Якуб Колас
СГПК (Солигорский государственный педагогический колледж)
Контрольная
на тему: «Якуб Колас»
по дисциплине: «Белорусская детская литература»
2021
15.00 BYN
Якуб Колас
Тип работы: Контрольная
Дисциплина: Белорусская детская литература
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 15.
В работе также имеется следующее приложение:
ПРИЛОЖЕНИЕ 1 Сцэнарый па казцы Якуба Коласа «Рак- Вусач».
ПРИЛОЖЕНИЕ 1 Сцэнарый па казцы Якуба Коласа «Рак- Вусач».
Поделиться
Уводзіны
1. Пейзажныя вершы для дзяцей: «Песня аб вясне», «Ручай», «На рэчцы зімою»
2. Аналіз вершаў, змешчаных у праграме дзіцячага сада: «Першы гром», «Вясна», «Адлёт жураўлёў»
3. Сатырычны верш «Савось-распутнік». Сатыра і гумар. Вобраз Савося, майстэрства паэта-псіхолага
4. Паэма «Міхасёвы прыгоды». Паэтызацыя прыроды. Дзіцячыя вобразы. Роля паэмы ў эстэтычным і патрыятычным выхаванні дзяцей
5. Казачная паэма «Рак-вусач». Народныя традыцыі ў творы. Павучальны змест. Параўнальны аналіз сюжэта з казкай «Цяжкая доля»
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
Дадатак
УВОДЗІНЫ
Мастацкія творы адыгрываюць значную ролю ў фарміраванні сацыяльнай кампетэнцыі дзяцей пачатковых класаў, спрыяюць засваенню духоўных каштоўнасцяў роднага краю, міжкультурных і міжнацыянальных сувязей, узаемаразуменню і ўзаемаабагачэнню ўнутранага свету дзяцей.
У дадзенай рабоце ўключаны творы Я. Коласа, якія дапамогуць настаўніку пачатковых класаў далучыць дзяцей да багатай нацыянальнай спадчыны краіны, будуць спрыяць фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці дзяцей і іх талерантных адносін адзін да аднаго, незалежна ад этнічных адрозненняў.
Аб’ект работы – дзіцячая літаратура ў пачатковай школе.
Прадмет – творы Я. Коласа ў дзіцячай літаратуры.
Мэта – прааналізаваць вывучэнне твораў Я.Коласа у пачатковай школе на аснове падручнікаў.
Задачы, якія патрэбна вырашыць пры выкананні работы:
− вызначыць, якія творы Я. Коласа вывучаюцца ў пачатковых класах;
− прааналізаваць веры і творы Я. Коласа.
У дадзенай рабоце выкарыстоўваюцца падручнікі і вучэбныя дапаможнікі Аляксандрава Н., Александровіч С. Х., Аўсіевіч М. Ц.
1. Пейзажныя вершы для дзяцей: «Песня аб вясне», «Ручай», «На рэчцы зімою»
Асноўная педагагічная задача аўтара – пашырыць жыццёвы далягляд дзяцей, пазнаёміць іх з роднай мовай, навучыць карыстацца мовай, выхаваць высокія этычныя і эстэтычныя ідэалы – уменні вызначаць змест, будову кнігі.
Аўтар групуе матэрыял вакол некалькіх асноўных тэм – прырода, родны край, жыццё і праца беларускага селяніна, дзяцінства.
Найбольш развітая і змястоўная тэма вершаў – тэма прыроды, маляўнічыя і паэтычныя апісанні якой складаюць значную частку ўсіх яе матэрыялаў. У вершы “Песня аб вясне” выявілася выдатнае майстэрства Якуба Коласа ў апісанні роднай, непаўторнай прыроды Беларусі. Амаль усе пейзажныя замалёўкі верша цесна звязаны з жыццём беларускага народа, што ў вялікай ступені вызначае іх агульную ідэйна-мастацкую значнасць. Пісьменнік не хавае ад дзяцей змрочныя бакі жыцця, несправядлівасць існуючага грамадскага ладу.
Выхаваўчыя ідэі вершаў арганічна спалучаюцца з адукацыйным матэрыялам. Якія веды аўтар імкнуўся перадаць маленькім чытачам, сведчаць ужо самі назвы гэтых вершаў «Песня аб вясне», «Ручай», «На рэчцы зімою».
У апавяданні “Ручай” у вобразнай форме праз мову кропелек ручайка аўтар прапаноўвае дзецям тлумачэнні, як утвараюцца ручайкі і нават пра з’яву кругазвароту вады ў прыродзе. Поўнасцю алегарычным з’яўляецца верш “Песня аб вясне” [7, c. 104].
Доўгая плынь пейзажнай коласаўскай лірыкі не мае непасрэднай сувязі з утылітарным сялянскім клопатам. У ёй развіваецца тэма «чыстай», вечнай красы. Такія вершы, як “Ручай”, “Песня а вясне”, “На рэчцы зімою” і многія другія творы напоўненыя захапленнем перад сіламі прыроды, іх магутнасцго, неразгаданасцю.
2. Аналіз вершаў, змешчаных у праграме дзіцячага сада: «Першы гром», «Вясна», «Адлёт жураўлёў»
Выхаваўчыя ідэі многіх вершаў і твораў арганічна спалучаюцца з адукацыйным матэрыялам. Галоўная думка аўтара, якую ён імкнецца данесці да дзяцей з твора пад назвай “Як выдумляюцца страхі” – неабходнасць пашырэння набытых ведаў: “болей навукі – меней страху [4, c. 266].
Малюнкі прыроды, апісаныя Я. Коласам у вершах, надзвычай эмацыйныя і маляўнічыя. Адухаўляючы прыроду і навакольны свет, пісьменнік знаходзіць адметныя і непаўторныя фарбы для кожнай пары года. Гэта можна ўбачыць у наступных вершах: «Першы гром», «Вясна», «Адлёт жураўлёў». На фоне прыродных з’яў даволі часта адлюстраваны забавы дзяцей, праца дарослых – падзеі, якія арганічна ўпісваюцца ў непаўторны пейзаж прыроды, дапаўняючы яго і ствараючы адпаведны настрой.
У некаторых апавяданнях, каб засяродзіць увагу на важных момантах, Я. Колас ужывае непасрэдныя звароты да маленькага чытача (“Вясна”, “Ручай”). У кожным канкрэтным выпадку такія звароты выкарыстоўваюцца з рознымі мэтамі. У першым з названых твораў – каб паступова падвесці дзяцей да даволі складаных вывадаў грамадскага характару, у другім – каб навучыць маленькага чытача прыслухоўвацца да мовы роднай прыроды. Паэтычныя малюнкі вясенняга ажыўлення (паводкі) даюць магчымасць скіраваць увагу дзяцей на грамадскія праблемы свайго часу. Я. Колас жадаў, каб жыццё маленькіх беларусаў не было падобным да жыцця іх бацькоў; пісьменнік клапаціўся аб тым, каб яны раслі вольналюбівымі і ў будучым былі гатовы стаць на шлях абароны вольнага і незалежнага жыцця.
3. Сатырычны верш «Савось-распутнік». Сатыра і гумар. Вобраз Савося, майстэрства паэта-псіхолага
Разгледзем сатырычны верш “Савось-распутнік”. Яго галоўнай думкай з’яўляецца – навучыць кожнага быць не такім, якім прадстаўлены перад намі Савось. Эмацыянальная афарбоўка верша іранічная. У ім выкарыстаны такія паэтычныя сродкі як, гукапіс, зваротак, параўнанне. Мова верша – узвышаная лексіка.
Паблажліва, па-бацькоўску, з лёгкім гумарам распавядае паэт пра дзетак-неслухаў, свавольнікаў і забіякаў у вершах “Савось-распуснік”, “Рагатка”, “Юрка і кот”. Але за гэтай знешняй паблажлівасцю – глыбокі выхаваўчы падтэкст: за распусту жэўжыкам-пестунам” даводзіцца плаціць.
У вершы “Савось-распуснік” Якуб Колас намаляваў класічны вобраз коціка-прыгажуна, баюна, які мурлыча дзеду байкі-казкі, ходзіць у паходы на мышэй, сумленна выконвае свае каціныя абавязкі: Нос чарнявы, Хвост бялявы, Задзірасценькі.
Грэх пакрыўдзіць такога коціка, грэх яго не любіць. А Савось пакрыўдзіў, нацкаваў на яго сабаку Рудзьку. Хітры коцік, ратуючыся, ускочыў на галаву Савосю, буяну і грубіяну, учапіўся яму ў валасы. Шкада, што дзеці не заўважаюць таго, як яны нават знешне часам вельмі падобныя на нашых братоў меншых. Часам Якуб Колас ужывае паэтонім для стварэння гумарыстычнай сітуацыі. Так, у вершы “Савось-распуснік” паэтонім-зваротак Савоська ўжыты ў спалучэнні з выразам “ты мой сокал”, якія побач з эмацыянальным выклічнікам ай, абуджаюць усмешку маленькага чытача над забіякам-хуліганам, які гатовы жартаваць жорстка, не задумваючыся, што тым самым прычыняе боль іншым: Зачэпіць старога, / Пакрыўдзіць малога… / Кідаўся каменнямі, / Пападаў у шыбы… / Меў на зло смякалку… [2, c. 225]. Колас па-майстэрску выкарыстоўваючы гумар, развенчвае “героя” Савося і тактоўна падводзіць дзяцей да вывадаў: Ай, Савоська, ты мой сокал! / Справа дрэнна і брыдка! [4, 231]. Як асаблівы мастацкі прыём пісьменнік шырока выкарыстоўвае онімы ў спалучэнні з эпітэтамі прыдаткамі: “Савось-распуснік”, “Рак-вусач”, “Дзед-госць”, Міхаська-галубок і інш.
5. Казачная паэма «Рак-вусач». Народныя традыцыі ў творы. Павучальны змест. Параўнальны аналіз сюжэта з казкай «Цяжкая доля»
Казка «Рак-вусач» змяшчае багаты пазнавальны матэрыял: дзеці знаёмяцца з рознымі відамі рыб нашых беларускіх рэк (сом, язь, лешч, плотка, карась, ялец і інш.). Праз маналог жыта юны чытач даведваецца, з якімі вялікімі цяжкасцямі здабываецца хлеб. Зерне, кінутае восенню ў «халодны дол пусценькі», мерзне ў полі, на якім ткуць «маразы кужаль белы». Летам жнеі сажнуць жыта, затым яго абмалоцяць, высушаць зярняты і змелюць. Але жыта пазнае і радасць: вясна дае яму жыццё, лета апранае яго ў жоўты шоўк, чалавек вырабляе з яго беленькай мукі «хлябок новы». Лёс жыта ў казцы асацыіруецца з нялёгкай, але слаўнай доляй хлебароба. Казка выхоўвае павагу да чалавека працы, рукамі якога здабываецца наш хлеб надзённы. Твор выхоўвае пачуццё калектывізму: як асабістае гора ўспрынялі сум рака і прыйшлі яму на дапамогу многія прадстаўнікі беларускай фауны і флоры, бо «справіцца з бядою можна грамадою».
Казка «Рак-вусач», якая сведчыць пра высокі ўзровень майстэрства яе аўтара, абуджае паэтычныя пачуцці дзяцей. Для развіцця ў дзяцей паэтычнага бачання і мыслення ўводзяцца загадкі («Ні смяецца, ні гукае, жыве ў бухце пад ракітай, на ім світа, ды не сшыта, хоць кравец, ды не Мікіта, ідзе ў лазню камінарам, а выходзіць — пыша жарам»), сталыя эпітэты («колас буйненькі», «званар-камар»), параўнанні («сітнякі стаяць, бы свечкі»), метафары («ткуць марозы кужаль белы»).
Галоўная думка казкі – навучыць дзяцей паважаць працу людзей, берагчы тое, што зрабіў чалавек.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Такім чынам, педагагічная, метадычная і літаратурна-мастацкая спадчына Я. Коласа пацвярджае выказаную думку пра арганічную сувязь маральнага і эстэтычнага выхавання. Як мастак слова і педагог ён раіў выкарыстоўваць у выхаваўчых мэтах лепшыя ўзоры мастацкай літаратуры і таму неаднойчы ставіў перад пісьменнікамі задачу – ствараць высокаідэйныя творы, якія б маглі праўдзіва расказваць пра нашу рэчаіснасць, аказваць уплыў на маральнае аблічча чытача, на фарміраванне ў яго эстэтычнага густу. Паэтонімы ў творах Якуба Коласа для дзяцей з’яўляюцца выразным сродкам стварэння запамінальнага мастацкага вобраза. Гэта традыцыйныя для беларускай анамастычнай прасторы паэтонімы, якія перадаюць этна-культурны каларыт, знаёмяць яшчэ непадрыхтаванага маленькага чытача з моўнымі і літаратурнымі нацыянальнымі традыцыямі ўжывання паэтонімаў. Канатацыйна насычаныя такія адзінкі выяўляюць аўтарскую індывідуальнасць, узровень майстэрства пісьменніка.
Прааналізаваўшы творы Я. Коласа мы бачым, што ў іх заключаны гуманістычны змест, назіраецца іх жанравая разнастайнасць. У большасці твораў адлюстраваны вобразы дзяцей, прыроды. І гэтыя вобразы вучаць нас быць чалавекам, любіць прыроду, паважаць і берагчы ўсё навокал.
1. Аляксандрава, Н. Якуб Колас. Піншчына памятае і ганарыцца : [аб святочных мерапрыемствах на Піншчыне у гонар135-годдзя Якуба Коласа] / падрыхтавала Ніна Аляксандрава // Полесская правда. − Пінск, 2017. − 18 нояб. − С. 10
2. Александровіч, С. Х. Кнігі і людзі : даследваннi, архiўныя знаходкi, успамiны, эсэ / Сцяпан Александровіч. − Мінск: Мастацкая літаратура, 1976. – 206 c.
3. Аўсіевіч, М. Ц. Гісторыя і сучаснасць: урокі Якуба Коласа / М. Ц. Аўсіевіч, І. М. Слесарава // Гісторыя і грамадазнаўства. Серыя “У дапамогу педагогу”. − 2014. − № 9. − С. 62−64
4.Гісторыя беларускай літаратуры 20 стагоддзя: У 4 т.4. кн.1 1966-1985/ НАН Беларусi, Аддз-не гуманiтар. навук i мастацтваў, Ін-т літ. Імя Я.Купалы; Навук. Рэд. У.В. Гніламедаў, С.С. Лаўшук.― Мінск.: Бел.навука, 2002. ― 928 с.
5. Колас, Я. Як выдумляюцца страхі [1906–1917] // Збор твораў: у 14 т. Т. 4 – Мінск, 1973. – С. 266
6. Макарэвіч А. М., Яфімава М. Б., і інш. Беларуская дзіцячая літаратура / Пад рэд. А. М. Макарэвіча, М. Б. Яфімавай, — Мінск.: Вышэйшая школа, 2008. — 688 с.
7. Шаўлоўская М. Ф., Беларуская дзіцячая літаратура: хрэстаматыия / аўт.-уклад. М.Ф. Шаўлоўская. Мінск. – 2003. – 206 с.
8. Яфімава М. Б., Беларуская дзіцячая літаратура. Вучэб. дапам. для філал. фак. і фак. педагогікі і методыкі пачатковага навучання / Пад рэд. М. Б. Яфімавай, М. М. Барсток. — Мінск.: Вышэйшая школа, 1980. — 350 с.
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 15.
В работе также имеется следующее приложение:
ПРИЛОЖЕНИЕ 1 Сцэнарый па казцы Якуба Коласа «Рак- Вусач».
ПРИЛОЖЕНИЕ 1 Сцэнарый па казцы Якуба Коласа «Рак- Вусач».
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты