Скачать готовую работу по теме
Максім Багдановіч
Максім Багдановіч
от
23,00
28,75
BYN
Содержание
1 Літаратурная дзейнасць і творы М. Багдановіча для дзяцей
2 Вершы аб роднай прыродзе М. Багдановіча
3 Празаічныя казкі М. Багдановіча
4 Паэма-казка “Мушка-зелянушкаі камарык, насаты тварык”
5 Канспект занятка
5 Канспект занятка
Выдержка из работы
Літаратурная дзейнасць і творы М. Багдановіча для дзяцей
Творы М.Багдановiча для дзяцей i пра дзяцей вызначаюцца аб‘ёмнасцю вобразаў, псiхалагiчнай матываванасцю ўчынкаў лiтаратурных герояў i эстэтычнай глыбiнёй.
Да тэмы дзяцiнства М.Багдановiч звярнуўся ў многiх сваiх арыгiнальных мастацкiх творах i ў перакладах. У адных творах асобныя рысы паводзiн i псiхалогii дзяцей закранаюцца толькi ў сувязi з вершаваннем важных iдэйна-фiласофскiх пытанняў, у другiх паводзiны дзяцей адлюстроўваюцца больш шырока. Але ва ўсiх выпадках адчуваецца вялiкая любоў пiсьменнiка да маленькiх герояў. Iх душэўная чысцiня, шчырасць пачуццяў i адносiн захапляюць паэта, ён лiчыць узаемаадносiны дзяцей узорам чалавечых узаемаадносiн.
Адметнае месца ў творчасцi М. Багдановiча займае пейзажная лiрыка. Асэнсаванне дзецьмi вобразаў пейзажнай лiрыкi – эфектыўны сродак фармiравання iх эстэтычна-мастацкага густу. Максім Багдановіч тварыў у многіх паэтычных жанрах. Сярод яго вершаў ёсць узоры прыродаапісальнай, пейзажнай лірыкі: “Ноч” ,“Зімовая дарога”, “Зімой”, “Перад паводкай”, “Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог”, “Вечар на захадзе ў попеле тушыць”. Часта ў яго вершах сустракаюцца і міфалагічныя матывы, найперш звязаныя з беларускай народнай міфатворчасцю: “Вадзянік”, “Возера”. Каля 1915 г. паэт напісаў цыкл вершаў “На ціхім Дунаі. Вершы беларускага складу”. У іх выразна гучаць фальклорныя матывы. Да фальклорных стылізацый належаць таксама паэмы “Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык” (1914 г.) пра няўдалую жаніцьбу камара і “Максім і Магдалена” (1915 г.), яе тэма – трагічнае каханне вясковага хлопца да дачкі ваяводы, які жорстка распраўляецца з юнаком, а той гіне як герой. Пад уражаннем ад знаёмства з фальклорам розных народаў Максім Багдановіч стварыў на беларускай мове шэраг песень, стылізаваных пад народную творчасць сербаў, рускіх, украінцаў, скандынаваў, іспанцаў, японцаў, персаў. Максім Багдановіч адзін з заснавальнікаў у беларускай літаратуры такога накірунку, як філасофская лірыка.
Вершы аб роднай прыродзе М. Багдановіча
Адметнае месца ў творчасцi М. Багдановiча займае пейзажная лiрыка. Асэнсаванне дзецьмi вобразаў пейзажнай лiрыкi – эфектыўны сродак фармiравання iх эстэтычна-мастацкага густу.
З замілаваннем і любоўю падае М. Багдановіч беларускія пейзажы, адзначаючы новыя і новыя штрыхі ў абліччы роднага краю. Лірычны герой паэта тонка разумее і любіць прыроду, адчувае сябе часцінкай вялікага свету, умее слухаць і бачыць усё навакольнае.
Шырока, шчыра ўмеў радавацца паэт прыгажосці прыроды – красою веснавога цвіцення (“Па-над белым пухам вішняў”), непаўторнасцю летняга вечара (“Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог”), вячэрнім пейзажам зімовай дарогі (“Зімой”). Многія зімовыя і летнія пейзажы паэта поўныя бадзёрасці, жыццесцвярджальнай сілы. У іх мы знаходзім вітанне жыцця, імклівасць руху, поўную гармонію паміж чалавекам і прыродай.
Паэт у сваіх творах важнае месца адводзіў менавіта прыродзе : зорнаму небу (Зорка Венера) ці яркаму сонцу (Калісь глядзеў на сонца я, Напілося сонца са крыніц сцюдзёных), шпаркай крыніцы (Замёрзла ноччу шпаркая крыніца) ці спакойнаму саду (У старым садзе), вечару: летняму, ціхаму (Выйшаў з хаты. Ціха спіць надворак…; Над возерам; Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог) ці зімняму, марознаму і жваваму (Зімой; Завіруха). Гэты спіс можна працягваць вельмі доўга, бо кожны верш Максіма Багдановіча выклікае асаблівыя, непаўторныя ўражванні. Кожны з іх гучыць у сэрцы, западае у душу, нечым нагадываюць музыку.
Празаічныя казкі М. Багдановіча
Цікавымі творамі, на падставе якіх можна весці з дзецьмі гутарку эстэтычнага зместу, з ’яўляюцца казкі «Сон-трава» i «Башня мира». У апошнім з названых твораў М. Багдановіч падводзіць рэцыпіента да вельмі важнай эстэтычнай высновы: усё прыгожае, дасканалае, карыснае трэба ўзводзіць «чыстымі рукамі» (на падставе добрых задум, шчырых памкненняў, добразычлівых дзеянняў).
У лірыцы М.Багдановіча адбываецца паэтызацыя духоўнай спадчыны, нацыянальных традыцый і ўнутранага свету беларусаў. У вершах «Слуцкія ткачыхі», «Перапісчык», «Летапісец» і іншых узнаўляюцца эпізоды стварэння духоўных каштоўнасцей нашымі продкамі, каштоўнасцей, якія ў іх далучанасці адна да другой сведчаць пра значнасць і велічнасць культурных здабыткаў беларускага народа. У “Слуцкіх ткачыхах” ён, паэтызуючы любоў нявольніц да родных ніў і хат, замілавана спыняецца перад самой іх працай, перад “шырокімі тканінамі”, што “на лад персідскі ткуць яны”. Сумная гісторыя ткачых паказана ў вершы не без паэтавага захаплення ўмельствам паланянак “ткаць залатыя паясы”.
Патрыятычным пафасам вызначаецца верш «Пагоня».
Лірычны герой твора, адчуваючы ў сэрцы трывогу за сучаснае і будучае краіны, прыгадвае сімвал былой магутнасці яго дзяржавы - «Старадаўнюю Літоўскую Пагоню ». Пагоня ў кантэксце твора — сімвал гістарычнай памяці, якую «не разбіцъ, не спыніцъ, не стрымацъ». Гэтая памяць выконвае гістарычную місію: яна заклікана пераканаць тых, хто выракся Беларусі, што яны павінны вярнуцца на беларускі шлях, зноў стаць беларусамі.
Паэма-казка “Мушка-зелянушкаі камарык, насаты тварык”
Першае знаёмства дзяцей з творамi М.Багдановiча адбываецца ў дзiцячым садзе, калi iм чытаюць няхiтрую займальную казку “Мушка-зелянушка i камарык – насаты тварык”. У гэтай казачнай гісторыі расказваецца аб няўдалай жаніцьбе камара з гультайкай-мухай. Пачуўшы скаргу-песню мухі аб тым, што яе ніхто не бярэ замуж, камарык вырашыў дапамагчы ёй у такой бядзе. Радня мухі, як і яна сама, прымае прапанову камарыка. Адбываецца вяселле. Аднак потым камарык заўважае, што жонка яго не ўмее працаваць:
«Толькі ўмее з хлопцам і жартаваць.
Ані выткаць кросенкі,
Ані шыць,
Ані стравы хораша
Наварыць».
Бядуючы на дубе пад зялёненькім лістом, спяваючы сваю песню-скаргу, камарык «з дуба зваліўся»: «Грымнуў ён на зямлю з высакосці / / I пабіў-паламаў сабе косці». Пахавалі камарыка ля дарогі, зрабілі на магіле высокі насып.
«Людзі добрыя шляхам мінаюць,
Шапкі нізка здымаюць, пытаюцъ:
«He іначай вяльможны вандроўнік, -
Генерал ці маёр, ці палкоўнік?»
«Не, ляжыцъ тут камар-камарочак,
У каторага з локацъ насочак».
Канспект занятка
Тэма ўрока: паэма-казка “Мушка-зелянушка i камарык – насаты тварык”.
Мэта ўрока: фарміраванне ўмення ацэньваць паводзіны герояў казкі і жыццёвыя сітуацыі на аснове зместу казкі, суадносіць з уласнымі ўчынкамі і паводзінамі.
Задачы ўрока: фарміраваць правільнае, асэнсаванае чытанне ўголас цэлымі словамі, фарміраваць чытацкія уменні называць герояў казкі, даваць ацэнку іх учынкаў, выказваць свае адносіны да ўчынкаў герояў.
Вызначыць і абмеркаваць характарыстыкі казачных герояў, пачуцці вучняў, якія ўзніклі пасля чытання твораў, удасканальваць навыкі чытання; фарміраваць чытацкія ўменні, развіваць творчыя здольнасці.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
Весела звініць званок.
Пачынаем наш урок.
Добры дзень. Сядайце.
Дзверы ў веды адчыняйце.
Ці ўсё правільна сядзяць?
Ці ўсё ўважліва глядзяць?
2. Псіхалагічны настрой на ўрок.
− Усміхніцеся адзін аднаму. Сядзьце ўтульна і пачнем урок.
− У вас на стале смайлікі, пакажыце пры іх дапамозе які у вас настрой і прамацуйце на дошцы.
3. Моўная размінка
А)
- А для тако, каб добра працаваць і не ленавацца, давайце разам прачытаем верш:
Лянота, лянота,
Ідзі ў балота,
У лесе схавайся,
Да нас не чапляйся.
Список литературы
1 Літаратурная дзейнасць і творы М. Багдановіча для дзяцей
2 Вершы аб роднай прыродзе М. Багдановіча
3 Празаічныя казкі М. Багдановіча
4 Паэма-казка “Мушка-зелянушкаі камарык, насаты тварык”
5 Канспект занятка
5 Канспект занятка
Информация о работе
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 50%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 14.
Процесс покупки готовой работы
01
1. Заказ готовой
Оставьте заявку по кнопке "купить ". Обязательно укажите правильный e-mail, на него вышлют инструкции по оплате и ваши материалы.
02
2. Оплата
На вашу электронную почту придет подробная инструкция по оплате через ЕРИП.
03
3. Получение
Сразу после оплаты, менеджер вышлет все материалы, которые относятся к заказу, на электронную почту.
Растения уголка природы
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Психология
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Логопедия
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Декоративное прикладное искусство
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Детская мировая литература
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Декоративно прикладная деятельность
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Методика кружковых работ
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Формирование математических представлений
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Методика развития речи
23,00
28,75
BYN
Контрольная работа Методика экологического образования
23,00
28,75
BYN