1. Максiм Багдановiч – дзецям. Паэма-казка «Мушка-зелянушка i камарык, насаты тварык». Выкарыстанне фальклорных традыцый
2. Сучасная літаратурная казка. Асаблівасці жанра
3. Аналіз верша Авер’яна Дзеружынскага (на выбар)
Спіс выкарыстанай літаратуры
1. Максiм Багдановiч – дзецям. Паэма-казка «Мушка-зелянушка i камарык, насаты тварык». Выкарыстанне фальклорных традыцый.
Творы М. Багдановiча для дзяцей i пра дзяцей вызначаюцца аб´ёмнасцю вобразаӯ, псiхалагiчнай матываванасцю ӯчынкаӯ лiтаратурных герояӯ i эстэтычнай глыбiнёй.
Паэма-казка «Мушка-зелянушка i камарык – насаты тварык» мае пазнавальнае значэнне для дзяцей. У ёй прадстаӯлены паказальныя прыкметы знешнасцi, паводзiн насякомых. У творы паказаны карцiны народных сямейна-бытавых абрадаӯ (сватанне, заручын, вяселле, пахаванне, скарга). Паэма-казка вызначаецца пазнавальнасцю маральнага зместу (не заӯсёды за прыгожымi i нiбыта шчырымi словамi стаяць прыгожыя ӯчынкi).
2. Сучасная літаратурная казка. Асаблівасці жанра.
Літаратурная казка – жанр складаны, шматпланавы і, на жаль, малавывучаны, асабліва на постсавецкай прасторы. Азначэнні жанру – літаратурная, ці аўтарская, ці пісьменніцкая казка – указваюць на адну з яго галоўных асаблівасцей, па якой яго адрозніваюць ад казкі фальклорнай: наяўнасць аўтара-пісьменніка, прысутнасць у тэксце аўтарскага пачатку, індывідуальнага стылю пісьменніка-творцы. Літаратурная казка, па-сутнасці, бярэ пачатак у казцы народнай, але індывідуальны аўтарскі вымысел, супрацьпастаўлены фальклорнай традыцыі, істотна адрознівае адпаведныя жанры ў фальклоры і літаратуры. Пісьменнікі (Я. Колас, А. Якімовіч) нярэдка апрацоўвалі народныя казкі або па ўзоры народных пісалі свае, літаратурныя казкі (“Казкі жыцця” Я. Коласа, “Казкі” У. Караткевіча і г.д.) [3, с. 461].
Літаратурныя казкі могуць быць падобнымі не толькі да фальклорных казак (чарадзейных, анімалістычных, сацыяльна-бытавых, авантурна-прыгодніцкіх, кумулятыўных), але і да легенд і паданняў, былічак, бывальшчын, анекдотаў і жартаў. У адной і той жа казцы могуць таксама змешвацца прыкметы некалькіх фальклорных жанраў.
3. Аналіз верша Авер’яна Дзеружынскага (на выбар).
Хлебная скарынка
Пахне хлебная скарынка
Цёплым ветрыкам,
Хваінкай,
Летнім дожджыкам грыбным,
Лугам,
Полем аржаным,
І асенняй пазалотай,
Ды натхняльнаю работай [2, с. 40].
1. Тэма верша. Кароценькі аповед аб тым, чым, на думку аўтара, пахне скарынка хлеба.
2. Галоўная ідэя верша значна глыбейшая, чым просты і кароткі пералік асацыяцый, што вызывае пах хлебнай скарынкі. Паэт здолеў у кожны радок умясціць асобны свет, асобную з’яву прыроды, асобную частку жыцця. Лаканічныя радкі малююць у свядомасці чытача (і дарослага таксама) вобразы дзяцінства, узнімаюць успаміны аб тым, якім пяшчотным і ласкавым бывае летні вецер, што калыша ржаное поле
1. Багдановіч, М. Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык – Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. – 16 с.
2. Беларускае чытанне / Н.У. Антонава, І.А. Буторына, Г.А. Галяш. – вуч. дапам. для 2 класа. У 2 ч. Ч.1. – Мн.: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2016. – 136 с.
3. Рагойша, В.П. Паэтычны слоўнік / В.П. Рагойша. – 3-е выд., дапрац. і дапоўн. – Мн.: Бел. навука, 2004. – 576 с.