1. Загадка як малы паэтычны жанр
2. Ніл Гілевіч. Шматграннасць творчай дзейнасці. Фальклорныя матывы і жанры ў паэзіі. Свет прыроды і дзяцінства ў вершах
3. Аналіз анавядання Я. Маўра “Слёзы Тубі”
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Загадка як малы паэтычны жанр
“Загадка – мудрагелістае пытанне, якое падаецца ў форме дасціпнага, кароткага, як правіла, рытмічна арганізаванага апісання якога-небудзь прадмета ці з'явы” [4, с. 21].
Жанравая спецыфіка загадкі ў тым, што змест яе зашыфраваны: прадметы і з'явы, пра якія гаворыцца ў творы, не называюцца сваімі назвамі, а падаюцца ў іншасказальнай форме: У дзвюх матак па пяць хлапчанятак, але ў кожнага сынка адно імя (пальцы); Сядзіць дзед у сто кажухоў адзет. Хто яго распранае, трй слёзы пралівае (цыбуля).
Думкі ў загадках выказваюцца ўмоўнаю моваю, таму разгадванне загадак - гэта рэальнае ўзнаўленне ўтоенага за метафарычнымі вобразамі сэнсу, карціны, прадмета, з'явы і інш. Працэс разгадвання - справа нялёгкая, бо ад разгадчыка патрабуюцца шырокія веды ў самых розных галінах чалавечага жыцця і вытворчай дзейнасці, акаляючай прыроды, ён павінен валодаць глыбока развітым лагічным мысленнем, кемлівасцю, назіральнасцю
2. Ніл Гілевіч. Шматграннасць творчай дзейнасці. Фальклорныя матывы і жанры ў паэзіі. Свет прыроды і дзяцінства ў вершах
Ніл Сымонавіч Гілевіч (1931 – 2016) нарадзіўся ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці 30 верасня 1931 года. Там прайшлі яго дзіцячыя і падлеткавыя гады, тры з якіх выпалі на час нямецкай акупацыі. З 1947 года жыў ў Мінску.
Творчасць Ніла Гілевіча добра вядомая шырокай грамадскасці рэспублікі і далёка за межамі краіны. Прырода шчодра надзяліла яго шматгранным талентам: паэт-лірык, сатырык і публіцыст, драматург, палымяны прамоўца, трыбун, грамадскі дзеяч, асветнік, вучоны, фалькларыст, перакладчык.
Дзiцячая паэзiя Н.Гiлевiча цесна звязана з традыцыямi народнай педагогiкi i вуснай паэтычнай творчасцi.
3. Аналіз анавядання Я. Маўра “Слёзы Тубі”
Першаадкрывальнікам у асваенні новага для беларускай літаратуры прыгодніцкага жанру стаў Янка Маўр. Ён павёў чытачоў у займальнае падарожжа па свеце і назаўсёды застаўся ўладаром дзіцячых сэрцаў.
У 1927 годзе ў часопісе “Піянер” была надрукавана аповесць “Чалавек ідзе”. Адна за адной выходзяць аповесці так званага майн-рыдаўскага цыкла: «У краіне райскай птушкі» (1926), «Сын вады» (1927), дзе аўтар выступае як абаронца правоў каланіяльных і залежных народаў, як паўнамоцны прадстаўнік шматпакутных абарыгенаў Паўночна-Заходняй Афрыкі і наогул усіх прыгнечаных «каляровых» туземцаў. Таксама ў 1927 годзе выходзяць апавяданні «Слёзы Тубі», «Незвычайная прынада», «Лацароні». У 1929 годзе – раман «Амок».
1. Беларуская дзіцячая літаратура : вучэб. дапаможнік / А.М. Макарэвіч [і інш.] ; пад агул. рэд. А.М. Макарэвіча, М.Б. Яфімавай. – Мінск : Вышэйшая школа, 2008. – 688 с.
2. Беларуская дзіцячая літаратура: хрэстаматыя : вучэб. дапаможнік для студэнтаў пед. спецыяльнасцей ВНУ / аўт.-уклад. М.І. Шаўлоўская. –Мінск : Юніпресс, 2003. – 687 с.
3. Беларуская літаратура: пазакласнае чытанне / уклад. Л.І. Строк. – Мінск : Юніпресс, 2012. –384 с.
4. Вярбіцкая, Л.А. Сугучнасць дзіцячаму сэрцу: метадычныя парады па прапагандзе паэзіі / Л.А. Вярбіцкая, А.Б.Чэркас. – Мінск : Выш. школа, 1989. – 36 с.
5. Дубініна, Д. Навукова-метадычныя парады па азнаямленні дзяцей з беларускай мастацкай літаратурай і фальклорам / Д. Дубініна // Пралеска. – 2015. – №7. – С. 59–67.
6. Маўр, Я. Слёзы Тубі / Я. Маўр [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://karotkizmest.by/беларуская-літаратура/янка-маўр/янка-маўр-слёзы-тубі.html.