1. Зараджэнне беларускай дзіцячай літаратуры. Асобы, якія стаялі ў крыніц развіцця беларускай літаратуры.
2. Авяр’ян Дзеружынскі. Гумар і элементы гульні ў вершах паэта.
3. Аналіз верша Ніла Гілевіча (любы па дзіцячай літаратуры)
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Зараджэнне беларускай дзіцячай літаратуры. Асобы, якія стаялі ў крыніц развіцця беларускай літаратуры.
Пад дзіцячай літаратурай трэба разумець сукупнасць літаратурных твораў розных відаў і жанраў, разлічаных на ўспрыманне дзяцей малодшага, сярэдняга і старэйшага ўзросту. У шырокім сэнсе да дзіцячай літаратуры адносяцца не толькі творы, прызначаныя ў часе напісання менавіта для дзяцей, але і творы, што паступова перайшлі ў разрад дзіцячых, а таксама творы напісаныя самімі маленькімі чытачамі.
Многія жанры беларускай дзіцячай літаратуры сустракаюцца ў беларускай фальклорнай традыцыі. Гэта даволі распаўсюджаныя калыханкі (“Баю-баю-баенькі”, “Люлі-люлі-люлі”), песні (“Саўка і Грышка ладзілі дуду”, “Былі ў бацькі тры сыны”), вершаваныя забаўлянкі (“Ладу-ладу-ладкі”, “Ішоў бай па сцяне”), прыгаворкі (“Божая кароўка”, “Дожджык, дожджык, секані”), дражнілкі (“Бусел, бусел-клекатун”, “Пастух трубіў”), лічылкі (“Хадзіў бусел па балоце”, “Раз, два, тры, чатыры, пяць”) і інш.
Доўгі час для навучання дзяцей і дарослых грамаце выкарыстоўваліся кнігі знакамітага беларускага першадрукара Ф. Скарыны (напрыклад, “Псалтыр”, 1517 г.). Прадаўжальнiкам культурна-асветнiцкiх традыцый Скарыны быў С. Будны, намаганнямi якога у 1562 г. была выдадзена першая кнiга на старабеларускай мове на тэрыторыi сучаснай Беларусi – “Катэхiзiс”, створаная у тым ліку і для дзіцячай асветы. Вялiкую ролю ў пашырэннi кнiг для асветы дзяцей на Беларусi адыгрывалi брацкiя школы, якiя дзейнiчалi ў Нясвіжы, Іўі, Магілёве, Полацку, i iнш. З дзейнасцю С. Полацкага звязаны першыя старонкi беларускай дзiцячай паэзii. Дарослай і дзіцячай аўдыторыі адрасаваны зборнiкi вершаў асветніка “Псалтыр рыфматворная”, “Вертоград многоцветный”. Лiтаратурная традыцыя, закладзеная пісьменнікамі ў 16-18 ст. была перапынена ў сувязi з рознымі грамадска-палітычнымі фактарамі.
2. Авяр’ян Дзеружынскі. Гумар і элементы гульні ў вершах паэта.
Авяр’ян Дзеружынскі нарадзіўся ў 1919 г. у вёсцы Хляўно (Кармянскі раён, Гомельская вобласць) у сялянскай сям’і. Скончыў Магілёўскі газетны тэхнікум (1937), затым Камуністычны інстытут журналістыкі ў Мінску (1941). У часы Вялікай Айчыннай вайны з’яўляўся карэспандэнтам і супрацоўнікам газет у Краснаярскім краі, Калінінскай вобласці, Маскве. У 1945-1949 гг. быў загадчыкам аддзела газеты “Чырвоная змена”. З 1949 г. – рэдактарам выдавецтва “Беларусь”, з 1972 г. – рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”, у 1981-1984 гг. працаваў у выдавецтве “Юнацтва”. Першыя літаратурныя творы надрукаваў у 1939 г. А. Дзеружынскаму належаць зборнікі вершаў для дзяцей “Цуды ёсць на свеце” (1960), “Дзе жыве зіма” (1962), “Карагод” (1963), “Ляцелі дзве птушкі” (1964), “Яе завуць Каця” (1965), “Кую-кую ножку” (1967), “Смешкі і пацешкі” (1968), “Добры ветрык” (1969), «Чабарок» (1970), “Ластаўка” (1971), “Бегунок” (1972), “Каласок” (1975), “Конікі-будаўнікі” (1977), “Цягнік-працаўнік” (1978), “Добрае сэрца” (1980), “Касмічны агарод” (1981), і інш.
3. Аналіз верша Ніла Гілевіча (любы па дзіцячай літаратуры)
Снежны дзед
Колькі шуму, колькі смеху:
Дзеда лепім мы са снегу!
Задала зіма работы –
Па двары кацілі ўтрох
I паставілі ля плоту.
Дзед стаіць, хоць і без ног.
Замест рук уткнулі папкі,
Вочы – вугалю кавалкі,
Нос – чарэпак з гладыша,
Барада – шматок кудзелі,
А на лысіну надзелі
Кош замест капелюша.
Ну і дзед! Відаць, яму
Тут стаяць усю зіму.
Будзе ён тут па начах
Наганяць на зайцаў страх,
Каб не бегалі сюды
Сад псаваць наш малады!
1. Макарэвіч, А.М. Беларуская дзіцячая літаратура ў тэрмінах і паняццях : дапаможнік / А.М. Макарэвіч, В.І. Караткевіч; пад агул. рэд. А.М. Макарэвіча. – Магілёў : МДУ імя А.А. Куляшова, 2014. – 140 с.
2. Дзеружынскі, А. Вершы для дзяцей [Электронны рэсурс] // Рэжым доступу: http://vershy.ru/category/avyar’yan-dzeruzhynski
3. Рагойша, В.П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны і паняцці /В.П. Рагойша. – Мн.: Нар. асвета, 2009. – 303 с.
4. Гілевіч, Н. Вершы для дзяцей [Электронны рэсурс] // Рэжым доступу: http://vershy.ru/category/nіl-gіlevіch