Характеристика учебных изданий и произведений
МГПК (Минский городской педагогический колледж)
Контрольная
на тему: «Характеристика учебных изданий и произведений»
по дисциплине: «Белорусская детская литература»
2021
15.00 BYN
Характеристика учебных изданий и произведений
Тип работы: Контрольная
Дисциплина: Белорусская детская литература
Вариант: 8
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 9.
Поделиться
1 Агульная характарыстыка вучэбных выданняў “Беларускі лемантар” і “Першае чытанне для дзетак беларусаў” Цёткі
2 Паказ цяжкага жыцця дзяцей беднаты ў апавяданні З. Бядулі (на прыкладзе 2 твораў)
3 Аналіз казкі Васіля Віткі “Вавёрчына гора”
Спіс літаратуры
1 Агульная характарыстыка вучэбных выданняў “Беларускі лемантар” і “Першае чытанне для дзетак беларусаў” Цёткі
Асветніцкая дзейнасць Цёткі развівалася ў рэчышчы нацыянальна-грамадзянскага, адраджэнскага руху канца XIX - пачатку XX ст.
1906 год стаў пленным для нацыянальнага адраджэння, неад’емнай часткай якога было навучанне i выхаванне дзяцей. У Пецярбурзе суполка “Загляне сонца і ў наша аконца” выпусціла ў свет “Беларускі лемантар, або Першую навуку чытання” без указання імя аўтара, два выданні “Першага чытання для дзетак беларусаў” (на вокладцы абедзвюх кніг было засведчана аўтарства Цёткі).
Усе гэтыя выданні маюць агульныя асаблівасці, якія даюць падставу характарызаваць іх як канцэпцыйнае ў нацыянальна-асветніцкім і педагагічным плане. У гісторыі беларускай літаратуры даволі доўгі час адкрытым заставалася пытанне адносна аўтарства “Беларускага лемантара...”; аўтарам яго гіпатэтычна называўся К. Каганец. У той жа час выказваліся і іншыя высновы. Даследчыца беларускай літаратуры М. Б. Яфімава на падставе параўнання тэкстаў “Беларускага лемантара...” i “Першага чытання...”, што аўтарам “Беларускага лемантара...” была А. Пашкевіч. Такая выснова падтрымліваецца і іншымі даследчыкамі.
Першай такой асаблівасцю з’яўляецца падабенства, а то і агульнасць педагагічных прынцыпаў, на падмурку якіх грунтуецца змест і структура хрэстаматый. Другая асаблівасць: гэтыя выданні аб’ядноўвае падабенства друкарскага іх выканання: надрукаваны лацінкай і кірыліцай.
“Беларускі лемантар...”, па вызначэнні даследчыцы М. Б. Яфімавай, “адрасаваны найперш настаўнікам”. У ім даюцца парады, як трэба вучыць чытаць дзяцей, ён арыентаваў настаўнікаў і вучняў на адпаведныя правілы арфаграфіі, сінтаксісу, фанетыкі. Пасля азбукі ў лемантары змяшчаліся тэксты для чытання, а таксама прыказкі і прымаўкі.
Можна разгледзець некаторыя апавяданні. Напрыклад, “Два мужыкі”, “Дзед і баба”, “Не смейся з чужой бяды”. Яны якія сведчаць пра метадычную падрыхтаванасць аўтара лемантара: ён ведаў спецыфіку ўспрыняцця літаратурнага матэрыялу маленькімі чытачамі – спецыфіку, якая ў многім грунтавалася на асаблівасцях народнай рэцэпцыі прататыпнага і літаратурнага матэрыялу.
Кароткія павучальныя эпізоды з сялянскага жыцця (у іх праяўляюцца адмоўныя ўласцівасці характару чалавека), выкарыстаныя ў апавяданнях “Два мужыкі”, “Дзед i баба”, “Не смейся з чужой бяды” вызначаюцца сваёй пазнавальнасцю. Такая асаблівасць садзейнічае засваенню праз літаратурную форму павучальнага вываду, які можа быць сфармуляваны самімі дзецьмі з дапамогай настаўніка. Гэтыя апавяданні цікавыя ў плане фарміравання на іх матэрыяле ў малодшых школьнікаў уменняў характарызаваць літаратурную сітуацыю, супастаўляць яе з рэальным жыццём, вылучаць рысы характеру чалавека, якія паказаны ў мастацкім творы, і праводзіць паралелі на падставе гэтага вылучэння з рэальным жыццём.
2 Паказ цяжкага жыцця дзяцей беднаты ў апавяданні З. Бядулі (на прыкладзе 2 твораў)
Змітрок Бядуля адносіцца да ліку пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры. Першы яго зборнік “Абразкі” склалі лірычныя імпрэсіі-мініяцюры. У іх праглядваецца выдатнае ўменне аўтара занатаваць на паперы першаснае, ледзь узнікшае ўражанне аб людзях, падзеях, рэчах і аформіць яго ў выглядзе пачуццёва-вобразнай, кідкай, выразнай дэталі. Большасць імпрэсій, напісаных сакавітай мовай, характарызуецца рамантычным успрыманнем жыцця, паэтызацыяй беларускай вёскі, захапленнем родным краем, асуджэннем несправядлівасці.
Сацыяльным зместам вылучаюцца імпрэсіі “Не пячы гэтак, сонейка”, “Ля вапеннай гары”, “Араты”, “Жальба”, лірычны герой якіх востра адчувае ўсе супярэчнасці жыцця, спачувае бедным і абяздоленым, перажывае за людскія пакуты. І толькі ў свеце прыроды ён знаходзіць зладжанасць, гармонію і спакой.
Тэма цяжкага сялянскага жыцця і жыцця дзяцей беднаты прадаўжаецца і ў хрэстаматыйных апавяданнях “Пяць лыжак заціркі”, “Малыя дрывасекі”, “Летапісцы”, “Велікодныя яйкі”. У гэтых творах героі пастаўлены ў выключныя, трагічныя абставіны, з якіх практычна няма выйсця, няма надзеі на прасвет у будучым (гінуць у снежнай завірусе малыя, галодныя дрывасекі Цішка і Халімон; з-за адсутнасці фарбы маленькі Сцяпанка малюе партрэт забітага на вайне бацькі ўласнай крывёю).
У апавяданні «Пяць лыжaк зaцipкi» сям’я xвopaгa Антocя i Агaты чaкae зaцipкi. Bяcнa, пa вёcкax пaнye гaлaдyxa, Агaцe пaшaнцaвaлa выeнчыць фyнт мyкi ў cyceдa i пpыгaтaвaнae cнeдaння cтaлa вялiкiм cвятaм для шчacлiвaй y тoй мoмaнт cям’i. Bялiкiм няшчacцeм cтaў пpыxoд нe мeнш гaлoднaй cyceдкi Сцёпчыxi, якaя з’eлa 5 лыжaк зaцipкi.
Апавяданне “Малыя дрывасекi” уздымае праблему масавага абеззямельвання сялян, па якой яны вымушаны были наймацца на лесараспрацоўки. Галоўныя героi – 2 браты. Старэйшаму Цiшку – 10, а меншаму Халiмону – 8. Бацька iх працаваць не мог, ён быў кульгавы. Ι хлопчыкi вымушаны былi iсцi ў лес на заробкi. Калi ўзнялася завея, ўсе дрывасекi разбеглiся па дамам, Цiшка i Халiмон засталiся, баялiся каб бацька не наракаў, што зарана прыйшлi з лесу. А калi вырашылi ўсёж пайсцi, то заблудзiлiсь i замерзлi. Яны бачылi сон, у яким збылося iх жаданне адно на дваiх:«Сядзяць яны за сталом, матка i бацька рады, што яны прыйшлi. Яны пад’елi i на печы паснулi». Аўтар яскрава паказаў, што выконваючы дарослую працу псіхалагічна хлопчыкі заставаліся дзецьмі і менавіта таму не вытрымалі загінулі.
3 Аналіз казкі Васіля Віткі “Вавёрчына гора”
Вітка Васіль (сапраўднае імя Цімох Васільевіч Крысько), нарадзіўся у 1911 г. у вёсцы Еўлічы. Пісьменнік шматграннага таленту, выявіў сябе як паэт, празаік, драматург, перакладчык, публіцыст. Але найбольш вядомы і прызнаны ён як дзіцячы пісьменнік. Пачынаў Вітка як аўтар вершаў для дарослых, і прыйшоў ён у дзіцячую літаратуру, маючы за плячыма ўжо такія паэтычныя зборнікі, як: «Гартаванне» (1944), «Поўдзень» (1946) і даволі багаты жыццёвы вопыт.
Першая кніжка для дзяцей – казка «Вавёрчына гора» - убачыла свет у 1948 г. i адразу закранула сэрцы дзяцей. Сюжэт казкі «Вавёрчына гора» разгортваецца ўсё больш дынамічна, бо не перастаюць балець у вавёрачкі зубкі, трэба было нешта рабіць. Сама вавёрачка падказала, што ёй дапамог бы малаток: яна б iм арэшкі біла i зубкі свае не верадзіла. 3 гэтай падзеі завязваюцца асноўныя сюжэтныя вузлы казкi: з чаго зрабіць малаток, хто яго зробіць, як потым пераправіць той малаточак вавёрцы.
Сюжэт складаецца з асобных эпізодаў-прыгод, паяднаных агульным клопатам: як хутчэй дапамагчы вавёрачцы. Як i належыць гэтаму жанру, казка «Вавёрчына гора» заканчваецца шчасліва: пepacтaлi балець у Веры-вавёрачкi зубкі i нават яшчэ да таго, як бусел уручыў ёй малаток (усё роўна яна была вельмі ўдзячна: «малаточак спатрэбіцца ў хаце»).
Твор гэты прасякнуты дабрынёй, спачуваннем. У казцы «Вавёрчына гора» шмат слоў з памяншальна-ласкальнымі cyфіксамi. Яны ўзмацняюць эмацыйнае ўздзеянне казкі, настройваюць дзяцей на дабрыню, добразычлівасць: бабулька, мяшэчак, зубкі, сястрыца, зайка, мамачка, ручаёк, лісток, малаточак.
Гэты твор з першых радкоў захапляе дзяцей, стымулюе iх увагу i эмоцыi, чытачы спачуваюць вавёрачцы, кранае iх тое, як усхвалявала яе гора ўсiх жыхароў, як ласкава, уважлiва аднеслiся да бяды вавёрачкi яе дзецi, унукi.
Героi казкi сустракаюць на сваiм шляху шмат нечаканых перашкод – тут нiчога не даецца проста. Каб адправiць тэлеграму, кавалю-ворану, сёстрам-вавёрачкам давялося немала патурбавацца, i хоць яны вельмi спяшалiся, усё ж прыпынiлiся на iмгненне, каб залюбавацца агнiстым ззяннем чырвоных арабiн, асаблiва прывабiлi iх гронкi спелых арэхаў.
У казцы «Вавёрчына гора» ачалавечаны не толькi звяры, птушкi, а нават маланка, гром, дождж. Калi сёстры-вавёрачкi прыбеглi на тэлеграф i хацелi адправiць тэлеграму з маланкай, дык аказалася, што ў маланкi выхадны, а гром пасля работы спiць. Дамовiлiся, што тэлеграму адаб’е дождж. Ва ўсё казачнае В. Вiтка вынаходлiва ўключае рэальнае: гэта тыгр, фашысцкi танк, што быў падбiты у час вайны i шмат гадоў гiбеў на балоце. Ад гэтага танка засталася груда iржы, ледзь удалося наскубсцi з яго «шматок шэрсцi» на «бранябойны» малаток.
1 Ганчарова-Цынкевіч Т. У. Асветніцкая дзейнасць Цёткі [Электронны рэсурс]: https://elib.bspu.by/bitstream/doc/з
2 Беларуская дзіцячая літаратура: вучэб. дапам.; пад рэд. А. М. Макарэвіча, М. Б. Яфімавай.– Мінск: Выш. школа, 2008. – 688 с.
3 Марціновіч, А. Святло чароўнага ліхтарыка. Выбраныя старонкі гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры: у 2 кн. / А. Марціновіч. Мінск, 1997-1998.
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 9.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты