імён і геаграфічных назваў і напісанняз слова загалоўнымі літарамі цалкам. Для абазначэння галосных выкарыстоўваюцца: ётавыя (ё, е, і, ю, я) і няётавыя (а, о, у, ы). Для абазначэння зычных выкарыстоўваецца 21 літара. Дз і дж – дыграфы, абазначаюць афрыкаты дж, дз’. Ь не абазначае гука, але ўплывае на парадак размяшчэння ў слоўніках. Прынцыпы беларускай графікі: гукавы – для адназначных літар, складовы – для двухзначных. 




Список литературы

1. Беларуская граматыка. – Мн. : Навука і тэхніка, 1985. – Ч.1. – С. 40–45.
2. Беларуская мова : хрэстаматыя / З.І. Бадзевіч. – Мн. : Юнипресс, 2005. – 592 с.
3. Сямешка, Л.І. Беларуская мова : вучэбны дапаможнік. – Мн. : сучаснае слова, 1999. – С. 148 – 152.
4. Сямешка, Л.І., Шкраба, І.Р., Бадзевіч, З.І. Курс беларускай мовы. – Мн. : Універсітэцкае, 1996. – 654 с.  


Купить эту работу
УВОДЗІНЫ
1. Графічная сістэма сучаснай беларускай мовы
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАННЫХ КРЫНІЦ

Стоимость Стоимость

23,00

28,75

BYN

Информация о работе

Вуз: ГрГУ им.Я.Купалы (Гродненский государственный университет)
Дисциплина: Белорусский язык
Тип работы: Реферат
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 60%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 10.

Процесс покупки готовой работы

01
1. Заказ готовой

Оставьте заявку по кнопке "купить ". Обязательно укажите правильный e-mail, на него вышлют инструкции по оплате и ваши материалы.

02
2. Оплата

На вашу электронную почту придет подробная инструкция по оплате через ЕРИП. 

03
3. Получение

Сразу после оплаты, менеджер вышлет все материалы, которые относятся к заказу, на электронную почту.

History of Salisbury
Вуз: МГУ им.А.А.Кулешова (Могилёвский государственный университет)
Дисциплина: История Великобритании
Тип работы: Реферат

23,00

28,75

BYN

Основные концепции языкознания как науки
Вуз: МГУ им.А.А.Кулешова (Могилёвский государственный университет)
Дисциплина: Общее языкознание
Тип работы: Реферат

23,00

28,75

BYN

Отражение идейной эволюции Оскара Уайльда в «Тюремной исповеди»
Вуз: БГУ (Белорусский государственный университет)
Дисциплина: Романо-германская филология
Тип работы: Реферат

23,00

28,75

BYN

Тыпалогія слоўнікаў. Слоўнікавы артыкул, яго структурныя часткі
Вуз: ГрГУ им.Я.Купалы (Гродненский государственный университет)
Дисциплина: Белорусский язык
Тип работы: Реферат

23,00

28,75

BYN

Прыслоўе, безасабова-прэдыкатыўныя словы, мадальныя словы, іх агульная характарыстыка
Вуз: ГрГУ им.Я.Купалы (Гродненский государственный университет)
Дисциплина: Белорусский язык
Тип работы: Реферат

23,00

28,75

BYN

Параўнальныя канструкцыі і даданыя параўнальныя часткі складаназалежнага сказа
Вуз: ГрГУ им.Я.Купалы (Гродненский государственный университет)
Дисциплина: Белорусский язык
Тип работы: Реферат

23,00

28,75

BYN

Мастацкія кірункі
Вуз: ГрГУ им.Я.Купалы (Гродненский государственный университет)
Дисциплина: Белорусский язык
Тип работы: Реферат

23,00

28,75

BYN

Realistic (Novelistic) Tales
Вуз: МГУ им.А.А.Кулешова (Могилёвский государственный университет)
Дисциплина: Английская литература
Тип работы: Реферат

23,00

28,75

BYN

History of the UK's cities and towns (Kent)
Вуз: МГУ им.А.А.Кулешова (Могилёвский государственный университет)
Дисциплина: Английский язык
Тип работы: Реферат

23,00

28,75

BYN