1. Асаблівасці ўспрымання мастацкай літаратуры дзецьмі рознага ўзросту.
2. Пазнавальнасць, эстэтычнае ўздзеянне вершаваных казак Васіля Віткі.
3. Прапануйце план-канспект занятку па вывучэннi верша Васіля Вiткi (група i верш на выбар).
Спіс выкарыстанай літаратуры
1. Асаблівасці ўспрымання мастацкай літаратуры дзецьмі рознага ўзросту.
Ад успрымання мастацкага твора залежыць яго дальнейшае разуменне і ўзнаўленне, таму перад выхавальнікам дашкольнай установы стаіць задача садзейнічаць працэсу ўспрымання літаратуры дашкольнікамі.
Успрыманне мастацкага твора з’яўляецца адным з аснаўных кампанентаў мастацка-маўленчай дзейнасці. Гэта складаны працэс, які ўключае слуханне, уяўленне, усведамленне праслуханага і разуменне яго зместу. Дзеці дашкольнага ўзросту не ўмеюць самі чытаць, яны толькі з захапленнем і цікавасцю слухаюць. Падчас слухання літаратурнага твора ў свядомасці дзіцяці ўзнікаюць пэўныя ўяўленні, канкрэтныя вобразы, якія яно асэнсоўвае і аб’ядноўвае паміж сабой, што дапамагае яму больш дакладна усвядоміць і зразумець змест прачытанага.
Слуханне мастацкага твора прадстаўляе сабой працэс перцэптыўнай дзейнасці, у ходзе якой дзіця ўспрымае твор пры дапамозе слыхавога і зоркавага аналізатараў. Першы забяспечвае адчуванне дзецьмі інтанацыйнай выразнасці мастацкага твора, другі абумоўлівае ўспрыманне пэўнай мімікі і жэстаў падчас расказвання яго педагогам.
2. Пазнавальнасць, эстэтычнае ўздзеянне вершаваных казак Васіля Віткі.
Казка «Вавёрчына гора» - гэты твор з першых радкоў захапляе дзяцей, стымулюе iх увагу i эмоцыi, чытачы спачуваюць вавѐрачцы, кранае iх тое, як усхвалявала яе гора ўсiх жыхароў, як ласкава, уважлiва аднеслiся да бяды вавѐрачкi яе дзецi, унукi. Не перастаюць балець у вавѐрачкi зубкi. Вавѐрачка падказала, што ѐй дапамог бы малаток: яна б iм арэшкi бiла i зубкi свае не верадзiла. Героi казкi сустракаюць на сваiм шляху шмат нечаканых перашкод – тут нiчога не даецца проста. Каб адправiць тэлеграму, кавалю-ворану, сѐстрам-вавѐрачкам давялося немала патурбавацца, i хоць яны вельмi спяшалiся, усѐ ж прыпынiлiся на iмгненне, каб залюбавацца агнiстым ззяннем чырвоных арабiн, асаблiва прывабiлi iх гронкi спелых арэхаў. У казцы «Вавѐрчына гора» ачалавечаны не толькi звяры, птушкi, а нават маланка, гром, дождж. Калi сѐстры-вавѐрачкi прыбеглi на тэлеграф i хацелi адправiць тэлеграму з маланкай, дык аказалася, што ў маланкi выхадны, а гром пасля работы спiць. Дамовiлiся, што тэлеграму адаб´е дождж. Ва ўсѐ казачнае В.Вiтка вынаходлiва ўключае рэальнае: гэта тыгр, фашысцкi танк,
3. Прапануйце план-канспект занятку па вывучэннi верша Васіля Вiткi (група i верш на выбар).
Тэма. Праца дарослых
Завучванне верша В. Віткі “Піла”
Праграмны змест: развіваць у дзяцей уменне эмацыянальна ўспрымаць верш, разумець змест вершаванага тэксту, адчуваць рытм вершаваных радкоў. Пабуджаць выхаванцаў да расказвання верша, суправаджаючы расказванне пэўнымі рухамі. Падтрымліваць у іх жаданне расказваць верш па парах напамяць.
Матэрыл: малюнак “Піла”
Ход
- Паглядзіце на малюнак, што на ім адлюстравана?
- Так, гэта піла. Ёю пілуюць дровы. Яна вострая і гудзіць, як пчала: дж-дж
- Пакажыце голасам, як гудзіць піла.
- Пакажыце рухамі па парах, як працуюць пілой.