Заданне 1. Адзначце словы, якія пішуцца разам:
Заданне 2. Адзначце словы, утвораныя прыставачным спосабам:
Заданне 3. Падкрэсліце ўсе назоўнікі як члены сказа:
Заданне 4. Адзначце сказы з рознымі відамі сувязі частак, у якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна
Заданне 5. Адзначце словы з падоўжанымі гукамі:
Заданне 6. Адзначце сказы, у якіх дапушчаны памылкі ва ўжыванні дзеепрыслоўяў:
Заданне 7. Адзначце сказы, у якіх правільна расстаўлены знакі прыпынку:
Заданне 8. Складзіце тэкст (10-15 сказаў) на тэму: “Я – выхавацель”.
Спіс літаратуры
Заданне 1. Адзначце словы, якія пішуцца разам:
1) васьмі_гадовы; 2) газа_зваршчык; 3) жыццёва_праўдзівы; 4) жуль_вернаўскі; 5) контр_атака.
Заданне 2. Адзначце словы, утвораныя прыставачным спосабам:
1) дабяла; 2) пазаўчора; 3) падкормка; 4) прагаласаваць; 5) апярэдзіць.
Заданне 3. Падкрэсліце ўсе назоўнікі як члены сказа:
Праз паўтара дзесяцігоддзі ў Мінску ўзнімуцца сотні прыгожых дамоў, забудуюцца дзясяткі новых раёнаў, вырастуць цяністыя паркі, з’явяцца новыя магістралі з бясшумнымі тралейбусамі і трамваямі, засвецяцца рампы новых тэатраў і палацаў дзяцей і моладзі.
Заданне 4. Адзначце сказы з рознымі відамі сувязі частак, у якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна:
а) Яшчэ сон звівае павекі, іх цяжка разарваць і галава яшчэ не зусім прачнулася, а ўжо радасць, што зноў дома, як быццам і не з’язджаў адсюль ніколі, радасць звароту ў самога сабе.
б) Спачатку начаваў алень у катлаване, дзе стаяла наша гармата, але першыя стрэлы моцна напалохалі няшчасную жывёліну, і ён стаў баязліва абыходзіць гарматы і пазбягаць сваіх старых сяброў.
в) А потым на двары, пастукаўшы ў шыбу, напружана чакаеш, калі пачуецца лёгкі шоргат і жывое варушэнне на печы, і з плячэй быццам гара зваліцца.
Заданне 5. Адзначце словы з падоўжанымі гукамі:
1) гладдзю; 2) зжаўцець; 3) ламачча;
Заданне 6. Адзначце сказы, у якіх дапушчаны памылкі ва ўжыванні дзеепрыслоўяў:
1) Праязджаючы па вёсцы, мы не забываліся павітацца са знаёмымі. 2) Мінаючы вёску за вёскай, трапляліся нам рэдкія падарожныя. 3) Праехаўшы лес, у мяне ўзнікла думка звярнуць з дарогі.
Заданне 7. Адзначце сказы, у якіх правільна расстаўлены знакі прыпынку:
1) Хутка ўсё: неба, і дарога, і чэзлыя балотныя хмызнякі патанулі ў снежнай завірусе; 2) Побач чыгункі стаяў высокі, стары лес, таемны, пануры і важны;
Заданне 8. Складзіце тэкст (10-15 сказаў) на тэму: “Я – выхавацель”.
Мая прафесія – выхавацель. Калі ў маім жыцці паўстала пытанне аб будучай прафесіі, я адразу вырашыла, што буду выхавацелем. Я вельмі люблю дзяцей і не ўяўляю свайго жыцця без іх гарэзлівых усмешак, адкрытых сэрцаў і пастаяннага імкнення пазнаць навакольны свет. Усе дзеці вельмі розныя, непаўторныя, своеасаблівыя.
1 Сучасная беларуская мова /Л. М. Грыгор’ева [i інш.] – Мн.: Вышэйшая школа, 2019.
2 Куліковіч, У. І. Правілы сучаснай беларускай арфаграфіі: вучэб. Дапам. / У. І. Куліковіч. – Мн.: Новое знание, 2011. – 222 с.
3 Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. – Мн.: Нац. Цэнтр прававой інфарм. Рэспублікі Беларусь, 2008. – 144 с.
4 Яўневіч, М. С. Ciнтаксіс сучаснай беларускай мовы / М. С. Яўневіч. П. У. Сцяцко. – Mінск, 2004.