Методыка вывучэння элементаў сінтаксісу і пунктуацыі
Спіс выкарыстаных крыніц
Методыка вывучэння элементаў сінтаксісу і пунктуацыі
Перш чым разглядаць асноўныя пытанні, якія неабходна разгледзець асноўныя паняцці, з якімі павінны пазнаёміцца малодшыя школьнікі пры вывучэнні сінтаксісу . Да іх адносяцца “сінтаксіс”, “асноўныя сінтаксічныя адзінкі”, “асноўныя віды сінтаксічнай сувязі”, “сказ”. Сінтаксіс – раздзел граматыкі, у якім вывучаюцца спосабы аб‟яднання слоў і словаформ у словазлучэнні і сказы, простых сказаў у складаныя; тыпы словазлучэнняў і сказаў паводле іх значэння, функцыі, структуры. Сінтаксіс – гэта і сукупнасць сродкаў і правіл утварэння сінтаксічных адзінак – словазлучэнняў і сказаў. Асноўныя сінтаксічныя адзінкі – словазлучэнне і сказ. Словазлучэнне – сінтаксічная адзінка, якая ўтвараецца спалучэннем самастойных слоў на аснове падпарадкавальнай сувязі; галоўным кампанентам словазлучэння з’яўляецца слова, залежным – форма слова. Сказ – камунікатыўная моўная адзінка, што служыць пра факт рэчаіснасці. Сказы могуць быць простыя і складаныя. Асноўныя віды сінтаксічнай сувязі – падпарадкавальная і злучальная. Падпарадкавальная сувязь (падпарадкаванне) – від сувязі, які выступае пры аб’яднанні граматычна нераўнапраўных кампанентаў у словазлучэнні (жапасаванне, кіраванне, прымыканне) і галоўнай і даданай частак у складаназалежным сказе. Злучальная сувязь (злучэнне) – від сувязі, які выступае пры аб’яднанні граматычна раўнапраўных кампанентаў у простым сказе, частак складаназлучанага сказа і частак бяззлучнікавага складанага сказа. Трэці від сінтаксічнай сувязі – прэдыкатыўная сувязь (узаемнае падпарадкаванне) – ілюструецца галоўнымі членамі сказа. Сказ – граматычна і сінтаксічна аформленая адзінка моўных зносін, у якой выражаюцца і фармулююцца думкі, пачуцці. Асноўныя яго граматычныя прыметы: прэдыкаіыўнасць, мадальнасць, сінтксічны час, сэнсавая завершанасць, інтанацыйная аформленасць. Паводле мэты выказвання сказы бываюць апавядальныя, пытальныя (уласна-пытальныя, пытальна-пабуджальныя і пытальна-рытарычныя) і пабуджальныя ; паводле адносін выказвання да рэчаіснасці – сцвярджальныя і адмоўныя; паводле граматычнай структуры – простыя і складаныя. Простыя сказы дзеляцца на сінтаксічна падзельныя і сінтаксічна непадзельныя; двухсастаўныя і аднасастаўныя. Двухсастаўныя і аднасастаўныя сказы бываюць неразвітыя і развітыя. Простыя сказы могуць быць няўскладненыя і ўскладненыя, поўныя і няпоўныя. Асноўнай мэтай вывучэння сінтаксіса ў пачатковай школе з’яўляецца фарміраванне ўяўленняў аб словазлучэннях і сказах. аб граматычным значэнні гэтых адзінак і іх функцыянаванні ў мове [3, с. 114]. За час навучання ў школьнікаў фарміруюцца ўменні састаўляць сказы розных тыпаў, выкарыстоўваць іх у розных моўных абставінах, моўнай практыцы, павыраецца індывідуальны запас сінтаксічных канструкцый у выснай і пісьмовай мове.
1. Антонова Е.С., Боброва С.В. Методика преподавания русского языка (начальные классы): Учебник. – 5-е изд., стер. – М.: Академия, 2015. – 457 с.
2. Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. 1–4 класы. – Мінск, 2012. – С. 26–122.
3. Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання ў пачатковых класах : вучэб.-метад. дапаможнік / аўтар-укладальнік А. А. Мозалева. – Брэст, 2014. – 169 с.
4. Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах : вучэб. дапам. / Я. М. Івашуціч [i iнш.] ; пад рэд. А. П. Шанько. – Мінск, 1986. – 408 с.
5. Нетрадыцыйныя падыходы да навучання мове і чытанню малодшых школьнікаў / склад. Г. М. Канцавая, А. В. Сазановіч. – Брэст, 2003. – 53 с.
6. Паўлоўскі, І. I. Моўная адукацыя малодшых школьнікаў: Тэарэтыкадыдактычнае даследаванне / І. І. Паўлоўскі. – Мінск, 1998. – 176 с