Белорусская детская литература
МГПК (Минский городской педагогический колледж)
Контрольная
на тему: «Белорусская детская литература»
по дисциплине: «Белорусская детская литература»
2021
15.00 BYN
Белорусская детская литература
Тип работы: Контрольная
Дисциплина: Белорусская детская литература
Вариант: 6
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 8.
Поделиться
1. Зарадженне беларускай дзіцячай літаратуры. Вучэбныя кнігі Сымона Буднага, Лаўрэнція Зізані.
2. Вершы для дзяцей Зоські Верас, іх тэматычная адмысловасць.
3. Аналіз аповесці Я.Маўра “Палескія рабінзоны.
Спіс літаратуры
1. Зарадженне беларускай дзіцячай літаратуры. Вучэбныя кнігі Сымона Буднага, Лаўрэнція Зізані.
Зараджэнне беларускай дзіцячай літаратуры — працяглы складаны працэс, цесна яднаны з фальклорнымі традыцыямі, развіццём і станаўленнем нацыянальнага мастацкага слова, такімі культурна-гістарычнымі з ’явамі, як узнікненне пісьменнасці, прыняцце хрысціянства, зараджэнне і развіццё кнігадрукавання.
Пісьменнасцю на Русі карысталіся ўжо ў першай палове Х ст., аднак шырокае яе распаўсюджанне было абумоўлена прыняццем хрысціянства ў 988 г. У гэты перыяд заканамерна ўзрасла неабходнасць у кнізе і дзякуючы патрэбам праваслаўя сфарміравалася пісьмовая мова, якую называюць стараславянскай альбо царкоўнаславянскай. Даволі блізкая агульнаславянскаю асновай старажытнарускай, яна досыць лёгка засвойвалася на Русі, і на ёй фактычна была створана ўся царкоўна-рэлігійная літаратура таго часу. Некалькі іншы тып мовы ўжываўся ў свецкім пісьменстве. Мова яго помнікаў з’яўлялася літаратурна апрацаваным варыянтам жывой гаворкі ўсходніх славян.
Кніжна-славянскі і старажытнарускі стылі літаратурнай мовы доўгі час бытавалі на тэрыторыі Стражытнай Русі, узаемна ўзбагачаючы адзін другі. Стваральнікамі алфавіту, які да гэтага часу служыць славянам, былі балгарскія асветнікі ІХ ст. Кірыла і Мяфодзій.
Першымі літаратурнымі творамі , якія з ’явіліся на ўсходнеславянскіх землях, былі помнікі царкоўна-рэлігійнага пісьменства. 3 перакладных твораў старажытнага перыяду найбольш блізкімі да кола дзіцячага чытання з’яўляліся папулярныя на той час біблейскія кнігі — Евангелле, Апостал і Псалтыр, па якіх дзеці асвойвалі грамату, на аснове якіх ствараліся пазнейшыя так званыя “вучыцельныя” евангеллі і псалтыры. Дзеля выхаваўчых мэт маглі выкарыстоўвацца арыгінальныя творы и— жыціі Феадосія Пячэрскага, Барыса і Глеба, Еўфрасінні Полацкай, Аўрамія Смаленскага, пацерыкі (серыі займальных дыдактычных навел з жыцця манахаў).
2. Вершы для дзяцей Зоські Верас, іх тэматычная адмысловасць.
Зоська Верас (Людвіка Антонаўна Сівіцкая-Войцік, 1892-1991) яскравая паэтка, пісьменніца, грамадскі дзеяч, і проста чалавек, які зрабіў шмат карыснага для беларускай літаратуры і культуры. Яе талент адлюстроўваўся ва ўсім: у вершах, літаратурных сачыненнях, апавяданнях і нават у лістах, якіх, напрыклад, у выданні «Верас, З. Выбраныя творы» (Беларускі кнігазбор) налічваецца 204 экзэмпляры [1].
Найбольш паказальным фактам развіцця беларускай літаратуры 1920—1930-х гг. з’яўляецца выданне часопіса “Заранка”, выдавецкая дзейнасць і літаратурная творчасць Зоські Верас. “Заранка” (Вільня, 1927—1931) — заходнебеларускі ілюстраваны часопіс для дзяцей, рэдактарам і выдаўцом якога была Зоська. Распачынаючы выданне гэтага часопіса, яго рэдактар меркавала, што “Заранка” можа стаць крыніцай, якая дапаможа знайсці юным чытачам адказы на многія іх пытанні, звесткі пра мінулае Беларусі, яе жыхароў, будзе несці святло і дабро ў душы чытачоў, любоў да Бацькаўшчыны-Беларусі. Рэдактар знаёміла аўдыторыю часопіса з творамі Я. Купалы, Я. Коласа, А. Гаруна, 3 Бядулі, друкавала фальклорныя творы, матэрыялы пра культуру, гісторыю роднага краю.
Акрамя часопіса “Заранка”, Верас выдавала таксама часопіс для дзяцей “Пралескі” (1934—1935). У 1920—1930-я друкавала ў зарходнебеларускай перыёдыцы вершы, апавяданні, эсэ, пераклады.
Верас непасрэдна далучылася да літаратурнай творчасці для дзяцей. Ёй належаць вершы “Чароўны край” (1922), “На імяніны” (1927), “Сонейка грэе” (1929), апавяданні “Калядамі” (1927), “Прыйшла вясна” (1928), легенда “Скуль узяліся у нас бярозы і асіны” (1927), лірычны абразок “Чараўніца” (1933) і іншыя творы, што ўвайшлі ў зборнік “Каласкі” (1985).
Першыя дзве часткі зборніка “Каласкі” — гэта творы прыродапазнавальнага (вершы “Чароўны край”, “На імяніны”, “Сонейка грэе”, “У бары”, апавяданні “Калядамі”, “Прыйшла вясна”, “Першыя кветкі”, “У каго прыгажэй”, “ Птушыная елка”, абразок “Чараўніца”, легенды “Жаваранак”, “Скуль узяліся ў нас бярозы і асіны”, нарыс “Амяла”, зварот-прамова “Для нашых прыяцеляў”) і побытавага зместу з прыродапазнавальнымі элементамі (апавяданні “У грыбы”, “Вясёлая работа”). Акрамя таго, у гэтых частках прадстнаўлены творы з сацыяльнымі матывамі, у якіх адлюстраваны эпізоды горкага лёсу сіраты (верш “Песня сіраты”, абразок “Рыбкі”), дзіцячай спагады да сіроцкай адзіноты (абразок “Добрае сэрца”).
3. Аналіз аповесці Я.Маўра “Палескія рабінзоны.
Тэма вострасюжэтнай прыгодніцкай аповесці “ Палескія рабінзоны” — адлюстраванне незвычайных прыгод падлеткаў, якія аказаліся на затопленым паводкай лясным востраве на Палессі. Пры стварэнні “ Палескіх рабінзонаў” Я. Маўр выкарыстаў сусветна вядомы матыў рабінзанады, які вядзе свой пачатак ад кнігі Даніэля Дэфо “ Рабінзон Круза”.
Галоўныя героі твора — Мірон Бажок і Віктар Каляга. “Яны былі аднагодкі і мелі абодва разам гадоў трыццаць пяць. Абодва вучыліся ў тэхнікуме ў адным з акруговых гарадоў Беларусі і былі самымі стараннымі ўдзельнікамі краязнаўчага гуртка. Можа, тому яны так і цікавіліся краязнаўствам, што нарадзіліся ў горадзе і ўвесь свой век пражылі ў ім”.
Пісьменнік перадаў сваім “палескім рабінзонам” некаторыя з уласных дзіцячых, юнацкіх захапленняў і мар. Хлопцы “чыталі шмат кніжак, асабліва прыгодніцкіх — Жуля Верна, Майна Рыда, Фенімора Купера і г. д. Цікавілі іх розныя далёкія краіны, дзікуны, індзейцы, якіх цяпер бадай ужо зусім няма.”
Я. Маўр звяртае ўвагу на імкненне падлеткаў да сустрэчы з незвычайным у чужым — далёкім — свеце. Пры гэтым пісьменнік заўважае, што ў марах пра чужое ігнаруецца сваё: блізкае і не меней захапляльнае.
Мірон і Віктар “марылі пра пальмы, джунглі, а не бачылі добрай пушчы, якая была за некалькі дзесяткаў кіламетраў ад іх. Марылі пра мора, караблі, а не бачылі вялікага возера, якое ляжала за кіламетраў дваццаць ад іх”.
Пісьменнік пераконвае сваіх чытачоў у тым, што ў нас на Беларусі “шмат куткоў, не горшых ад заморскіх. Ёсць пушчы, не менш цікавыя, чымся далёкія трапічныя лясы. Ёсць азёры і балоты, якгя ўеесну робяцца марамі. Ёсць звяры, якія радзей сустракаюцца на свеце, чым сланы і тыгры”.
I вось аўтар аповесці дае нагоду сваім героям непасрэдна не толькі сутыкнуцца з незвычайнай роднай прыродай (яе раслінным, жывёльным, птушыным светам), a і спазнаць яе таямніцы, прыгажосць, а галоўнае — залежнасць чалавека ад гэтай самай прыроды, з якой некалі выйшлі яго продкі. Мірон і Віктар, якія вырашылі у час вясенніх канікул здзейсніць падарожжа на чоўне ў затопленую паводкай частку палескай пушчы ўсяго на некалькі дзён, затрымліваюцца там на некалькі тыдняў. Яны, якія па сваёй няўважлівасці страцілі човен, аказваюцца ў своеасаблівым палоне і затопленага паводкай вялікага ляснога вострава, і бандытаў-кантрабандыстаў. Пісьменнік у гэтым творы паказвае не толькі кароткую дарогу сваіх юных герояў да гэтага палону, a і доўгі шлях выйсця з яго. Гэты шлях мае дзве таямнічыя і складаныя для хлопцаў часткі. Першая — навучанне выжыванню сярод прыроды, не маючы дзеля гэтага нічога, акрамя ўласных рук, ног, вопраткі і невялікага жыццёвага вопыту ў спалучэнні з ведамі, атрыманымі з падручнікаў і мастацкай літаратуры. Другая — змаганне за жыццё, пра пагрозу якому з боку бандытаў-кантрабандыстаў (яны зрабілі гэты закінуты востраў сваёй базай) хлопцы даведаліся выпадкова, імкнучыся знайсці дапамогу ў гэтых людзей, што нечакана і таямніча з’явіліся на востраве.
1. Беларуская дзіцячая літаратура. Хрэстаматыя / складальнік М. Б. Яфімава, М. Ляшук. Мінск, 2003.
2. Верас, З. Выбраныя творы / Зоська Верас ; уклад., прадм., камент. Ганны Запартыка. – Мінск : Беларуская навука, 2015 – 572 с., 4 л. іл. - (Беларускі кнігазбор : БК. Серыя 1, Мастацкая літаратура).
3. Верас, 3 [Творы] / Зоська Верас / / Беларуская дзіцячая літаратура. Хрэстаматыя / аўт.-уклад. М.Ф. Шаўлоўская. Мінск, 2003.
4. Макарэвіч, А. М., Яфімава, М. Б. Беларуская дзіцячая літаратура / Вышэйшая школа. Мінск, 2008.
5. Маўр Я. Зборнiк твораў: У 4 т. / Маўр Я. - Мн., 1975-1976.
6. Гурэвіч, Э. С. Беларуская дзіцячая літаратура / Э. С. Гурэвіч. Мінск, 1970.
7. Дыдактычны матэрыял па беларускай дзіцячай літаратуры: вучэбны дапаможнік / Шаўлоўская М. Б. Мінск. 2007.
8. Шаўлоўская, М. Б. Беларуская дзіцячая літаратура. Хрэстаматыя: вучэбны дапаможнік / М. Б. Шаўлоўская, Мінск, 2005.
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 8.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты