УВОДЗІНЫ
1 Параўнальныя канструкцыі
2 Даданыя параўнальныя часткі складаназалежнага сказа
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
УВОДЗІНЫ
У сваім рэфераце я хацела даць агульную характарыстыку параўнальным канструкцыям і даданым параўнальным часткам складаназалежнага сказа. Асноўная складанасць і частыя памылкі ўзнікаюць з-за таго, што многія блытаюць паміж сабой гэтыя паняцці, узнікаюць цяжкасці пры выкарыстанні канструкцый.
Актуальнасць работы абуслоўлена тым, што есць патрэбнасць у даследаванні прыведзеных у рабоце канструкцый.
Аб’ектам работы з’яўляецца граматыка як раздзел мовазнаўства
Прадметам з’яўляюцца параўнальныя канструкцыі і даданыя параўнальныя часткі складаназалежнага сказа.
Мэта: даследаванне параўнальных канструкцый і даданых параўнальных частак як сродку мастацкай выразнасці ў сучаснай беларускай літаратурнай мове.
Задачы, якія патрэбна вырашыць пры выкананні рэферата:
– даць паняцці і ахарэктызаваць параўнальныя канструкцыі і даданыя параўнальныя часткі складаназалежнага сказа .
Падчас аналізу параўнальных канструкцый былі выкарыстаны апісальны метад даследавання разам з прыёмам назірання, навуковай інтэпрытацыяй і абагульненнем.
У рэфераце выкарыстоўваюцца падручнікі і вучэбныя дапаможнікі Л. М. Грыгор'евай, І. Р. Шкраба, Н. В. Гаўрош, М. Ц. Кавалёва, Н. М. Нямковіча.
1 Параўнальныя канструкцыі
Аналізуючы мову мастацкай літаратуры, даследчыкі адзначаюць тры яго істотныя асаблівасці:
–апрацаванасць;
–эмацыйнасць;
–вобразнасць.
“Адзнакай мовы літаратурных твораў з'яўляецца тое, што ўсе тры асаблівасці выступаюць з большай сілай і яркасцю...". Аўтары мастацкіх твораў выкарыстоўваюць мноства прыёмаў для таго, каб мова іх твораў валодала гэтымі асаблівасцямі. Адным з такіх прыёмаў з'яўляецца выкарыстанне выяўленча-вобразных сродкаў, у прыватнасці, параўнальных канструкцый. У справачнай літаратуры агульнапрынятым з'яўляецца наступнае вызначэнне параўнання ― гэта вобразнае выраз, пабудаванае на супастаўленні двух прадметаў або станаў, якія маюць агульны прыкмета.
Параўнаннем называецца вобразнае слоўнае выраз, у якім адлюстроўванае з'ява відавочным чынам прыпадабняецца іншаму па якім-небудзь агульнаму для іх прыкмеце, і пры гэтым у аб'екце параўнання выяўляюцца новыя, неардынарныя ўласцівасці. У выніку супастаўлення асоб, характараў, падзей з іншымі аб'ектамі параўнання, якое паказвае як бы канкрэтызуецца, становіцца больш відавочным і выразным.
Параўнальныя канструкцыі ― гэта сінтаксічныя структуры (звароты, сказы, прэдыкатывы) з абавязковым кампанентам, які змяшчае ў сабе параўнанне. Падрабязнаму вывучэнню параўнання як лінгвістычнай з'явы прысвечаны фундаментальныя даследаванні: аспекты параўнання вывучаліся шматлікімі даследчыкамі, такімі як Л.Л. Нялюбы, В.В. Вінаградаў, А.А. Патабня, Ф.Ф. Фартунатаў, А.А. Шахматов.
Праблемы, звязаныя з даследаваннем параўнальных канструкцый у розных аспектах, не губляюць сваёй актуальнасці.
2 Даданыя параўнальныя часткі складаназалежнага сказа
Складаназалежны сказ ― складаны сказ, у якім адна састаўная частка тлумачыць другую састаўную частку і звязана з гэтай часткай з дапамогай падпарадкавальнага злучніка ці злучальнага слова. Такім чынам, адна з састаўных частак складаназалежнага сказа семантычна і сінтаксічна падпарадкавана другой частцы. Адносна незалежная частка атрымала назву галоўнай, а залежная ад яе называецца даданай. Сказы, у якіх сувязь паміж даданай і галоўнай часткамі выражаецца пры дапамозе злучнікаў, называюцца сказамі са злучнікавым падпарадкаваннем, а сказы, у якіх даданая частка звязваецца з галоўнай пры дапамозе злучальнага (адноснага) слова, называюцца сказамі з адносным падпарадкаваннем. Складаназалежны сказ з даданай дзейнікавай часткай – гэта разнавіднасць складаназалежнага сказа, паміж часткамі якога ўстанаўліваюцца суб’ектныя адносіны. Даданая дзейнікавая частка адносіцца да дзейніка галоўнай часткі, выражанага ўказальнымі займеннікамі той, такі ці азначальнымі кожны, усякі, усе, усё, і напаўняе яго канкрэтным зместам: Хто працуе, той не сумуе;
У большасці выпадкаў злучальныя словы маюць лагічны націск. У галоўнай частцы складаназалежнага сказа могуць быць займеннікі і прыслоўі, якія канкрэтызуюцца ў даданай частцы. У залежнасці ад адносін паміж састаўнымі часткамі складанага сказа і пэўных груп злучнікаў, злучальных слоў, вылучаюцца складаназалежныя сказы з даданымі азначальнымі, часу, месца, умовы, прычыны, мэты.
Складаназалежныя сказы з даданымі азначальнымі маюць у сваім складзе залежную частку, якая характарызуе прадмет, дзеянне, стан абазначаны пэўным словам галоўнай часткі. Сродкам сувязі выступаюць злучальныя словы які (зрэдку -каторы), чый, што, хто, дзе, куды, адкуль, калі, як і злучнікі нібы, быццам, каб.Залежная частка можа азначаць у галоўнай любы член сказа. Злучнік або злучальнае слова звычайна знаходзіцца на пачатку даданай часткі.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Пры выкананні рэферата былі зроблены наступныя вынікі.
1. Прыём параўнання вельмі распаўсюджаны ў літаратуры, аўтары звяртаюцца да яго для таго, каб стварыць мастацкі вобраз найбольш выразна і маляўніча. Мастацкі прыём параўнанне займае важнае месца сярод літаратуразнаўчых паняццяў і адыгрывае значную ролю ў стварэнні мастацкіх тэкстаў.2. Безасабова-прэдыкатыўныя словы вылучаюцца ў асобую лексіка-граматычную групу на аснове семантычных, марфалагічных і сінтаксічных прымет.
2. У залежнасці ад сэнсавай і структурнай арганізацыі даданых частак адрозніваюць наступныя тыпы складаназалежных сказаў: з даданай дзейнікавай часткай, з даданай выказнікавай часткай, з даданай азначальнай часткай, з даданай дапаўняльнай часткай, з даданай часткай спосабу дзеяння, з даданай часткай меры і ступені, з даданай часткай месца, з даданай часткай часу, з даданай часткай умовы, з даданай часткай прычыны, з даданай часткай мэты, з даданай уступальнай часткай, з даданай параўнальнай часткай, з даданай выніковай часткай, з даданай далучальнай часткай, з даданай супастаўляльнай часткай
1. Канцавая, Г. М. Беларуская мова : вучэбна-метадычны комплекс / Г. М. Канцавая, В. М. Шавель, М. В. Швед, Баранавічы : РВА БарДУ, 2015. ― ― С.122―128, 133―135.
2. Лепешаў, І. Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы: у 2 т. / І. Я. Лепешаў // Мінск: Беларуская Энцыклапедыя. ― 1993.
3. Сучасная беларуская літаратурная мова: Фразеалогія: вучэбны дапаможнік / Н.В.Гаўрош, М.Ц. Кавалёва, Н.М. Нямковіч [і інш.]; пад агульн. рэд. праф. М.С.Яўневіча. ― Мінск: Выд. Ул. М. Скакун, 1997. ― 288 с.
4. Сучасная беларуская літаратурная мова: Марфалогія / Пад рэд. Ф.Я. Янкоўскага. ― Мінск: выш. школа, 1980. ― 240 с.
5. Сучасная беларуская мова: вучэб. дапам. / Л.М. Грыгор'ева [і інш].; пад агул. рэд. Л.М.Грыгор'евай. ― 3-е выд., выпр. ― Мінск: Вышэйшая школа, 2010. ― 621 с.
6. Сучасная беларуская літаратурная мова: марфеміка. Словаўтварэнне. Марфалогія: практыкум / В. М. Шаршнёва. ― Магілеў : МДУ, 2017. ― 118 с.
7. Шкраба, І. Р. Сучасная беларуская мова. Граматыка / І. Р. Шкраба. ― Мінск : Сэр-Вит, 2007. ― 304 с.
8. Шуба, П. П. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія: вучэбны дапаможнік для філал. фак. ун-таў / П.П.Шуба. ― Мінск: выд-ва «Універсітэцкае”, 1987. ― 256 с.