1. Біяграфічныя звесткі пра пісьменніка. Лірычная аснова, псіхалагічная пранікнёнасць вершаў для маленькіх.
2. Ідэйна-тэматычная адметнасць, лірычная ўзнёсласць, патрыятычная накіраванасць верша “Я – беларус”.
3. Паэтызацыя прыроды і дзяцінства ў вершах.
4. Пазнавальнасць, дакладнасць апісанняў у вершах пра жывёл і птушак.
Канспект заняткаў па азнаямленні дзяцей з загадкамі Ніла Гілевіча.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Біяграфічныя звесткі пра пісьменніка. Лірычная аснова, псіхалагічная пранікнёнасць вершаў для маленькіх.
Вядомы беларускі паэт, таленавіты драматург і публіцыст, аўтарытэтны крытык і літаратуразнаўца, Народны паэт Беларусі Ніл Сымонавіч Гілевіч нарадзіўся ў в. Слабада Лагойскага раёна ў мнагадзетнай сям’і старшыні сельсавета Сымона Пятровіча і хатняй гаспадыні Кацярыны Мікалаеўны. Бацькі назвалі будучага паэта Нінел, што з’яўляецца адваротным прачытаннем прозвішча Ленін. Аднак імя гэтае Гілевіч змяніў на простае Ніл. Даследчыкі творчасці Ніла Сымонавіча адзначаюць, што ён пераняў ад маці неврагодную працавітасць, якая дапагала яму па жыцці.
Н.Гілевіч скончыў “на выдатна” Мінскае педагагічнае вучылішча, а пасля яго без іспытаў прынялі на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Некаторы час працаваў настаўнікам, больш за 20 гадоў выкладаў на кафедры беларускай літаратуры БДУ, дзе даслужыўся да навуковага звання прафесара. Акрам таго, працаваў літкансультантам газеты “Звязда”, рэдактарам альманаху замежнай літаратуры «Далягляды», узначальваў Саюз пісьменнікаў.
Творчая дзейнасць Ніла Гілевіча пачалася ў 15-гадовым узросце, пасля публікацыі ў часопісу “Бярозка” верша “Яблынька”, дзе малады паэт паказаў эмацыянальную знітаванасць чалавека і прыроды.
Першы зборнік паэзіі – “Песня ў дарогу”, які паэт выдаў будучы студэнтам БДУ і, адпаведна, у кнігу былі ўключаны раннія студэнцкія, узнёсла-рамантычныя вершы. У творах зборнікаў “Прадвесне ідзе па зямлі” і “Неспакой” выявіліся эскізы асноўных сюжэтаў і вобразаў, якія пазней сталі паэтычнай дамінантай Ніла Гілевіча: матывы маці і роднай матчынай мовы прыпадабняюцца да малой Радзімы, да Маці-Беларусі, беларускай народнай песні, што сімвалізавала душу нацыі, яе самабытную культуру.
Усяго ў розных літаратурных жанрах паэтам напісана каля васьмідзесяці кніг. На першым месцы ў гэтым творчым набытку паэзія: і лірычная, і эпічная, і сатырычна-гумарыстычная.
Сярод творчай спадчыны значнае месца займаюць кнігі паэзіі для дзяцей “Сцяжок на мачце”, “Сіні домік, сіні дом”, “Зялёны востраў”, “Дождж-грыбасей”, “Загадкі”, “Калі рана ўстанеш”, “Добры чалавек”, “Шчаслівыя хвіліны”. Т.І. Борбат адносіць Ніла Гілевіча да старэйшага пакалення паэтаў у рэчышчы сучаснай паэзіі для дзяцей, а таксама адзначае, што яго творчасці ўласцівы фальклорныя матывы (зборнік вершаў “Добры чалавек”) [1, с. 509].
2. Ідэйна-тэматычная адметнасць, лірычная ўзнёсласць, патрыятычная накіраванасць верша “Я – беларус”.
Алесь Бельскі трапна заўважыў, што “вызначальнымі рысамі творчасці Н.Гілевіча з’яўляюцца знешняя грамадзянская ўздымнасць і ўнутраная эмацыянальная скандэнсаванасць слова” [2, с. 184]. Менавіта так можна ахарактарызаваць творчую дзейнасць Ніла Сымонавіча, які ўсё жыццё хварэў душою за Беларусь, востра перажываў грамадскія з’явы краіны, што не магло не адлюстравацца на паэзіі, у тым ліку і для дзяцей.
Важным элементам агульнага ўсебаковага гарманічнага развіцця асобы дзіцяці з’яўляецца патрыянычны накірунак у выхаванні. У дзяцей старэйшага дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту закладваюцца асновы нацыянальнай, моўнай, грамадзяскай ідэнтыфікацыі. Яны з задавальненнем, з характэрнай для іх узроставай катэгорыі натхненнем і ахвотай назапашваюць інфармацыі пра сваю Радзіму, родную мову, народ, яго традыцыі.
Верш “Я – беларус” прасякнуты выразным патрыятычным пафасам, палымяна-ўзнёслым настроем, што падкрэсліваецца паэтычнай анафарай назвы верша ў пачатку кожнай стравы. Важныя паняцці закладваюцца ў чалавечую душу і свядомасць з ранніх гадоў. Н. Гілевіч выдатна разумее, што ў творах для дзяцей неабходна гаварыць пра сур’ёзныя рэчы, а ў першую чаргу пра тое, што такое Радзіма, народ, родная мова для кожнага чалавека.
Аўтар з непахіснай гордасцю расказвае пра сваю прыналежнасць да “гэтай казачнай зямлі”, што не можа не адазвацца ў душы маленькага чытача ці слухача. Запал, натхненне, сапраўднасць пачуццяў і перажыванняў нібы запрашаюць дакрануцца да святога, стаць у адзін рад з паэтам, адчуць сябе сапраўдным беларусам:
Я – беларус, я нарадзіўся
На гэтай казачнай зямлі,
Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх
Адвеку прашчуры жылі.
3. Паэтызацыя прыроды і дзяцінства ў вершах.
Асаблівую групу дзіцячай паэзіі Ніла Гілевіча складаюць вершы пра прыроду ў яе абавязковым дачыненні да роднага краю. Аўтар не імкнуўся да апісання заморскіх краін, яго заўсёды цікавілі беларускія краявіды, імі ён захапляўся і далучаў да неабсяжнай прыгажосці маленькіх чытачоў. Такім чынам, праяўлялася патрыятычнае гучанне пейзажнай лірыкі. Так, напрыклад, верш “У лузе” стварае летні, цёплы пейзаж, а таксама знаёміць дзіцяці з беларускімі назвамі лугавых кветак:
“Сінія, як вочкі,
Незабудкі і браткі,
Смолкі і званочкі.
І мядунка, і герань,
Слезкі, мята, кашка!”
Аўтар арганічна ўводзіць дзіцячы вобраз Светкі, якая існуе ў мастацкім выяўленні ў цеснай узаемасувязі з прыродай, з яе раслінным і жывёльным светам. Дзяўчынку ніколькі не баіцца “цыбаты прыгажун” бусел, кветкі нібы самі збіраюцца ў букет, ды і сама Светка, як тая маленькая кветка, не вылучаецца з агульнага пейзажа, а, наадварот, упісваецца ў яго арганічную карціну.
Эмацыянальнае, гарэзлівае, лёгкае гучанне вершу надае меладычная, песенная інтанацыя, а тасама эмацыянальна афарбаваная лексіка, выражаная ў памяншальна-ласальных суфіксах, а таксама лексемах з выразнай станоўчай канатацыяй: вочкі, званочкі, мядункі, Светка, дзяўчынка, слёзкі, кашка; мілы, добры, палюбуйся.
Побач з маляўнічымі прыродаапісальнымі карцінамі беларускіх краявідаў аўтар звяртаецца тэмы непаўторнасці дзяцінства ў яго гульнях і забавах, жартах і свавольствах. Так, напрыклад, на фоне прыгожай сапраўднай зімы Ніл Сымонавіч малюе дынамічны сюжэт стварэння снегавіка ў вершы “Снежны дзед”.
4. Пазнавальнасць, дакладнасць апісанняў у вершах пра жывёл і птушак.
Вершы пра звяроў і птушак (“Верабей”, “Курыца”, “Пліска”, “Сабачаня” і інш.) дапамагаюць далучыць дзяцей да свету роднай прыроды і тым самым развіць іх эстэтычнае пачуццё. Акрамя таго, такія творы выхоўваюць пачуццё спагады, адказнасці за “братоў нашых меншых”. Як, напрыклад, у вершы “Сабачаня”, дзе паэт з характэрнай для яго дакладнасцю, эмацыянальнай адкрытасцю і зацікаўленасцю малюе трапнымі словамі гісторыю шчаняці.
“Эпічная паэзія Ніла Гілевіча, – па азначэнні У.Конана, – грунтуецца мастацкім бачанні рэальных падзй і фрагментаў штодзённых клопатаў” [4, с. 435]. Крытык нездарма называе паэтычную творчасць Ніла Сымонавіча “эпічнай”: яна сапраўды, як правіла, апавядальная, у ёй назіраецца моцны эпічны пачатак, пэўная сюжэтнасць, якая не перашкаджае эмацыянальнаму, лірычнаму ў паэтычных творах. Такая тэндэнцыя сустракаецца ў дзіцячых вершах пра птушак і жывёл, у якіх аўтар стварае невялікія замалёўкі з жыцця жывёльнага свету Беларусі.
Так, напрыклад, у вершы “Верабей” аўтар малюе няшчаснага верабейчыка, якіх кожны з нас бачыць і сустракае кожную зіму:
Пpaбipae дa кacцeй
Bepaбeйкy шэpaгa.
Скaчa, cкaчa пa двapы,
Пыpxae, чыpыкae.
Гopa, штo нi гaвapы,
Гopa дый вялiкae.
Канспект заняткаў па азнаямленні дзяцей з загадкамі Ніла Гілевіча.
Тэма: “Азнаямленне з загадкамі Ніла Гілевіча”
Мэта: пазнаёміць дашкольнікаў з загадкамі Н. Гілевіча, адпрацаваць уменне прымяняць веды ў нетыповай сітуацыі, спрыяць развіццю памяці, творчага ўяўлення, мыслення дзяцей, выхоўваць павагу да роднага краю і культуру паводзін.
Абсталяванне: партрэт Ніла Гілевіча, зборнікі загадак “Загадкі”, “Сіні домік, сіні дом”, карта таямнічага вострава, чыстыя лісты, рознакаляровыя фламастары і алоўкі, сімвалічныя медалі за ўдзел у спаборніцтве, “дрэва пачуццяў” і набор зялёных, жоўтых і чырвоных лісцікаў для кожнага ўдзельніка.
Ход заняткаў
І. Арганізацыйны момант
Настаўнік: “Добры дзень, дзеці! Спадзяюся, Вы ў добрым настроі і поўныя сіл, таму што нам сёння давядзецца пабываць у сапраўнай вандроўцы з таямнічымі здарэннямі і адкрыццём неверагодных сакрэтаў! Гатовы? Тады пачынаем!
Давайце закрыем вочкі і ўявім, што мы з Вамі вырашылі адправіцца на адпачынак у цёплыя краіны. Кожны заняў месца ў самалёце. Мы ўзлятаем. (Дзеці могуць імітаваць рукамі рухі самалёта)
ІІ Тлумачэнне правілаў гульні.
На жаль, наш самалёт пацярпеў крушэнне і мы апынуліся на таямнічым зялёным востраве а вярнуцца да дому нам дапаможа беларускі паэт Ніл Сымонавіч Гілевіч (паказаць партрэт). Нам неабходна знайсці правільныя адказы на яго загадкі. Кожны правільны адказ – гэта патрэбная дэталь для рамонта нашага самалёта.
Настаўнік дзеліць дзяцей на 3 групы, якія выбіраюць свайго капітана і назву. Кожнай камандзе настаўнік раздае па карце таямнічага вострава і агучвае па чарзе заданні, на выкананне якіх даецца 5 хвілін (пры неабходнасці, настаўнік можа працягваць час).