1. Вусная народная творчасць. Паэтыка малых фальклорных жанраў.
2. Жанравая разнастайнасць, займальнасць, гумарыстычная накіраванасць вершаў Артура Вольскага.
3. Літаратурна-мастацкі аналіз верша пра прыроду Васіля Віткі “Жаўна”.
1. Вусная народная творчасць. Паэтыка малых фальклорных жанраў.
Вусная народная творчасць – базавая, неад’емная частка духоўна-культурнай цэласнасці любой нацыянальнай супольнасці. А ў беларусаў яна захавалася не толькі ў памяці, але і ў актыўным побыце, адыграла вялікую ролю ў станаўленні нацыянальнай самасвядомасці, у развіцці літаратуры, мастацтва, культуры. Нават сёння фальклорная спадчына актыўна ўплывае на працэсы нацыянальнага адраджэння беларускай культуры, з’яўляючыся невычэрпнай крыніцай амаль неабмежаванага лірычна-вобразнага ўзбагачэння.
Тэрмін фальклор узнік у сярэдзіне XIX ст. і ў перакладзе азначае народная мудрасць. Фальклор у яго вузкім значэнні – адзін з відаў народнага мастацтва, які адлюстроўвае рэчаіснасць у вобразах, створаных пры дапамозе паэтычных слоў, прыёмаў (тропаў). Фальклорны працэс заўсёды адбываецца ў межах
2. Жанравая разнастайнасць, займальнасць, гумарыстычная накіраванасць вершаў Артура Вольскага
Артур Вітальевіч Вольскі спалучаў у сваёй асобе не толькі талент паэта і драматурга, але і мастака, педагога. З’яўляецца аўтарам сямі зборнікаў паэзіі, больш як сарака кніг прозы, аповесцяў і апавяданняў, дзіцячых казак, некалькіх п’ес і кінасцэнарыяў, інтэрмедый для эстрады, цырка, літаратурных і публіцыстычных артыкулаў, а таксама лібрэта першай беларускай аперэты для дзяцей і падручніка беларускай мовы "Беларусачка".
Адзін з першых беларускіх літаратараў, які пачаў мудра, проста, даходліва размаўляць са сваім юным чытачом пра акаляючы свет, пра беражлівае стаўленне да прыроды, пра неабходнасць сяброўства ў жыцці кожнага маленькага чалавечка, дзе б ён не нарадзіўся.
3. Літаратурна-мастацкі аналіз верша пра прыроду Васіля Віткі “Жаўна”
“Самабытная, ярка індывідуальная творчасць Васіля Віткі ўяўляе з сябе гарманічны свет, заснаваны на прынцыпе любові да ўсяго існага. Яго жывяць фальклорныя вытокі, ён грунтуецца на шматвяковай народнай маралі, этыцы. Апавяданні, казкі, вершы Васіля Віткі вобразна, яскрава паказваюць сэрцу і розуму дзіцяці народныя погляды на жыццё, ідэалы, імкненні, выхоўваюць любоў да роднай зямлі” [5, 12].
Фальклорныя матывы відовочна паўплывалі на развіццё таленту, мастацкага густу пісьменніка. Ён з’яўляецца прадаўжальнікам мастацка-вобразных традыцый Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, што праявілася ў вобразах, матывах, паэтычных народных выслоўях, з якіх выраслі самабытныя, глыбока нацыянальныя па свайму стылю казкі, вершы.
Адным з іх з’яўляецца хоць і кароткі, але сэнсава насычаны верш “Жаўна”:
Чорны дзяцел здаўна
1. Рагойша, В.П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд., дапрац. і дапоўн. – Мн.: Бел. навука, 2004.
2. Вольскі, А.В. Сонца блізка ўжо зусім: Казкі і вершы: Для сярэдн. шк. узросту. – Мн.: Юнацтва, 1984.
3. Вольскі, А.В. Еду ў госці да слана: Для дашкол. узросту. – Мн.: Маст. літ., 1978.
4. Вольскі, А. В. Карусель: вершы: Для мал. шк. узросту. – Мн.: Асар, 1996.
5. Несцяровіч, В. Свет гармоніі і прыгажосці ў творах Васіля Віткі // Роднае слова. – 2011. – №5 (281). С. 12 – 17.
6. Вітка, В. Урокі роднага слова. Вершы, казкі, апавяданні / уклад. Т. С. Тарасава. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2008.
7. Вольский, А.В. Степан – великий пан. – Мн.: Юнацтва, 1987.