Беларуская детская література
ОК ВГУ (Оршанский колледж Витебский государственный университет им.П.М.Машерова)
Контрольная
на тему: «Беларуская детская література»
по дисциплине: «Белорусская детская литература»
2021
15.00 BYN
Беларуская детская література
Тип работы: Контрольная
Дисциплина: Белорусская детская литература
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 24.
В работе также имеется презентация, выполненная в программе MS PowerPoint.
Поделиться
1. Біяграфічныя звесткі пра Уладзіміра Ліпскага
2. Шматграннасць тэм, займальнасць сюжэтаў, цікавасць да лёсу дзяцей
3. Працяг і ўзбагачэнне традыцый беларускай літаратуры ў паказе лёсу дзяцей
4. Дасканалае валоданне жанрам казкі, перапляценне казачнага і рэальнага ў творах
5. Высокае майстэрства сюжэта, мовы. Пошукі сінтэзу традыцыйнага і сучаснага
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Біяграфічныя звесткі пра Уладзіміра Ліпскага
Нарадзіўся Уладзімір Сцяпанавіч 6 мая 1940 г. у маленькай вёсачцы Шоўкавічы Гомельскай вобласці, Рэчыцкага раёна. Сам творца слушна адзначае: “Шоўкавічы адкрылі мне свет. Гэта незабыўна дарагія мясціны. Здаецца, што тут самыя шчырыя людзі. Мудрыя ад неба, багатыя ад зямлі, душэўныя ад божай прыгажосці, якой надзелены Шоўкавічы” [1]. Трэба адзначыць, што пісьменнік з вялікай павагай і беражлівасцю ставіўся да сваёй малой радзімы, якой прысвяціў аўтабіяграфічную кнігу “Я. Праўдзівы аповед пра твой і мой радавод”. Гэта кніга – рэзультат плённай працы: Уладзімір Сцяпанавіч правацаў з архіўнымі дакументамі, знаходзіў звесткі пра родныя мясціны ў розных крыніцах, каб даведацца самому і расказаць усім пра маленькі куточак на Рэчыцкай зямлі, што стаў яго мікракосмасам.
Уладзімір Ліпскі быў шостым, даволі познім, дзіцём у сям’і звычайных працаўнікоў калгаса імя Молатава. Жылі, як напэўна і многія ў той час, вельмі бедна, бацька сам шыў сабе і дзецям лапці, за што па вуліцы іх клікалі Лапташы. Святой на ўсё жыццё засталася для яго Мама (гэта слова ў дачыненні да яе сын заўсёды піша з вялікай літары). “На яе малюся і зараз”, – гаворыць пісьменнік. Ён прысвяціў ёй кнігу, якую назваў проста і велічна – “Мама. Малітва сына”.
Задаткі пісьменніцкай дзейнасці знайшлі месца ў бацькоўскай спадчыне: ад бацькі У. Ліпскаму дасталіся яго сшыткі, у якіх ён штогод i штодня старанна запісваў, што paбiў у калгасе. Тыя сшыткі натхнілі пісьменніка напісаць аповесць “Лаўрэнавы працадні”, пазней з’явілася кніга “Бацька. Пісьмы сына”. Але пасля заканчэння школы Уладзімір Сцяпанавіч паступіў і паспяхова скончыў Мінскі тэхнікум харчовай вытворчасці, а пасля працаваў па свецыяльнасці на цукровым заводзе ў Гарадзеі. Аднак паралельна звычайнай працы ўжо ішло творчае жыццё пісьменніка.
2. Шматграннасць тэм, займальнасць сюжэтаў, цікавасць да лёсу дзяцей
Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі – аўтар шматлікіх кніг менавіта для дзяцей. Яго пяру належаць такія творы, як “Рыгоркавы прыгоды”, “Марынчына казка”, “Клякса-Вакса і Янка з Дзіўнагорска”, “Споведзь Шпундзіка”, “Як Бог стварыў свет”, “Вясёлая азбука”, “Пра Арндрэйку Добрыка і чорціка Дуроніка”, “Антонік-Понік”, “Каралева белых прынцэс”, “Наша Маша”, “Прыгоды Нуліка” і многія іншыя.
Выбітная даследчыца творчасці У. Ліпскага Т.І. Борбат зазначае: “Пісьменнік лёгка знаходзіць тэмы, займальныя сюжэты, сітуацыі, умее захапіць дзяцей цікавай i карыснай гульнлёй, усхваляваць, зачараваць беларускім словам. Творы У. Ліпускага для дзяцей пазбаўлены залішняй павучальнасці, маралізатарства, пісьменнік размаўляе з юнымі чытачамі на даступнай, зразумелай ім мове” [4, с. 300].
Тэматычная палітра твораў для дзяцей Уладзіміра Сцяпанавіча сапраўды ўражвае. Зразумела, цэнтральнай тэмай творчасці, якая пранізвае кожны твор, з’яўляецца тэма дзяцінства, цікавага і непаўторнага. Асобнае месца займаюць займаюць дзіцячыя прыгоды, якія для дарослых ужо не маюць вялікага значэння, а з пункту погляду дзіцяці – цэлае здарэнне, адкрыццё новага, нязведанага, сапраўдная вандроўка ў незвычайнае, неверагоднае падарожжа (кніга казак і апавяданняў “Каралева белых прынцэс”). Паўсядзённыя здарэнні вельмі часта пераплятаюцца ў творах Уладзіміра Свяпанавіча з фантастычнымі, казачнымі элементамі, што не можа не падабацца маленькім чытачам ці слухачам (аповсць-казка “Клякса-Вакса і Янка з Дзіўнагорска”, прыгодніцкая аповесць “Пра Андрэйку Даброніка і чорціка Дуроніка”). Адрознівае творы пісьменніка і незвычайная займальнасць, якая інтрыгуе маленькую асобу і прымушае зацікавіцца, а таксама дасціпны гумар, зразумелы дзіцячай аўдыторыі (кніга павяданняў-казак “Антонік-Понік”, казка-забаўлянка “Вясёлая азбука”).
3. Працяг і ўзбагачэнне традыцый беларускай літаратуры ў паказе лёсу дзяцей
Вядомыя сусветнай літаратуры тэмы “бацькоў і дзяцей”, “лёсу дзіцяці” былі шырока распрацаваны на глебе беларускай літаратуры. Так, напрыклад, Міхаська – герой апавядання Алаізы Пашкевіч (Цёткі), маленькія дрывасекі Змітрака Бядулі, Сымонка Якуба Коласа, Насцечка з аднайменнага апавядання Кузьмы Чорнага і многія іншыя герояі беларускай нацыянальнай літаратуры, што ўвасобілі ў сабе цяжкі лёс дзяцей у розныя часы. Мастацкая перадача лёсу і асоб гэтых персанажаў напоўнены кранальным псіхалагізмам у выкананні вядомых майстроў слова. У асноўным сіроты, яны былі лішнімі ў прыёмных сем’ях, лішнім і ў грамадстве, таму часцей за ўсё і атрымлівалі такі трагічны фінал свайго няўдалага лёсу.
Ёсць і больш аптымістычныя творы ў прыгожым пісьменстве. Напрыклад, хлопчык-сірата Максімка з апавядання Янкі Маўра, які так марыў, што за ім прыдуць бацькі і забяруць з дзіцячага дома. І мара яго здзейснілася, але столькі “Максімак” у пасляваенныя часы ды і ў сучаснасці нават пры жывых бацьках так застаюцца ў дзіцячых дамах.
Праблема і тэма лёсу дзяцей у беларускай літаратуры, на жаль, не новая і даволі нярэдкая, таму што абумоўлена яна перш за ўсё жыццём. А яно зведала мноства жудасных выпадкаў, якія не заўсёды можна стварыць у мастацкім тэксце. Уладзімір Ліпскі моцна стаіць на той пазіцыі, што адказнасць за шчаслівы лёс дзяцей ляжыць на “плячах” дарослых, таму пісьменнік кажа ў кнізе-дзённіку “Бацькі і дзеці”: “Калі мы аб’явілі ўсяму свету, падпісаўшы Канвенцыю аб правах дзіцяці, што абараняем правы і годнасць дзяцей, то павінны вучыцца гэтай справе, спасцігаць мудрасць прававую, набываць байцоўскія рысы характару. У жыцці, на жаль, бывае наадварот”.
4. Дасканалае валоданне жанрам казкі, перапляценне казачнага і рэальнага ў творах
Казка – адзін з самых распаўсюджаных і цікавых жанраў дзіцячага фальклору. Сярод безлічы разнавіднасцей фальклорнай прозы (легенд, паданняў, фантастычных гісторый і апавяданняў) можна беспамылкова пазнаць казку. Гэта звязана з папулярнасцю, агульнавядомасцю яе герояў (як станоўчых, так і адмоўных): Кацігарошак, Удовін сын, Баба-Яга, бязлітасны Цмок і інш. Лёгка пазнаецца гэты жанр па спецыфічных, уласнаказачных формулах: “Жылі-былі дзед з бабаю…”, або: “І я там быў, мёд, піва піў, па барадзе цякло, а ў роце не было…”. Увогуле казка – гэта своеасаблівы ідэйна-эстэтычны і этычны кодэкс народа, які адлюстроўвае яго маральныя погляды і памкненні. У казачнай фантастыцы заўсёды праяўляецца нацыянальны характар людзей, якія яе стварылі, іх незгасальная вера ў перамогу дабра над злом, у лепшую і шчаслівую будучыню, у справядлівасць. У казачным эпасе можна сустрэць рэшткі даўно забытых абрадаў і традыцый, вераванняў, амаль за кожным вобразам захоўваецца подых даўніны.
Паводле наяўнасці-адсутнасці аўтара казкі падзяляюцца на літаратурныя і народныя. Літаратурныя казкі маюць пэўнага аўтара, таму называюцца аўтарскімі. Напрыклад, казкі Якуба Коласа (“Рак-вусач”, “Хмарка”, “Крыніца”), Алеся Якімовіча (“Каваль Вярнідуб”, “Казка пра смелага Вожыка”), Максіма Танка (“Галінка і верабей”, “Казка пра мядзведзя”, “Мухамор”) і інш.
Літаратурныя, ці аўтарскія, казкі вельмі часта з’яўляюцца творчай апрацоўкай народных тэкстаў або пабудаваны на аснове фальклорных твораў. Народныя ж казкі як твор беларускага фальклора аўтара не маюць, а таксама з-за вуснага бытавання маюць разнастайныя варыянты сюжэта.
5. Высокае майстэрства сюжэта, мовы. Пошукі сінтэзу традыцыйнага і сучаснага
Творы У. Ліпскага працягваюць асноўныя традыцыі беларускай літаратуры. Ён імкнецца сваёй творчасцю і грамадскай дзейнасцю сцвярджаць дабро, вучыць любіць сваю Радзіму і кожнага чалавека ў ёй, адчуваць радасць ад жыцця і літаратуры. Відаць, таму ён і стаў заснавальнікам найбуйнейшага ў Беларусі свята народнага гумару ў Аўцюках.
Асаблівасцямі сюжэтаў твораў для дзяцей Уладзіміра Ліпскага з’яўляецца тое, што яго героі – зборны вобраз звычайных дзяцей, такіх, як і яго чытачы. Напэўна толькі чалавек шырокага сэрца можа так дасканала зразумець дзіцячую псіхалогію і перадаць яе на паперы словамі. Некаторыя “звычайныя” героі аповесцей дзейнічаюць у рэальных абставінах, некаторым шанцуе апынуцца ў незвычайных лакацыях, якіх не знойдзеш на мапе.
Выбітнай адметнасцю творчасці У.Ліпскага для дзяцей можна выдзеліць яго выразны патрыятычны накірунак. Так, напрыклад, “Я тут жыву” (дзецям пра Беларусь) распавядае маленькім чытачам пра слаўныя старонкі беларускай мінуўшчыны, тое, што павінны вебаць усе беларусы. Звышэмацыянальнасць твора, уласная неабыякаваць, жаданне ўсім сэрцам данесці прыгажосць і веліч сваёй краіны – рысы названага твора, якія робяць яго прывабным для дзяцей і іх бацькоў. У падобным рэчышчы напісаны творы “Свіцязянская русалка” (дзецям пра Гродзеншчыну), “Гомельская зямля – Радзіма твая і мая”.
Кніга “Азбука жыцця” (энцыклапедыя ад А да Я для дзяцей) адрасавана дзецям розных узростаў, таму мова выдання цалкам адаптаваная да ўспрымання дзецьмі. У простай і займальнай форме, з дамашнімі заданнямі, аўтар прапануе чытачам здзейсніць творчую вандроўку ў гісторыю нашай Айчыны і ў яе сённяшнюю яву, засвоіць складаную і мудрую Азбуку жыцця.
1. Ліпскі, У. Я: праўдзівы аповяд пра твой і мой радавод / У. Ліпскі. – Мінск: Беларусь, 1998 – 318 с.
2. Ліпскі, У. Рыгоркавы прыгоды / У. Ліпскі. – Мінск: Выдавецкі дом “Звязда” (перавыданне), 2013. – 15 с.
3. Вітка, В. Самааданае служэнне людзям / В.Вітка // “Не выжываю, а жыву!..”: дапам. для педагогаў, выхавальнікаў, вучняў шк., навучэнцаў вучылішчаў, каледжаў, ліцэяў, студэнтаў ВНУ / аўт.-укл. М. Яфімава. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2005. – С. 8-11
4. Борбат, Т. І. Уладзімір Ліпскі (Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі) (1940) / Т. І. Борбат // Беларуская дзіцячая літаратура / пад агул. рэд. А. М. Макарэвіча. – Мінск : РІПА, 2016. – С. 298–311
5. Яфімава, М. Уладзімір Ліпскі: “Не выжываю, а жыву!..”: дапам. для педагогаў, выхавальнікаў, вучняў шк., навучэнцаў вучылішчаў, каледжаў, ліцэяў, студэнтаў ВНУ / аўт.-укл. М. Яфімава. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2005. – 224 с.
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 24.
В работе также имеется презентация, выполненная в программе MS PowerPoint.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты