Белорусская детская литература
МГПК (Минский городской педагогический колледж)
Контрольная
на тему: «Белорусская детская литература»
по дисциплине: «Белорусская детская литература»
2021
15.00 BYN
Белорусская детская литература
Тип работы: Контрольная
Дисциплина: Белорусская детская литература
Вариант: 2
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 11.
Поделиться
1 Вусная народная творчасць. Жанры вуснай народнай творчасці
2 Уладзімір Дубоўка – казачнік (“Як унучак дзеду дапамог”, “Як сінячок да сонца лётаў”
3 Аналіз паэмы Я. Коласа “Рак-вусач”
Спіс выкарыстанай літаратуры
1 Вусная народная творчасць. Жанры вуснай народнай творчасці
Беларуская вуснапаэтычная творчасць – важная частка духоўнай культуры нашага народа. Здаўна служыць яна магутным сродкам во- бразнага пазнання жыцця, праўдзіва адлюстроўвае думкі, імкненні і спадзяванні беларусаў, садзейнічае выхаванню іх эстэтычных густаў і ідэалаў. Фальклор – няспынная творчасць народа, якая бытуе ў вуснай перадачы людзей з пакалення ў пакаленне.
Вусная народная творчасць, якая пачала складвацца яшчэ ў глыбокай старажытнасці, стала асновай кніжнай культуры, нацыянальных мастацкіх традыцый, а таксама важным складнікам этнапедагогікі. Менавіта з фальклору пачынаецца выхаванне дзяцей і знаёмства іх з асновамі народнай маралі i народнага этычнага ідэалу.
Фальклор (англ. folklore – народная мудрасць, народныя веды) – сукупнасць розных відаў i форм народнай слоўнай творчасці, што ўвайшлі ў побытавую традыцыю таго ці іншага народа, вынікі мастацкай калектыўнай творчай дзейнасці народа, якая адлюстроўвае яго жыццё, погляды, ідэалы, жыццёвыя прынцыпы. Вусная народная творчасць, якая ствараецца ў адпаведнасці ca спецыфічнымі законамі перадачы “з вуснаў у вусны” ад пакалення да пакалення, характарызуецца наступнымі прыметамі:
1) вусная форма існавання і пашырэння;
2) традыцыйнасць;
3) варыятыўнасць;
4) ананімнасць;
5) калектыўнасць.
Важным паказчыкам фальклорнага твора з ’яўляюцца выкарыстанне традыцыйнай паэтыкі, устойлівыя мастацкія тропы (эпітэты, параўнанні, алегорыі, метафары і інш.), своеасаблівая кампазіцыя.
У вуснай народнай творчасці адлюстроўваюцца адносіны чалавека да прыроды, навакольнага асяроддзя, ідэалы адносін паміж людзьмі. Мастацкая творчасць кожнага народа мае спецыфічныя асаблівасці.
Беларускі фальклор па сваім характары сінкрэтычны (спалучае ў сабе хрысціянскія і паганскія ўяўленні пра свет) і пантэістычны (адвяргае антрапацэнтрызм, прызнае адзінства ўсяго жывога і сакральныя адносіны да прыроды).
Фальклор нясе ідэі справядлівасці і сацыяльнай роўнасці, перадае адносіны народа да важнейшых падзей.
Фальклорныя творы адлюстроўвалі і ўслаўлялі барацьбу супраць прыгнёту, супраць іншаземных захопнікаў. У творчасці кожнага народа ёсць свае непаўторныя рысы, якія ўтвараюць народную спецыфіку фальклора. Разам з тым многія творы, складзеныя рознымі народамі, падобныя.
2 Уладзімір Дубоўка – казачнік (“Як унучак дзеду дапамог”, Як сінячок да сонца лётаў”)
У. Дубоўка – яркі, самабытны прадстаўнік нашай літаратуры ХХ ст., у творчасці якога вершаваная казка займае далёка не апошняе месца. Пра гэта сведчаць такія яго творы, як “Чые рукі прыгажэйшыя”, “Як сінячок да сонца лётаў”, “Разумная дзяўчына”, “Мудрэц сказаў аднойчы” і інш. Калі яшчэ ў пачатку творчай дзейнасці паэт у асноўным займаўся лірыкай, то ўжо ў пасляваенны перыяд актыўна звяртаўся да жанраў з народна-казачнай, фальклорнай асновай. Гэтая праца набывае ў яго ўсё большы размах, становіцца сістэматычнай. Пра гэта сведчаць такія кнігі, як “Цудоўная знаходка” (1960), “Кветкі – сонцавы дзеткі” (1963), “Казкі” (1968), “Залатыя зярняты” (1975).
У сваіх казках Дубоўка наследаваў надзённыя патрэбы жыцця, у прыватнасці, пытанні выхавання. Казкі Дубоўкі вучаць дзяцей быць кемлівымі, паважаць старэйшых, прыносіць людзям радасць і шчасце.
Паэт творча выкарыстоўваў разнастайныя фальклорныя матывы і сюжэты, якія вельмі арыгінальна ім перапрацаваны і пераасэнсаваны. Можна падумаць, што казкі Дубоўкі – уласна аўтарскія. Але гэта не зусім так. Пра тое, што яго творы маюць народныя асновы, сведчаць зачыны казак. Напрыклад: “За высокімі гарамі, за сыпучымі пяскамі, над вялікаю ракою цёмны бор стаяў сцяною” (“Сквапныя мядзведзікі”).
Пры стварэнні казак аўтар не засяроджваў увагу толькі на беларускіх фальклорных прыкладах. Дубоўка ўлічваў глыбокі павучальны сэнс твораў самых розных эпох і часоў. Разам з “нацыянальнымі” элементамі спалучаюцца ўсходнія легенды са сваімі адметнымі алегарычнымі вобразамі. Мастацкая мова казак лёгкая, запамінальная, з частковым ужываннем дыялектных слоў.
Многія даследчыкі творчасці паэта (Дз.Бугаёў, М.Мішчанчук, М.Шаўлоўская і інш.) адзначылі, што само жанравае вызначэнне “казка” ў яго часта бывае ўмоўным, бо ахоплівае сабою народныя творы рознай жанравай прыналежнасці: і ўласна казку, і народную байку, і стары анекдот бытавога характару, і прытчу, і алегарычнае апавяданне. Усе апрацаваныя аўтарам народныя гісторыі рознай жанравай прыроды атрымліваюць умоўную назву казкі, хаця ад гэтага яны не губляюць сваю жанравую адметнасць. У. Дубоўка здолеў захаваць у творах народны характар, па-новаму адкрыць павучальнасць казкі, зрабіць актуальнай для нашага часу.
Зараз складана вызначыць мяжу паміж казачным і рэальным у творах. Пра гэта яскрава сведчыць сюжэт казкі У. Дубоўкі “Старобінская казка – Салігорская быль”, у якой незвычайны размах будаўніцтва, працоўны аптымізм людзей. Твор пачынаецца з традыцыйнага казачнага зачына. Пасля ўступу аўтар адыходзіць ад нерэальных перыпетый, пачынае гаварыць пра сённяшняе жыццё народа.
3 Аналіз паэмы Я. Коласа “Рак-вусач”
Шмат твораў Якуба Коласа было надрукавана ў часопісе “Беларускі піянер”. Сярод іх – стаўшыя класічнымі казкі “Рак-вусач” і “Дзед і мядзведзь”, шматлікія вершы.
Казка “Рак-вусач” вылучаецца дзіўным багаццем ідэйнай задумы. Паэт не толькі пашырае сферу жыццёвага вопыту свайго чытача, ён прывівае яму любоў да жыцця, выхоўвае цікавасць да навакольнай рэчаіснасці. Прадстаўлены ў творы раслінны і жывёльны свет – гэта свет беларускай прыроды, роднай і блізкай дзецям. Казка спрыяе развіццю пачуцця гумару, тым самым выхоўваючы стойкасць і мужнасць душы дзіцяці, гартуючы яго да жыццёвай барацьбы. У ёй асуджаюцца нэндзы, сцвярджаецца жыццярадаснасць, працавітасць, светлая вера ў будучыню.
Казка “Рак-вусач” змяшчае багаты пазнавальны матэрыял: дзеці знаёмяцца з рознымі відамі рыб нашых беларускіх рэк (сом, язь, лешч, плотка, карась, ялец і інш.). Праз маналог жыта юны чытач даведваецца, з якімі вялікімі цяжкасцямі здабываецца хлеб. Зерне, кінутае восенню ў “халодны дол пусценькі”, мерзне ў полі, на якім ткуць “маразы кужаль белы”. Летам жнеі сажнуць жыта, затым яго абмалоцяць, высушаць зярняты і змелюць. Але жыта пазнае і радасць: вясна дае яму жыццё, лета апранае яго ў жоўты шоўк, чалавек вырабляе з яго беленькай мукі “хлябок новы”. Лёс жыта ў казцы асацыіруецца з нялёгкай, але слаўнай доляй хлебароба. Казка выхоўвае павагу да чалавека працы, рукамі якога здабываецца наш хлеб надзённы. Твор выхоўвае пачуццё калектывізму: як асабістае гора ўспрынялі сум рака і прыйшлі яму на дапамогу многія прадстаўнікі беларускай фауны і флоры, бо “справіцца з бядою можна грамадою”.
Казка “Рак-вусач”, якая сведчыць пра высокі ўзровень майстэрства яе аўтара, абуджае паэтычныя пачуцці дзяцей. Для развіцця ў дзяцей паэтычнага бачання і мыслення ўводзяцца загадкі (“Ні смяецца, ні гукае, жыве ў бухце пад ракітай, на ім світа, ды не сшыта, хоць кравец, ды не Мікіта, ідзе ў лазню камінарам, а выходзіць – пыша жарам”), сталыя эпітэты (“колас буйненькі”, “званар-камар”), параўнанні (“сітнякі стаяць, бы свечкі”), метафары (“ткуць марозы кужаль белы”).
1 Барташэвіч, Г.А. Сістэма жанраў беларускага дзіцячага фальклору / Г.А. Барташэвіч // Малыя жанры. Дзіцячы фальклор / Т.В. Валодзіна [і інш.]; навук. рэд. А.С. Фядосік. Мінск, 2004.
2 Беларуская дзіцячая літаратура: вучэб. дапаможнік / А.М. Макарэвіч [і інш.]; пад агульн. рэд. А. М. Макарэвіча, М. Б. Яфімавай. Мінск, 2008.
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 11.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты