1 Маральна-этычная праблема – вядучая ў творчасці А. Васілевіч. Казка “Калінавая рукавічка”, апавяданні “Вожык”, “Цюлік”, “Бабуліны кватаранты”
2 Асветніцка-пазнавальныя вершы Р. Барадуліна
Спіс выкарыстаных крыніц
1 Маральна-этычная праблема – вядучая ў творчасці А. Васілевіч. Казка “Калінавая рукавічка”, апавяданні “Вожык”, “Цюлік”, “Бабуліны кватаранты”
Творчая індывідуальнасць А. Васілевіч, тонкага лірыка, псіхолага, выявілася ў апавяданнях, прысвечаных праблеме ўзаемаадносін чалавека і прыроды (“Геша”, “Вожык”, “Бабуліны кватаранты”, “Цюлік”, “Браты-артысты”, “Мая гаспадарка”). Творы напоўнены любоўю да жывёльнага свету. А. Васілевіч стварае вобразы ўражлівых, рамантычных, назіральных дзяцей, што любяць і разумеюць прыроду, клапоцяцца пра птушак і жывёл, якія становяцца іх надзейнымі сябрамі.
Апавяданне “Арфа”. На калгасным прыгуменні шмат гадоў прастаяла старая арфа (машына з ручным прывадам для веяння абмалочанага збожжа). Летам дзеці гулялі ў хованкі, Ігар схаваўся ў арфе, калі яго знайшлі ён не мог вылезці. Суседзі распілілі і рассяклі арфу і ледзь выцягнулі Ігара. Бабка Марыля сказала, што старшыня калгаса зніме з бацькоў па 20 працадзён, ды і ў школе не пахваляць, як даведаюцца. Ігар вырашыў пайсці да старшыні калгаса. Ён расказаў ўсё, што здарылася на калгасным прыгуменні. Старшыня адказаў, што калгасную маёмасць, хоць і старую, ламаць не прадугледжана і, сур’ёзна, гледзячы ў вочы Ігара сказаў, так як у яго няма сваёй працоўнай кніжкі, значыць нечым іншым ён Ігар павінен сваю віну выкупіць, няхай і крыху пазней. Ігар сказаў, што калі вырасце, то вывучыцца на інжынера і разам з Віцькам зробяць яшчэ лепшую машыну. Старшыня калгаса дараваў Ігару гэту правіннасць.
Koжны твop Aлeны Baciлeвiч, пpыcвeчaны ўзaeмaaднociнaм чaлaвeкa i пpыpoды, yпicвaeццa ў нaдзённы клoпaт cённяшнягa дня – пpaблeмy экaлaгiчнaгa выxaвaння дзяцeй [1, c. 167].
“Мая гаспадарка” гарадскі хлопчык далучаецца да вясковага жыцця і адначасова спасцігае скарбы народнай мовы. Увесь аповед будуецца на метаніміі: бабуля прапаноўвае паглядзець на “падушачкі”, а гэта аказваюцца гусяняткі, пер’ем і пухам якіх набіваюць падушкі, “сала ходзіць па выгану” –гэта свінні, “хлеб расце ў полі” – жыта. Уласна, раскрываюцца пачаткі вобразнасці.
У aпaвядaннi “Бpaты-apтыcты” гaвopыццa пpa тoe, як paтaвaлa 9-цi гaдoвaя дзяўчынкa мaлeнькix ягнятaк, штo зacтaлicя бeз мaцi, як янa кapмiлa ix з лыжкi i aбepaгaлa aд xoлaдy. I вocь дзяўчынкa iдзe кaля шкoлы, a зa ёю вeceлa i дaвepлiвa бягyць ягняткi.
[...]
2 Асветніцка-пазнавальныя вершы Р. Барадуліна
Рыгор Іванавіч Барадулін – самабытны паэт-наватар, нястомны эксперыментатар, тонкі псіхолаг у беларускай дзіцячай літаратуры. Разумнае спалучэнне жыццвай мудрасці, з аднаго боку, і дзіцячай непасрэднасці, з другога, душэўны такт і цудоўнае валоданне канкрэтнасцю вобразнага мыслення выяўляюць у ім талент дзіцячага пісьменніка, як натуру перш за ўсё чулую і ўражлівую. Сутнасць шчырых кантактаў з маленькімі чытачамі – не ў павучальнасці, а ў незвычайнай чуйнасці да семантычнай шматфарбнасці роднага слова.
У агульнае рэчышча багатай барадулінскай творчасці надзіва арганічна ўліваецца яго паэзія для дзяцей. Своеадметнае спалучэнне задушэўнага лірызму і каламбурнага гумару вызначыла творчую манеру яго як дзіцячага паэта. Для дашкольнага і школьнага ўзросту Р. Барадулін выдаў кнігі паэзіі “Мех шэрых, мех белых” (1963), “Красавік” (1965), “Экзамен” (1969), “Ай! Не буду! Не хачу!” (1971), “Ці пазяхае бегемот?” (1981), “Азбука не забаўка” (1985) і інш. [5].
Свае першыя творы для дзяцей Р. Барадулін напісаў у пачатку 1960-х гг., калі ў самога падрастала дачка Ілона. Таму паэт, трэба меркаваць, адчуў сябе дзіцячым паэтам. Ён свядома, з бацькоўскім замілаваннем абірае пастаяннай гераіняй субяседніцай дзяўчынку Лану (Лану-капрызулю, Лану-паслухмяну).
Сваім жа першым дзіцячым творам ён па праву лічыць напісаную спецыяльна для дачушкі Ілонкі па просьбе мамы Акуліны Андрэеўны лірычна-пяшчотную «Калыханку». Вобразны свет сваіх калыханак Р. Барадулін насяліў і любімым персанажам гэтага жанру – катом. Дарэчы, кот Мірон – заўсёдны персанаж шматлікіх аўтарскіх твораў для дзяцей. Менавіта кот, лічыцца, можа прыносіць дзецям салодкі сон. У прыватнасці, інтрыгуе барадулінскае “дзівацтва”: паэт прысвячае свайму ўлюбёнцу кату Мірону калыханку.
У паэта многа вершаў пра жывёл. Вершы пра жывёл развіваюць пачуццё прыгожага як найпершы элемент чалавечнасці. Верш-казка “Экзамены” знаёміць з прадстаўнікамі жывёльнага, птушынага і насякомага свету. Многія творы актыўна пашыраюць дзіцячы пазнаваўчы кругагляд(“Як стаў заяц даўгавухі”, “Як зрабіўся рак чырвоны”, “Ці ляцяць вароны ў вырай?”, “Ці пазяхае бегемот?”, “Пеўнік-весялун”).
[...]
1 Беларуская дзіцячая літаратура: Вучэб. дапаможнік для ВНУ / М. Б. Яфімава, М. М. Барсток, Э. С. Гурэвіч і інш.; Пад агульн. рэд. М. Б. Яфімавай, М. М. Барсток. – Мінск, 1979.
2 Беларуская дзіцячая літаратура ў тэрмінах і паняццях: дапаможнік / А. М. Макарэвіч, В. І. Караткевіч; пад агул. рэд. А. М. Макарэвіча. – Магілёў, 2014.
3 Васілевіч, А. Горкі ліпавы мёд: апавяданні: для мал. і сяр. шк. узросту / А. Васілевіч. – Мінск: Маст. літ. , 2011. – 263 c.
4 Марціновіч, А. Святло чароўнага ліхтарыка. Выбраныя старонкі гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры: у 2 кн. / А. Марціновіч. – Мінск: Асвета, 1997-1998.
5 Шарапава, А. В. Вывучэнне творчасці Рыгора Барадуліна / А. В. Шарапава. – [Электронны рэсурс] – Рэжым доступу: http://e.biblio.bru.by/bitstream/handle/1212121212/9819/203.pdf?sequence=1&isAllowed=y