Реферат по книге А.І. Лакоткі Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідства Беларусі
БГУКИ (Белорусский государственный университет культуры и искусств)
Готовые рефераты
на тему: «Реферат по книге А.І. Лакоткі Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідства Беларусі»
по дисциплине: «История городской живописи»
2020
10 BYN
Реферат по книге А.І. Лакоткі Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідства Беларусі
Тип работы: Готовые рефераты
Дисциплина: История городской живописи
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 60%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 17.
Поделиться
Уводзіны
1. Біяграфія аўтара
2. Структура кнігі «Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідства Беларусі»
3. Феномен драўлянага культавага дойлідства
4. Культавыя пабудовы розных канфесій
5. Агульнае ў беларускім драўляным культавым дойлідстве
Заключэнне
Спіс выкарыстанай літаратуры
Уводзіны
Кніга А. І. Лакоткі «Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідства Беларусі» выйшла ў свет у 2003 г. у Мінску. Па словах аўтара, гэта даследванне праводзілася ім падчас працы ў складзе каллектыва аўтараў над шматтомным выданнем «Архітэктура Беларусі: нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце»[4] у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі іфальклора імя К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі [5].
Дадзенае даследванне прысвечана значнаму кампаненту нашай архітэктурнай спадчына – сакральна-манументальнаму дойлідству, увасобленнаму ў драўніне. Упершыню ў беларускай навуцы зроблены сістэмна-параўнальны аналіз гэтай катэгорыі помнікаў. Аўтар раскрывае асаблівасцігістарычнага развіцця, кампазіцыйныя і мастацка-стылёвыя адрозненні збудаванняў розных канфесій.
1. Біяграфія аўтара
Аляксандар Іванавіч Лакотка нарадзіўся 25 студзеня 1955 г. ў вёсцы Кузьмічы Кузьмічы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Яго бацькі былі настаўнікамі. Будучую прафесію Аляксандар Іванавіч выбраў самастойна, і ў 1972 годзе паступіў на архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага універсітэту. У 1986 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю, а ў 2001 г. – доктарскую. Сфера навуковых інтарэсаў А. І. Лакоткі – вывучэнне праблем аховы гісторыка-культурнай спадчына, рэстаўрацыя, развіцце нацыянальных і рэгіянальных архітэктурных традыцый Беларусі. Даследчык мае больш 250 навуковых прац, сярод якіх 20 манаграфій.
Акрамя навуковай, А. І. Лакотка займаецца педагагічнай дзейнасцю. З 1990 г. ен працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. У 2003 г. атрымаў званне прафесара, выбраны членам-карыспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь.
З’яўляецца членам Прэзідыўма Рэспубліканскага Савета Беларусскага аб’яднання аховы помнікаў гісторыі і культуры, віцэ-прэзідэнтам камісіі па архітэктуры і дызайну міжнароднай арганізацыі народнага мастацтва ЮНЭСКА [2, с. 124–125].
2. Структура кнігі «Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідства Беларусі»
Першы раздзел «Драўлянае сакральная дойлідства Беларусі як феномен узаемадзеяння культур» прадстаўляе сабой уводзіны ў тэму. Тут разглядаецца генезіс формаў беларусскага сакральнага дойлідства. Разглядаюцца уплывы і тэндэнцыі, якія былі характэрны для сакральных збудаванняў на аншых землях. Робяцца высновы пра узаемаўплыў канфесій і этнасаў, які адбіўся на архітэктурным абліччы разглядаемых помнікаў.
Наступныя 6 раздзелаў прысвечаны асобным катэгорыям культавых пабудоў па канфесійнай прыналежнасці і мэце выкарыстання: «Цэрквы», «Касцелы», «Капліцы», «Званіцы», «Мячэці», «Сінагогі». У іх аўтар разглядае мясцовыя школы культавага драўлянага дойлідства, пералічвае іх асаблівасці, указвае абставіны зменаў архітэктурных форм. Адзначаецца, што праз стагоддзі да нас дайшлі як узоры аўтэнтычнай архітэктурнай думкі, так і прыклады змяшэння стыляў, напластавання прыёмаў, узаемапранікнення формаў, характэных для розных канфесій. Шмат увагі А.І. Лакотка надае ў гэтых раздзелах гісторыі ўзнікнення розных тыпаў культавыў пабудоў, тлумачэнню іх сімвалічнасці і сакральнага сэнсу.
3. Феномен драўлянага культавага дойлідства
А. І. Лакотка сцвярджае [1, с. 3–7], што генэзіс драўлянага сакральнага дойлідства Беларусі ідзе ад архітэктуры ўсходніх славян IX– XII стст. Крыніцамі развіцця аб’емаў і форм сталі зрубавыя чацьвярыкі,в асьмярыкі, круглікі і галерэі.
На нашы землі сакральнае будаўніцтва прыйшло з пэўнімі сфармірованымі канонамі. Прастораўтварэнне драўляных архітэктурных формаў будавалася шляхам разнастайнага спалучэння зрубаў. У кожным рэгіене усталявалася панаванне пэўных вызначаных формаў. Для паўдневых рэгіенаў Беларусі тыповыя восевыя і крыжова-восевыя канструкцыі (цэрквы у Давыд-Гарадку і Сынкавічах) , для паўночных – крыжова-цэнтрычныя. Унікальныя вобразы ствараліся на Беларусскім Палессі – блізкія да квадратнага зрубы з шатровымі завяршэннямі (цэрквы XVII –XVIII стст. У Петрыкаве, в. Баравая, в. Олтуш і г.д.). Вялікая колькасць помнікаў пазначаных тыпаў да нашых дзен не дайшло.
У якасці праяўлення стылю барока ў рдаўляным дойлідстве аўтар падае цэрквы XVIII ст. у Хойніках, Вялемічах. Найбольш вядомая з іх – Свята-Міхайлаўская царква ў Слуцку. Яна вылучаецца сваім аб’емна-прасторавым рашэннемна аснове чатырох’яруснага прытвора са званіцай. Такая канструкцыя дапамагае рэгуляваць падачу святла і адначасова падкрэслівае атаясамленне сятасці са струменістымі патокамі святла.
4. Культавыя пабудовы розных канфесій
Цэрквы. [1, с. 7–16] Драўляныя цэрквы з’явіліс адразу пасля прыняцця хрысціянства. Паводле звестак, прешая з іх была пабудавана ў IX ст. у Друцку. Па планіроўцы вызначалася 3 часткі: прытвор, неф і алтар. Пазней далучыліся бакавыя прыбудовы – сакрысціі. Часам неф і алтар месціліся ў адным зрубе, пад агульным дахам ці ў выглядзе прыбудовы. З’явілася двухзрубавая кампазіцыя. Такія храмы існавалі на Палессі да XVII ст. (Хатынічы, Ялава, Здзітава).
Да XV ст. драўляныя цэрквы ўзводзіліся з хваўвага кругляка, а пасля – з абчасаны хбявенняў – брусоў. Адметная асаблівасць беларускіх драўляных цэркваў – алтарная частка пяцікутнай формы.
Закральны змест збудавання вымагаў эвалюцыі форм нефа. Был патрэбна высокая, адкрытая прастора з верхнім святлом. Кожны аб’ем з цягам часу рабіўся самастойным, набываў вежачку-ліхтарык. Часам рабіўся другі ярус пад скляпеннем (Свята-Георгіеўская царква ў Давыд-Гарадку).
У XVIII ст. цэрквы на буйных сельскіх прыходах мелі аб’ёмы прытвора- нефа-алтара, якія складаліся с з трох-чатырох ярусаўз шлемападобным завяршэннем і, ліхтарыкамі купалком. Напрыклад, цэрквы ў Залужжы і Шчыткавічах, якія не захаваліся.
У Паўдневых рэгіенах сфармаваўся тып падоўжана-восевых цэркваў. Званіца у такіх выпадках стаяла асобна, часам – як брама царкоўнага двара.
З цягам часу восевы план пераходзіць ў крыжова-цэнтрычны, які хутка набыў ярусную кампазіцыю, і ператварыўся ў ярусна-цэнтрычную форму.
5. Агульнае ў беларускім драўляным культавым дойлідстве
Дадзены раздзел [1, с. 57–59] прысвечаны высновам А. І. Лакоткі наконт таго, што уся разнастайнасць помнікаў драўлянага сакральна-манументальнгага дойлідства Беларусі аб’яднаная агульный рысай. Гэта найбольш вылучаецца пры параўнанні з аналагінымі помнікамі Еўропы і Русіі.
Аўтра адзначае, што тэктоніка драўляных культавых пабудоў Беларусі вызначаецца арганічным спалучэннем цяслярскіх традыцый розных краін. Яна прадстаўляе сабой эклектыку паміж зрубнымі і каркасна-брусавымі аб’ёмамі і канструкцыямі.
У нейкай ступені канструкцыя і знешні выгляд беларускіх помнікаў быў абумоўлены і прыродна-ландшафтнымі ўмовамі, якія не патрабавалі палявых апор, падклетаў, стромкіх дахаў, шпіляў.
Памеры, масштабы і прапорцыі дахаў і веж захаваліся з абарончага дойлідства, і вылучаліся гарманічнасцю.
Для рускага драўлянага дойлідства характэрны сцены з бярвеняў круглякоў, для касцёлаў Закарпацця – дранкавыя сцены. Белаускае дойлідства сумясціла абодве традыці ў ашаляваныя сцены з брусоў.
Агульнай рысай, дайшоўшай з часоў старажытнаславянскага паўзямлянкавага жытла, стала зрубная канструкцыя дахаў, пазней перайшоўшая ў каркасна-кроквенныя канструкцыі. Аднатыпнымі для сакральных драўляных збудаванняў Беларусі сталі і шмат якія іншыя элементы: аб’емна планіровачныя модулі, цэнтрычная і цэнтрычна-ярусная будова, зруб-клець з шатровым ці двухвежавым дахам і іншае.
Заключэнне
Такім чынам, у кнізе А. І. Лакоткі зроблены сістэмна – параўнальны аналіз такой малавывучанай катэгорыі помнікаў, як драўляныя сакральна – манументальнаыя збудаванні розных канфесій. Раскрываюцца асаблівасці іх гістарычнага развіцця, кампазіцыйныя і мастацка – стылёвыя адрозненні. Выданне напісана ў навукова-папулярным стылі, багата ілюстравана фотаздымкамі аўтара і архіўнымі фотакарткамі.
У кнізе разглядаецца шлях фарміравання архітэктурнага аблічча гэтай катэгорыі помнікаў і іх сучаснае становішча. Аўтар адзначыў, што нават пры засіллі “ўзорных” праектаў храмабудаўніцтва ў пач. ХХ ст., дасёння захаваліся своеасаблівыя рысы драўлянага сакральнага дойлідства Беларусі.
Пры ўсёй разнастайнасці апісаных прыкладаў, навуковец робіць значную выснову, якая сцвярджае наяўнасць значных агульных канструцыйных і формаутваральных рыс для усіх помнікаў сакральнага дойлідства, нягледзячы на канфесійную прыналежнасць.
1. Лакотка, А. I. Драўлянае сакральна-манументальнае дойлiдства Беларусi / А. І. Лакотка. – Мiнск : Беларусь, 2003. – 224 с.
2. Піліпенка, М. Ф. Аляксандр Іванавіч Лакотка (Да 60-годдзя з дня нараджэння) / М. Ф. Піліпенка // Весці нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. – № 1 Серыя гуманітарных навук. – 2015 г. – С. 124 – 125.
3. Локотко Александр Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с.
4. Архітэктура Беларусі: нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце: у 6 кн. / А. І. Лакотка [і інш.]. 2005–2009
5. Локотко, А. И. Исследование архитектуры Беларуси в Институте искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы Национальной Академии наук Беларуси // ART HISTORY IN THE MIDDLE AND EAST EUROPE: PROCESS, PERSONALITIES, METHODOLOGIES [Электронный ресурс]. – Режим доступа: https://www.vdu.lt/cris/bitstream/20.500.12259/31792/1/
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 60%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 17.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты